Смекни!
smekni.com

Iмёны i прозвiшчы беларусаў (стр. 2 из 2)

Мянушкі, што характаразавалі чалавека звонку і з сярэдзіны, былі даволі пашыраныя. Адны з іх узвялівалі чалавека (Борзды – увішны, усё робіць шпарка, Асілак – дужы, волат), іншыя, і іх больш, прыніжалі (Буш – пусты слабы, Верабей – нядужы).

Прозвішча – гэта афіцыйнае, засведчанае ў дзяржауных паперах, прынятае ў спадчыну родавае імя чалавека, што пераходзіць ад бацькі да сына. Дочкі па традыцыі не мелі права запісваць дзявочае прозвішча як афіцыйнае, гэта дазвалялася толькі ў багатых, знакамітых сем’ях.

Прозвішчы на беларусі пачалі складвацца ў XV – XVІ стагоддзях, яны засведчваліся ў афіцыйных актах і замацоўваліся ў народнй свядомасці. Даўнія прозвішчы, што былі ва ўжытку як мясцовыя, з часам знікалі. Напрыклад, калі гаспадар паміраў і доугі час гаспадарку вяла яго жонка, не выходзячы замуж, узнікала і навое прозвішча (Касіны – дзеці Кацярыны). Часцей у гэтым выпадку прозвішча дзяцей вярталіся да мянушкі, якую насіў род. Прозвішчы, у адрозненне ад мянушак, больш аддалены ад рыс, характэрных для пэўнага носьбіта іх.

Для Беларусі, якая ўвесь свой век жыве на вялікай дарозе з захаду на усход, мала было прасветлых часін для нацыянальнага самавызначэння. І гэта значна паўплывала і на развіццё сваіх больш яскравых адметнасцей у імёнах і прозвішчах. Прыкладамі гэтага ўплыву з’яўляюцца тры падзелы Польшчы, пераход да ўлады Расійскай імперыі ў 1795 годзе.

Пры пераходзе з праваслаўнай веры на каталіцкую, каб мець найбольшыя прывілеі, людзі павінны былі адмежавацца ў сваіх імёнах і прозвішчах ад роднага, перайначыць “мужыцкія” імёны і асабліва перайначыць на лад тых, што панавалі ў Польскім каралеўстве. Пачалі з’яўляцца смехатворныя спалучэнні: Свінка-Свентахоўскі, Залівака-Здэхоўскі, Козел-Бараноўскі.

Асабліва стараліся вайсковыя пісары, складаючы спісы навабранцаў. Замест прозвішча Чыгрын пісалі Чыгрынаў, замерт Кухар – Кухараў. А калі на вайсковую службу шлі прыгонныя, то ўлада пісарчука была неабмежаванай. Прозвішчаў не было, мянушкі не прымаліся, тады ў спісу рабілася заўвага: “Прозвание Пупенко по неблагозвучию переменяется на Арлоу”.

У першыя гады пасля рэвалюцыі людзі, адчуўшы свабоду асобы, пачалі раставацца з мянушкамі, якіх на беларусі было вельмі шмат. У 30-я гады ў газетах пячаталіся велізарныя спісы тых, хто хацеў вызваліцца ад непрыемных прозвішчаў. На Гомельшчыне селянін Гарамыкін мяняў сваё прозвішча на Радасцін, на Віцібшчыне – Чарнапузы на Чырвонцаў. Адны мянялі беларускія прозвішчы на замежныя, другія – замежныя на родныя. Большая частка імкнулася вярнуцца да першавытоку, да мянушкі.

Некаторыя прозвішчы нашай краіны

Адамовіч. Тыпова беларускае прозвішча, утворанае ад бацькавага імені Адам. Сям’ю Адама называлі Адамовічамі. Само ж імя Адам мае біблейскае паходжанне ад старажытнаяўрэйскага слова хаддам, што значыць першы чалавек.

Адзінец. Такое прозвішча давалі чалавеку, які жыў адзін, без сям’і або калі было адно дзіцяці.

Багдановіч. Старажытнае славянскае імя Багдан (богам дадзены, пасланы) пакладзены ў аснову гэтага прозвішча.

Галавач. Прозвішча пайшло ад мянушкі Галавасты, якую давалі людзям з большай, чым у другіх, галавой або разумнейшым на іншых.

Дубатоўка. Таго, хто таўчэ дубовую высушаную кару, каб дубіць скуры, так называлі. Гэта мянушка па занятку.

Дукса – ад літоўскага дуксас, што азначае ўздых, набуранне паветра ў лёгкія.

Ждановіч. Адным з даўніх стараславянскіх імён было Ждан. Так называлі некалі першага ў сям’і сына, якога доўга чакалі, бо нараджаліся ўсе дзяўчынкі. Ад гэтага імя і пайшло прозвішча.

Казінец – так называлі хваробу канцовасцей, па-руску падагра. Людзям, якія няпэўна ступалі па зямлі, падрыгваючы нагой ці абедзюма, давалі такую мянушку і прыгаворвалі – скача, нібы казінец у ногі ўбіўся.

Ларчанка – ад рускага ларь, што значыць скрыня. Да Кастрычніцкай рэвалюцыі словам ларь называлі гандлёвую палатку. Чалавеку, які меў такі ларок і гандляваў нейкім таварам, далі прозвішча Ларчанка.

Пінчук. У гэтым слове змешана прыналежнасць чалавека да горада Пінск і яго ваколіц, жыхароў якіх называюць пінчукамі.

Сівец. Так завецца белавус – лугавая трава, якая цвіце пухнатым белым кутасікам. Таму, хто першы пасяліўся ў вёсцы каля такога лугу, ці ў каго былі белыя вусы, і мянушку далі Сівец, а потым запісалі прозвішчам.

Чыкун. Гэтым словам у некаторых мясцінах называюць кульгавых на адну ногу. Кажуць – не ідзе, а чыкае.

Якулевіч – ад мянушкі Якуль, як называлі тых, хто меў звычку пераптваць усё, што пытаюцца ў яго, і празмерна карыстаўся словам як.


Высновы

Імя чалавека – гэта самае жывое слова, бо яно разам з носьбітам праз увесь яго век, пачынаючы з тых дзён, калі немаўля пачынае асэнсавана гаварыць. І перш чым разумець слова “я” як асабістую прыналежнасць, дзіця разумее, што яно мае сваё імя і часта замяняе ім асабовы займеннік.

Мянушкі, як і імёны ды прозвішчы, - гэта своеасаблівы ўмоўны знак гісторыі. Вось чаму, дакопваючыся да першаасновы асабовага імя, заўсёды пазнаеш таямніцы жыцця. Цэлыя гістарычныя эпохі прадстаюць перад вачыма, калі праглядаеш захаваныя да нашага часу спісы, разрадныя кнігі, метрычныя кнігі царкоўныя і касцёльныя, спісы рэкрутаў-навабранцаў, кнігі запісу актаў грамадзянскага стану.

Таму нельга бяконца прыдмваць новыя імёны. Лепш навучыцца разумна карыстацца тым, што прыдумана або ўтворана ўжо, пашыраць колькасць імёнаў за кошт даўно забытых, самых зручных і мілагучных. Самае страшнае – гэта панаванне моды на імёны, калі яна становіцца самамэтай.

Імя чалавеку даецца адно на адно жыццё, а мода – справа перыядычная і часовая.


Спіс літаратуры

1. З гісторыі ўласных імёнаў”, Высіль Шур, Мінск, “Вышэйшая школа”, 1993, стр.: 1, 8, 27-58, 149-153

2. Слова жывое, роднае, гаваркое...”, Уладзімір Юрэвіч, Мінск, “Юнацтва”, 1992, стр.: 78-186