Смекни!
smekni.com

Гiстарызмы i архаiзмы i цяжкасцi iх перакладу на беларускую мову (стр. 4 из 9)

І толькі ў сярэдзіне 20 ст. былі закладзены асновы навуковай тэорыі перакладу. З’явіліся шматлікія галіны перакладу – тэхнічны пераклад, пераклад грамадзянска-палітычных тэкстаў, мастацкі пераклад.

У дадзенай дыпломнай рабоце па большай частцы выкарыстоўваюцца матэрыялы па мастацкім перакладзе, так як сфера ўжывання архаізмаў і гістарызмаў абмяжоўваецца ў асноўным гэтым напрамкам літаратуры.

У моўнай палітры пісьменнікаў архаізмы маюць шматлікія функцыі. Іх выкарыстанне залежыць ад жанру твора і намера аўтара. У гістарычных раманах і расказах архаізмы ствараюць каларыт часу і месца. У другіх творах яны неабходны для стылістычных мэт: з іх дапамогай мова становіцца ўрачыстай, узвышанай, іранічнай, сатырычнай. Яны ўдзельнічаюць у стылізацыі царкоўнай і афіцыяльна-дзелавой мовы шматлікіх эпох. Яны валодаюць багатым наборам стылістычных функцый.

Калі ў арыгінале архаізмы служаць для перадачы эмацыянальна-экспрэсіўных адценняў, то ў перакладзе такім лесічным адзінкам звычайна адпавядаюць архаізмы ці кніжныя словы. Аўтарскі стыль у перакладзе ўзнаўляецца эквівалентнымі лексічнымі сродкамі. Асаблівых цяжкасцей пры перакладзе не ўзнікае, роўна як і пры перакладзе гістарызмаў, калі яны не прадстаўляюць сабою сугуба нацыянальных рэалій, і калі трэба ўжываць каментарыі.

Літаратурныя творы перекладаюцца на другія мовы. Гэта можа адбыцца адразу пасля яго стварэння, праз дзясткі гадоў ці стагоддзі. Часавая дыстанцыя, якая вызначае пераклад арыгінала, уплывае на творчыя мэты перакладчыка і языкавыя уласцівасці перакладаемага тэкста.

З тэарытычнага пункта гледжання, як відаць, існуюць сінхронны і дыяхронны пераклады. Сінхронны пераклад, напрыклад, ажыцяўляецца ў эпоху стварэння арыгінала, калі часавы ўзровень моў арыгінала і пераклада саадносны і калі аўтар і перакладчык з’яўляюцца сучаснікамі. Сацыяльнае асяроддзе з’яўляецца для іх гістарычна зыходным, абьяднаным шматлікімі культурнымі, навучна-тэхнічнымі, бытавымі супольнасцямі.

Пры перакладзе твораў мінулых стагоддзяў часавая дыстанцыя паміж стварэннем арыгінала і пераклада становіцца значнай, часавыя ўзроўні моў арыгінала і пераклада ўжо не з’яўляецца суадноснымі, а экстралінгвістычныя характэрыстыкі адпаведных эпох адрозніваюцца каранным чынам.

Пры сінхронным перакладзе вопытны перакладчык распазнае без асаблівай цяжкасці лексічныя і сінтаксічныя архаізмы ў арыгінальным тэксце і ўспрынімае і выкарыстоўвае іх стылістычныя функцыі.

Пры дыяхронным перакладзе ўзнікаюць дадатковыя цяжкасці. Перакладчыку цяжка вызначыць словы і абароты, якія ў пару стварэння арыгінала лічыліся архаічнымі і ўжываліся аўтарам у пэўных стылістычных мэтах. Цяжкасць ідэнтыфікацыі ўзрастае яшчэ і таму, што мова ўсяго твора ўспрымаецца як мова другой эпохі, ў якой сустракаюцца архаізаваныя элементы ў параўнанні з сучаснай нормай мовы. Натуральная архаізацыя мовы мастацкіх твораў уплывае на іх успрыманне і стварае асаблівыя перакладчыцкія праблемы. Ці перакладаць іншамоўныя раманы 16-17 ст. мовай той эпохі? Канечне гэтага нельга рабіць. Такі пераклад будзе малазразумелым для сучаснага чытача. Пераклад – асобы тып славеснага мастацтва. Трэба помніць, што ён ствараецца для пэўнай моўнай эпохі, сучаснай для чытача.

Спіс архаічных словаў і іх сучасныя эквіваленты

Слова Паходжанне Значэнне Прыклад Каментарыі
art Форма дзейніка 'to be', ад Старога Ангельскага eart Другая асоба адзіночнага ліку дзейніка to be. Thou art the most mysterious hermit I ever met. Ужывалася ў Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах.
astonied Прыметнік прошлага часу 'astony' адсярэднягя Ангельскага astonien Вельмі моцна уражваць, быць уражаным …and I sat astonied unitl the evening sacrifice. Ужывалася ў Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах.
betwixt Ад Старога Ангельскага betweohs,ці давальнага betweoxum (between) between From betwixt the shoulders hung down over the back what had the appearance of a bearskin. Ужывалася ў Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах.Таксама ужывалася у некаторых паўднёвых дыялектах у Злучаных Штатах у 19 -20 ст.
dost Ад дзейніка do Другая асоба адзіночнага ліку дзейніка to do And if thou dost not – why, by my faith, I think I must pay thy ransom myself. Ужывалася ў Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах.
doth from do Трэцяя асоба адзіночнага ліку дзейніка to do The north wind driveth away rain: so doth an angry countenance a backbiting tongue. Ужывалася ў Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах.
-est Ад Старога Ангельскага "-est". Параўн. да нямецкага "-st". Суфікс, які ўжываўся з правільнымі формамі дзейніка другой асобы адзіночнага ліку Thou speakest but sad truths Ужываўся ў Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах.
-eth Ад Старога Ангельскага "-eр". Параўн. да нямецкага "-t". Суфікс, які выкарыстоўваўся для ўтварэння дзейніка трэцяй асобы адзіночнага ліку цяперашняга часу. He maketh me to lie down in green pastures: he leadeth me beside the still waters. Ужываўся ў Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах.
hast Ад дзейніка to have Форма дзейніка tohave другой асобы адзіночнага ліку. Thou hast them all before thee now, and bring'st them on bravely, lad.
hath Ад дзейніка to have Форма дзейніка tohave трэцяй асобы адзіночнага ліку. God’s blessing on our master Cedric, he hath done the work of a man in standing in the gap. Ужывалася ў Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах.
hither (to) here Форма вінавальнага склона Ужывалася ў Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах.
shalt Ад shall Выкарыстоўваўся для ўтварэння будучага часу дзейнікаў. Thou shalt break them with a rod of iron; thou shalt dash them in pieces like a potter's vessel. Ужывалася Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах
thee, thou, thy/thine Ад Старога Ангельскага юъ Старажытны прыметнік другой асобы адзіночнага ліку I know thou thinkest me a fool, or thou wouldst not be so rash in putting thy head into my mouth. Ужывалася Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовахТаксама яшчэ ўжываецца ў некаторых дыялектах паўночнай Англіі, напр. у Ёркшыры
thither (to) there - туды Вінавальны склон займенніка there Our going thither is uncertain. Ужывалася ў Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах.
thole Ад Старога Ангельскагаюolian Страдаць, смірацца A man with a good crop can thole some thistles Ўсё яшчэ ўжываецца ў некаторых паўночных Англійскіх і шатландскіх дыялектах
wert Ад дзейніка to be Форма другой асоба адзіночнага ліку прошлага часу дзейніка tobe I guessed by thy insolent babble thou wert no true lover of the long bow. Ужывалася ў Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах
whither Скарочаная форма ад wherehither Куды – напрамак whence camest thou? and whither wilt thou go? Ужывалася ў Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах
wilt Ад will Ужываўся для ўтварэння будучага часу дзейнікаў whence camest thou? and whither wilt thou go? Ужывалася ў Біблейскай, Шэкспіраўскай і паэтычнай мовах

Сярод старажытных словаў, якія сустракаюцца ў творах Скота, можна выдзяліць наступныя групы:

Прадметы ваеннага рамяства:

Baldric – перавязь

Banderole – маленькі флажок, які чаплялі на кап’ё рыцара

Battleaxe – баявы тапор

Bird-bolts – спецыяльныя стрэлы з тупымі канцамі для палявання на птушак

Chamfron – частка абмундзіравання для конскай галавы

Challenge to the lists – вызаў на турнір

durindarte – старажытны меч ( ад імя мяча Дзюрандаля, які належыў герою французскіх народных балад Раланду)

Dagger – кінжал

Gorget – латны каўнер

Hackney – верхавы конь

Hauberk – кальчуга

Javelin – дроцік

Jazeran – лёгкая браня зробленая з маленькіх металічных пласцінак, нашытых на тканіну

Knight-errant –рыцар-вандроўнік

Lance – кап’ё

Palfrey – вярхавы конь, часта пад жаночым сядлом

Panoply – даспехі

Pennon – маленькі сцяг, вымпел

Poniard – кінжал

Saber – шабля

Scottishmercenaries – наёмныя салдаты – шатландцы з асабістай

аховы французскага караля.

Squire – збраяносец

Steed – баявы конь

Прадметы адзення

Scrip – сума, заплечны мяшок

Girdle – пояс, кушак

Pelisse – гусарскі менцік, мундзір французскага афіцэра пачатка XIX ст

Shako – ківер, ваенны галаўны ўбор 18-19 ст.

Brogues – грубы самароблены скураны абутак

Surcoat – верхняе мужское адзенне, якое адзявалі паверх кальчугі

Duffle – грубая шарсцяная тканіна

Rocket – кашуля з вузкімі рукавамі

Carcanet – цэп, які насілі на шыі, як упрыгожванне

Cymar, simarre, simar – сімара, жаночае шырокае і лёгкае адзенне

Розныя групы людзей

Vassal – васал, прыслужнік, залежная асоба

Gentry – джэнтры, нетытулаванае дробнамаёнткавае дваранства

Franklin – франклін, незалежны землевалодар недваранскага паходжання

Feudal – феадал

Jester – прыдворны шут

Serf – крэпасны, нявольнік

Bondsman – раб, нявольнік

brethren – брацтва

seneschal – дварэцкі сярэднявяковага прынца ці высакароднага чалавека

Springald – юнак

Varlet – служка, рыцарскі паж

Syndic – прадстаўнік рамесленных гільдый у сярэдневяковай Заходняй Еўропе

Tasker – старшы слуга, галоўны над другімі слугамі

Tonsor – цырульнік

Tire-woman – камярыстка

Alderman – член гарадскога кіравання

Herald – геральд, вястун

Man-at-arms – воін

Yeoman – дробны землевалодар, незалежны селянін

Burgher – гараджанін, бюргер

Ealdorman – у старажытнія часы вельмі высакародны чалавек

Thrall – раб

Грошы

Liard – ліард, старажытная французская медная манета

Guilder – гульдэн, манета Фландрыі

Ducat – дукат, вагавая манета, якой карысталіся ў міжнародным гандлі.

Asper – аспер, срэбраная турэцкая манета

Byzant – візант, залатая візантыйская манета

Cardecu – кардэкю, старажытная срэбраная французская манета

Merk, mark – марка, старажытная манета, 2/3 фунта

Maravedi – мараведзі, дробная медная манета

Real – рэал, іспанская срэбраная манета