УА “Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў
медыцынскі ўніверсітэт”
Кафедра рускай і беларускай моў ФПДП
Абмеркавана на пасяджэнні кафедры
рускай і беларускай моў ФПДП
Пратакол №1 ад 2.09.2011г.
МетадычнаЯраспрацоўка для студэнтаў № 5
для правядзення заняткаў
на I курсе стаматалагічнага, фармацэўтычнага, лячэбнага факультэтаў
па дысцыпліне “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”
Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы
75 хвілін.
I. ПЫТАННІ ДЛЯ АЎДЫТОРНАГА КАНТРОЛЮ ВЕДАЎ:
1. Паняцце тэрміна і яго спецыфічных асаблівасцей.
2. Паняцце тэрміналогіі і яе спецыфічных асаблівасцей.
3. Наменклатура як падсістэма тэрміналогіі.
4. Класіфікацыя тэрмінаў паводле ўжывання і сфер функцыянавання.
5. Натуральнае папаўненне тэрміналагічнай лексікі і тэрміналагічная работа.
6. Фарміраванне беларускай навуковай тэрміналогіі.
7. Беларуская медыцынская тэрміналогіія ў старабеларускай мове.
8. Развіццё новай беларускай медыцынскай тэрміналогіі.
9. Гісторыя развіцця беларускай медыцынскай тэрміналогіі.
10. Сучасны этап у развіцці медыцынскай тэрміналогіі.
I. МАТЭРЫЯЛ ДЛЯ САМАПАДРЫХТОЎКІ
1. Паняцце тэрміна. Тэрміналогія. Наменклактура
Тэрмін(лац. terminus – мяжа)– слова ці словазлучэнне, якое з’яўляецца назвай спецыяльнага паняцця якой-небудзь сферы вытворчасці, навукі, тэхнікі і г.д.
Як і агульнаўжывальныя словы, тэрміны падзяляюцца на ўласнамоўныя і іншамоўныя. Уласнамоўныя тэрміны ў сваю чаргу падзяляюцца на словы, якія пераўтварыліся ў тэрміны з агульнаўжывальных слоў, і дэрываты. Агульнаўжывальныя словы, якія сталі тэрмінамі, найбольш звязаны па тэматыцы з грамадствам, прыродай, жывёламі, раслінамі і г.д., таму іх шмат у прыродазнаўчых, грамадскіх медыцынскіх навуках: тканка, абалонка, цыбуліна, высыпанне, палачкі,усталік, грабеньчык і інш. Дэрываты – гэта тэрміны, утвораныя з уласнамоўнага ці запазычанага матэрыялу пры дапамозе сваіх ці іншамоўных словаўтваральных сродкаў: асыпанне, грануляванне, гематома, геліялячэнне, акасцяненне.
Не кожнае спецыяльнае слова з’яўляецца тэрмінам. Спецыфіка тэрмінаў відавочна ў параўнанні з агульнаўжывальнымі словамі:
· тэрміны выкарыстоўваюцца ў пэўнай сферы дзейнасці, агульнаўжывальныя словы выкарыстоўваюцца неабмежавана;
· тэрміны – гэта канцэнтарваныя, эканомныя выражэнні паняццяў, якія з’яўляюцца вынікам навуковай і тэхнічнай дзейнасці людзей;
· тэрмін у слоўніках не тлумачыцца, а яму даецца азначэнне, у адрозненне ад агульнаўжывальнага слова, значэнне якога моржа быць растлумачана апісаннем ці параўнаннем;
· засваенне тэрмінаў – сэнс прафесійнай падрыхтоўкі, засваенне агульнаўжывальных слоў – аснова штодзённых зносін памж людзьмі;
· для засваення тэрмінаў патрабуецца спецыяльна арганізаваная падрыхтоўка, агульнаўжывальныя словы назапашваюцца ў працэсе развіцця чалавека і станаўлення яго асобы;
· тэрмін пазбаўлены экспрэсіі і эмацыянальнасці. Нават калі тэрмін узнікае шляхам метафарызацыі, ён губляе сваю эмацыянальную афарбоўку: вочны яблык, цела клеткі, восевы цыліндр, каленная рэпка, бугаркі мозга, спіннамазгавы вузел;
· кожны тэрмін з’яўляецц адзінкай пэўнай тэрмінасістэмы, якая абмежавана галіной навукі, і сваю адназначнасць тэрмін атрымлівае менавіта праз прыналежнасць сістэме;
· тэрмін адназначны ў межах сваёй сістэмы, агульнаўжывальнае слова найчасцей мнагазначнае.
Слова тэрміналогія выкарыстоўваецца ў некалькі значэннях:
1) сістэма тэрмінаў пэўнай галіны навукі, тэхнікі або мастацтва, якая адлюстроўвае адпаведную сістэму паняццяў, напрыклад, тэрміналогія эканомікі, тэрміналогія мовазнаўства, юрыдычная тэрміналогія;
2) у больш шырокім сэнсе слова тэрміналогія ўжываюць для абазначэння агульнай сукупнасці тэрмінаў пэўных галін дзейнасці;
3) раздзел мовазнаўства, які займаецца вучэннем тэрмінаў.
Мэта тэрміналогіі – дасягненне дакладнасці і адназначнасці тэрмінаў, адпаведнасці паміж сістэмай тэрмінаў і сістэмай паняццяў. Таму асноўнымі асаблівасцямі тэрміналогіі з’яўляецца:
1) адсутнасць мнагазначнасці тэрмінаў. Кожны тэрмін павінен абазначаць толькі адно паняцце ў навуцы, тэхніцы, а кожнаму паняццю павінен адпавядаць толькі адзін тэрмін. Так, слова абсцэс у медыцыне азначае гнайнік. Адназначнымі з’яўляюцца біялагічныя тэрміны сімбіёз, калякветнік (околоцветник) і інш., лінгвістычныя метатэза, перараскладанне і інш., хімічныя двухвокіс, ангідрыд і інш. Але разважаць пра адназначнасць тэрмінаў можна толькі ў межах дадзенай тэрміналагічнай сістэмы. Напрыклад, слова інкубацыя ў медыцыне – скрыты перыяд хваробы, у сельскай гаспадарцы – вывядзенне птушанят у інкубатары; грануляцыя як астранамічны тэрмін абазначае “зярністасць паверхні Сонца”, а ў медыцыне – гэта “новая тканка, што ўтвараецца пры загаенні раны”;
2) адсутнасць сінаніміі тэрмінаў. Тэрмін не павінен мець сінонімы, паколькі любое адценне паняцця павінна мець ўласнае абазначэнне з дапамогай тэрміна. Аднак у рэальна існуючых нярэдка прысутнічае сінанімія, варыянтнасць, а таксама кароткія варыянты поўнага тэрміна.
Варыянтаміназываюццатэрміны, якія адрозніваюцца паміж сабой фанетычнымі або словаўтваральнымі элементамі і поўнасцю супадаюць сваім значэннем (адыманне – адніманне, арбітражор – арбітражыст, аўкцыянер – аўкцыяніст),
Скарачэнне здзяйсняецца пропускам аднаго з кампанентаў тэрміналагічнага словазлучэння (дысперсія хуткасці гуку – дысперсія гуку), заменай словазлучэння тэрмінам, утвораным шляхам усячэння (імпульсны сігнал – імпульс, іскравы разрад – іскра, намінальная вартасць – намінал). Важным сродкам у дасягненні кароткасці тэрміна лічыцца абрэвіяцыя (біялагічны эквівалент рэнтгена – бэр, ЦПК – Цывільны працэсуальны кодэкс, МВФ – Міжнародны валютны фонд). Скарачэнне можа дасягацца таксама сродкамі сімволікі (г-прамяні –электрамагнітнае выпрамяненне з вельмі кароткай даўжынёй хвалі (менш 0,1 нм) і інш.) і дублетнасць (лінгвістыка – мовазнаўства, мнагазначнасць – полісемія, арфаграфія – правапісанне, азбука – алфавіт);
3) антанімія тэрміналогіі ўласціва не менш, чым лексіцы агульналітаратурнай мовы. Сустракаюцца тэрміны-антонімы практычна ў кожнай галіне навуковай дзейнасці: актыў – пасіў, брадыкардыя – тахікардыя, мікрацэфалія – макрацэфалія, кароткі гук – працяглы гук, высокія тэмпературы – нізкія тэмпературы;
4) аманімічныя тэрміны часцей за ўсё адносяцца да розных тэрміналагічных сэстэм, іх называюць міжнавуковымі амонімамі. Напрыклад, тэрмін марфалогія абазначае ў мовазнаўстве “раздзел граматыкі, які вывучае формы слова”, у анатоміі - “навуку аб форме і будове чалавека і жывёлы”, у батаніцы - “навуку, якая вывучае будову і формаўтварэнне раслін”;
5) адсутнасць экспрэсіі, нейтральнасць з эмацыянальна-экспрэсіўнага пункту гледжання. Нават тэрміны, якія ўзнікаюць на аснове вобразнага пераасэнсавання паняцця, губляюць экспрэсіўна-эмацыянальную афарбоўку: зуб мудрасці, чырвоны радок, гарлачык жоўты, рукаў (ракі).
Тэрміналогія мае своеасаблівую падсістэму – наменклатуру. Наменклатура – гэта сістэма назваў тэрмінаў, якія ўжываюцца ў пэўнай галіне навукі і тэхнікі, гэта сістэма ўмоўных сімвалаў, прызначэнне якіх – даць максімальна зручны з практычнага пункту погляду сродак для абазначэння прадметаў. напрыклад, анатамічная наменклатура – гэта сістэма анатамічных тэрмінаў, якая ўпарадковае лацінскія назвы органаў і частак цела, у выніку чаго навукоўцы розных краін свету могуць карыстацца аднолькавымі абазначэннямі анатамічных аб’ектаў. Анатамічная наменклатура з’яўляецца асновай медыцынскай тэрміналогіі. Адрозніваюць Міжнародную анатамічную наменклатуру, якая зацверджана на Міжнародным кангрэсе анатамаў, і нацыянальную анатакмічную наменклатуру. Абедзве вызначаюць тэрміны, найбольш распаўсюджаныя і абавязковыя для афіцыйнага медыцынскага лексікону і прызначаныя абмежаваць свавольную тэрмінатворчасць і прыпыніць з’яўленне прафесійных анатамічных жаргонаў.
2. Класіфікацыя тэрміналагічнай лексікі.
Тэрміны паводле ўжывання падзяляюцца на агульназразумелыя і вузкаспецыяльныя. Сэнс агульназразумелых тэрмінаў вядомы і неспецыялісту (хаця б у агульных рысах). Тэрміны вузкаспецыяльныя зразумелыя і выкарыстоўваюцца толькі спецыялістамі, ужыванне іх за межамі дадзенай тэрмінасістэмы, па-за сферай навукі, тэхнікі ці мастацтва, патрабуе тлумачэння. Напрыклад, агульназразумелымі з’яўляюцца медыцынскія тэрміны ангіна, дыягназ, наркоз, пазуха, атручэнне, апраменьванне і інш. І вузкаспецыяльныя - сератэрапія (лячэнне сывараткай), лізіс (павольнае зніжэнне тэмпературы), фіброма (від пухліны) і інш. Напрыклад, хімічныя агульназразумелыя тэрміны кіслата, акісленне, вадарод, рэакцыя і інш. А вузкаспецыяльнымі з’яўляюцца гідроліз (разлажэнне складанага рэчыва пад уздзеяннем вады), кальцынацыя (пракальванне рэчыва з мэтай яго акіслення ці разлажэння) і інш. Рэзкай мяжы паміж агульназразумелымі і вузкаспецыяльнымі тэрмінамі няма. Сустракаюцца тэрміны, якія маюцбь адценне састарэласці: ангелька (рахіт), цынга (шкробут), сухоты (туберкулёз), зельня (аптэка).
У адпаведнасці са сферамі функцыянавання ў складзе тэрміналагічнай лексікі вылучаюць наступныя разрады: грамадска-палітычная, грамадска-культурная, навуковая і тэхнічная тэрміналогія.
Да грамадска-палітычнай тэрміналогіі адносяцца:
· тэрміны, якія выкарыстоўваюцца ў сферы грамадска-палітычнай дзейнасці: выбары, дэпутат, парламент і інш.;