І. Пташнікаў шмат выкарыстоўвае розных дыялектных слоў у сваіх творах, але як мы бачым, ён гэта робіць перш за ўсё таму, што арыентуецца ён у сваіх апавяданнях перш за ўсё на пункт гледжання персанажаў. А значыць, і гаворку ён вядзе ад іх імя, гаворыць іх мовай, якая насычана каларытам розных мясцовасцей, і не заўседы гучыць эстэтычна, напрыклад: відзіць, лобам, круга сябеі г.д. Але не трэба забываць, што гэта ўсё ж мы чуем не ад аўтара, а ад яго герояў. “ Проза Пташнікава сапраўды трымаецца на дыялектнай аснове, - заўважае адзін крытык, - але паспрабуйце яго герояў выключыць з натуральнай для іх стыхіі народнай гаворкі, і адразу будзе відаць, што яны пабяднеюць духоўна і шмат страцяць ў непаўторнасці, перастануць быць натуральным жыццем”. І сапраўды, калі выкінуць ўсе апісанні, параўнанні, дыялектныя словы, што ж тыды будзе ствараць вобраз аўтара. Вобраз аўтара будуецца менавіта на гэтым, збіраецц па кавалачкам і паўстае ў гатовым выглядзе, толькі калі ўсе кампаненты на месцы. І творы І. Пташнікава таму доказ. Увогуле, творчасць гэтага пісьменніка яскравы прыклад таго, як нават тады, калі апавяданне вядзецца толькі ад імя персанажаў, прысутнасць ў творах вобраза аўтара-апавядальніка не пакідае нас ні на хвіліну. Ён гаворыць з намі праз свае мастацкія прыемы, вядзе з намі дыялог, чакае нашай адзнакі.