• зваротныя дзеясловы, характэрныя для навукова-тэхнічнага стылю, дзе яны падкрэсліваюць значэнне пастаянства:
запісваецца
інфармацыя счытваецца
перадаецца
Пры перакладзе на беларускую мову дзеяслоўныя суфіксы
-ірава-, -ырава-, характэрныя для іншамоўных дзеясловаў (лідзіраваць, суміраваць, эмігрыраваць), у большасці выпадкаў замяняюцца суфіксамі -ава-, -ява-: дэфармаваць, дыстыляваць, фатаграфаваць (гл. стар.8).
Займеннікі:
• замест займенніка я выкарыстоўваецца пашыранае ўжыванне займенніка мы, так званае «аўтарскае мы», «мы – сукупнасці»:
Як мы разгледзілі вышэй, розніца ў электраправоднасці дзвюх груп матэрыялаў будзе залежаць ад іх унутранай структуры.
Сінтаксічныя асаблівасці
Спецыфіка навуковага выкладу шырока прадстаўлена разнастайнасцю сінтаксічных канструкцый, якія падзяляюцца па мэце выказвання:
• пераважнае ўжыванне апавядальных сказаў (з мэтай перадачы інфармацыі ў сцвярджальным ці адмоўным сэнсе);
• абмежаванае ўжыванне клічных сказаў (са значэннем «звярні ўвагу!»); праз аўтаномныя ці ўстаўныя канструкцыі;
• шырокае ўжыванне пабуджальных сказаў (з мэтай запрашэння да сумесных дзеянняў або разважанняў): Дакажам гэту тэарэму. Выведзем гэту формулу, карыстаючыся атрыманымі раней разлікамі.
• абмежаванае ўжыванне пытальных сказаў, часцей у канструкцыі – “пытанне – адказ” ці рытарычных пытанняў (з мэтай канцэнтрацыі ўвагі і папулярызацыі тэксту): Ці змаглі б тады малекулы розных рэчываў перамешвацца? Зразумела, не. па складзе:
двухсастаўныя, развітыя сказы, ускладненыя аднароднымі і адасобленымі членамі (з мэтай класіфікацыі ці сістэматызацыі з’яў, прадметаў і інш.):
- аднародныя члены могуць звязвацца: бяззлучнікавай сувяззю, пры дапамозе злучнікаў і, а, але, ды, не толькі – але і, а таксама з выкарыстаннем абагульняльнага слова:
Камп’ютэры бываюць не толькі настольныя (дэсктоп), мініяцюрныя (ноўтбук), кішэнныя, але і вельмі вялікія, звышхуткасныя і звышмоцныя (рабочыя станцыі).
Састаўныя выказванні атрымліваюцца з элементарных з дапамогай лагічных аперацый: адмоўя, кан’юнкцыі, дыз’юнкцыі.
- адасобленыя члены сказа могуць быць выражаны:
1) азначэннем – дзеепрыметнікавым зваротам:
Такія часціцы павінны валодаць значнай энергіяй пераадольвання энергетычнага бар’ера, утворанага паміж іх электроннымі абалонкамі.
2) акалічнасцямі – дзеепрыслоўнымі зваротамі ці дзеепрыслоўямі:
Выкарыстоўваючы аўтаматычныя сістэмы назапашвання і пошуку інфармацыі, можна адшукваць, аналізаваць і распаўсюджваць патрэбную інфармацыю амаль імгненна.
У беларускай мове дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ад дзеясловаў пры дапамозе суфіксаў -учы-, -ючы-, -ачы-, -ячы-: несучы, рашаючы, седзячы, вылічваючы; дзеепрыслоўі закончанага трывання – пры дапамозе суфіксаў -ўшы-, -шы-: напісаўшы, сціснуўшы, падлічыўшы.
3) дапаўненнем – назоўнікам з прыназоўнікамі (са значэннем уключальнасці, выключальнасці або замяшчальнасці): акрамя, уключаючы, за выключэннем , замест:
Акрамя прыбораў, вырабленых на крышталічных паўправаднiках, iснуюць прыборы на аморфных, так званых некрышталiчных паўправаднiках.
4) далучальнымі словамі і выразамі, якія перадаюць дадатковыя заўвагі, звесткі, тлумачэнні і пачынаюцца словамі: напрыклад, у прыватнасцi, прычым, асаблiва, у тым лiку i iнш.:
Акрамя рашэння задачы, камп’ютэр выконвае разнастайныя функцыі, у прыватнасці: кiраванне iнтэрпрэтацыяй каманд, апрацоўку i захоўванне iнфармацыi.
5) пабочнымi i ўстаўнымi канструкцыямi, якiя ўказваюць крынiцу паведамлення, упэўненасць, парадак афармлення думак, тлумачэнне i iнш. i служаць для сувязi частак сказа цi сказаў:
На думку экспертаў, сёння лiк камп’ютэрных вiрусаў дасягнуў ужо 20 тысяч, але рэальна цыркулююць толькi 260.
Такiм чынам, iнфармацыя, запiсаная на дыску, размяшчаецца канцэнтрычнымi кругамi на яго паверхнi.
Навуковым тэкстам не ўласцівы сказы з пабочнымі словамі, якія выражаюць эмацыянальную ацэнку выказвання ці яго экспрэсіўны характар тыпу на жаль, здаецца, прынамсі, кажуць і пад.
6) параўнальна-роўназалежнымi зваротамi (з мэтай вызначэння адпаведнасцi цi тоеснасцi з’яў, прадметаў i iнш.):
Над лiкавымi роўнасцямi, як i над любымi iншымi выказваннямi, можна выконваць вядомыя лагiчныя аперацыi.
Навуковы выклад iнфармацыi патрабуе дакладнасцi i тлумачэння, таму ў навуковых тэкстах найбольш пашыраны складаназалежныя сказы з падпарадкавальнай злучнiкавай сувяззю.
Для навуковай лiтаратуры характэрны таксама абстрактнасць, аб’ектыўнасць iнфармацыi i адсутнасць персанiфiкацыi, выражэнне якой перадаецца праз ужыванне неасабова-прэдыкатыўных слоў i пасiўных канструкцый тыпу было прынята, было вырашана, за аснову прымаецца, маецца на ўвазе i iнш.
ЛІТАРАТУРА
1. Азарка В.У., Васілеўская А.С., Круталевіч М.М. Беларуская мова: спецыяльная лексіка. – Мн.: БДПУ, 2004. – 207 c.
2. Антанюк Л.А. Беларуская навуковая тэрміналогія: Фарміраванне, структура, упарадкаванне, канструяванне, функцыяніраванне. – Мн.: Навука і тэхніка, 1987. – 240 с.
3. Беларуская мова: У 2 ч.: Ч 1: Падруч. для навучэнцаў педвучылішчаў і каледжаў / Я.М. Адамовіч, Л.А. Акаловіч, С.К. Берднік і інш.: Пад агульн. рэд. Л.М. Грыгор’евай. – 3-е выд., перапрац. і дап. – Мн.: Выш. шк., 1998. – 330 с.
4. Булыка А.М. Моўная сітуацыя ў БССР. Беларуская лінгвістыка, выпуск № 36, – Мн., 1989. – С. 3-10.
5. Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных слоў. – Мн.: Народная асвета, 1993. – 398 с.
6. Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных слоў: У 2 т. Т. 1: А-Л – Мн.: БелЭН, 1999. – 736 с.
7. Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных слоў: У 2 т. Т. 2: М-Я – Мн.: БелЭН, 1999. – 736 с.
8. ГОСТ 16487083. Делопроизводство и архивное дело. Термины и определения. М. 1987.
9. Давыдова Э.Н. Делопроизводство: Учебно-практическое руководство / Э.Н. Давыдова, А.Е. Рыбаков. – 6-е изд., стереотип. – Мн., ТетраСистемс, 2002, – 288 с.
10. Доклады Белорусского государсвтенного университета информатики и радиоэлектроники: Электроника, материалы, технологии, информатика, экономика и управление. – Мн., 2005. - № 4, – 100 с.
11. Каўрус А.А. Дакумент па-беларуску. Справаводства. Бухгалтэрыя. Рыначная эканоміка. – Мн.: Беларусь, 1994. – 160 с.
12. Квасов Н.Т. Элементы квантовой механики и статистической физики: Учеб. пособие по курсу «Физика» для студ. всех спец. и форм обуч. БГУИР / Н.Т. Квасов. – Мн.: БГУИР, 2004. – 63 с.: ил.