Смекни!
smekni.com

Беларуская мова (стр. 2 из 19)

§ 4. Правапіс і, ы, й пасля прыставак

Пасля прыстаўкі, якая канчаецца на зычную, на месцы і пішацца ы: ісці –падысці, іграць – сыграць, ідэя – безыдэйны, імша – абымшыць, спадылба, спадыспаду. Аднак галосная і захоўваецца пасля прыставак між-, звыш-, пан-, контр-, суб-, дэз-: міжінстытуцкі, звышімклівы, панісламізм, контрігра, субінспектар, дэзінфармацыя.

Калі прыстаўка канчаецца на галосную, то пасля яе на месцы і пішацца й: прыйсці, выйсці, выйграць, аднайменны, перайменаваць. Але і захоўваецца, калі ўтварае склад: заікацца, пераігрываць, заінтрыгаваць, аб’інець, саіскальнік, заіскрыцца.

Практыкаванне 6. Спішыце і ўстаўце, дзе трэба, прапушчаныя літары.

Ня..начай, непры..мальны, пад..дзеш, пры..дзе, с..сці, раз..граць, аб..сці, без..менны, за..скрыцца, без..ніцыятыўны, за..сці, пры..маць, пад..ду, непры..манне, па..менна, пера..маць, пра..граваць, пры..шоў, за..грыванне, за..кнуцца, ад..мчаць, аб..ду, дэз..нфіцыраваць, аб..лгаць, раз..грацца, раз..сціся, вы..шаў, пры..дуць, пра..гравальнік, па..граць, аб..мшэлы, за..нець, пера..начыць, пра..снаваць, за..канне, ад..сці, дэз..нфекцыя, за..нелае, за..граць, пра..фармаваць, пера..грыванне.

§ 5.Правапіс у, ў

У(складовае) пішацца:

а) у пачатку сказа, пасля зычнай або знака прыпынку: Уночы ішоў дождж. Ішоў Навум у школу. Зайшоўшы ў кнігарню, убачыў сябра;

б) у пачатку уласных назваў: Тамара Уладзіміраўна, ва Укране, Валеры Урублеўскі;

в) у пачатку іншамоўных слоў: універсітэт, унія, універмаг;

г) у сярэдзіне іншамоўных слоў, калі у ўтварае склад: натарыус, кансіліум, аул, накаут.

Ў (нескладовае) пішацца:

а) пасля галосных у пачатку, сярэдзіне і на канцы слова: на ўсю моц, пайсці ў лес, настаўнік;

б) пасля галосных ў сярэдзіне іншамоўных слоў, калі у не ўтварае склада: аўдыторыя, паўза, лаўрэат, аўкцыён;

Злучок і двукоссе не з’яўляюцца знакамі прыпынку, таму не ўплываюць на напісанне ў: жанчына-ўрач, калгас “Перамога” ўзнагародзілі..

Практыкаванне 7. Спішыце, скараціце, дзе трэба у.

Воук, соус, ва Узбекістане, пауза, акварыум, ля універмага, пауднёва-усходні, рака Уса, трыумф, па-ударнаму, шлагбаум, лаурэат, педагагічны універсітэт, пры князю Усяславе, працавау у рэдакцыі, рэпертуар, на узлессі, аутамат, стаялі у пяці кроках, выпукла-увагнуты, няудача, гуляу у садзе, расце у лесе, дыназаур, бавоуна, індывідуум, ауторак, есаул, заучасна, доуга, манеур, страус, двоеуладдзе, апоудзень, шэдэур, вакуум, гладыёлус, каунер, рытуал, аутар, агрэсіуны, баул, няуважлівы, лауры, накаут, ва універсітэце, радаснае “ура”, зноу успомніуся, Вольга Уладзіславауна, пауз бераг ракі Усы, з’ява унікальная, пауночна-усходняя ускраіна, у “Выбраныя творы “ увайшлі.

§ 6. Правапіс падоўжаных зычных

Зычныя з, ж, л, н, с, ч, ц, ш паміж галоснымі пры падоўжаным вымаўленні на пісьме перадаюцца падваеннем адпаведных літар: палоззе, збожжа, соллю, насенне, калоссе, ноччу, жыццё, мышшу. Параўнайце: каменне – камяні, праменне – прамяні.

Падаўжэнне [дз'] на пісьме абазначаецца як ддз: суддзя, разводдзе.

Падаўжэнне зычных не адбываецца:

а) у словах Ілья, Ульяна, Касьян і вытворных ад іх, а таксама ва ўтварэннях ад слова ліць: Ільічоўка, Ульянаўск, Касьянавіч, лье, льецца, разалью;

б) у словах іншамоўнага паходжання: група, калектыў, асістэнт, тона. Выключэнне складаюць словы: ванна, манна, бонна, панна, Мекка, мецца, дурра, донна, Сюзанна, Мадонна, Ганна, Жанна.

Ад падаўжэння неабходна адрозніваць падваенне аднолькавых зычных на стыку марфем (прыстаўкі і кораня або кораня і суфікса), якое перадаецца падвоеным напісаннем: адданы, бясстрашны, расстацца, асенні, каменны.

Выключэнне: расада, расол, расольнік, ростань, расаднік (месца вырошчвання расады) і вытворныя ад іх.

Практыкаванне 8. Растлумачце падвоенае напісанне літар у адных выпадках і адсутнасць яго ў другіх.

Аблічча, левабярэжжа, каралі, паўстанне, калоссе, каласы, пяцігоддзе, запечча, лісце, багацце, мяцеліца, усміхаецца, масаж, мяжа, узмежжа, шчасце, налью, ладдзя, вараннё, вяселле, цяжкасцю, калона, гама, зарэчча, разводдзе, Ільін, мышшу, свежасцю, масіў, Аксіння, Наталля, пералью, пяццю.

Практыкаванне 9. Пастаўце назоўнікі ў форме творнага склону.

Мыш, ноч, цемрадзь, свежасць, радасць, маладосць, лень, гразь, далонь, сувязь, соль, мазь, гусь, моль, папараць, бандэроль, плынь, запаведзь, смерць.

§ 7.Правапіс спалучэнняў зычных

У беларускай мове няма невымоўных зычных (“непроизносимых согласных”). Спалучэнні зычных пішуцца так, як вымаўляюцца:

1. У спалучэнні [стн] зычны [т] не вымаўляецца і на пісьме не перадаецца: посны (пост), свіснуць (свіст), капусны (капуста), вобласць – абласны (руск. областной).Але: баластны, фарпостны, кантрастны, кампостны.

2. У спалучэнні [дт] на канцы іншамоўных слоў зычны [д] не вымаўляецца і на пісьме не перадаецца: Кранштат, Брант, Рэмбрант, Шміт, фарштат.

3. Зычныя [д], [т], [л] у спалучэннях [здн], [рдн], [стл], [лнц], [лнц] і зычныя [к], [г] у спалучэннях [скн], [згн] не вымаўляюцца і на пісьме не адлюстроўваюцца: язда – выязны (руск. выездной), праезд – праязны (руск. проездной), шчаслівы, сонца, наўмысны; бліскаць – бліснуць, бразгаць – бразнуць.

4. Спалучэнні [сч], [сшч] вымаўляюцца адпаведна як [шч] і [шшч], а на пісьме абазначаюцца літарамі сч і сшч: расчоска, расчапіць (кручкі), расшчапіць (на дзве часткі). Выключэнне: шчасце, рошчына, ушчуваць, нішчымны, пяшчота, ушчэнт і вытворныя ад іх.

Практыкаванне 10. Запішыце словы па-беларуску, растлумачце напісанне спалучэнняў зычных.

Радостный, расстилаться, почетный, капустный, солнце, счастливый, Рембрандт, устный, несчастный, поздно, областной, безвыездно, скоростной, свистнул, шестнадцать, жалостный, контрастный, расщепленный, рассадить, Брандт, расслоиться, беззаконие, форштадт.

§ 8.Правапіс мяккага знака і апострафа

Мяккі знак бывае змякчальны і раздзяляльны. Змякчальны мяккі знак ужываецца для абазначэння на пісьме мяккасці папярэдняга зычнага, а раздзяляльны мяккі знак, як і апостраф, паказвае на раздзельнае вымаўленне зычнага з наступным галосным.

З м я к ч а л ь н ы м я к к і з н а к пішацца пасля мяккіх зычных з, л, н, с, дз, ц:

а) на канцы слова: мазь, соль, зелень, лось, мядзведзь, радасць;

б) у сярэдзіне слова перад цвёрдым зячным: пісьмо, дзядзька, бацька;

в) у сярэдзіне слова паміж двума мяккімі зычнымі, калі пры змяненні слова другі зычны становіцца цвёрдым, а першы застаецца мяккім: васьмі – восьмы, пісьменнік – пісьмо, канькі – канькоў, дзьме – дзьмуць, цьмяны – цьма;

г) пасля мяккага [л] перад любым зычным (цвёрдым або мяккім), акрамя [л']: гульня, пальцы, столькі, вельмі. Але: вяселле, ралля, галлё, гуллівы.

Практыкаванне 11. Растлумачце напісанне мяккага знака ў словах.

Эмульсія, рэдзька, фальш, разьба, перабольшванне, яблынька, хрэсьбіны, хадзьба, з’яднаць, фільтр, просьба, разьбяр, пісьменнасць, дзядзька, бацькі, носьбіт, дзьмухавец, запаведзь, разняць, вазьмі, смерць, толькі, надзьмуты, здольнасць.

Мяккі знак пішацца ў некаторых граматычных формах:

Граматычныя формы Калі пішацца Прыклады
У назоўніках:а) творнага склону множнага лікуб) перад суфіксам -чык- перад канчаткам -мікалі слова без гэтага суфікса заканчваецца на -нь дзецьмі, слязьмі, людзьмікамень – каменьчык,струмень – струменьчык
У прыметніках:а) перад суфіксам -ск-б) у суфіксах -аньк-, -еньк-, -эньк- калі гэтыя прыметнікі ўтвораны ад назваў месяцаў на -нь і слова восеньзаўсёды ліпень – ліпеньскі,чэрвень – чэрвеньскі, восень –восеньскіпрыгожанькі, светленькі, старэнькі
У дзеясловах загаднага ладу:а) 1-й асобы множнага лікуб) 2-й асобы множнага ліку перад канчаткам -маперад канчаткам -це, а таксама перад -ся кіньма, станьма, сядзьмакіньце, станьце, сядзьцеагледзься, намылься

Мяккі знак пішацца:

а) у складаных лічэбніках пяцьдзесят, шэсцьдзесят, пяцьсот, шэсцьсот, дзевяцьсот;

б) у прыслоўі ледзьве (як і ў слове ледзь);

в) у часціцы -сьці ў займенніках і прыслоўях: хтосьці, штосьці, якісьці, дзесьці, кудысьці.

Мяккі знак не пішацца:

а) паміж падоўжанымі зычнымі: жыццё, насенне, палоззе, калоссе;

б) перад мяккім [в']: цвёрда, дзверы, чацвёрты, мядзведзь (але: ледзьве);

в) у словах меншы (менш), іншы (але: большы (больш);

г) на канцы слова пасля літар б, п, м, ф: голуб, стэп, сем, верф.