Маўленне заўсёды сiтуатыўна замацавана, ужываецца ў пэўных, канкрэтных абставiнах, мае мэтанакiраваны характар. Мова не звязана нi з сiтуацыяй зносiн, нi з вызначанай мэтай ужывання, таму што яна служыць сродкам зносiн, сродкам для фармiравання маўленчых выказванняў. З гэтага вынiкае, што маўленне належыць да сiтуатыўных i мэтанакiраваных з’яў, а мова нейтральная ў адносiнах да згаданых асаблiвасцяў.
Абстрактныя адзiнкi мовы пры сваёй рэалiзацыi выступаюць у выглядзе сваiх канкрэтных прадстаўнiкоў, адзiнак маўлення, якiя служаць варыянтамi моўных адзiнак: фанема рэалiзуецца ў гуках, лексема ў словаўжываннях, сказ у выказваннях. Маўленне - варыянтная з’ява, мова – iнварыянтная сутнасць. Значымыя адзiнкi мовы (словы) – па сваёй структуры асiметрычныя, бо адно слова абазначае некалькi паняццяў, а адно паняцце можа абазначацца некалькiмi словамi (з’явы полiсемiii сiнанiмii). Адзiнкi маўлення ў кантэксце з’яўляюцца адназначнымi, сiметрычнымi ў плане выражэння i плане зместу. Мова – асiметрычная сутнасць, маўленне – сiметрычная з’ява.
Такім чынам, калі сцісла прадставіць пералічаныя папарна прыкметы, па якіх супастаўляюцца і адрозніваюцца мова і маўленне, то атрымаем такую схему:
МАЎЛЕНЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
З’ява – маўленне Сутнасць – мова
Індывідуальнае Сацыяльнае
Прыватнае Агульнае
Фізіялагічнае Псіхічнае
Канкрэтнае Абстрактнае
Актуальнае Патэнцыяльнае
Працэс гаварэння Здольнасць гаварыць
Тэкст Код
Ужыванне Норма
Мэтанакіраванае Немэтанакіраванае
Сітуатыўнае Несітуатыўнае
Варыятыўнае Інварыянтнае
Сіметрычнае Асіметрычнае
Вынiкам маўленчага працэсу з’яўляецца тэкст– аб’яднаная сэнсавай сувяззю паслядоўнасць знакавых адзiнак, асноўнымi якасцямi якiх з’яўляюцца звязнасць, цэльнасць, закончанасць.
У залежнасцi ад спосабу перадачы зместу i арганiзацыi тэкста адрознiваюць такiя тыпы тэкстаў, цi маўлення, як апiсанне, апавяданне, разважанне.
Апiсанне ўжываецца для характарыстыкi прадметаў, з’яў, асобы. У iм пералiчваюцца прыкметы ў пэўнай паслядоўнасцi. Найбольш важнай прыкметай апiсання з’яўляецца статычнасць, таму найбольшае выкарыстанне займаюць назоўнiкi, прыметнiкi, радзей дзеясловы-выказнiкi. Адрознiваюць навуковае, справавое, мастацкае апiсанне.
Апавяданне служыць для перадачы падзей, якiя разгортваюцца ў часе, маюць дынамiку.
Разважанне – выклад думкi, для якога найбольш характэрна лагiчнасць i аргументаванасць. Разважанне пашырана ў навуковых тэкстах, публiцыстыцы. Будуецца разважанне сiнтэтычна (iндуктыўна) i аналагiчна (дэдуктыўна), калi ад агульных палажэнняў аўтар iдзе да прыватных i наадварот.
Асноўныя функцыi мовы ўласцiвы i ўсiм тыпам маўлення, але яны набываюць свае спецыфiчныя ўласцiвасцi. На першы план у маўленнi выступае камунiкацыйная функцыя. Можа быць выдзелена эматыўнаяфункцыя – выражэнне эмоцый, пачуццяў, перажыванняў, настрояў. На базе камунiкацыйнай функцыi выдзяляецца рэгуляцыйная, г.зн. такая функцыя, якая рэгулюе адносiны памiж людзьмi ў працэсе зносiн.
3.Мовы свету iiх класiфiкацыя
Паводле звестак навукоўцаў, у нашы днi вядома каля 5000 розных (жывых i мёртвых) моў, з якiх на 180 мовах размаўляюць амаль тры з паловай мiльярды жыхароў нашай планеты, а астатнiя мовы абслугоўваюць нязначную частку насельнiцтва, iншы раз мовай карыстаюцца сотнii нават дзесяткi людзей.
Мова – гэта iстотная адзнака этнiчнага калектыву – народа, нацыi, племенi. У тыповым выпадку мова народа аб’ядноўвае прадстаўнiкоў данага народа i з’яўляецца адметнай адзнакай. Але на практыцы нярэдка адной мовай карыстаюцца прадстаўнiкi некалькiх этнiчных калектываў: нямецкая мова родная для немцаў i аўстрыйцаў, для значнай часткi насельнiцтва Швейцарыi i Люксембурга; англiйская мова родная для англiчан i амерыканцаў, а таксама для насельнiцтва былых калонiй i дамiнiёнаў Вялiкабрытанii; беларуская мова родная не толькi для беларусаў, але i для прадстаўнiкоў iншых народаў, якiя даўно жывуць на Беларусi, напрыклад, беларускiх татараў, яўрэяў. Разам з тым, напрыклад, швейцарцы, якiя карыстаюцца чатырма мовамi (нямецкай, французскай, iтальянскай, рэтараманскай), злiваюцца ў вынiку працяглага сумеснага пражывання ў адзiную нацыю.
У залежнасцi ад паходжання i наяўнасцi цi адсутнасцi агульных рыс усе мовы свету падзяляюцца на роднасныя i няроднасныя. Роднасныя мовы аб’ядноўваюцца ў вялiкiя групы, або сем’і, моў.
Навука пра мову выдзяляе iндаеўрапейскую, iберыйска- каўказскую, фiна-угорскую, цюркскую, мангольскую, тунгуса-маньчжурскую, кiтайска-тыбецкую, дравiдыйскую, семiта-хамiцкую, кайсанскую i iншыя сем’i моў, кожная з якiх складаецца альбо з некалькiх груп (напрыклад, фiна-угорская сям’я падзяляецца на дзве групы – фiнскую i угорскую, якiя ў сваю чаргу складаюцца з некалькiх моў), альбо з некалькiх моў (напрыклад, дравiдыйская сям’я ўключае мовы тэлугу, тамiльскую, малаялам, каннара i iнш., што пашыраны на поўднi Iндыi, часткова на Цэйлоне, у асобных раёнах Пакiстана i Афганiстана).
Некаторыя мовы з’яўляюцца iзаляванымi, яны не ўваходзяць у склад сем’яў або груп, напрыклад, японская мова, карэйская.
Беларуская мова ўваходзiць у адну з самых вялiкiх сем’яў Еўразii –iндаеўрапейскую. Па ступенi роднасцi iндаеўрапейская сям’я моў падзяляецца на 16моўных груп: балтыйская (лiтоўская, латышская (жывыя) i пруская, яцвяжская (мёртвыя)), германская (дацкая, нарвежская, шведская, iсландская, фарэрская, нямецкая, англiйская, галандская(нiдэрландская), фламандская, iдыш (новаяўрэйская), мёртвыя – гоцкая, бургундская, вандальская), iндыйская (хiндустанi, пенджабi, бенгалi, орыя, бiхары, цыганская (жывыя) i ведыйская, санскрыт, пракрыты (мёртвыя)), iранская (персiдская, таджыкская, курдская, тацкая, пушту (афганская), асецiнская (жывыя) i мiдыйская, парфянская, скiфская (мёртвыя)), кельцкая (iрландская, шатландская, брэтонская, уэльская (валiйская), гальская), раманская(iспанская, французская, партугальская, iтальянская, правансальская, каталанская, румынская, малдаўская, рэтараманская i мёртвая лацiнская), славянская, у якой вылучаюцца тры падгрупы: заходнеславянская (польская, кашубская, чэшская, славацкая, сербскалужыцкая i мёртвая палабская); паўднёваславянская (балгарская, македонская, сербскахарвацкая i мёртвая стараславянская); усходнеславянская (беларуская, украiнская, руская).
У iндаеўрапейскую моўную сям’ю ўваходзяць асобныя мовы – грэцкая, албанская, армянская.
4. Мова – духоўны скарб народа
Падобна на тое, як кожнае слова непадзельна звязана з паняццем, якое яно абазначае, так i беларуская мова непадзельна звязана з духоўнай сутнасцю беларусаў, якiя яе стварылii карыстаюцца ёй. Беларуская мова (як i любая iншая) адлюстроўвае прыродныя i клiматычныя ўмовы, гiсторыю народа, культурна-этнаграфiчныя традыцыi, узровень народнай гаспадаркi, характар грамадскай думкi, навукi, мастацтва – усе вялiкiя i малыя асаблiвасцi жыцця нашага народа.Яна своеасаблiвая форма сацыяльнай памяцi народа, яго духоўны скарб. Родная мова духоўна яднае народ, кансалiдуе яго ў нацыю. Яна звязвае мiнулае з сучасным i будучым. Авалодваючы мовай, мы засвойваем адлюстраваныя ў ёй гiсторыю i грамадскi вопыт народа, яго сацыяльны iнтэлект, далучаемся да маральных, эстэтычных каштоўнасцей, створаных народам за стагоддзi, спасцiгаем яго думкi, погляды, яго псiхалогiю, фiласофiю, мастацкiя вобразы. Iнакшкажучы, родная мова даецца кожнаму з нас не толькi для таго, каб карыстацца ёю як сродкам зносiн i выражэння ўласных думак, пачуццяў, эмоцый, але i для ўдасканалення свайго духоўнага свету, для ўсведамлення свайго ўласнага этнiчнага «я» ў агульнасусветнай супольнасцi людзей.
Беларуса i цяпер пазнаеш па цвёрдым вымаўленнi асобных зычных (шчырасць, жыццё, чорны), па звонкiм «дзе» i густым «чаго» (дзецi, радзiма, гародчык), мiлагучным спалучэннi зычных i галосных (салодкi, завушнiцы, галоўны), асаблiвай беларускай асiмiляцыйнай мяккасцi (цьвёрды, зьдзiвiцца, мясьцiна, досьлед).
У семантыцы слова яскрава адбiваюцца асаблiвасцi светаўспрымання беларуса, характар яго працоўнай дзейнасцi. Прыкладам могуць служыць назвы гарадоў: Брэст (Бярэсце), Гродна (Гародня), Мiнск (Менск), Бабруйск, Iгумен, Мазыр, Ляхавiчы, Заслаўе i iнш., прозвiшчы: Каваль, Бондараў, Аўчароў, Леснiкаў, Грыб, Драздоў, Байда, Шаўчук, Пястун i iнш.
Як i кожнаму народу, беларускаму ўласцiвы спецыфiчныя рэалii – такiя прадметы i паняццi, якiя маюць адзнаку нацыянальнага, мясцовага або гiстарычнага каларыту i адсутнiчаюць у побыце i культуры iншых народаў. Праз адсутнасць адпаведных рэалiй або паняццяў такiя назвы ў iншых мовах перадаюццабеларусiзмамi:здольнiк, дзядзькаванне, дакопкi, пячыста, васпан i iнш.
Важнасць i актуальнасць канкрэтнага абазначэння элементаў навакольнага матэрыяльнага свету для прадстаўнiкоў розных народаў неаднолькавая, адпаведна i ўласцiвасцi прадметаў i з’яў могуць ацэньвацца па-рознаму. Беларусы, даючы новыя назвы кiравалiся найперш рэальна-практычнымi патрэбамi, якiя дыктавала само жыццё. Пра гэта можна меркаваць па вялiкай колькасцi разнастайных змястоўных назваў для паняццяў лес: бор, гай, ельнiк, бярэзнiк, дуброва, гушчар, пушча i iнш., балота: багна, дрыгва, твань, iмшара i iнш.