Смекни!
smekni.com

Размоўная лексіка ў прозе Ф. М. Янкоўскага (стр. 2 из 5)

Размоўныя дзеясловы ў творах Ф.М. Янкоўскага ўжываюцца для абазначэння

1) канкрэтнага фізічнага дзеяння (6 лексем). Напрыклад, калупаццакапацца, корпацца ў чым-небудзь, дастаючы што-небудзь’:А мы спрадвеку тут жывём, на зямлі калупаемся [Пр. на час., с. 11]; шпурляць ‘з сілай кідаць што-небудзь’: Яму, раздуронцу, чатыры гадочкі, а ён цацкі шпурляе і шпурляе на зямлю… [Рад. і б., с. 270] і інш.

2) руху, перамяшчэння ў прасторы (9 лексем). Напрыклад, трухаць ‘бегчы подбегам, трухам’: Той крутнуўся на месцы і, падтуліўшы хвост, патрухаў у хмызняк [Пр. на час., с. 44]; шныпарыць ‘хадзіць, рухацца сюды-туды, у розных напрамках’: Побач стаялі разведчыкі, шныпарылі хлапчукі… [Абраз., с. 21] і інш.

3) маўлення (4 лексемы). Напрыклад, цыкнуць ‘спыняць каго-небудзьвокрыкам’: Сціхні! – цыкнуў другі [Рад. і б., с. 149]; бубукаць ‘гаварыць хутка, неразборліва, манатонна’, дудукаць ‘надаедліва, аднастайна паўтараць адно і тое ж’: Еду тады дадому, бубукаю, дудукаю сабе – хоць бы не забыцца! [Пр. на час., с. 178] і інш.

4) фізічнага ці псіхалагічнага стану чалавека (2 лексемы). Напрыклад, спалатнець ‘стаць бледным, падобным на палатно’: Гаспадар спалатнеў [Пр. на час., с. 12]; ачомацца ‘апамятацца, агледзецца, разабрацца ў новых, нечаканых абставінах’:А я пакуль ачомалася[Пр. на час., с. 93].

5) з’яў прыроды (2 лексемы). Напрыклад, мурзацца пакрывацца дымкай (хмаркамі), сутонець ‘змяркацца’. Дадзеныя дзеясловы характэрныя для безасабовых сказаў: На небе пачало мурзацца [Пр. на час., с. 18]; Пачынала сутонець [Пр. на час., с. 6].

Прыметнікі з адценнем размоўнасці ў творах Ф. Янкоўскага абазначаюць:

1) знешні выгляд ці ўнутраныя якасці чалавека (12 размоўных прыметнікаў).Напрыклад, маленькі: Прыгорбленая, маленькая, нібы падсушаная, яна была ў няспынным руху [Пр. на час., с. 32]; здаравенны:…пайшла на яго – здаравеннага сабаку, які стаяў нерухома [Пр. на час., с. 44]; шалапаваты ‘легкадумны, дзівацкі, узбаламучаны’: Ён што, шалапаваты? [Рад. і б., с. 450] і інш.

2) характарыстыку прадмета ці з’явы з розных бакоў (14 намінацый).Напрыклад, цэленькі, блішчасты: Збудавалі яе не з той цэглы, што робяць тут, пры капальні ў Перагудаўшчыне, а з прывознай – цэленькая, без трэшчын і блішчастая [Пр. на час., с. 11]; чысценькі: Дастаю з кішэні цубкія і чысценькія лісткі [Само сл. гав., с. 17]і інш.

Такім чынам, у сваіх празаічных творах Ф.М. Янкоўскі апісвае часцей за ўсё жыццё вёскі, побыт селяніна, яго стаўленне да працы, адносіны паміж людзьмі, а таксамаадносіны чалавека да слова, роднай мовы. Творы пісьменніка вучаць чалавечнасці, любові да роднай зямлі і матчынай мовы. У іх захавалася святло душы чалавека, шчыра адданага свайму краю, мове, людзям.

1.2 Сінаніміка размоўных лексем

Проза Ф. Янкоўскага вылучаецца адметным выкарыстаннем сінанімічных рэсурсаў беларускай мовы. Сінонімы падкрэсліваюць змястоўнасць і выразнасць мовы пісьменніка, з’яўляюцца адметнай рысай лексічнай сістэмы яго твораў. Яны часта дазваляюць аўтару не толькі пазбегнуць непажаданых паўтораў, але і даць трапную ацэнку-характарыстыку з’явы, прадмета, чалавека.

Якасная характарыстыка дзеянняз’яўляецца вызначальнай для дзеясловаў, якія ўтвараюць шматкампанентныя сінанімічныя рады, як, напрыклад, сінонімы з агульным значэннем ‘ісці’: валачыцца ‘блукаць, бадзяцца’ – трухаць ‘ісці подбегам’ – тэпаць ‘ісці, робячы частыя крокі’ – шалыгаць ‘ісці, хадзіць, крочыць, утвараючы шум’ – швэндацца ‘хадзіць без справы, занятку, сноўдацца’ – шныпарыць ‘рухацца ў розных напрамках’. Дзеясловы гэтага сінанімічнага рада надзелены «здольнасцю» ствараць вобраз, жывую карціну дзеяння – хады. Праілюструем гэта на прыкладзенекалькіх сказаў. «Не бегала, не хадзіла, а тэпала»[Пр. на час., с. 32], апісвае аўтар дзеянні старэнькай дзевяностагадовай бабулі. «Пайшоў туды, адкуль прывалокся!»[Пр. на час., с. 44]рашуча кажа бабуля на вялікага ваўка.

У Ф. Янкоўскага сустракаюцца сінанімічныя рады размоўных лексем і ў межах аднаго сказа. Напрыклад: Куды ні зірнеш – ходзяць, снуюць, носяцца ў шэра-зялёных шынялях узброеныя… [Пр. на час., с. 49]. Гэта семантычныя сінонімы з агульным значэннем ‘рухацца, перамяшчацца’. Але хадзіць – гэта рухацца, перамяшчацца ў розны час; снаваць – рухацца без пэўнай мэты, а насіцца – шпарка перамяшчацца ў розных напрамках. Аўтар такім чынам стварае дакладную карціну падзей.

У сінанімічныя адносіны ў мове твораў Ф. Янкоўскага ўступаюць не толькі размоўныя дзеясловы, але і назоўнікі. Так, у межах сказаІ нібы на свеце толькі ён адзін бядотнік, гарэтнік, няшчаснік [Рад. і б., с. 259], сустракаецца рад семантычных сінонімаў, аб’яднаных агульным значэннем ‘той, які церпіць гора, бяду, перажывае няшчасце’. З іх дапамогай аўтар стварае яскравы вобраз чалавека няшчаснага, змучанага горам, бядой.

Такім чынам, ужыванне размоўных лексем у складзе сінанімічных радоў дазваляе аўтару больш поўна паказаць побыт і этнічную культуру беларускага народа. Размоўныя словы сваім зместам дапамагаюць аўтару намаляваць яркія і непаўторныя вобразы народнага жыцця.

2. Структурна-словаўтваральны аналіз размоўнай лексікі

Размоўная лексіка ў творах Ф.М. Янкоўскага вызначаецца развітай словаўтваральнай сінанімікай. Размоўныясловы маюць і спецыфічныя словаўтваральныя мадэлі. Так, вылучаныя намі размоўныя лексемы ўтвараюць наступныяструктурна-словаўтваральныя групы.

1. Словы з суфіксамі гутарковай мадыфікацыі – ал-, – ляк-, што абазначаюць асоб па рысах характару і знешнім выглядзе. Напрыклад, швэндала ‘той, хто швэндаецца – ходзіць без справы ці занятку’: Швэндала [Рад. і б., с. 200]; сухарляка ‘вельмі худы чалавек’: Такі малы, такі сухарляка [Рад. і б., с. 217]. Сюды ж адносяцца словаўтваральныя мадэлі з суфіксам – еч-, што абазначаюць назвы з’яў. Напрыклад, калатнеча ‘бойка’: У такую калатнечу, у такі галавасек ты на сваіх людзей ідзеш? [З нял. дар., с. 60]. Пры дапамозе суфіксаў – ч-, – эч – ўтвараюцца назоўнікі, якія выкарыстоўваюцца ў творах Ф.М. Янкоўскага ў ролі зваротка. Напрыклад, хлопча: Сядай, хлопча [Рад. і б., с. 246]; гультаеча: Ідзі ж, гультаеча, ідзі [З нял. дар., с. 40]; чалавеча: Не, чалавеча, праўнучкі! [Пр. на час., с. 40].

2. Лексемы з суфіксамі – ачк-, – ечк-, – к– У мініяцюрах Ф.М. Янкоўскага гэта словы з суб’ектыўнай ацэнкай або памяншальна-ласкальным значэннем. Напрыклад, галовачка:Бедная ды страдная мая галовачка! [З нял. дар., с. 49]; бабулька: – Гляньце, бабулька, які сабака! [Пр. на час., с. 44]; зямелька: А што знеслі зямелька й людзі [Абраз., с. 49] і інш. Такое ж значэнне надаюць вышэй адзначаныя суфіксыне толькі агульным назоўнікам, але і асабовым імёнам (14 лексічных адзінак). Напрыклад, Ясечка: Дзякуй табе, Ясечка, што прыехаў [З нял. дар., с. 33]; Анютка: А дзе, Анютка, дарагое шчасце тваё? [З нял. дар., с. 38]; Рыгорка: А ты, Рыгорка, усё каб ікру?[Абраз., с. 36] і інш. У дадзенай структурна-словаўтваральнай групе размоўнай лексікі налічваецца 45 лексем.

Пры дапамозе суфікса – к – ўтвараюцца таксама размоўныя назвы жанчын па прафесіі ці родзе занятку, якія ў афіцыйна-дзелавых тэкстах не ўжываюцца і перадаюцца назоўнікамі мужчынскага роду. Такія размоўныя лексемы сустракаюцца, напрыклал, ў наступных сказах: Перапісвалі ўсіх людзей, з савету прыходзіла сакратарка й бібліятэкарка [Рад. і б., с. 290]; Была яна карміцелька наша, была яна лекараўка наша [З нял. дар., с. 39] і інш. Паводле нашых падлікаў дэрываты такога тыпу прадстаўлены 7-ю лексемамі.

3. Лексемы, што называюць асоб жаночага полу па прозвішчы ці імені мужаз суфіксамі-ых-, -іх – (4 лексемы). Лексемы, што належаць да дадзенай групы, сустракаюцца ў наступных сказах. Даўнаровічыха: Для Клёцкі ўспомнім словы школьнай старожкі Стэфы Даўнаровічыхі [Рад. і б., с. 272]; Белазорыха: Старая Белазорыха не раз усчынала гаворку пра дарогу… [Абраз., с. 16]; Ліпеніха: Чалавек мой – Ліпень, а я Ліпеніха [Само сл. гав., с. 89]; Тодарыха: Бягай, дачушка, да Тодарыхі… [Пр. на час., с. 32].

4. Словы са значэннем адзінкавасці, утвораныя пры дапамозе суфікса – ын – (-ін-) (3 лексемы). Напрыклад, паперына: Гляджу на паперыну, такой ніколі не бачыў [Рад. і б., с. 274]; маснічына ‘дошка ў падлозе або ў якім-небудзь драўляным насціле’: адну маснічыну паднялі, а другую не, рог зламаўся [Пр. на час., с. 7]; цагліна: …папрасі цагліны дзве ці чатыры [Пр. на час., с. 32].

5. Словы з памяншальна-ласкальным значэннем, утвораныя пры дапамозе суфіксаў-еньк – (-эньк-), – аньк – (23 лексемы). Большую частку дадзенай структурна-словаўтваральнай групы складаюць прыметнікі, меншую – прыслоўі і займеннікі:цёпленькі, гарачанькі, цэленькі, мокранькі, першанькіі інш. Напрыклад: большанькі, меншанькі: Зашчапіўшы дзверы і схапіўшы большанькую – ёй было тры гадочкі, – маці кінулася на печ; меншанькая – яшчэ немаўлятка – спала ў калысцы [Рад. і б., с. 449]; хорашанька: Хорашанька глядзіце [Пр. на час., с. 39]; кожненькі: А мо за кожненькае слова грошы плацяць?[Рад. і б., с. 255].