Смекни!
smekni.com

Белоруская мова (стр. 4 из 5)

У лічэбніках дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць у першым пераднаціскным складзе дапускаецца варыянтнае вымаўленне – гукаў [э]або [эа]:[дз’э]вяты і [дз’эа]вяты(але на пісьме – літарае).

Часціна не і прыназоўнік без падпарадкоўваюцца правілу ікання, [а] вымаўляецца, калі наступнае слова пачынаецца ненаціскным складам: [н’а]ведаў, але [н’э] дазволіў (аднак на пісьме – е).

Галосныя [і], [ы], [у]не пад націскам захоўваюць савю асноўную якасць: пытанне. Але ў моўнай плыні іх вымаўленне залежыць і ад становішча ў слове. Так, ненаціскны [і] (як і націскны) пасля апострафа і мяккага знака вымаўляецца ў спалучэнні з [j] як [jі]: у выра[jі].

У пачатку слова, калі папярэдняе слова канчаецца на галосны, замест [і] можа вымаўляцца [j] а6о [jі]: да [j]вана (да Йвана). гэта датычыць і злучніка і: пасля галоснага ен можа вымаўляцца як [й]: сястра [j] брат (сястра й брат). Аднак пры запаволеным тэмпе маўлення гук [і] у гэтай пазіцыі звычайна захоўваецца; да Івана, сястра і брат.

Пасля цвердых зычных (апрача [г], [к], [х]) на стыку слоў, частак складаных слоў, прыстаўкі і кораня вымаўляецца гук [ы]: пед[ы]нстытут.

Галосны ]пасля галоснага перад зычным вымаўляецца як [ў]: спеў. Замена ]на [ў] адбываецца і ва ўласных назвах: на Ўкраіне (на пісьме не абазначаецца), а таксама ў словах іншамоўнага паходжання: ва [ў]ніверсітэце.

У запазычаных словах вымаўленне галосных мае пэўныя адрозненні. Многія словы іншамоўнага паходжання не падпарадкоўваюцца аканню і яканню. Так, у большасці запазычанняў пасля цвердых зычных захоўваецца не над націскам [э]: эпоха, рэкорд. Толькі ў некаторых даўніх запазычаннях [э] замяніўся на [а]: адрас, рамонт. У асобных словах, запазычаных праз рускую мову, пасля]і ]вымаўляецца [ы]: брызент.

Захоўваецца[э] у першым пераднаціскным складзе і пасля мяккіх зычных (няма якання): герой, медаль. Выключенне складаюць даўнія запазычанні, якія вымаўляюцца з [а]: сяржант.

У словах, якія канчаюцца спалучэннем галосных, захоўваецца ненаціскны [о]: трыо.

Перад пачатковым [і] не развіваецца прыстаўны [j]: імпарт, імперыя.

8. Тэрміналагічная лексіка

Прагрэс навукі непазбежна вядзе да ўзнікнення спецыяльных слоў для абазначэння прадметаў, аб'ектаў паняццяў, з'яў, якія вывучаюцца, даследуюцца.

Тэрмін – гэта спецыяльнае слова ці спалучэнне слоў, створанае (прынятае, запазычанае і пад.) для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяў і абазначэння спецыяльных прадметаў. Тэрмінам называецца спецыяльнае паняцце, якое ўзнікае ў пэўнай галіне навукі, тэрмін – гэта імя паняцця.

Асаблівасць тэрмінаў заключаецца ў тым, што значэнне звычайнага слова можа быць растлумачана, а значэнне, сутнасць тэрміна павінна быць вызначана. Мова, паводле вобразнага выказвання вучоных, “уваходзіць” у навуку перш за ўсе тэрміналогіяй, а іншыя элементы мовы не могуць ісці ў параўнанне з тэрміналогіяй. Слова тэрмталогія мае два асноўныя значэнні: 1) сістэма тэрмінаў адной галіны навукі, тэхнікі, мастацтва і 2) сукупнасць усіх тэрмінаў пэўнай мовы.

Тэрміналогія – замкнуты слоўны кантэкст. Тэрміналогія пэўнай навукі – гэта штучна створаны лексічны пласт, кожная адэінка якога мае пэўныя абмежаванні для свайго ўжывання і аптымальныя ўмовы для свайго існавання і развіцця.

Словы агульнай лексікі засвойваюцца людзьмі па меры іх авалодвання мовай. Тэрміны ж патрабуюць спецыяльнай падрыхтоўкі ў пэўнай галіне навукі, тэхнікі, культуры, яны зразумелыя толькі тым, хто вывучае, займаецца, працуе ў гэтай сферы. Вось чаму прафесійная падрыхтоўка патрабуе авалодвання тэрмінамі.

Адназначнасць тэрміна вызначаецца у тым, што кожны тэрмін павніен абазначаць толькі адно паняцце ў навуцы ці тэхніцы, а кожнаму паняццю павінен адпавядаць толькі адзін тэрмін.

Мнагазначнасць, ці полімесія, асабліва назіраецца сярод дзеясловаў як больш абстрактных слоў, напрыклад, у справаводнай і архіўнай тэрміналогіі маем мнагазначныя тэрміны тыпу: адтэрмінаваць – 1) вызначыць тэрмін на больш позні час і 2) працягнуць тэрмін.

Адсутнясць экспрэсіі, эмоцыі наглядаецца, калі тэрміны ўзнікакаюць рознымі шляхамі і спосабамі, у тым ліку і на аснове метафарызацыі, вобразнага пераасэнсавання паняццяў.

Кожны тэрмін з'яўляецца адзінкай пэўнай тэрміналагічнай сістэмы. А пэўная тэрміналагічная сістэма абмежавана адной галіной навукі. Тэрміны ў межах пэўнай сістэмы – члены адной сям’і. Яны залежаць адзін ад аднаго, кожны мае свае месца. Гэтая сістэмная залежнасць тэрмінаў, строгая залежнасць адзінак унутры тэрміналогіі – галоўная характарыстыка адзінак гэтага тыпу.

Тэрміны ў пэўнай тэрмінасістэме могуць уступаць у сінанімічныя, антанімічныя і нават аманімічныя адносіны, хоць яны велмі спіцыфічныя.

Наяўнасць розных слоў, кампанентаў у словазлучэннях ці розных словазлучэнняў як тэрмінаў для абазначэння аднаго і таго ж паняцця вызначаецца адметнасцю ў параўнанні з агульнамоўнымі сінонімамі. У тэрміналогіі яны не выконваюць стылістычнай функцыі. Акрамя сінонімаў, а часам і тое, што сінонімы, выдзяляюць у тэрміналогіі варыянтнасць, ці тэрміналагічныя варыянты, што выклікаюцца, як правіла, нераспрацаванасцю тэрміналогіі ці ўзнікненнем тэрмінаў на пачатку развіцця і станаўлення навукі, яе галіны, паняцця. Сярод сінанімічных тэрмінаў маем і варыянтныя (заработок – заробак) і лексічныя дублеты (заробак – плата – цэна).

Як і ў агульналітаратурнай лексіцы, у тэрміналогіі словы-тэрміны або кампаненты тэрмінаў-словазлучэнняў уступаюць у антанімічныя адносіны. Антонімы ў тэрміналогіі падзяляюцца на лексічныя і словаўтваральныя. Лексічныя антонімы ствараюцца дзякуючы розным лексемам з супрацьлеглым паняццем. Словаўтваральныя антонімы ствараюцца шляхам выкарыстання афіксаў ці антанімічных частак слоў.

Аманімічныя тэрміны ў параўнанні з аманімічнымі словамі агульналітаратурнай мовы прадстаўляюць толькі адзін тып іх утварэння – распад полісеміі, ці калі адно мнагазначнае слова ў выніку разыходжання значэнняў утварае аднолькавыя па гучанні, але розныя па значэнні два і больш слоў тэрмінаў. Гэта характэрна для выкарыстання тэрміна з аднолькавым фанетычным афармленнем у розных тэрмінасістэмах, а як вынік гэтага – назіраецца міжнавуковая аманімія.

9. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў

Дзеепрыметнік – асобая форма дзеяслова, што абазначае прымету прадмета паводле дзеяння і адказвае на пытанні які? якая? якое? якія? (аздоблены, палымнеючы, аброшаны, замкнены).

Сумяшчэнне ў адным слове прымет розных часцін мовы (дзеяслова і прыметніка) робіць яго больш багатым па зместу. Таму дзеепрыметнікі шырока ўжываюцца ў пісьмовых стылях мовы, у прыватнасці ў афіцыйна-справавым і навуковым. Яны поліфункцыянальныя – адначасова ўказваюць на дзеянне і на вытворцу дзеяння. Акрамя таго, многія з дзеепрыметнікаў уваходзяць у склад устойльвых выразаў. Вусна-гутарковаму маўленню, за рэдкім выключэннем, дзеепрыметнікі не ўласцівы, яны замяняюцца апісальнымі зваротамі “які + дзеяслоў”.

Дзеяслоўная прымета, названая дзеепрыметнікам, можа праяўляцца толькі ў цяперашнім і прошлым часе. Граматычна катэгорыя часу выражаецца суфіксамі: цяперашні час – -уч- (-юч-), -ач- (-яч-), -ем-, -ім-; прошлы час – -ш-, -л-, -ўш-, -н-, -ен-, -т-.

Катагорыя стану праяўляе свае граматычнае значэнне ў формах цяперашняга і прошлага часу. Сярод здеепрыметнікаў незалежнага стану больш пашыраны формы прошлага часу (захварэўшы, папрыгажэўшы), прычым перавагу ужывання ўсе больш набываюць дзеепрыметныя формы з варыянтным суфіксам -л-: павесялелы, утравянелы. Даеепрыметнікі незалежнага стану цяперашнягя часу утвараюцца ад пераходных і непераходных дзеясловаў з дапамогай суфіксаў -уч-(-юч-), -ач-(-яч ). Формы залежнага стану выступаюць, у цяперашнім і прошлым часе.

Катэгорыя трывання дзеепрыметнікаў адпавядае трыванню таго дзеяслова, ад якога яны ўтвораны: здабываць – здабываючы, здабыць – здабыты.

Дзеепрыметнікі змяняюцца па склонах, па ліках, па родах. Гэтыя катэгорыі несамастойныя, яны вызначаюцца склонам, лікам і родам назоўніка, да якога дзеепрыметнік адносіцца.

Поўныя дзеепрыметнікі скланяюцца па тыпу прыметнікаў мужчынскага роду на -і (-ы), жаночага роду на -ая (-яя), ніякага роду на -ае ў назоўным склоне адзіночнага ліку.

Дзеепрыметнікі могуць пераходзіць у прыметнікі, г. зн. ад’ектывавацца.

Утварэнне дзеепрыметнікаў выклікае пэўныя цяжкасці, таму што яно залежыць ад многіх граматычных паказчыкаў дзеяслова.

Як правіла, ад пераходных дзеясловаў незакончанага трывання можна ўтварыць чатыры дзеепрыметныя формы: чытаючы, чытаемы, чытаўшы, чытаны. Абмежавана ўтварэнне дзеепрыметнікаў залежнага стану цяперашняга часу. Непераходныя дзеясловы не маюць дзеепрыметнікаў залежнага стану. Таксама не ўтвараюцца такія дзеепрыметнікі ад дзеясловаў тыпу: ліць, гнуць, жаць. Формаў дзеепрыметнікаў залежнага стану прошлага часу не маюць прыставачныя дзеясловы з суфіксамі -іва-, -ва-, а таксама дзеясловы са значэннем немэтанакіраванага дзеяння: вазіць, насіць, вадзіць.

Рэдка ўжываюцца дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу з суфіксамі -уч- (-юч-), -ач-(-яч-). У некаторай ступені гэта абумоўлена немагчымасцю размежавання аманімічных дзеепрыметных і дзеепрыслоўных формаў. Яны замацаваліся ў словазлучэннях тэрміналагічнага характару (узрастаючы ўзровень, рэжучы інструмент, пішучая машынка), сустракаюцца на старонках спецыяльных прац і прэсы.