Нязначную колькасць у даследаваным намі лексічным матэрыяле складаюць размоўныя займеннікі: усяго 3 лексемы. Гэта азначальныя займеннікі кожненькі, саменькі і адмоўны займеннікнічагусенькі. Яны прадстаўлены ў наступных сказах. Напрыклад, саменькі: …сцяжынка паўз лес, прысаменькім лесе [Рад. і б., с. 163]; нічагусенькі: – Толькі-толькі з крыніцы, а больш у мяне, далібог, нічагусенькі піць няма [З нял. дар., с. 30].
Па нашых падліках, размоўныя прыслоўі прадстаўлены дзвюма лексічнымі адзінкамі: хорашанька, правільненька. Яны паказваюць на станоўчыя адносіны да суразмоўнікаў. Напрыклад, Хорашанька глядзіце [Пр. на час., с. 39]; Тады ўжо, асцярожнікі мудрушчыя будзе правільненька? [Рад. і б., с. 188].
У даследаваным намі лексічным матэрыяле вылучаны 2 субстантываваныя прыметнікі: добранькае: Што табе добранькае напісалі ў паштоўцы? [Пр. на час., с. 108]і гатовенькае: Яму каб толькі гатовенькае [Рад. і б., с. 249].
Адзінкавым дзеяслоўным ўтварэннем з’яўляецца размоўны дзеепрыметнік расшкуматаны: Адарваная ў калене левая босая нага, расшкуматаная правая… [Абраз., с. 47] і лічэбнік першанькі: А тут першанькі разок я ўбачыла яе слязу… [Абраз., с. 49].
Такім чынам, у празаічнай спадчыне Ф.М. Янкоўскага намі вылучана 214 размоўных лексічных адзінак, большую частку з якіх займаюць назоўнікі, менш размоўных дзеясловаў, у тым ліку і дзеяслоўная форма дзеепрыметнік, прыметнікаў, невялікай колькасцю прадстаўлены такія часціны мовы, як займеннік, прыслоўе і лічэбнік. У лаканічных творах пісьменніка словырозных часцін мовы становяцца сэнсава і функцыянальна значнымі.
Заключэнне
«Лірычныя мініяцюры і апавяданні, філалагічныя эцюды Ф. Янкоўскага – сапраўдная скарбніца жывога беларускага слова, прыклад і ўзор умелага і ўдумлівага карыстання бязмежным моўным багаццем» [18, с. 8] – зазначае Л. Яўдошына. Кожны абразок прасякнуты любоўю да чалавека, да роднага слова, напоўнены імпрэсіяй, насычаны ўспамінамі ці перажываннямі аўтара.
Аналізуючы мову твораў, трэба адзначыць, што асноўны лексічны фонд твораў складаюць размоўныя словы. Мы вылучылі больш за дзвесце лексічных адзінак. У большасці выпадкаў гэта назоўнікі, дзеясловы, прыметнікі.
У працэсе праведзенага даследавання, размоўная лексіка была прааналізавана ў семантычным, структурна-словаўтваральным, эмацыянальна-экспрэсіўным і граматычным аспектах. На аснове гэтага можна зрабіць наступныя вывады:
1. Большую частку даследаванага намі лексічнага матэрыялу складаюць назоўнікі, тэматычная прыналежнасць якіх вельмі разнастайная. Размоўныя назоўнікі ў творах Ф. Янкоўскага абазначаюць прадметы побыту, назвы асоб паводле полу і сваяцкіх адносін, найменні асоб жаночага полу па прафесіі, назвы прадстаўнікоўжывёльнага свету, назвы ежы і харчовых прадуктаў, назвы органаў і частак цела чалавека і інш. Размоўныя назоўнікі складаюць большза70% даследаваных лексем.
У структурна-словаўтваральным аспекце самымі прадуктыўнымі з’яўляюцца размоўныя назоўнікі з памяншальна-ласкальным значэннем, утвораныя пры дапамозе наступных суфіксаў: – к-, – ок-, – ечк-, – еньк- і пад. Яны складаюць 73% ад агульнай колькасці назоўнікаў.
Грубых размоўных назоўнікаў, якія характарызуюць герояў, даюць ацэнку іх паводзінам, у даследаваных намі творах няшмат: прыкладна 7% ад агульнай колькасці размоўных назоўнікаў.
2. Размоўныя дзеясловы ўжываюцца для абазначэння фізічных дзеянняў, з’яў прыроды, псіхалагічнага стану чалавека і нш. Па нашых падліках, яны складаюць каля 14% размоўнай лексікі твораў Ф.М. Янкоўскага. Вылучаныя намі размоўныя дзеясловы ўтвараюцца прэфіксальным і суфіксальным спосабамі. Большасць з вылучаных размоўных дзеясловаў экспрэсіўна афарбаваныя. Эмацыянальна-экспрэсіўна афарбаваныя дзеясловы служаць выразным сродкам характарыстыкі героя або з’явы.
3. Размоўныя прыметнікі ў кантэксце твораў Ф. Янкоўскага служаць для абазначэння знешняга выгляду ці ўнутраных якасцей чалавека і характарыстыкі з розных бакоў прадмета ці з’явы. Яны складаюць 11% ад агульнай колькасці матэрыялу. Даволі прадуктыўнымі мадэлямі з’яўляюцца размоўныя прыметнікі, утвораныя пры дапамозе суфіксаў, якія надаюць лексемам памяншальна-ласкальнае ці павелічальна-ўзмацняльнае значэнні.
4. Значна менш у празаічных творах Ф.М. Янкоўскага размоўных займеннікаў і прыслоўяў (прыкладна па 2%). У складзе такіх часцін мовы, як лічэбнік і дзеепрыметнік, налічваецца толькі па 1 лексеме. Яны ўжыты ў формах, якія адрозніваюцца ад стылістычна нейтральных словаўтваральнымі элементамі (памяншальна-ласкальнымі суфіксамі). Размоўныя словы-займеннікі і прыслоўі надаюць выказванню дадатковыя вобразныя, ацэначныя значэнні.
Размоўная лексіка ў мастацкім кантэксце дазваляе праўдзіва адлюстраваць побытавую і сацыяльную сферу жыцця беларускага народа, захаваць адметнасці жывога маўлення беларусаў. На некаторых старонках аўтару не толькі верыш, але і перажываеш разам з ім (напрыклад, абразкі «Развітанне», «Неправеранае сачыненне», «Боль» і інш.).
Ацэньваючы дзейнасць Фёдара Міхайлавіча Янкоўскага вядомы беларускі пісьменнік Павел Місько пісаў: «Знімем шапку перад чорнарабочым ад слова, перад тытанам духу і паклонімся ўдзячна яму прылюдна, «і за гарою», і дзе б, у якой мясціне зямлі, дома ці за мяжою, мы ні былі» [3, с. 5].
Літаратура
1. Абабурка, М.В. Беларускае слова і яго вывучэнне / М.В. Абабурка. – Мінск: Вышэйшая школа, 1986.
2. Беларуская мова: Энцыклапедыя / Пад рэд. А.Я. Міхневіча. – Мінск: БелЭн, 1994.
3. Гаўрош, Н., Панюціч, К. Жыццё – як клятва, як прысяга / Н. Гаўрош, К. Панюціч // Роднае слова. – №7. – 2003. – С. 3 – 5.
4. Каб жыло наша слова: зб. навук. артык. да 90-годдзя з дня нарадж. Фёдара Янкоўскага / Пад агул. рэд. М. І. Новік. – Брэст: Альтернатива, 2009.
5. Кісліцына, Г.М. Лірычная мініяцюра як жанр беларускай літаратуры / Г.М. Кісліцына. – Мінск: Беларуская навука, 2000.
6. Красней, В.П. Грані слова: Факультатыўны курс «Лексіка і фразеалогія беларускай мовы». – Мінск: Народная асвета, 1996.
7. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы / Пад рэд. А.Я. Баханькова. – Мінск: Навука і тэхніка, 1994.
8. Сіўковіч, В.М. Сучасная беларуская мова: даведнік / В.М. Сіўковіч. – Мінск: УніверсалПрэс, 2005.
9. Современный русский язык: Учебник / Под редакцией Н.С. Валгиной. – 6-е изд., перераб. и доп. – Москва: Логос,2002.
10. Современный русский язык: Учебник / Под редакцией Розенталя Д.Э., Голуб И.Б., Теленковой М.А. – Москва: Айрис-Пресс, 2002.
11. Сучасная беларуская літаратурная мова: Лексікалогія. Фанетыка. Арфаграфія: Вучэб. дапам. / М.Ц. Кавалёва, А.К. Юрэвіч, Ф.М. Янкоўскі і інш. – Мінск: Выш. шк., 1993.
12. Сучасная беларуская літаратурная мова: Марфалогія: Вучэб. дапам. / Пад рэд. М.С. Яўневіча. – Мінск: Выд. Ул. М. Скакун, 1997.
13. Цікоцкі, М.Я. Стылістыка беларускай мовы: Вучэб. дапам. для факультэта журналістыкі / М.Я. Цікоцкі. – Мінск: Універсітэцкае, 1995.
14. Цікоцкі, М.Я. Стылістыка тэксту: Вучэб. дапам. для студэнтаў выш. навуч. устаноў філал. профілю / М.Я. Цікоцкі. – Мінск: Бел. навука, 2002.
15. Шупенька, Г. Цеплыня чалавечнасці. Нарысы, літаратурныя партрэты, артыкулы / Г. Шупенька. – Мінск: «Маст. літ.», 1977.
16. Шур, В.В. Уласнае імя ў мастацкім тэксце / В.В. Шур. – Мазыр: УА МДПУ імя І. П. Шамякіна, 2010. – С. 66 – 81.
17. Юрэвіч, А.К. Стылістыка беларускай мовы: Вучэб. дапам. / А.К. Юрэвіч. – Мінск: Выш. шк., 1992.
18. Яўдошына, Л. «…Найдаражэйшае з усяго мне – роднае слова родных людзей» / Л. Яўдошына // Роднае слова. – №7. – 2003. – С. 6 – 9.
19. Яўдошына, Л. І. Слова ў мастацкім кантэксце / Л. І. Яўдошына. – Брэст: БрДУ імя А.С. Пушкіна, 2003.
Дадатак
Алфавітны паказальнік даследаваных намінацый
Аб’яўляльшчык
Авечачка
Алеська
Аляксейка
Анютка
Аптэкарка
Ачомацца
Баба
Бабка
Бабулька
Базылёк
Баравічок
Бібліятэкарка
Білецік
Бітончык
Блішчасты
Большанькі
Братачка
Братка
Бубукаць
Бульбачка
Буркнуць
Бычок
Бядотнік
Валачыцца
Вапшчажыцця
Вёсачка
Ветрык
Вочкі
Вузенькі
Вядзерца
Гадочак
Газетчык
Галавасек
Галінка
Галовачка
Галоўка
Ганулька
Гарадок
Гарачанькі
Гарэтнік
Гатовенькі
Гнюсата
Гойсаць
Голлейка
Грамадовец
Групка
Грыбніца
Гультаеча
Гурочак
Гусянятка
Гэлечка
Даражэнькі
Даўжэзны
Дачушка
Джвогаць
Дзеткі
Дзіцятка
Дзянёк
Дзянёчак
Дзяўчанётка
Дзяўчынка
Добранькі
Дрэўца
Дубок
Дудачка
Дудукаць
Дыванок
Жанчынка
Жнейка
Жытка
Жэўжык
Забразгацець
Задачка
Задзіраць
Зайчык
Збажынка
Здаравенны
Здаровенькі
Злыбедны
Зямелька
Іллюк
Іллючок
Кабылка
Кавалачак
Калатнеча
Калупацца
Карміцелька
Кароўка
Кароценькі
Касірка
Кастусёк
Каўбаска
Кашулька
Кветачка
Кіёк
Кожненькі
Колік
Конік
Кофтачка
Краёчак
Кропелька
Куснуць
Лёгенькі
Лекараўка
Літарка
Маленькі
Мамачка