Смекни!
smekni.com

Лексіка беларускай мовы (стр. 1 из 2)

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІНФАРМАТЫКІ І РАДЫЁЭЛЕКТРОНІКІ

Кафедра беларускай і рускай моў ФДП і ПА

Рэферат на тэму:

«ЛЕКСІКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ»

Мiнск, 2008


СЛОВА І ЯГО ЗНАЧЭННЕ

Тэрмiн лексiкалогiя ўзнiк на аснове спалучэння двух элементаў lexis і logos, якiя ў старажытнагрэчаскай мове мелi значэнне “слова” і “вучэнне”. Такiм чынам, лексiкалогiя ў самым шырокiм разуменнi – гэта навука аб словах, аб слоўнiкавым складзе мовы.

Слова – гэта фанетычна i граматычна аформленая адзiнка мовы з пэўным значэннем. Кожнае слова мае лексiчнае i граматычнае значэнне.

Лексiчнае значэнне слова – гэта яго суаднесенасць з тымi цi iншымi з’явамi або прадметамi, рэчаiснасцю (тое, што слова абазначае: дом – будынак для жылля, размяшчэння ўстаноў і прадпрыемстваў.

Граматычнае значэнне слова – тыя агульныя значэннi, якiя ўласцiвы розным разрадам слова ў мове i на аснове якiх гэтыя разрады вылучаюцца (дом – назоўнiк, м.р. 1-га скланення, неадушаўлёны).

Адрознiваюць прамое i пераноснае лексiчнае значэнне слова. Iснуюць тры спосабы ўзнiкнення пераносных значэнняў.

Мал. 2. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова

Назва пераносу Шлях пераносу Прыклады
Метафара Па форме Іголка (хвойнага дрэва) Іголка (якой шыюць)
Па колеру Залатыя завушніцы – залатыя каласы
Па функцыі Крыло птушкі – крыло самалета
Па месцы знаходжання Галава рыбы – галава клана
Метанімія Па смежнасці ў прасторы Цынкавае вядро – разліць вядро
Па сумежнасці ў часе Пераклад кнігі – чытаюць пераклад
Назва матэрыялу На выраб Злітак срэбра – есці са срэбра
Назва дзеяння на выраб Займацца шытвом – на стале ляжыць шытво
Імя ўласнае на выраб Рудольф Дызель – магутны дызель
Сінекдаха Назва часткі На цэлае Галава каровы Статак у 200 галоў
Назва агульнага На канкрэтнае Зброя (прылада да нападу ці абаронцы) – зброя (пісталет)
Родавая назва На відавую Дзічка (яблыня) – дзічка (плод яблыні)

Словы бываюць адназначнымі і мнагазначнымі.

Словы, якія маюць толькі адно значэнне, называюцца адназначнымі. Гэта пераважна словы, якія абазначаюць навуковыя і тэхнічныя паняцці, а таксама некаторыя назвы раслін, жывёл, птушак, прадметаў (бульдозер, кісларод, ёлка, алень, аловак і інш.).

Большасць слоў беларускай мовы маюць не адно, а некалькі значэнняў, такія словы называюцца мнагазначнымі.

празрыстая частка птушынага яйца, якая акружае жаўток.

Бялок складанае арганічнае рэчыва.

белая, празрыстая абалонка вока.

З’ява гукавога супадзення зусім розных па сэнсе моўных адзінак называецца аманіміяй.

У адрозненні ад мнагазначнага слова, у якім паміж значэннямі захоўваецца семантычнае адзінства, амонімы – словы зусім розныя, якія па тых ці іншых прычынах супалі ў гучанні.

У філалагічных слоўніках амонімы падаюцца ў розных слоўнікавых артыкулах і пазначаюцца надрадковай лічбай: кіт1, кіт2; стапа1, стапа2.

Амонімы – словы, якія аднолькава гучаць і пішуцца, але маюць розныя значэнні. Выдзяляюць лексічныя, марфалагічныя і фанетычныя амонімы.

Лексічныя амонімы

Поўныя лексічныя амонімы – словы, якія супадаюць у гучанні і напісанні ва ўсіх сваіх граматычных формах.

аўсяныя крупы стары густы сасновы лес (бары)

аўсянка бор

пеўчая птушка хімічны элемент (ліку няма)

Марфалагічная амонімы

Амаформы – словы, у якіх супадаюць у вымаўленні і напісанні толькі асобныя формы (не маюць супадзенняў у пачатковай форме):

ляцець – я лячу; поле – калгасныя палі;

лячыць – я лячу; палоць – палі агарод.

Амаформы – гэта, як правіла, словы розных часцін мовы.

Фанетычныя амонімы

Амафоны – гэта словы, якія гучаць аднолькава, але пішуцца па-рознаму: плод і плот, раман і Раман.

Графічныя амонімы

Амографы – гэта словы, якія пішуцца аднолькава, але адрозніваюцца ў вымаўленні месцамі націску: му́ка – мука́, па́даць – пада́ць.

Сінонімы – словы, якія абазначаюць адзін і той жа прадмет, якасць, дзеянне, але пішуцца і вымаўляюцца па-рознаму.

Група з двух ці больш сінонімаў называецца сінанімічным радам, пры запісе якога на першым месцы ставіцца слова дамінанта (слова, якое шырэй за іншыя выкарыстоўваецца ў мове і больш дакладна выражае агульнае значэнне):

Крэпасць Ісці Мала
􀂃 Цвярдыня 􀂃 Бастыён 􀂃 Цытадэль 􀂃 Крочыць 􀂃 Маршыраваць 􀂃 Цягнуцца 􀂃 Плесціся 􀂃 Нямнога 􀂃 Троху

У некаторых сінанімічных радах могуць аб’ядноўвацца словы розных часцін мовы (мала, жменя (гароху)).

Калі слова з’яўляецца мнагазначным, то яно можа ўваходзіць у розныя сінанімічныя рады:

Прыняць – залічыць на першы курс.

Прыняць – сустрэць гасцей.

Ціхі чалавек – спакойны, смірны.

Ціхі чалавек – слабы, нячутны.

Некаторыя рады сінанімічных слоў складаюцца са слоў і спалучэнняў слоў:

Драмаць – кляваць носам.

Мала – як кот наплакаў.

Сінонімы ўзніклі пры абазначэнні аднаго і таго ж прадмета з’явы, прыметы, паняцця. Выкарыстоўваюцца:

а) агульнаўжывальныя і дыялектныя словы:

падасінавік – асавік

авадзень – здрок

б) агульнаўжывальныя і прастамоўныя:

валасы – кудлы

барабаншчык – бубнач

в) словы сучаснай мовы і ўстарэлыя словы:

канікулы – вакацыі

лоб – чало

г) спрадвечнабеларускія і запазычаныя словы:

прыстаўка – прэфікс змена – эвалюцыя

адлегласць – дыстанцыя важны – актуальны.

Сінонімы бываюць:

а) семантычныя – якія адрозніваюцца сэнсавым адценнем:

вялікі – агромісты – гіганцкі

б) стылістычныя – адрозніваюцца рознай стылістычнай афарбоўкай (выкарыстоўваюцца ў розных стылях):

маланка – бліскаўка

бегемот – гіпапатам.

Кантэкстуальныя – словы, якія з’яўляюцца сінанімічнымі толькі ў пэўным кантэксце:

1. Раптам адтуль упаў мне ў вочы нясцерпны яркі сноп святла.

2. Зноў ляціць угору святло майго ліхтарыка.

3. І зноў адтуль, у адказ, меч святла.

Антонімы – словы з супрацьлеглым значэннем:

- рознакарэнныя (добры – дрэнны, халодны - гарачы);

- аднакарэнныя (закрыць – адкрыць, прывязаць - адвязаць).

Прыстаўкі не-, без-, анты-, контр- надаюць слову супрацьлеглае значэнне:

добры – нядобры ціхі голас – гучны голас

радасны – бязрадасны ціхая вуліца – шумная вуліца

дэмакрат – антыдэмакрат ціхі ход – хуткі ход

наступленне – контрнаступленне

гарачы чай – халодны чай цёмны чалавек – адукаваны чалавек

гарачы прыём – халодны прыём цёмныя валасы – светлыя валасы

цёмная справа – чыстая справа

Прыёмы выкарыстання антонімаў наступныя:

Антытэза – ярка выражанае супастаўленне кантрастных з’яў, паняццяў, вобразаў (Песня, любоў і нянавісць, будзьце заўсёды са мной. Стук радасны ў грудзях не змоўк, жыццё і плача і смяецца.).

Аксюмаран – наўмыснае спалучэнне слоў, якія выражаюць процілеглыя, лагічна несумяшчальныя паняцці (салодкі сум, цёплы халадок, гарачы снег, страшная прыгажосць).

Паронімы – словы з блізкім гучаннем, але розным лексічным значэннем (аператыўны і аперацыйны, атамнік і атамшчык, вытворны і вытворчы).

Паронімамі бываюць: назоўнікі (нявеста - нявестка);

прыметнікі (ласкавы - ласкальны);

дзеясловы (чырванець - чырваніць).

Паранімічнымі парамі выступаюць спрадвечна беларускія словы (сыты- сытны) і запазычаныя (абанент – абанемент,эфектны - эфектыўны)

Словы-паронімы адрозніваюцца паміж сабою прыстаўкамі (павіннасць – правіннасць, надзвычайна – незвычайны ), або суфіксамі (слоўны – слоўнікавы, малаважны – малаважкі).

ЛЕКСІКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ПАВОДЛЕ ПАХОДЖАННЯ

Лексіка беларускай мовы развівалася і ўзбагачалася на працягу многіх стагоддзяў. Паводле паходжання яна падзяляецца на дзве групы: спрадвечна беларуская і лексіка іншамоўнага паходжання аславянскія словы сустракаюцца ва ўсіх славянскіх мовах (напрыклад: усходнеславянскіх (беларускай, рускай, украінскай), паўднёваславянскіх (балгарскай, славенскай), заходнеславянскіх (польскай, чэшскай)).

Гэта назвы асоб: маці, сын, сястра, брат, дзед; частак цела: глотка, калена, валасы; свойскіх жывёл: авечка, бык, карова, кабан, кабыла, конь, каза; дзікіх звяроў: воўк, ліса, заяц; птушак: бусел, галка, варона; прадметаў: калода, валун, жэрдка, вулей; раслін: асака, бяроза, ліпа; адзення, абутку: кабат (безрукаўка), кашуля; адцягненых паняццяў і з’яў прыроды: заўтра, імгла, агонь; дзеянняў, стану: ісці, гаварыць, маўчаць.

Агульнаўсходнеславянскія словы – з’яўляюцца здабыткам трох блізкароднасных моў: беларускай, рускай, украінскай: валачобнік, вяроўка, блёкат, бугор, засень, бязь, вулка, загана і інш.

Спрадвечна беларуская лексіка

Агульна-славянскія словы

Запазы-чаная лексіка

Усходне-славянскія словы

З неславян-скіх моў

Са славян-скіх моў

Уласна-беларускія словы

Уласнабеларускія словы – складаюць самабытнасць і непаўторнасць беларускай мовы: вадзянік, ільнішча, каліва, чарніцы, векапомны, красамоўства, спаконвечны і інш.

Усе словы, якія беларуская мова захавала з перыяду агульнаславянскага, агульнаўсходнеславянскага адзінства, а таксама ўласнабеларускія, называюцца спрадвечна беларускімі, бо карысталіся імі носьбіты беларускай мовы здаўна – спрадвеку.

Акрэсліць час узнікнення спрадвечна беларускіх слоў, выявіць іх сувязі з блізкародаснымі мовамі дапамагаюць слоўнікі(“Этымалагічны слоўнік беларускай мовы”, “Гістарычны слоўнік беларускай мовы”.