МІНІСТЭРСТВА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ І ХАРЧАВАННЯ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Установа адукацыі
“БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АГРАРНЫ ТЭХНІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ”
Кафедра беларускай і рускай моў
БЕЛАРУСКАЯ МОВА
ВУЧЭБНЫ ДАПАМОЖНІК ДЛЯ АБІТУРЫЕНТАЎ
Мінск
2007
Разгледжана навукова-метадычным саветам факультэта прадпрымальніцтва і кіравання БДАТУ
Пратакол № 4 ад 25.01. 2007 г.
Складальнікі: ст.выкладчык А.Б. Гурновіч
выкладчык І.С. Фокіна
Рэцэнзенты: канд. філ. навук, дац. А.П. Занкавіч (БДАТУ)
выкладчык З.П. Казарог (БДЭУ)
Беларуская мова : вучэбны дапаможнік для абітурыентаў / А.Б. Гурновіч, І.С. Фокіна. – Мінск : БДАТУ, 2007
Вучэбны дапаможнік для абітурыентаў уключае ў сябе два найбольш важныя раздзелы курса беларускай мовы: арфаграфію і пунктуацыю. Асаблівая ўвага звернута на складаныя тэмы раздзелаў. Побач з тэарэтычным матэрыялам змешчана і практычная частка. Выкананне разнастайных заданняў і практыкаванняў дапаможа абітурыентам замацаваць і сістэматызаваць веды, накіраваныя на выпрацоўку навыкаў карыстання правільнай пісьмовай літаратурнай мовай.
У дадатку змешчаны прыкладныя тэксты дыктантаў: пераказаў, частка з якіх ужо прапаноўвалася абітурыентам БДАТУ мінулых гадоў на ўступных іспытах.
Прызначаецца абітурыентам БДАТУ, паступаючым на завочную форму навучання, будзе карысна і абітурыентам, якія рыхтуюцца да цэнтралізаванага тэсціравання.
РАЗДЗЕЛ I. АРФАГРАФІЯ
§ 1. Правапіс галосныхо, э – а (ы)
Літары о, э звычайна пішуцца толькі пад націскам: размова, сэрца. Не пад націскам о, эпераходзяць у а:горы – гара, рэкі – рака.
Ненаціскное о захоўваецца толькі ў выклічніках ого, о-го-го, а таксам ў канцы іншамоўных слоў пасля галоснай: трыо, сальфеджыо, Антоніо, Ватэрлоо, але: радыё, аўдыё, відэа.
Ненаціскное э захоўваецца:
а) у першай частцы складаных слоў: рэдказубы, шэравокі, шэсцьсот;
б) у словах, утвораных ад слова сэнс: асэнсаваць, пераасэнсаванне, нонсэнс;
в) у пачатку іншамоўных слоў: эвалюцыя, экскурсія, экзамен, энцыклапедыя, экалогія, Эстонія, Эфіопія;
г) у сярэдзіне запазычаных слоў неславянскага паходжання пасля зацвярдзелых, а таксама цвёрдых [д], [т]: жэтон, рэвізія, джэнтэльмен, шніцэль, чэмпіён, рэзюмэ, дэлегат, тэлефон.
У даўно запазычаных словах э перайшло ў а, а ў некаторых словах – у ы:
характар | брызент |
літаратура | інжынер |
сакратар | цырымонія |
адрас | канцылярыя |
бухгалтар | рысора |
майстар | почырк |
рамонт | чыгун |
водар | дрызіна |
сакрэт | дырыжор |
лодар | арышт |
У некаторых словах са складамі ро, ло замест о не пад націскам пішацца ы: гром – грыме́ць, бровы – брыво́, кроў – крыва́вы, глотка – глыта́ць, блохі – блыха́, плот – плытаго́н.
марыва, зарыва, горыч, яблык, почырк, трывога, рызіна
Практыкаванне 1. Устаўце прапушчаныя літары, растлумачце іх напісанне.
Т..лецэнтр, ..вакуацыя, характ..рыстыка, кр..шыць, р..дкаслойны, д..фект, ..гаізм, лат..рэя, др..васек, с..рдэчны, бл..ха, ч..кавы, др..мота, ж..ст..куляцыя, ..кзэмпляр, р..корд, бр..во, ш..рсцяны, ш..разём, р..монт, др..жаць, ц..р..моніцца, орд..н, скр..гатаць, тр..вога, ц..нтральны, гл..бокі, акад..мічны, ч..рнаваты, на ст..ле, ц..на, інт..лігенцыя, ч..снок, Баранц..ва мор.., ш..сцьсот, т..атр, т..мпература, хр..стаматыя, літ..ратурны, ігр..к, мар..ва, гор..ч.
Практыкаванне 2. Напішыце словы па-беларуску, растлумачце правапіс о, э або а, ы.
Адажио, ветеран, водолаз, демисезонный, демонстрировать, депеша, депутат, дрезина, дремота, дрессированный, жевать, Женева, жестикулировать, зарево, комитет, литературный, марево, переосмысленный, поцеловать, резиденция, рекомендовать, рессора, рецензия, речной, решето, секретный, церемониться, человечий, червонец, черемуха, Череповец, черкесский, Цейлон, эпитет, эшелон.
§ 2.Правапіс галосныхе, ё, я
Літара ё пішацца толькі пад націскам: сёмы, вясёлы, галлё. На месцы е, ёў першым складзе перад націскам пішацца я: снег – снягі, смех – смяяцца, сёстры – сястра, лёд – лядок.
Ненаціскное е не пераходзіць у я:
а) у словах дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць і вытворных ад іх;
б) у словах іншамоўнага паходжання: калектыў, легенда, генерал, медаль, сезон, герой, перон, Германія, Херсон, Еўропа, Аргенціна.
У даўно запазычаных словах е перайшло ў я: дзяжурны, каляндар, янот, яфрэйтар, ялейны.
Нязменна пішацца каранёвае я: свята – святкаваць, цяжкі – цяжкаваты, мяккі – мяккаваты, месяц, завязь, лямантаваць, сувязь, пояс, Прыпяць, памяць, цягнікі, тысяча, выгляд, ядавіты, языкаты.
Ад слоў з каранёвым е(я) неабходна адрозніваць словы, дзе ў корані пішацца і:вільгаць – вільготны, свіст – свіснуць, свісцець, свістаць; сівы, сівізна, пасівеў; сірата, сірочы, хвіліна, мілагучны і інш.
У некаторых каранях адбываецца чаргаванне е – і: цвет – цвісці, усмешка – усміхацца, кветка – квітнець, памерці – памірае, ветлівы – вітацца, блеск (бляск) – бліскавіца, слепнуць (асляпіць) – сліпучы.
У прыназоўніку без і часціцы не літара е пішацца нязменна: не ве́даў, не бы́ць, не хаце́ў, не чыта́ць, без канца́, без со́раму. Калі ж не і без становяцца прыстаўкамі, яны падпарадкоўваюцца агульным правілам: няёмка, нязна́чны, непрыхі́льны, бязме́жны, бязлю́дны, бездапамо́жны.
Практыкаванне 3. Спішыце, устаўляючы патрэбныя літары.
С..л..нін, с..л..не, П..трусь, П..трусёва, ц..гнікі, св..тлаваты, з..л..ніна, з..л..лень, з..лёны, з..л..наваты, вец..р, вец..рок, удал..чыні, дал..чынь, п..счаны, ал..горыя, л..снічоўка, св..ткаванне, дз..вяты, дроб..зь, л..генда, нам..ло, с..мнаццаць, б..зыменны, б..скрыўдны, б..з стомы, верас..нь, м..тал, сл..ды, высв..тліць, ц..пер, сн..гавыя, сн..гі, зам..ць, б..скрайні, пал..жаць, выгл..д, з..мляны, з..млянка, з..млеапрацоўчы, сп..ктакль, вас..мнаццаць, пам..ць, н..навісць, н..навідзець, сів..р, л..цець, л..туценне, заб..сп..чэнне, в..с..лосць, м..ханік, н..лёгка, н.. мог, н..вялікі, б..спамылковы, б..спраўны, б..з слоў, сцв..рджэнне, ув..рцюра, кац..лок, з..зюля, м..дальён, в..снавы, в..сенні, м..цежнік, пас..велы, прып..чак, нап..рэдадні, аб..ліск, п..лёстак, пасл..заўтра, зв..льгатнелы, ..ўрапейскі, л..чыць (хворага), жн..ярка, п..йзаж, абм..ркаванне, абм..ркоўваць, п..раезд, ба..злівец, с..ржант, н.. мог, прал..скатаць, м..лагучны, г..рой, нал..цець, г..рбарый, аб..сславіць, б..з адраса, гал..рэя, тыс..ча, зн..вага, зн..важаць, ц..жкавата, сн..гапад, б..ссмерце, хв..ліна.
§ 3.Некаторыя асаблівасці правапісу галосных у складаных словах
Правапіс злучальных галосных падпарадкоўваецца агульнаму правілу (гл. § 1, 2): часопіс, землякоп, жывёлагадоўля, зернесушылка.
Напісанне о, а ў першай частцы складаных слоў залежыць ад месца націску ў другой частцы: калі націск падае на першы склад другой часткі – у першай частцы пішам а, не на першы – пішам о: разнастайны, дабрабыт; рознакаляровы, добрасумленны.
Часткі што-, свое-, сто-, дзевяноста-, фота-, мота-, радыё- пішуцца нязменна: штодзень, штомесяц, своечасова, стогадовы(але: стагоддзе), дзевяностагоддзе, фотахроніка, фотасалон (але: фатаграфія), мотагонкі, мотакрос (але: матацыкл), радыёстанцыя, радыёхваля.
Частка поў- пішацца толькі ў словах поўдзень, поўнач, у астатніх – частка паў- (у адно слова з другой часткай): паўметра, паўтоны, паўмесяца. Праз злучок паў- пішацца толькі з уласнымі назоўнікамі: паў-Беларусі, паў-Еўропы.
Практыкаванне 4. Спішыце, устаўце прапушчаныя літары. Растлумачце правапіс.
Р..знакаляровы, р..знагалосы, р..знавіднасць, д..брабыт, д..браякасны, п..ліклініка, п..літэхнічны, св..еасаблівы, шт..лета, п..ўдзень, ч..рнабровы, ч..рнабароды, шыр..каплечы, шыр..каэкранны, п..ўнапраўны, мн..галюдны, р..дкалессе, Н..ваполацк, м..вазнаўчы, в..льналюбівы, н..вагодні, рады..завод, м..таспорт, рады..аматар, ст..годдзе, ф..такопія, ф..таапарат, земл..роб, зерн..сушылка, сін..вокі, ільн..завод, шкл..валакно.
Практыкаванне 5. Ад наступных спалучэнняў слоў утварыце складаныя словы і запішыце іх. Растлумачце правапіс галосных.
У з о р. Чорныя вочы – чарнавокі.
Светлыя валасы, розны колер, высокі ўраджай, добрая якасць, розныя галасы, чорныя бровы, чорная барада, сельская гаспадарка, востры верх, зямлю капаць, сена касіць, доўга чакаць, сто год, роўныя правы, здабываць вугаль, тры паверхі, шмат год, змяніць словы.