Смекни!
smekni.com

Сінтаксічныя спосабы ўзбагачэння выразнасці маўлення (стр. 2 из 2)

Многія вершаваныя (ды і празаічныя) творы нярэдка будуюцца на прынцыпе антытэзы. Антытэза – адна з важнейшых фігур паэтычнага сінтаксісу: “Агонь стварае, і агонь руйнуе” (В.Зуёнак); “Я пяю, ты пяеш, маўчыць кожны чацвёрты” (А.Вярцінскі).

2.1 Інверсія як сродак паэтычнага сінтаксісу

Важным паэтычным сродкам як у паэзіі, так і ў прозе, з’яўляецца інверсія – такая будова фразы, калі словы ставяцца на нязвычныя для іх гарманічныя месцы: дзейнік пасля выказніка, прыметнік пасля назоўніка. Інверсія надае фразе своеасаблівае гучанне, выяўляе новыя сэнсавыя і эмацыянальныя адценні.

Зыходзячы з азначэння, інверсія – перастаноўка якога-небудзь слова, члена сказа на нязвыклае для яго месца з мэтай надаць фразе своеасаблівую інтанацыю [5; С. 124].

Найбольш пашыраны тып інверсіі дае такая будова сказа, калі выказнік ставіцца перад дзейнікам, азначэнне – пасля азначаемага слова.

Інверсія часта выкарыстоўваецца для стварэння ўзвышанага тону або роздумнай, тужлівай інтанацыі:

“Цішыня ў хаце

Згорбленай, старой” (М.Танк).

Часцей за ўсё інверсія ўжываецца ў творах рамантычна-ўзнёслых, лірычных або такіх, што маюць цесную сувязь з фальклорам.


Заключэнне

Сінтаксічныя сродкі, што выкарыстоўваюць беларускія аўтары, шматлікія, разнастайныя. Усе яны падрабязна разбіраюцца ва ўнікальным выданні В.Рагойшы “Паэтычны слоўнік”. Вершаваная мова, як правіла, ярка эмацыянальная, меладычная, яна адначасова ўплывае на свядомасць і на падсвядомасць чытача. Ён і адчувае, і разумее. Такой агульнай мэце падначалены і іншыя сродкі паэтыкі, напрыклад фоніка, гукавы склад слоў, які асацыятыўна звязаны з уўяленнем пра прадмет.

Ацэньваючы мастацкі твор, неабходна звяртаць увагу не толькі на слоўнікавае, сінанімічнае і фразеалагічнае багацце мовы пісьменніка, але і на сінтаксіс. Багацее і разнастайнасць сінтаксічных форм надае мове натуральнасць гучання, гнуткасць, выразнасць, пазбаўляе яе манатоннасці, аднастайнасці, сведчыць аб арыгінальнасці, свежасці і багацці думкі пісьменніка. Аднастайная будова фраз у мове звычайна бывае вынікам беднасці думкі [4; С. 141].


Спіс літаратуры:

1. Беларуская літаратура: ХІ – ХХ стагоддзі. Дапаможнік для школ, ліцэяў, гімназій, ВНУ/ А.І. Бельскі, У.Г. Кароткі, - Мн., - “Аверсэв”, - 2001. – 415 с.

2. Васілеўская А.С. Функцыянальна-стылістычнае выкарыстанне лексічна-вобразных сродкаў у мастацкай прозе: Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук, - Мн.; - 2000, - 19 с.

3. Ивченков В.И. Лингвистическая организация текста, - Мн.: БГУ, - 2002, - 211 с.

4. Лазарук М.А., Ленсу А.Я. Уводзіны ў літаратуразнаўства, - Мн., Вышэйшая школа, - 1982, - 256 с.

5. Лазарук М.А., Ленсу А.Я. Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў, - Мн, - 1996, - 246 с.

6. Русак В.У. Экспрэсіўны сінтаксіс празаічных твораў Я.Сіпакова: Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук, - НАН Беларусі, - Мінск, - 2009, - 23 с.