2. Сонца не было цяпер такое яркае як раней. Аддаўшы амаль увесь свой пал лету яно берагло рэшткі цяпла грэла мала але на дзіва лагодна і пяшчотна. Гэтай лагоднасцю і пяшчотай было напоўнена ўсё ў прыродзе усе дні. У лагодным сонечным святле гарэлі сумным адвечным полымем ліпы і бярозы каля хат дрэвы ў недалёкім лесе. Як сівізна ад былога ад перажытага бялела ўсюды павуціна. Яна вісела ў паветры абчэплівала павялы і пасохлы бульбоўнік калы і жэрдкі вакол агародаў пажоўклыя кусты. Усё агартаў спакойны стары як свет смутак смутак развітання з цяплом з летам набліжэння слаты халадоў (І. Мележ).
3. Чэрвень пышна красаваў на палях. Зеляніна ажно шумела ў росце і на палетках і на ўзмежках і на паплавах і на імшарынах. Кожная былінка ўпарта цягнулася да сонца. Ясным днём палі пераліваліся квеценню лугавінак шыза-сінімі хвалямі жыта што адкаласавала ўжо і вось-вось закрасуе смарагдавымі колерамі лёну і ячменю млелі ў пяшчоце духмяная парнасць уздымалася ад іх лёгкай смугой калыхалася –дрыжала над зялёным морам. У гэтым моры ледзь прыкметнымі былі постаці палольшчыц на ярыне і трактары што пераворвалі папары і ўздымалі падлесныя балацінкі.
Лета надышло спрыяльнае для ўраджаю цёплае з навальнічнымі дажджамі аднак радавацца за збажыну не было прычын. За прыгажосцю чэрвеньскага росквіту ў полі заўважаліся сляды негаспадарлівых адносін да зямлі, паспешлівасці і абыякавасці ў працы на ёй і гэта абурала да глыбіні душы. Вунь на жытнёвым масіве відаць не засеяныя ўвосень палоскі-агрэхі парослыя пырнікам і лебядой у другім месцы калівы жыта рэдка-рэдка пагойдваюцца сярод гірсы і мятліцы у трэцім як вымакла рунь увесну так і засталася прагаліна там неабвораны бульбяны палетак забуяў разнатраўем у якім патанулі ўсходы бульбы. Хіба можна прайсці міма гэтага з абыякавым сэрцам (Т. Хадкевіч).
Практыкаванне 59. Запішыце тэксты, пастаўце патрэбныя знакі прыпынку, вызначце тып складаных сказаў:
1. Трэба многа вельмі многа ездзіць сябры. Вы маладыя і калі будзеце часта “жыць на колах” шмат хадзіць і падарожнічаць вы паглядзіце многае ў свеце. Але перш за ўсё вам трэба ведаць свой самы прыгожы для нас край. Ездзіце. З экскурсіямі да сваякоў або да сяброў. Вы ўбачыце ўсе канцы нашай мілай ласкавай няяркай краіны якая аднак зачаруе вас сваёй няўлоўнай прыгажосцю. Убачыце гарады і вёскі цёмныя волаты замкаў. І азёры з белымі грабянцамі на сіняй вадзе і старыя каменныя млыны над рэчкамі што зараслі белай лілеяй поўню ў азёрнай вадзе і водсвет яе на мокрай зямлі. Будзеце слухаць музыку нашай пявучай мовы і нашы пяшчотныя песні. І ўбачыце зуброў і аленяў. І галоўнае пазнаеце свой гасцінны добры горды і таленавіты беларускі народ (І. Караткевіч).
2. Над ускрайкам лесу дзе пачыналіся жоўтыя пяскі зазвінела песня ляснога жаваранка. Ён першы тут вітаў надыход дня і песня расплывалася ў маўклівым паветры звонам тонкага дарагога металу напаўняючы ясна-сінія разлогі надзем'я і глыбокую цішыню зямлі агорнутай затоена-радаснаю задумленасцю. Здавалася усё навокала занямела зачараванае цудоўнымі тонамі песні гэтага вольнага песняра узлескаў і пясчаных пустак між лесу. Снуючыся высока у небе раняла птушка мяккія ласкавыя мелодыі сатканыя са звону срэбраных струн з булькання ясных ручайкоў з зумкання пчаліных крыльцаў шолаху красак. I ўсе гэтыя тоны спляталіся так гарманічна - своеасабліва ў песню ляснога жаваранка што яна даходзіла да самых затоеных глыбінь сэрца і калыхала самыя тонкія струны душы. Ніякая іншая птушка нават праслаўлены салавей не можа параўнацца у спевах з лясным жаваранкам. Толькі свае песні спявае ён у бязлюдных мясцінах дзе рэдка бывае чалавек і мала хто чуе іх. Мелодыя ж спеваў надзвычайна багатая разнастайная дзівосна прыгожая і такая чоткая такая выразная што яе можна палажыць на ноты а мастак-музыка напэўна змог бы выканаць на скрыпцы але афарбоўкі яе тонаў не патрапіць перадаць ніякі музычны інстумент (Я. Колас).
3. Усе рэкі Беларусі дужа прыгожыя. Дняпро з высокім правым берагам і неагляднымі далячынямі зарэчных паплавоў паплямаваных дубамі і сінімі люстэркамі старыц. Прыпяць з яе празрыстай цёмнай вадой астравамі пра-токамі і шапкамі буслянак на прырэчных дровах. Дзвіна сціснутая крутымі урвішчамі зарослымі мачтавым лесам. Ласкавы Нёман у воды якога глядзяцца старажытныя вежы і густыя лістоўныя пушчы. Нават невялічкая Шчара са сваімі шлюзамі ў цені неабхватных серабрыстых таполяў. 3 раптоўным патокам вады што вырываецца са шлюза і выносіць на сабе плыты з людзьмі якія рухава і спрытна працуюць шастамі і бусакамі...
Воблік Беларусі нельга сабе ўявіць без азёр. Іх у нас каля 11 тысяч. Вялікія і малыя цёмныя балотныя і светлыя як самое святло. Лясныя як Кромань або Свіцязь і бязлесныя. Азёры — вочы зямлі. Яны не толькі кормяць навакольны люд але і натхняюць паэтаў ( У. Караткевіч).
4. Лета для мяне яшчэ там у дзяцінстве назаўсёды прапахла альховай карою з якой мы рабілі лубкі для ягад суніцамі малінаю ды чарніцамі якімі пахлі нашы рукі вусны і нават шапкі у якіх назаўсёды аставаліся пачарнелыя крапінкі ад ягад калі мы траплялі на ягадную паляну а браць болей не было куды добрымі кузаўкамі рабіліся тады гэтыя шапкі а для грыбоў сарочкі з завязанымі рукавамі. Лета пахне для мяне печанымі на кастры каласамі у якіх зерне яшчэ мяккае і салодкае свежым сенам якое яшчэ зусім нядаўна было травою і не паспела ў пунях запыліцца.
Лета гэта ціхая паляна ў лесе уся прагрэтая паўдзённым сонцам…
Лета гэта воз казытлівага непаслухмянага сена збольшага ўвязаны і ўціснуты жэрдзю ехаць жа недалёка неяк давязём.
Лета гэта яшчэ і пах свежай падварушанай зямлі. Ты ідзеш па баразёнцы за акучнікам моцна трымаючы яго за ручкі а твае паабдзіраныя пасунутыя конскімі капытамі ногі радуюцца халаднаватаму мяккаму дотыку зямлі. А зямля ў дзяцінстве лечыць её залепленыя хутка загойваюцца і праколы і парэзы і апёкі…(Я. Сіпакоў).
Практыкаванне 60. Устаўце прапушчаныя літары, раскрыйце дужкі і пастаўце, дзе трэба, знакі прыпынку:
1. Дзе б я (ні)быў куды б (ні)закінуў мяне лёс сэр...ца мае заўсёды рвецца ў родную вёску. I (с,ш)чыра прызнаюся што няма для мяне най...часлівейшых хвілін як ехаць да маці да сваіх з...млякоў. Туды дзе кожная пядзя зямлі схо...жана тваімі нагамі дзе з маленства знаёмыя кожнае дрэўца у лес... кожны сіні васілёк і белы рамонак пры дарозе. Як толькі сы...дзеш з шашы (ад)разу пачынаюц...а нашы землі. Выразна вырысо...ваюцца вёскі (У,у)л...янаўка (М,м)аргі а за (не)вялікім ляском в...сёлым і светлым ад (бела)ногіх бяроз стаіць мая р...дная вёска (С,с)лавінск. Каля лес... ра...кінуўся вялікі палетак кармавога лубін... з церпкім г...ркаватым вод... рам. Ра...цвіў ён на сонцы так хораша што ад яго яркага ж. . .ўтацвет. . . ажно прыжмурваеш вочы. У паветры зв...няць пчолы пры дарозе стракочуць конікі а з поўдн... мяккі вільготны вец...р прыносіць духмяны мядовы вод...р канюшыны. I так хораша робіцца на сэрцы што здаецца (не)ідзеш а нібы ляціш на ветры. У...памінаецца перажытае ўсё да драбніц асабліва б...саногае маленства. Вось тут у Дружбенскім лужку каліс...ці пасвіў коні. Ля Цагельні ў зарасніку бярэзнік... збіраў чырв...нагаловікі у Вілах баравікі.
Асабліва люблю пра...сціся па лузе над рэчкай Морач...у якая аддзяляе (С,с)луцкі ра...н ад (К,к)апыльскага. На гэтым лузе каліс...ці да вайны мой бацька касіў са сваім с...седам Аляксандрам Панічам мурагі. Хоць я тады быў яшчэ зусім малы але помню як аднойчы на (з,с)ходзе за старан...ую працу му...чынам выказалі словы падзякі. 3 той пары гэтыя мудрыя іхарошыя словы з вялікай гордасц...ю і пашанай жывуць у ма...м сэрцы. (Паводле В. Дайліды.)
Практыкаванне 61. Устаўце прапушчаныя літары, раскрыйце дужкі і пастаўце, дзе трэба, знакі прыпынку:
2. Ці мала на свеце цудоўных мясцін?
Давялося мне пабываць усюды. Бываў я на поўдн... іна далёкай поўначы захапляўся (не)разгаданым цудам прыроды паўночным ....зяннем. Ласкавы сонечны поўдз...нь казачныя прасторы (Ч,ч)орнага мора высокія снежныя горы (К,к)аўказа пакінулі (не)забыўны ў...памін аб іх гордай іветлівай ц...плыні.
Так на свеце вельмі многа прыгожых мясцін добрых людзей ....чырых сяброў. Мабыць (ні)чога лепшага за іх на свеце н...ма. Аднак дзе б я (ні) быў якія б цуды (ні)здз...ўлялі перад маімі вачыма заўсёды ...зяла прамяністае святло роднага мястэчка дзе жылі бацькі і бацькі маіх бацькоў дзе я сам (у)першыню захапіўся ....чодрай со...нечнай прамяністасцю пахам кветак наша....ковых мурожных лугах спевам жаваранка пад высокімі сінімі н...бёсамі. Вось так і хоча...ца прыгадаць кожны куточ...к кожную сцяжынку у...горачак і лагчынку дзе над люстрам блакітным нашага азярка з...хацяць празрыстыя ....облакі.
(Не)адна навала грозна прашумела над маёй (Р,р)адзімай. Захопнікі колькі разоў агнём і ж...лезам змяталі мястэчка з твар... зямлі. Але імінулым ісё...няшнім днём яно для мяне самае ветлівае утульнае і (па)свойму прыгожае бо тут пра...шлі мае дзіцячыя гады іюна...тва. Мне здае...ца што тут усё засталося (ня)зме...ным хоць упартыя і доўгія часы зрабілі св...еасаблівыя папраўкі ва ўсім.
Я часта прыяз...жаю сюды ў госці да з...млякоў. Раніцаю калі я...чэ (не)апала раса калі гулкае як буб...н паветра перапоўн...на залатым ...зяннем прамяністага сонца іду я ў шырокія прасторы палёў. (М. Хведаровіч)
Практыкаванне 61. Устаўце прапушчаныя літары, раскрыйце дужкі і пастаўце, дзе трэба, знакі прыпынку:
3. Гэта быў старасве...кі лес. I былі ў ім такія пу...чы і нетры аб якіх (не) ведаў (ні)хто на свеце. Поўны мес...чык раз у чатыры квадры ў...плываў (на) с...рэдзіну неба і а...туль рыхтаваўся пацікаваць што дзе...цца пад паветкаю густога ліс...ця. Але яму ля...чэй было (б) разглядзець што робі...ца пад страхою у хаце ч...лавека чым прабіцца пра... галіны адвечных гу...чароў. I сумаваў тады круглявы блі...часты мес...чык і хаваў свой твар у светлых хмарках. Само яснае сон...йка (ледзь)ледзь прапускала залатыя косы і то толькі (да)палавіны. На самым ніз... заўсёды панаваў ц...нёк і прохаладзь. Звяры і птушкі (не) мелі а...вагі заб...рацца у нетры лес... . Там жыла адна тая Таёмнасць што запаўняла гэтыя нетры страхам і (ні)кому (не) вядомымі дзе...мі.