Смекни!
smekni.com

Размоўная лексіка ў прозе Ф. М. Янкоўскага (стр. 1 из 5)

Курсавая праца

"РАЗМОЎНАЯ ЛЕКСІКА Ў ПРОЗЕ Ф.М. ЯНКОЎСКАГА"


Уводзіны

Фёдар Міхайлавіч Янкоўскі належыць да тыхнавукоўцаў, якія складаюць гонар навуковай эліты Беларусі. Проза Ф. Янкоўскага – арыгінальнае мастацтва слова, па-свойму асаблівая, даволі прыкметная з’ява ў беларускай літаратуры. Лірызм, аўтарская непаўторнасць светаўспрымання, самабытная манера пісьма адлюстраваліся ва ўсіх мастацкіх зборніках пісьменніка: «Абразкі», «Прыпыніся на часіну», «І за гарою пакланюся», «Само слова гаворыць», «З нялёгкіх дарог», «Радасць і боль» [гл. спіс выкарыстаных крыніц]. Празаічныя творы Фёдара Янкоўскага напісаны жывой народнай мовай, яны расказваюць пра дарагіх сэрцу аўтара людзей, «пра сустрэчы з радасцю жыцця і хараством працы», пра спатканні з любым сэрцу родным словам. У творах узнаўляецца народная гаворка: гавораць людзі рознага ўзросту, рознага інтэлектуальнага ўзроўню, з розных куткоў нашай зямлі – таму выкарыстанне размоўных слоў аўтарам невыпадковае.

Размоўная лексіка – адзін з асноўных разрадаў слоўнікавага складу літаратурнай мовы, нараўне з кніжнай і нейтральнай лексікай. Яна абслугоўвае сферу пазаслужбовых, паўсядзённа-бытавых вусных моўных зносін паміж людзьмі, межы яе ўжывання досыць шырокія [гл. 11, с. 60]. У празаічнай творчасці пісьменніка назіраецца шырокае выкарыстанне размоўнай лексікі, якая падаецца, у асноўным, праз дыялогі герояў.

Агляд літаратуры па тэме даследавання

Мову празаічных твораў Фёдара Янкоўскага даследавалі такія вядомыя айчынныя мовазнаўцы, як Н. Гаўрош, Л. Яўдошына, В. Шур і іншыя.З разгледжаных намі навуковых прац самай грунтоўнай з’яўляецца манаграфія Л. Яўдошынай «Слова ў мастацкім кантэксце» [19]. У ёй аўтар даследуе лексіка-фразеалагічную і сінтаксічную адметнасць мовы мастацкіх твораў Ф.М. Янкоўскага. У артыкуле «…Найдаражэйшае з усяго мне – роднае слова родных людзей» [18] раскрываецца багацце і прыгажосць мовы твораў пісьменніка.

Артыкул В. Шура «Асаблівасці анамастыкону мастацкіх твораў Ф. Янкоўскага» [16] прысвечаны аналізу ўласных імён у прозе Ф.М. Янкоўскага. Аўтар артыкула дае наступную ацэнку творам Ф.М. Янкоўскага: абразкі Ф. Янкоўскага «непроста «ажывілі» стылёвую аднастайнасць тагачаснай прозы, а паказалі, што літаратурапавінна быць скіраванай на выяўленне індывідуальнага, адзінкавага, павінна спрыяць не толькі вырашэнню маштабных грамадска-сацыяльных задач, але і духоўнаму стаўленню, развіццю эстэтычнага густу, набыццю ведаў, у першую чаргу прыносіць чытачу асалоду ад мастацкага тэксту» [16, с. 81].

У навуковым артыкуле Н. Гаўрош і К. Панюціч «Жыццё – як клятва, як прысяга» [3], напісаным да 85-годдзя з дня нараджэння Фёдара Янкоўскага, робіцца агульны агляд творчасці аўтара, яго навуковай і пісьменніцкай дзейнасці.

Заслугоўвае ўвагі зборнік навуковых артыкулаў да 90-годдзя з дня нараджэння Фёдара Янкоўскага «Каб жыло наша Слова» [4], выдадзены ў 2009 годзе па матэрыялах навуковай канферэнцыі, якая адбылася ў Брэсце (сакавік 2008 г.). Зборнік змяшчае матэрыялы пра асобу Фёдара Янкоўскага – успаміны калег, вучняў пра чалавека, вучонага і настаўніка, пра яго навуковую школу. Так, у артыкуле Ірыны Гоўзіч «Стыль апавяданняў Ф. Янкоўскага і М. Стральцова: параўнальны аналіз» [4, с. 6] даецца характарыстыка апавяданняў па жанравай і тэматычнай прыналежнасці. Празаічныя творы Ф. Янкоўскага «ўяўляюць сабой надзвычай рухомыя і дынамічныя замалёўкі імгненняў з жыцця вядомага мовазнаўцы-філолага, з якіх паўстаюць каларытныя вобразы простых людзей – маці і бацькі, вяскоўцаў, рэдактараў і аўтараў, вядомых пісьменнікаў» [4, с. 7] – так зазначае аўтар артыкула.

У артыкуле А. Кавалюк « «Сялянская Атлантыда» Фёдара Янкоўскага» [4, с. 9] аналізуецца самабытны і непаўторны стыль мовазнаўца. Можна з упэўненасцю пагадзіцца з думкай А. Кавалюк пра тое, што «ў сваіх празаічных творах Фёдар Міхайлавіч Янкоўскі не толькі паказаў родны яму свет беларускай вёскі, працавітай, гасціннай, высока духоўнай, але і выявіў сябе паўнацэнным носьбітам гэтай высокай духоўнасці» [4, с. 12].

Мэта і задачы курсавой працы

Наша даследаванне праводзілася на аснове празаічных твораў Ф.М. Янкоўскага, якія змешчаны ў наступных зборніках: «Абразкі», «Прыпыніся на часіну», «Само слова гаворыць», «З нялёгкіх дарог», «Радасць і боль». Аб’ектам даследавання з’яўляюцца лексемы з размоўным адценнем у творах Ф. Янкоўскага.

Мэта нашай курсавой працы – даследаваннеразмоўнай лексікі ў празаічных творах Фёдара Янкоўскага. Мэта рэалізуецца праз вырашэнне наступных задач:

1) зрабіць семантычны аналіз размоўнай лексікі ў празаічных творах Ф.М. Янкоўскага;

2) даць граматычную характарыстыкуразмоўных слоў;

3) правесці структурна-словаўтваральны аналіз размоўнай лексікі;

4) прааналізаваць размоўныя лексемы з эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай.


1. Семантычная характарыстыка размоўнай лексікі

1.1 Тэматычныя групы размоўных слоў

семантычны лексіка размоўная янкоўский

Размоўная лексіка мініяцюр, абразкоў і філалагічных эцюдаў Ф.М. Янкоўскага вельмі разнастайная па сваёй семантыцы. Вылучаны намі лексічны матэрыял мэтазгодна раскласіфікаваць паводле тэматычных груп. Так, размоўныя назоўнікі ў творах Ф. Янкоўскага утвараюць наступныя тэматычныя групы:

1. Прадметна-бытавая лексіка. Намі вылучана 12 лексем гэтай групы. Напрыклад, нажнічкі:Я ўзяў нажнічкі, асцярожна абрэзаў краёчак канверта…[Рад. і б., с. 163]; паштовачка:Паштовачка паштовачкаю, а ехаць – не[Рад. і б., с. 254]; вядзерца: У вядро, унучак, у вядзерца ўсунь… [Абраз., с. 43] і інш.

2. Назвы асоб паводле полу і сваяцкіх адносін. Паводле нашых падлікаў, гэтую тэматычную групу складаюць 15 лексічных адзінак. Напрыклад, унучак: Бярэмся, унучак [Абраз., с. 24]; бабулька: Гляньце, бабулька, які сабака! – паказаў унук пальчыкам [Пр. на час., с. 44]; нявестачка:… трох нявестачак і сына гадую… [Рад. і б., с. 310]; хлапчанятка: Хлапчанятка падбегла… [Само сл. гав., с. 140]і інш.

3. Назвы прадстаўнікоў жывёльнага свету. Дадзеную групу ўтвараюць 9 лексем. Напрыклад, кароўка, бычок, цялушка: Што прывядзе кароўка – ці бычка, ці цялушку – гадуем [Рад. і б., с. 330]; конік, авечачка: Гэтакі харч кароўцы, коніку, авечачцы [Рад. і б., с. 278]; кабылка: Ён павольна ўзяў на аброць кабылку з мецінкаю на лобе…[Абраз., с. 9] і інш.

4. Назвы ежы і харчовых прадуктаў. Дадзеную тэматычную групу складаюць 6 лексем. Напрыклад, паляндвічка ‘мяса вышэйшага гатунку з сярэдняй часткі свіной тушы каля хрыбта, якое вэндзяць або вяляць’: Мо паляндвічкі салёненькае? [Абраз., с. 63]; мядочак: Можа мядочку? [Абраз., с. 63]; бульбачка: – То я ж табе не вельмі што гатую: …бульбачкі з кіслым малаком ці смятанаю…[Абраз., с. 60] і інш.

5. Назвы органаў і частак цела чалавека. Тэматычную групу ўтвараюць наступныя 4 лексемы: галовачка, вочкі, ножкі, пальчык. Напрыклад: Бедная ды страдная маягаловачка! [З нял. дар., с. 49]; То няхай бы ж вочкі твае чарнявыя заснулі [Само сл. гав., с. 10]; … дзед памацаўрукою адну і другую ножкі [Само сл. гав., с. 140].

6. Найменні асоб жаночага полу па прафесіі, якім у кніжных стылях адпавядаюць агульнапрафесійныя найменні (5 лексем), ці родзе заняткаў (7 лексем). Напрыклад, касірка: …хоць абавязкова купляў і купляю, як толькі касірка напомніць: «А білецік?» [Рад. і б., с. 444]; ягадніца, грыбніца, пралля, ткалля: …казала мне ў вёсцы на Бабруйшчыне прабабка дваццаці шасці праўнукаў і бабка дваццаці чатырох унукаў, яшчэ ягадніца і грыбніца, яшчэ пралля іткалля [Рад. і б., с. 268]; карміцелька, лекараўка: Была яна карміцелька наша, была яна лекараўка наша [З нял. дар., с. 39], а таксама назоўнікісакратарка, бібліятэкарка, аптэкарка, жнейка, паіцелька.

7. Размоўныя назоўнікі, што абазначаюць асоб па месцы працы ці сферы дзейнасці (3 намінацыі). Напрыклад, грамадовец ‘член палітычнай партыі Беларуская Сацыял-Дэмакратычная Грамада’, нашанівец‘той, хто працуе ў газеце «Наша ніва» ’: …ля мігаўскіх хутароў, дзе некалі жыў грамадовец і нашанівец Уласаў, і каля Сярэбранкі гойсаюць на конях і веласіпедах немцы і паліцэйскія [Абраз., с. 9]; газетчык ‘супрацоўнік газеты, журналіст’: Гэта сённяшнія і заўтрашнія газетчыкі, рэдактары [Рад. і б., с. 134].Чалавека, што працуе на радыё, аўтар пагардліва называеаб’яўляльшчыкам: Тады й кажа…той, што аб’яўляе перадачы, аб’яўляльшчык: «А зараз – пісніры» [Рад. і б., с. 293].

8. Найменні асоб па ўласцівых ім якасцях характару ці асаблівасцях паводзін (8 лексічных адзінак).Напрыклад, гультаеча ‘лянівы чалавек, лодар’: Ідзі ж, гультаеча, ідзі [З нял. дар., с. 40]; жэўжык ‘свавольнік, гарэза’: Гадуе, як сама ласкава кажа, жэўжыка…[Пр. на час., с. 13]; фарсун ‘той, хто любіць фарсіць’:А які – усё адно як той фарсун…[Пр. на час., с. 39], а таксамасловышвэндала ‘той, хто швэндаецца – ходзіцьбез справы ці занятку’, раздуронец ‘той, які стаў непаслухмяным, свавольным, дураслівым’. Асобны раздзел прысвяціў Ф.М. Янкоўскі тым, каго называў пустадомкамі, паўтаткамі, гнюсатою. Так, для аўтара пустадомак – гэта ‘абыякавы, безгаспадарлівы чалавек’ – Пустадомак ты несусветны! [Рад. і б., с. 269]. Паўтаткам аўтар называе такога бацьку, які не надзяляе ўвагі выхаванню сыну, які нават не адчувае адказнасці за яго (паказаны ў першай частцы абразка «Паўтатак»), а таксама скупога і прагнага мужа і бацьку (у другой частцы абразка). Так, жонка кажа мужу: «Ты ж дыхнуць нам не даеш. Мне ты не муж, а дзецям не бацька. Паўтатак ты ім. Грошай на хлеб дасі, а тады разам з хлебам ясі нас і сам зелянееш. Паўтатак – і больш нішто ты» [Рад. і б., с. 282].Значэнне слова гнюсата аўтар тлумачыць наступным чынам: «…гнюсата – гэта бруд, гразь. Гнюсата – гэта ўвогуле дрэнь. Гнюсата – гэта негадзівец, дрэнь між людзей» [Рад. і б., с. 282].