Смекни!
smekni.com

Палітыка расейскага самаўладдзя адносна яўрэйскай супольнасці Беларусі (стр. 1 из 3)

(1772-1855 гг.)

ВольгаСабалеўская

Выбархраналагічныхмежаўдаследаваннявызначаныэтапаміфармаванняпалітыкірасейскіхуладаўадноснаяўрэяў. Аўтарбачыцьвідавочнасцьуплывусуб’ектыўныхфактараўнафармаванне “яўрэйскагазаканадаўства” ізвязваеэтапыафармленняюрыдычнагастатусуяўрэяўРасеізперыядаміпраўленняманархаў: Кацярыны II (1762-1795 гг.), Паўла I (1796-1801 гг.), Аляксандра I (1801-1825 гг.), Мікалая I (1825-1855 гг.). Пачатковаядата - 1772 г., знаменавалаператварэннеяўрэяўупадданыхРасеіўвынікупадзелаўРэчыПаспалітай, штомелавынікамузнікненнеасабліваганапрамкуўрасейскайзаконатворчасціізмяненніўсацыяльна-эканамічныміпалітычнымстановішчыяўрэяўБеларусі. Канцаваядата - 1855 г., з’яўляеццагодамзаканчэнняпраўленняМікалая I і, разамзтым, завяршэннемасаблівай, феадальна-прыгонніцкайэпохіўгісторыіРасеі. ЦараваннеягопераемнікаАляксандра II унеслакардынальныязменыўжыццёяўрэяў, адкрыладляіхновыямагчымасціўадукацыі, вытворчасцііпалітыцы, акрэслілаіншыпадыходдавырашэння “яўрэйскагапытання” уРасеі.

ЗчасоўсярэднявеччарасейскіяманархісустракалісязпраблемайяўрэйскайэміграцыізЗаходняйЕўропы. Алеянызнаходзілісяўпалоненегатыўныхстэрэатыпаўпраяўрэяўальбоклапацілісяабстварэннідобрыхумоваўдлягандлёвайдзейнасціўласныхпадданых, атамунепрыхільнапазіралінаяўрэйскіхкупцоў. ІмзабараняліасядацьнапрасторахРасеіАляксейМіхайлавіч (1655 г.), Кацярына I (1727 г.), Елізавета I (1743 г.) іінш. Першайімператрыцай, якаязгадзіласяпрыняцьпрадстаўнікоўяўрэйскайсупольнасціўлікрасейскіхпадданых, сталаКацярына II (1762-1795 гг.).

“Яўрэйскаепытанне” паўсталаперадёйадразупасляпрыходудаулады, калігрупавышэйшыхсаноўнікаўпрапанаваладазволіцьяўрэяму’ездуРасею. Існавалаплётка, штошляхгэтай “чалавекалюбівайдумцы” угаловыцарадворцаўмасціліяўрэйскіякапіталы. Але, нягледзячы на іх старанні, на той час пытанне было вырашана негатыўна: Маніфест 1762 г. запрашаў у краіну ўсіх іншаземцаў, акрамя яўрэяў. Але не будзем спяшацца і абвінавачваць маладую царыцу ў спрадвечнай варожасці да яўрэяў ці то ў хрысціянскім фанатызме, як тое робяць некаторыя гісторыкі (напрыклад, П.Джонсан [1]). Разумная, добра адукаваная Кацярына, якую нават недобразычліўцы прызнавалі здольным дыпламатам, была выхаваная ў Германіі, дзе яўрэйскае прадпрымальніцтва з часоў сярэднявечча стала звычайнай справай. Насельніцтва Расеі было пазбаўлена непасрэднага кантакту з прадстаўнікамі яўрэйскай супольнасці і таму мела нямала забабонаў, звязаных з іх незвычайным знешнім выглядам і звычаямі. Для імператрыцы гэтага забабону не існавала. Кацярыне быў вядомы вопыт суседняй Рэчы Паспалітай, дзе яўрэі, выконваючы ролю гандлёва-прамысловага саслоўя, знайшлі ўдалую нішу і сталі неабходнай часткай аграрнай эканомікі краіны.

На фармаванне рашэння Кацярыны паўплывала яе ўласнае няпэўнае на той час становішча ў Расеі. Немка, пратэстантка, хрышчоная ў праваслаўе, яна ішла да імператарскай кароны праз змову і палацавы пераварот. Каб утрымацца на расейскім троне, ёй трэба было набыць у народзе папулярнасць. Шлях да гэтага быў адзіны: неабходна было праводзіць палітыку, процілеглую лініі папярэдніка - Пятра III. Таму асноўнымі лозунгамі Кацярыны II сталі шанаванне нацыянальнага рускага і ўмацаванне праваслаўя. Яна не магла пачаць сваё цараванне ў краіне, дзе распаўсюджана варожае трактаванне яўрэяў, з дазволу на іх ў’езд. Гісторык 19 ст. Міхаіл Шугураў прыводзіць наступны запіс Кацярыны ў асабістым дзённіку: “Пачаць цараванне ўказам пра вольны ў’езд яўрэяў было б дрэнным сродкам для заспакаення розумаў, прызнаць жа вольны ў’езд яўрэяў шкодным было немагчыма” [2]. Таму вырашэнне “яўрэйскага пытання” было пакінута на няпэўны час.

У 1772 г. з падзелам Рэчы Паспалітай у склад Расеі трапілі тэрыторыі з амаль 100-тысячным яўрэйскім насельніцтвам. Як адзначалася ўжо вышэй, у гаспадарцы Рэчы Паспалітай яўрэі выконвалі асаблівую ролю. Нельга не згадзіцца з М.Маўрахам, які піша: “У канцы 18 ст. яўрэй нават пры замаруджаным прагрэсе захаваў старыя і заваяваў новыя пазіцыі ў заняпалым ліхвярстве, гандлі, рамястве, арэндзе, вытворчасці алкаголю. Ён прафесыйна дыферэнцыяваўся, з’яўляючыся вінакурам, дробным гандляром, ліхвяром і рамеснікам ці маклерам у адной асобе. Ён жыў сёняшнім днём, засвоіў усе прафесіі і застаўся абсалютным панам грамадскага механізму экамомікі” [3]. Б.Д.Вайнрыб дадае да гэтага эмацыйнага аповяду канкрэтныя лічбы: на час Чатырохгадовага сейму 3/4 экспарту і 1/10 імпарту Рэчы Паспалітай былі ў яўрэйскіх руках, у 1780 г. ўсе фабрыкі на Беларусі належалі яўрэям [4]. Эканамічная шкоднасць выгнання яўрэяў з нованабытых тэрыторый вырашыла пытанне аб прыёме прадстаўнікоў гэтай супольнасці ў лік падданых Расейскай імперыі на іх карысць.

Перад царыцай паўстала нялёгкая праблема вызначэння юрыдычнага статусу яўрэяў. З першага позірку расейскае заканадаўства адносна яўрэяў кацярынінскіх часоў здаецца незразумела супярэчлівым: у ім знойдзецца нямала і спрыяльных, і абмежавальных мераў. Гэткае хістанне можна растлумачыць уплывам на палітыку Кацярыны II розных грамадскіх сілаў. Вялікае ўздзеянне на светапогляд царыцы, як вядома, мелі францускія асветнікі, якія жадалі зрабіць з яўрэяў “добрых грамадзянаў” коштам перавыхавання на еўрапейскі лад і адмовы ад ізаляванасці, ці, па выразу Х.Хаўмана, “каланізацыі светаўспрымання” [5]. Але і ў асветнікаў па гэтаму пытанню не было адзінства поглядаў. Вальтэр, якога Кацярына лічыла сваім настаўнікам, уласцівым яму іранічным тонам распавядаў пра яўрэйскую карыслівасць, фанатычнасць, нянавісць да хрысціянаў і ўсведамленне святога абавязку руйнаваць апошніх пры дапамозе ліхвярства [6].

Здаецца, вучаніца пераўзыходзіла настаўніка ў талерантнасці. З першых крокаў Кацярына II падкрэслівала роўнасць яўрэяў з іншымі падданымі імперыі і сваё жаданне кіраваць імі згодна са справядлівым законам: “Веравызнанне гандляра не павінна служыць падставай ні для якога адрознення”. Забараняецца прымушаць яўрэяў сяліцца ў гарадах, гандлярам дазволена “з горада адлучацца, толькі б яны падаткі плацілі спраўна” [7].

Першыя заканадаўчыя акты адносна яўрэяў захавалі стан, які існаваў у Рэчы Паспалітай. Яўрэйская супольнасць была абкладзена падушным падаткам, якія, як і раней, збіралі кагалы. Яны выконвалі таксама ролю органаў мясцовага самакіравання і вырашэння канфліктаў [8]. Улада кагалаў была ўзмоцненая правам выдачы пашпартоў [9], без якіх яўрэі не маглі вольна перамяшчацца па краю. Але адначасова дзяржава пакідала сваім яўрэйскім падданым альтэрнатыўную магчымасць пазбавіцца ад уплыву кагала, праз пераход у купецкі стан. Тады яны павінны былі ўносіць прама ў магістрат працэнтны збор, а не шматлікія кагальныя падаткі [10]. Акрамя таго, Кацярына II першай у Еўропе робіць крок да эмансіпацыі яўрэяў, дазваляючы ім удзельнічаць разам з іншымі купцамі і мяшчанамі ў мясцовым самакіраванні. У рамках асветніцкай “палітыкі перавыхавання” заахвочваўся пераход да хрысціянства. Праз хрышчэнне неафіт набываў правы, якімі карысталіся іншыя вольныя падданыя расейскай кароны [11].

Але раптам сітуацыя змянілася. Імператрыца ўказам 1791 г. абмежавала тэрыторыю пражывання, а з 1 ліпеня 1794 г. павялічвае яўрэйскія падаткі ўдвая [12]. Прычына ахаладжэння Кацярыны II да яе яўрэйскіх падданых вельмі простая - ціск гандлёва-рамесных слаёў горада. Занепакоенае магчымасцю яўрэйскай канкурэнцыі маскоўскае купецтва падало ёй у 1790 г. прыгавор пра “пагрозу руйнавання ад яўрэяў” (хаця, па звестках Юлія Гесэна, у 1788-89 гг. у маскоўскае купецтва запісаліся толькі 3 (!) яўрэі [13]).

Такім чынам, першы перыяд у расейскім заканадаўстве адносна яўрэяў можна акрэсліць як паласу шырокага спрыяння і непарушнай аўтаноміі, якая памяншаецца з 1790 г. пад уплывам хрысціянскага насельніцтва гарадоў.

Перыяд царавання Паўла I (1796-1801 гг.) адзначыўся падцвярджэннем ранейпрынятых законаў пра яўрэяў (абмежавання перасяленняў мяшчанаў, падвойнага падатку, забароны запрыгоньвання яўрэяў) [14], увядзеннем кантролю за кніжным рынкам [15]. З мэтай разгляду яўрэйска-хрысціянскіх стасункаў, а разам з тым і прычынаў голаду, ахапіўшага Беларусь, сюды была накіраваная камісія на чале з сенатарам, вядомым рускім паэтам Гаўрылай Раманавічам Дзяржавіным. Адначасова свае меркаванні па азначаных пытаннях павінен быў выкласці ў дакладзе губернатар Літоўскай губерні І. Фрызель.

Схільны да лібералізму і асветніцтва Фрызель выказаўся за мягкую ўзаемакарысную інтэграцыю яўрэяў у расейскае грамадства. У яго дакладзе мэта рэфармавання акрэслена наступным чынам: “Пакласці канец няўладжанасці ў яўрэйскім народзе, прыпыніць грабежніцтвы кагальных старшыняў, засцерагчы простых яўрэяў ад прыгнёту і прывесці гэты народ у карысны для дзяржавы стан” [16]. Для гэтага, на думку Фрызеля, патрэбна парушыць яўрэйскую ізаляванасць і ўключыць іх у агульнарасейскія саслоў’і, каб яны маглі ўдзельнічаць у мясцовым самакіраванні і дэталёвай распрацоўцы яўрэйскай рэформы.

Сенатар Гаўрыла Дзяржавін, які лічыў, што “ўрады абавязаны распаўсюджваць і на яўрэяў сваё апекаванне такім чынам, каб яны і сабе, і грамадству былі карысныя” [17], варожа ставіўся да яўрэйскага традыцыйнага ладу жыцця. Сярод трапных, хаця і злосных заўвагаў наконт асаблівасцяў побыту, роду заняткаў і стану асветы ў яўрэяў, у яго запісцы мы знойдзем нямала бязглуздзіц, выкліканых няведаннем і забабонамі. Сярод такіх “перлаў” сцвярджэнне, што яўрэі не здымаюць у памяшканні ярмолку (рэлігійны звычай, які забараняе вымаўляць імя Бога з непакрытай галавой) як быццам таму, што “сябе шануюць перад усімі іншымі найлепшымі”; альбо фраза: “У справе з хрысціянамі ў іх праўды быць не можа. Гэта забаронена Талмудамі” [18]. Галоўную мэту рэформы Гаўрыла Дзяржавін бачыць у ліквідацыі кагалу, выкараненні “шкодных забабонаў рэлігіі”, вызваленні ад яўрэяў Беларусі “без нанясення каму-небудзь шкоды”. Для гэтага прапануецца прыцягнуць іх (калі спатрэбіцца, то і гвалтоўна) да рамяства і земляробства на абмежаванай тэрыторыі, забараніць гандаль, падпарадкаваць агульнаму кіраванню, асвеце і інш.