Смекни!
smekni.com

Моўная гульня ў рэкламным тэксце (стр. 4 из 4)


Заключэнне

У выніку напісання працы намі была дасягнута асноўная мэта – аналіз механізмаў, асаблівасцей выкарыстання моўнай гульні ў рэкламных тэкстах, выяўленне яе распаўсюджанасці і эфектыўнасці. Былі вырашаны пастаўленыя задачы:

· азнаёміцца з навуковай літаратурай па тэме курсавой працы;

· разгледзець паняцці «моўная гульня» і «рэклама»;

· выявіць прыкметы «моўнай гульні» на розных узроўнях мовы;

· прааналізаваць выкарыстанне «моўнай гульні» ў рэкламных тэкстах беларускіх СМІ, выявіць яе эфектыўнасць.

На аснове праведзенай працы можна зрабіць наступныя высновы:

На сучасным этапе быў сфарміраваны новы тып публіцыстычнага стылю - рэкламны, у аснову якога пакладзены элемент рэчаіснасці ў поўным адзінстве з тымі падзеямі, якія яго спараджаюць і культывуюцца ва ўспрыманні рэцыпіента інфармацыі. Назіраецца разняволенне мовы СМІ, матэрыялы падаюцца ярка, неардынарна. Наданне выказванню эмацыйна-экспрэсіўнай афарбоўкі і вядзе да моўнай гульні як форме лінгвакрэатыўнай дзейнасці.

Такім чынам, моўная гульня з'яўляецца яркім выяўленча-выразным сродкам. Выкарыстанне разнастайных гульнёвых рэсурсаў стварае ўмовы для рэалізацыі розных аўтарскіх камунікатыўных задач:

- надае тэксту стылістычную шматпланавасць;

- накіроўвае ўвагу і ўспрыманне чытача;

- забяспечвае дыялог паміж аўтарам і рэцыпіентам;

- аказвае вызначальны ўплыў на фармаванне грамадскай думкі і чытацкага густу.


Спіс выкарыстанай літаратуры

1. Баранов, A.Н. Спор метафор: языковая метафора как средство аргументативного воздействия // Рекламный текст: семиотика и лингвистика. — М., 2000. — 270 с.

2. Володина, М. Н. Язык средств массовой информации: Учебное пособие для вузов. – М., 2008. – 760 с.

3. Дубовік, С. В. Сацыяльны патэнцыял беларускай перыёдыкі. – Мінск, 2000. – 192 с.

4. Евстафьев, В. A. Журналистика и реклама: основы взаимодействия (опыт теоретического исследования) / В. A. Евстафьев. – М.: ИМA- пресс, 2001. –264 с.

5. Кохтев, Н.Н. Реклама: искусство слова. — М.: МГУ, 1997. — 96 с.

6. Курганова, Е. Б. Игровой аспект в современном рекламном тексте // Учебное пособие: Воронеж, 2004. - 122 c.

7. Лазовская, Н.В. Языковая игра в рекламном дискурсе: автореф. дисс. ... канд. филол. наук / Н.В. Лазовская. – Саратов, 2007. – 54 с.

8. Солганик Г. Я. Газетные тексты как отражение важнейших языковых

процессов в современном обществе ( 1990- 1994 гг.) / Г. Я. Солганик // Журналистика и культура русской речи. – М., 1996. – Вып. 1. – С. 13-25.

9. Тимофеев Л.И. Основы теории литературы. — М., 1976. — 448 с.