Смекни!
smekni.com

Размоўная лексіка ў прозе Ф. М. Янкоўскага (стр. 3 из 5)

Павелічальна-ўзмацняльнае значэнне ў размоўных прыметніках, ужытых Ф. Янкоўскім, выражаюць суфіксы – ушч-, – энн-, – эзн– Такіх лексем няшмат. Напрыклад, мудрушчы: Тады ўжо, асцярожнікі мудрушчыя, будзе правільна? [Рад. і б., с. 188]; таўшчэзны: Праграмы грунтоўныя, падручнікі таўставатыя, тоўстыя і таўшчэзныя [Пр. на час., с. 81] і інш.

6. Размоўныя лексемы – дзеясловы, якія ўтварыліся пры дапамозе суфікса – ну – (5 лексем). Суфікс – ну- ў іх мае значэнне аднакратнага, аднаразовага выканання дзеяння. Гэта такія словы, якцыкнуць, куснуць, буркнуць, смактануць, цюкнуць. Напрыклад, куснуць: Хоць троху, хоць чаго куснуцьтрэба [З нял. дар., с. 33]; смактануць, кашлянуць: Рыгор энергічна смактануў цыгарку, кашлянуў [З нял. дар., с. 69]; буркнуць: А Клёцкане стрымаўся і … нервова буркнуў [Рад. і б., с. 271].

7. Размоўныядзеясловы, утвораныя прэфіксальным спосабам. Іх у мове Ф.М. Янкоўскага нямнога. Так, з дапамогай прыстаўкі па – ўтвараюцца дзеясловы закончанага трывання тыпупатрухаць, паздароўкацца, павылазіць. Напрыклад, Паздароўкаліся, сказалі, як і што ў каго [З нял. дар., с. 148]; Адзін пры адным павылазяць і сядзяць [Пр. на час., с. 39].Прэфікс на-служыць для ўтварэнняразмоўных лексем са значэннем доўгачасовасці, працягласці дзеяння. Напрыклад, наезьдзіўся, нашвэндаўся: – Наезьдзіўся і нашвэндаўся адзін наш – адсюлека родам – Зьмітровіч [З нял. дар., с. 210]. Размоўныя дзеясловы са значэннем ‘ахапіць дзеяннем’ утвараюцца пры дапамозе прыстаўкіза– Напрыклад, задзіраць:А які – усё адно як той фарсун: стане на чыстым, на лабяку, галоўку задзярэ, выцягнецца і стаіць [Пр. на час., с. 39]; забразгацець: Пасля каманды забразгацелі кацялкі, міскі [Рад. і б., с. 148].

У творы «Матчына сэрца» сустракаецца нават цэлы словаўтваральны ланцужок: Прыгадваліся і словы – мама, мамка, мамачка; матуля, матулька, матулечка; мамуся, мамуська, мамусечка, мамусенька; матухна, матухначка; матка і мацейка, матачка і маценька[Абраз., с. 46].У такім мастацкім прыёме бачыцца сапраўднаеабуджэнне ўнутранай вобразнасці слова і паказ бязмежныхсловаўтваральных магчымасцей роднай мовы. Пісьменнік гэтым творам пачынае раздзел, які прысвечаны самаму роднаму і блізкаму чалавеку – маці.

Такім чынам, як сведчыць структурна-словаўтваральны аналіз размоўнай лексікіў творах Ф.М. Янкоўскага, можна зрабіць вывад пра разнастайнасць граматычных катэгорый і формаў даследаванага намі лексічнага матэрыялу. Вылучаныя наміразмоўныя лексемы ўтвараюць 7 структурна-словаўтваральных груп. Найбольш шматлікімі ў колькасных адносінах з’яўляюцца групы лексем, утвораных пры дапамозе суфіксаў, якія надаюць словам суб’ектыўную ацэнку або памяншальна-ласкальнае ці павелічальна-ўзмацняльнае значэнне.

3. Эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка размоўнай лексікі

Як зазначае В.П. Красней, «эмацыянальна-экспрэсіўная ацэнка – гэта своеасаблівая характарыстыка прадмета, з’явы, дзеяння ці прыметы з боку гаворачага» [6, с. 144]. З дапамогай эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі аўтар не толькі называе адпаведны прадмет, асобу ці з’яву, але і выказвае свае адносіныда іх.

Мова празаічных твораў Ф. Янкоўскага насычана гаваркімі словамі. Вось як піша пра гэта ён сам: «Гаваркое, або характарыстычнае, слова не толькі абазначае нешта, а і характарызуе прадмет, з’яву – тое, што абазначае; гаваркоеслова адразу дае штрышок вобраза ці нават вобраз» [5, с. 90]. Гэтыя словы ўзяты з самога жыцця, з мовы беларускага народа. Большасць з іх не зафіксавана ў слоўніках літаратурнай мовы. Такія словы вызначаюцца выразнай стылістычнай маркіраванасцю, экспрэсіўнасцю.

Экспрэсіўна афарбаванае слова можа выражаць пяшчоту і ласку, неадабрэнне і знявагу і інш. Адносіны аўтара, якія ён выказвае такім словам, могуць быць станоўчымі ці адмоўнымі, у залежнасці ад чаго размоўныя словы, што ўваходзяць у склад эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі, набываюць эмацыянальна-экспрэсіўныя адценністаноўчай ці адмоўнай ацэнкі. Словы са станоўчай ацэнкай у мініяцюрах Фёдара Янкоўскага складаюць большую частку.

З адценнем любові, пяшчоты, ласкальнасці Ф.М. Янкоўскі ўжывае наступныя размоўныя словы ў сказах: вочкі, унучак, дзяўчынка, сонейка; худзенькі, даражэнькі і інш. Так, з дапамогай размоўных слоў, ужытых у наступных сказах, аўтар выражае адносіны паміж героямі, сваё стаўленне да пэўнага чалавека ці сітуацыі: Пеце, здаровенькія, сырадойчык [Рад. і б., с. 330].Дзяўчанётка, высунуўшы з-за занавескі галоўку, сказала…[Рад. і б., с. 449]; У вайну блакада навалілася, а яна, дзіцятка яшчэ, каб хоць раз слёзку пусціла, – кажа Марыліна мама [Абраз., с. 48]. З пачуццём асаблівай павагі да чалавека ва ўзросце, які ведае цану хлебу, які корміцца з працы сваіх рук і можа накарміць госця, Фёдар Міхайлавіч называе бабулю: Мая карміцелька і паіцелька нагнулася…[Рад. і б., с. 273].

Не абмінуў у сваіх творах Ф. Янкоўскі і тых, да каго ставіўся адмоўна, негатыўна. Напрыклад, паўтатак, пустадомак, гнюсата (семантыка якіх была пададзена вышэй), а таксамашвэндала:Швэндала [Рад. і б., с. 200]; шабэтнік ‘нягоднік, паганец’: Каб табе, шабэтнік паганы, у галаве званіла ды не перасціхала! [Пр. на час., с. 190]. Такія лексемы вызначаюцца экспрэсіяйзнявагі, грубасці, пагарды.

Шмат у творах і экспрэсіўна афарбаваных размоўных дзеясловаў. Напрыклад, бубукаць, гойсаць, дудукаць, забразгацець, задраць, цюкнуць, спалатнець, шныпарыць і інш. Яны служаць яркім сродкам характарыстыкі герояў, а таксама карцін народнага жыцця. Напрыклад, гойсаць:…каля Сярэбранкі гойсаюць на конях і веласіпедах немцы і паліцэйскія [Абраз., с. 9]; шныпарыць: Побач стаялі разведчыкі, шныпарылі хлапчукі… [Абраз., с. 21]. З іх дапамогай перадаецца нацыянальны каларыт адметнасцей жыцця беларускага народа, ствараюцца самабытныя характары герояў, раскрываецца іх унутраны свет. Такія размоўныя дзеясловы не толькі ствараюць вобраз, але і даюць псіхалагічную характарыстыку літаратурнага героя.

Фамільярныя адносіны аўтара да свайго героя бачны ў наступным сказе: Тады й кажа…той, што аб’яўляе перадачы, аб’яўляльшчык; «А зараз – пісніры» [Рад. і б., с. 293]. Мы бачым і разумеем непавагу і абурэнне аўтара да тых, хто размаўляе на роднай, беларускай, мове, не ведаючы яе нормаў і правіл, дапускаючы памылкі.

У мастацкіх тэкстах Фёдара Янкоўскага выявілася выразнаятворчая індывідуальнасць аўтара, якому ў пераважнай ступені ўласціваадчувальна-эмпірычнае асэнсаванне як рэчаіснасці, так і самой мовы. Таму слова ў яго радку часта набывае эстэтычную матывацыю вобраза, само становіцца вобразам. Кожнае апавяданне, абразок сагрэты шчырай і вялікай любоўю да чалавека, да роднага слова, роднай зямлі. У іх – творчы неспакой вучонага, трывога за будучыню народа, чалавецтва. Як зазначае Л. Яўдошына, «выразная словаўтваральная база намінацыі дазваляе аб’ектыўна актуалізаваць унутраную форму слова, якая з’яўляецца важнай крыніцай слоўнай вобразнасці, і стварыць за кошт гэтага дадатковыя семантычныя характарыстыкі, у выніку чаго намінацыя набывае семантычную экспрэсію»[19, с. 27].

4. Граматычная характарыстыка размоўнай лексікі

У адпаведнасці з пастаўленымі задачамі курсавой працы мэтазгодна раскласіфікаваць сабраны намі лексічны матэрыял па часцінах мовы. Так, размоўная лексіка твораў Ф. Янкоўскага прадстаўлена наступнымі самастойнымі часцінамі мовы: назоўнік (у тым ліку і субстантываваныя прыметнікі), дзеяслоў (і яго форма дзеепрыметнік), прыметнік, займеннік, прыслоўе і лічэбнік.

Асноўную частку размоўных лексем складаюць назоўнікі. Па нашых падліках, гэта 151 лексічная адзінка (14 з якіх з’яўляюцца асабовымі імёнамі), што складае прыкладна 71% ад агульнай колькасці размоўнай лексікі ў прозе Ф.М. Янкоўскага. Размоўныя назоўнікі служаць для абазначэння асоб, жывых істот, прадметаў із’яў рэчаіснасці, пабудоў, харчовых прадуктаў і інш. Так, у наступных сказах сустракаем размоўныя назоўнікідачушка, Тодарыха, цагліна: Бягай, дачушка, да Тодарыхі, папрасі цагліны дзве ці чатыры [З нял. дар., с. 32]; вапшчажыцця ‘інтэрнат’: Увапшчажыцця пайду [Пр. на час., с. 82]; Алеська: Прыціскай смялей, Алеська… [Абраз., с. 36]; пясочак, траўка: Дзіця то бегала па вадзе, па пясочку, то па траўцы [Само сл. гав., с. 141]; гурочак, галінка:І ягады, і з грады гурочкі, і з галінкі памідоры [Абраз., с. 27] і інш.

Размоўныя дзеясловы ў творах Ф. Янкоўскага ўжываюцца значна радзей. Яны складаюць каля 14% ад агульнай колькасці размоўных слоў, а дакладней – 31 лексема. Размоўныя дзеясловы ўжываюцца, у асноўным, для абазначэння фізічных дзеянняў. Напрыклад, слізгануць ‘плаўна пераходзіць з прадмета на прадмет (пра святло)’: Жодзінскі аўтаінспектар слізгануў ліхтарыкам і вокам па маіх дакументах і адразу аддаў іх мне [Пр. на час., с. 42]; шалыгаць ‘ісці, хадзіць, крочыць, утвараючы шум’: Насустрач шалыгае, рашуча трымае курс на гэты Дом добра апранены яшчэ нядаўні студэнт [Рад. і б., с. 287]; цыкнуць: Сціхні! – цыкнуў другі [Рад. і б., с. 149] і інш.

Размоўныя прыметнікі прадстаўлены 26-цю лексічнымі адзінкамі, што складае прыкладна 11% ад агульнай колькасці размоўных лексем у творах Ф. Янкоўскага. Яны характарызуюць знешні выгляд і ўнутраныя якасці чалавека. Напрыклад, мурзаты: Адгортвай ад сябе ўсялякае мурзатае… [Само сл. гав., с. 18]; здаровенькі: Пеце, здаровенькія, сырадойчык [Рад. і б., с. 330]. Большасць размоўных прыметнікаў маюць памяншальна-ласкальнае значэнне (17 лексем). Напрыклад: лёгенькі: Лёгенькі ветрык прабягаў над полем, набягаў і на дубок… [Рад. і б., с. 263]; вузенькі: У вузенькія ружовыя паскі і дробныя кветачкі – як кофтачка [Пр. на час., с. 52]; худзенькі: Малы, худзенькі, толькі на чатырнаццатым [Само сл. гав., с. 8] і інш. Павелічальна-ўзмацняльнае значэннемаюць 7 размоўных прыметнікаў. Напрыклад, даўжэзны, злыбедны: А пазней на сходзе цяжкай і даўжэзнай зімы, у злыбедную бяскорміцу, сусед пытаўся ў Тамаша… [Абраз., с. 38]; здаравенны:…пайшла на яго – здаравеннага сабаку, які стаяў нерухома… [Рад. і б., с. 44] і інш.