Смекни!
smekni.com

Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы (стр. 11 из 11)

11 Выклічнікі і гукапераймальныя словы

У разрад выклічнікаў адносяцца нязменныя словы, якія непасрэдна выражаюць розныя эмоцыі, пачуцці, пабуджэнні, заклікі і да т.п. Выклічнікі не ўваходзяць у сінтаксічную структуру сказа, але звязаны з яго зместам, выдзяляюцца на пісьме знакамі прыпынку, маюць адметную, залежную ад сітуацыі маўлення інтанацыю і экспрэсію.

Па свайму сэнсу выклічнікі падзяляюцца на эмацыянальныя (параўн.: а! эх! эй! ой! ах! фу! браво ! і інш.) і імператыўныя (параўн.: алё! кыш! марш! но! стоп! Цыц! і інш.). Па паходжаню сярод выклічнікаў вылучаюцца невытворныя (тыпу ах! ого! і інш.) і вытворныя, што суадносяцца са словамі іншых часцін мовы (параўн.: божа! чорт! годзе! і інш.). Выклічнікі могуць субстантывавацца, пераходзіць у часціцы, служыць базай для ўтварэння дзеясловаў з дапамогай адпаведных афіксаў (параўн.: ахаць, охаць, нукаць, ойкаць і інш.). Асобны разрад выклічнікаў складаюць этыкетныя словы тыпу добры дзень! калі ласка! дзякуй ! і інш. Выклічнікі займаюць спецыфічнае месца сярод іншых часцін мовы, не ўваходзяць ні ў склад знамянальных, ні ў склад службовых, незнамянальных слоў.

Гукапераймальнымі словамі імітуюцца разнастайныя гукі жывой і нежывой прыроды (параўн.: ку-ку, дзын-дзын і да т.п.). Часцей за ўсё гукаперайманні перадаюцца на пісьме паўторамі, у якіх умоўна і прыблізна адлюстроўваецца падабенства гукаў, суадносных са словамі. Гукапераймальныя словы могуць субстантывавацца, ужывацца ў ролі практычна як любога члена сказа, так і самога сказа, служаць словаўтваральнай асновай для ўзнікнення дзеясловаў (параўн.: татакаць, мяўкаць і інш.). У некаторых граматычных апісаннях беларускай мовы гукапераймальныя словы разглядаюцца як асобны разрад выклічнікаў.


СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1. Бурак Л.І. Сучасная беларуская мова / Бурак Л.І. – Мінск, Вышэйшая школа, – 1985, - 319 с.

2. Антанюк Л.А. Беларуская мовапрафесiйная лексіка: Курс лекцый/ Антанюк Л.А., Плотнiкаў Б.А. – 3-е выданне. – Мн., 2005. – 240 с.

3. Жыдовіч М.А. Назоўнік у беларускай мове / Жыдовіч М.А. Ч.1. Адзіночны лік. Мн., Выд. БДУ, 1969. 230 с.

4. Вярхоў П.В. Лічэбнік у беларускай мове (параўнальна з рускай і ўкраінскай мовамі) / Вярхоў П.В. - Мінск, Выд. БДУ, 1961, 36 с.

5. Беларуская граматыка. Марфалогія – Менск, Выд. Акадэміі навук БССР, 1936. 208 с.

6. Блох М.Я. Теоретические основы грамматики / Блох М. Я. – М., Высшая школа, - 1986, 160 с.

7. Булахаў М.Г. Гісторыя прыметнікаў беларускай мовы. Ч.2. Сінтаксічны нарыс / Булахаў М. – Мінск, Выд. БДУ, 1971, 294 с.