Смекни!
smekni.com

Шматварыянтнасць літаратурнай мовы ў яе пісьмовай і вуснай форме на тэрыторыі Беларуси (стр. 9 из 10)

Здавалася б, што беларуская мова сёння павінна прадаўжаць сваю ранейшую традыцыю, калі яна паводле пастановы Статуту 1566 года была прызнана дзяржаўнай мовай, якою ў Вялікім Княстве Літоўскім карысталіся ў розных жанрава-стылявых разнавіднасцях, сферах жыцця і дзейнасці беларускага народа.

На жаль, абвешчанае на Беларусі дзвюхмоўе парушаецца. Пра гэту тэндэнцыю вышэйшыя ўлады не кажуць услых, а факты — упартая рэч: у нас часта пішуць пра сур'ёзную заклапочанасць скарачэннем беларускіх школ за кошт павелічэння рускіх. Не праводзіцца беларусізацыя і ў вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь. Сёння абмяркоўваецца праблема стварэння Беларускага Нацыянальнага універсітэта, дзе ўсе навучальныя прадметы выкладаліся б на роднай мове, але гэта ідэя пакуль не становіцца рэальным фактам.

Моўная сітуацыя ў Беларусі ўскладняецца яшчэ і тым, што значная частка беларускай моладзі (на занятках і платных рэпетыцыях) захапляецца вывучэннем замежных моў — англійскай, нямецкай, французскай і інш., забываючы ці ігнаруючы родную мову. Такая сітуацыя не спрыяе захаванню прэстыжу роднай мовы. Для ўзняцця прыніжанага прэстыжу беларускай мовы ў Беларусі неабходна перш за ўсё на дзяржаўным узроўні ўсвядоміць, што мова — гэта форма культуры, якой ганарыўся і ганарыцца кожны народ у розныя гістарычныя перыяды. Апошнім часам на Беларусі не ўдасканальваецца на належным узроўні моўная культура, страчваюцца набытыя калісьці звычкі, веды, неабходныя для яе далейшага развіцця на навуковай аснове.

Для ажыццяўлення новых прагрэсіўных крокаў у засваенні і ўдасканаленні роднай мовы на народна-нацыянальнай моўнай аснове сёння неабходна дасканала засвоіць папярэднюю моўную спадчыну беларускай мовы, тады ўзмацніцца надзея на выкарыстанне беларускай мовы ў якасці дзяржаўнай нароўні з рускай мовай.

У існуючым заканадаўстве аб дзяржаўных мовах неабходна прадугледзець атэстацыю вышэйшых эшалонаў улады на прадмет іх ведаў і практычнага выкарыстання беларускай мовы на нарматыўным узроўні. Хочацца спадзявацца, што супрацоўнікі апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, якія скончылі курсы па беларускай мове, першымі пачнуць выкарыстоўваць яе (мову) на дзяржаўным узроўні, што паслужыць прыкладам практычнага прызнання дзвюхмоўя ў дзеянні.

У нас дапускаецца неапраўданае скарачэнне вучэбных гадзін па вывучэнню беларускай мовы ў параўнанні з рускай мовай, забываецца тое, што ў нашай зямлі захаваліся карані палескай прарадзімы славян або прымыкаючай да яе зоны. Шырокая грамадскасць не заўсёды ўсведамляе, што нашы гарады ў большасці сваёй населены вясковай моладдзю, якая не атрымала ў спадчыну матчыну мову. Міграцыя моладзі з вёскі ў горад не спрыяе ўдасканаленню беларускай мовы ў новых умовах.

I таму сёння, каб спыніць далейшы заняпад беларускай мовы і вярнуць ёй належны статус, гісторыкі і мовазнаўцы павінны пазбавіцца старых імперскіх і савецкіх (камуністычных) падыходаў у вызначэнні ролі рускай мовы ва ўсіх сферах жыцця і дзейнасці незалежнай і дэмакратычнай Беларусі.

Па-першае, трэба канчаткова разбіць міф пра выключную ролю рускай мовы ў Беларусі і пазбавіць яе месіянскай ды панславянскай функцыі. Разам з тым неабходна надаць большую ўвагу вывучэнню і пашырэнню моваў нашых суседзяў.

Па-другое, неабходна канкрэтна вызначыць межы і месца рускай мовы ў сістэме адукацыі, грамадскага кіравання, выдавецкай дзейнасці, СМІ ды іншых інфармацыйных сферах.

У краіне, дзе беларусы складаюць амаль 82% насельніцтва, можа быць толькі адна дзяржаўная мова — мова тытульнай нацыі.

Колькасць рускамоўных дзяржаўных устаноў не павінна сягаць за 15-20% зыходзячы з колькасці рускага насельніцтва і грамадзян небеларускага паходжання, якія стала карыстаюцца рускай моваю.

У дзяржаўных беларускамоўных навучальных установах, найперш у школах, з першага класа можа вывучацца адна з еўрапейскіх моваў: англійская, нямецкая, французская ці іспанская, у залежнасці ад пажаданняў бацькоў. 3 пятага класа бацькі і іх дзеці выбіраюць дадаткова яшчэ адну славянскую мову: украінскую, рускую, польскую, чэшскую ці балгарскую. Прымусовае вывучэнне рускай мовы трэба забараніць як імперска-савецкі перажытак. Несумненна, што сёння бальшыня абярэ рускую мову, але ж знойдзецца і шмат ахвочых вывучаць якую-небудзь іншую славянскую мову.

Студэнты сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў таксама павінны мець права выбіраць на першых курсах для вывучэння адну з трох славянскіх моваў нашых суседзяў.

На абшарах усёй Беларусі павінны быць у шырокім ужытку і мець распаўсюджанні кнігі, іншая друкаваная, відэа- і аўдыёпрадукцыя не толькі па-руску, але і на мовах усіх суседзяў Беларускай дзяржавы.

Кожны грамадзянін мае права разам з рускім глядзець польскае і ўкраінскае тэлебачанне ў любым кутку Беларусі.

Як беларуская, гэтак і руская мова на тэрыторыі Беларусі павінны абараняцца ад моцнага ціску англамоўнай лексікі, а таксама ад крымінальнага жаргону ды пазацэнзурнай лаянкі. Выданні, што змяшчаюць на сваіх старонках ненарматыўную лексіку, мусяць карацца папярэджаннямі і штрафамі, а надалей зачыняцца.

Вялікая праблема для грамадзян Беларусі і асабліва моладзі — шырокае распаўсюджанне і ўжытак у штодзённым побыце «рускага мату» — бруднай пазацэнзурнай лаянкі, з якой ніхто на дзяржаўным узроўні не змагаецца. Наадварот, гэтая моўная хвароба ахапіла шырокія колы службоўцаў, асабліва ў міліцыі і войску.

Асобы, якія ўжываюць ненарматыўную лексіку ў публічных месцах, у грамадскіх установах, транспарце і асабліва ў дачыненнях з жанчынамі ці дзецьмі, павінны карацца вялікімі штрафамі, што могуць накладацца як органамі міліцыі, гэтак і кіраўнікамі адпаведных устаноў.


Літаратура

1. Баландзiн К.I. Фармiраванне i развiццё беларускай мовы // Вучэбна-метадычны дапаможнiк па курсу Беларусазнауства. Мн., 1996.

2. Гируцкий А.А. Белорусско-русский художественный билингвизм: типология и история, языковые процессы. Мн., 1990.

3. Гісторыя Беларусі. Пад рэд. І.П. Крэнь. Мн., 1998.

4. Дзіцэвіч Л. Асноўныя прычыны звужэння ўжытку сучаснай беларускай мовы // Традиции и обычаи народов России и Беларуси. Т. 1. Мн., 2001.

5. Дубянецкі Э.С. Нацыянальная самасвядомасць беларусаў у мінулым і сення // Адукацыя і выхаванне 1996 № 3.

6. Епіхаў П.М. Роля этналогіі ў выхаванні нацыянальнай самасвядомасці людзей. // Адукацыя і выхаванне 2002 № 8.

7. Журналістыка – 2000: Матэрыялы Міжнародная навукова-практычнай канферэнцыі. – Мн, 2000.

8. Закон аб мовах – закон для усiх // Лiтаратура i мастацтва. – 10 лютага. – Мн.,1994.

9. Закон о языках в Республике Беларусь // Ст. 2, 3. – Мн., 1998.

10. Закон о языках народов Росийской Федерации // Ст. 1. – М., 1998.

11. Культура Беларусі XIX ст. Мн., 1994.

12. Курсянкоў М.С. Некаторыя праявы руска-беларускай лексічнай інтэрферэнцыі на старонках перыядычнага друку.

13. Лапіч Г.К. Нацыянальная самасвядомасць і ментальнасць беларусаў // Адукацыя і выхаванне 2002 № 3.

14. Лыч Л. Беларуская нацыя і мова. – Мн, 1993.

15. Материалы международного семинара, посвещенного О.В.Озаровского. – Мн., 1996.

16. Мечковская Н.Б. Язык і релігія. – М, 1998.

17. Наркевіч А.І. Граматычная норма і варыянтнасць: Культура мовы журналіста. – Мн., 1982.

18. Падлужны А.І. Мова і грамадства. Мн., 1997.

19. Сучасная беларуская літаратурная мова: Лексікалогія. Фанетыка. Арфаграфія. Пад рэд. М.Ц. Кавалевай, А.К. Юрэвіча, Ф.М. Янкоўскага і інш. Мн., 1993.

20. Сцяцко П. Культура мовы. Мн., 2002.

21. Трусаў А. Месца і роля рускай мовы ў грамадскім жыцці Беларусі. // Беларуская мова : шляхі развіцця, кантакты, перспектывы. Мн., 2001.

22. Цікоцкі М.Я. Сугучнасць слоў жывых... Мн., 1981.

23. Энцыклапедыя ”Літаратура і мастацтва”. Мн., 1987.

24. Энцыклапедыя “Этнаграфія Беларусі”. Мн., 1989.

Перыядычныя выданні

1. Белорусская деловая газета, 2002. 27 лютага.

2. Літаратура і мастацтва, 2000. 31 мая.

3. Народная воля, 2000. 28 студзеня.

4. Народная воля, 2000. 29 студзеня.

5. Народная воля, 2000. 18 лютага.

6. Народная воля, 2002. 1 лютага.

7. Наша свабода, 2002. 13 лютага.

8. Правда. – 4 августа. – Мн., 1988.

9. Рабочы, 2002. 2 лютага.

10. Свободные новости, 2002. 2 лютага.


[1] Дзіцэвіч Л. Асноўныя прычыны звужэння ўжытку сучаснай беларускай мовы // Традиции и обычаи народов России и Беларуси. Т. 1. Мн., 2001. С. 45.

[2] Дзіцэвіч Л. Асноўныя прычыны звужэння ўжытку сучаснай беларускай мовы // Традиции и обычаи народов России и Беларуси. Т. 1. Мн., 2001. С. 45-46.

[3] Гісторыя Беларусі. Пад рэд. І. П. Крэнь. Мн., 1998. С. 59.

[4] Падлужны А. І. Мова і грамадства. Мн., 1997. С. 35-36.

[5] Дзіцэвіч Л. Асноўныя прычыны звужэння ўжытку сучаснай беларускай мовы // Традиции и обычаи народов России и Беларуси. Т. 1. Мн., 2001. С. 46-47.

[6] Культура Беларусі XIX ст. Мн., 1994.

[7] Падлужны А. І. Мова і грамадства. Мн., 1997. С. 37.

[8] Падлужны А. І. Мова і грамадства. Мн., 1997. С. 38.

[9] Падлужны А. І. Мова і грамадства. Мн., 1997. С. 40.

[10] Дубянецкі Э. С. Нацыянальная самасвядомасць беларусаў у мінулым і сення // Адукацыя і выхаванне 1996 № 3. С. 18.

[11] Дубянецкі Э. С. Нацыянальная самасвядомасць беларусаў у мінулым і сення // Адукацыя і выхаванне 1996 № 3. С. 19.

[12] Дубянецкі Э. С. Нацыянальная самасвядомасць беларусаў у мінулым і сення // Адукацыя і выхаванне 1996 № 3. С. 19.

[13] Дубянецкі Э. С. Нацыянальная самасвядомасць беларусаў у мінулым і сення // Адукацыя і выхаванне 1996 № 3. С. 19.

[14] Дзіцэвіч Л. Асноўныя прычыны звужэння ўжытку сучаснай беларускай мовы // Традиции и обычаи народов России и Беларуси. Т. 1. Мн., 2001. С. 47.

[15] Дзіцэвіч Л. Асноўныя прычыны звужэння ўжытку сучаснай беларускай мовы // Традиции и обычаи народов России и Беларуси. Т. 1. Мн., 2001. С. 45