Смекни!
smekni.com

Метадычныя рэкамендацыi i распрацоука урокау па тэме Развiцце мовы у 5 класе (стр. 2 из 5)

4. Практыкаваннi па стварэнню новага тэксту на аснове данага прадугледжваюць наступныя заданнi: выкласцi падрабязна або сцiсла пэўную частку цiўвесь тэкст; падрыхтаваць паведамленне на пэўную тэму на аснове данага тэксту; адказаць на пытанне,пастаўленае ў тэксце: перабудаваць данае апавяданне, каб яно пачыналася з самага цiкавага эпiзоду.

5. Практыкаваннi, якiя трэнiруюць вучняўу стварэннi свайго тэксту.

Значнае месца сярод практыкаванняў гэтай группы займаюць пераказы

i сачыненнi – традыцыйныя вiды пiсьмовых i вусных выказванняў.

ПЕРАКАЗ

У сiстэме развiцця звязнай мовы вучняў вялiкая роля належыць пераказам, якiя фармiруюць i ўдасканальваюць звязную мову школьнiкаў.

У працэсе падрыхтоўкii правядзення пераказаў у дзяцей выпрацоўваецца ўменне рабiць лагiчны аналiз тэксту, выдзяляць у iм галоўнае i другаснае, складаць план выказвання, дакладна перадаваць змест пачутага, убачанага або прачытанага, звязна выказваць думкi. Апрача таго, пераказы пашыраюць слоўнiкавы запас вучняў, умацоўваюць арфаграфiчную i пунктуацыйную пiсьменнасць.

Пераказ – гэта пiсьмовая або вусная перадача сваiмi словамi чаго-небудзь прачытанага,пачутага.

У метадычнай лiтаратуры iў школьнай практыцы вядомы розныя вiдыпераказаў:

1. па адносiнах да аб’ ему зыходнага тэксту

1.падрабязныя

2. сцiслыя

11. па адносiнах да зместу зыходнага тэксту

1. поўныя

2. выбарачныя

3. з дадатковым заданнем

111. па спосабу выканання

1. вусныя

2. пiсьмовыя

1У. па месцы выканання

1.класныя

2.дамашнiя

У. у залежнасцi ад мэты навучання

1. навучальныя

2. кантрольныя

У1. паводле характару тэкставага матэрыялу

1. апавяданне

2. апiсанне

3. разважанне

4. характарыстыка

5. i г.д.

Для любога з гэтых вiдаў пераказаў могуць быць прапанаваны яшчэ

граматыка-стылiстычныя цi граматыка–арфаграфiчныя заданнi.

Пасля стараннага вывучэння тэксту для будучага пераказу настаунiк вызначае словы,выразы i сказы,з якiмi трэба пазнаемiць дзяцей за некалькi дзен да адпаведнага урока. На уроку, калi праводзiцца пераказ, разглядаюцца словы i словазлучэннi, значэнне якiх залежыць ад кантэксту

(фразеалагiзмы,словы,ужытыя у пераносным значэннi).iх настаунiк тлумачыць ва уступнай гутарцы да пераказу i запiсвае на дошцы.

Карысна напярэдаднi пераказу арганiзаваць чытанне тэкстау,праслухванне музычных творау,прагляд кiнафiльмау i тэлеперадач на тэму,блiзкую да тэксту пераказу.

Папярэдняя лексiка-стылiстычная падрыхтоука вучняу да пераказау дае магчымасць зэканомiць час на самiм уроку,больш удзялiць увагi высвятленню асноунай думкi тэксту I засваенню моуных сродкау.

Урок,на якiм дзецi працуюць над пераказам,можа мець наступную структуру:

1. Падрыхтоучая работа

1.Азнаямленне вучняу з тэмай i задачамi урока.Уступная гутарка пра

зыходны тэкст i яго аутара.

2.Выразнае чытанне тэксту.

3.Тлумачэнне i удасканаленне значэння новых i малазразумелых слоу.

4.Гутарка i аналiз тэксту.

5.Складанне i запiс плана

6.Вусны пераказ тэксту

7.Работа па правапiсу.

8.Пауторнае чытанне тэксту настаунiкам.

11. Напiсанне пераказу

111 .Праверка пераказу i падрыхтоука да яго аналiзу у классе

1V. Аналiз пераказу

Пры падрабязным(поуным) пераказе ставiцца задача не толькi перадаць асноуную думку аутара,але i захаваць паслядоунасць тэксту,апiсання месца,дзеючых асоб,дэталей i характэрныя выразныя сродкi мовы: аутарскую лексiку,фразеалогiю,сiнтэксiс.

Сцiслыя пераказы прадугледжваюць кароткую перадачу асноунага зместу пачутага,прачытанага цi убачанага,выдзяленне у тэксце галоунага,iстотнага.Такiя пераказы лепш за усе пачынаюць з добра знаемых вучням тэкстау сюжэтнага характару,якiя легка расчляняюцца на асобныя,лагiчна закончаныя часткi.Тут патрабуецца захаваць толькi асноуную думку,а таксама тыя моуныя асаблiвасцi тэксту i мастацкiя дэталi,без якiх нельга зразумець яго iдэйнай накiраванасцii дасягнуць пазнавальна-выхаваучых мэт.

У выбарачным пераказе узнауляецца якая-небудзь адна з «рассыпанных» у розных частках тэм зыходнага тэксту,напрыклад апiсанне паступлення ранiцы,якое дадзена у тэксце разгрупавана у некалькiх частках.Пры такiм пераказе дзецi вучацца расчляняць тэкст i выбiраць з яго менавiта тое,што адпавядае пастауленай мэце.

У пераказе з творчым заданнем зыходны тэкст некалькi змяняецца,пераапрацоуваецца цi дапауняецца звязаным па сэнсу,

зыходным,але самастойным тэкстам,створаным аутарам пераказу. У

вынiку змест пераказу не супадае са зместам зыходнага тэксту.Асноуная iх задача—развiцце i удасканаленне мастацкiх здольнасцей вучняу,у прыватнасцi уменняу i навыкау уключаць у пераказ характарыстыкi

дзеючых асоб,апiсанне прадметау,жывел,людзей,абстаноукi,пейзажу,увесцi у тэкст пэуны эпiзод.

Можна вылучыць дзве группы заданняу да пераказау з творчымi заданнямi:

а)прапануецца адказаць на пытанне,выказаць сваю думку наконт зместу тэксту i г.д.

б)прапануецца дапiсаць пачатак цi канцоуку,уставiць апiсанне прадметау i падзей,даць уласную ацэнку учынкам той цiiншай дзейнай асобы,выказаць свае меркаванне адносна паводзiн героя,твора iiнш.

Творчыя элементы,якiя уключаюцца у пераказ, павiнны арганiчна злiвацца са зместам таго,што служыць прадметам пераказу.

Сярод пераказау,ускладненых моуных заданнем,вылучаюцца пераказы з лексiчным,граматычным,марфалагiчным,сiнтаксiчным,сталiстычным iiншымi заданнямi:

а) прапануецца замянiць форму асобы,часу,ладу: напрыклад,перадаць змест зыходнага тэксту у форме не прошлага,а цяперашняга часу i г.д:

б) прапануецца ужыць у пераказе пэуныя словы,словазлучэннi,сказы,якiя маюцца у зыходным тэксце,цi пэуныя группы слоу,словазлучэнняу,сказау.

Сярод пераказау гэтай группы у школьнай практыцы найбольш ужывальныя пераказы са зменай формы:

а) змена асобы апавядальнiка.Вучням часта цяжка перадаць змест тэксту,напiсанага ад першай асобы.З гэтай мэтай трэба даваць невялiкiя i нескладаныя па зместу пераказы з заданнем змянiць асобу,ад iмя якой вядзецца апавяданне,напрыклад з першай на трэцюю.Пры гэтым важна,каб вучнi не карысталiся аднымii тымi ж асабовымi займеннiкамi(ен,яна), а ужывалi замест iх iмя героя цi словы,якiя паказваюць на яго прафесiю,становiшча у грамадстве:

б) замена сказау з дзеепрыметнымii дзеепрыслоунымi зваротамi на складаназалежныя сказы i надварот:

в) замена простай мовы на ускосную i ускоснау – на простую.

У час праверкi пераказау увага звяртаецца на наступныя моманты:

1. паунату перадачы зыходнага тэкст;

2. дакладнасць цi скажэннi фактычнага характару;

3. паслядоунасць зыходнага тэксту;

4. лагiчнасць падачы матэрыялу;

5. уменне арыентавацца i улiчваць заувагi,зробленные настаунiкам у ходзе падрыхтоучага этап;

6. захаванне граматычных норм,правiл арфаграфiii пунктуацыi;

7. знешняе афармленне работы.

Улiчваючы гэтыя моманты,настаунiк робiць пэуныя паметы цi кароткi запiс у канцы пераказу.

Завяршаецца работа аналiзам пераказу у классе.Галоуная задача гэтага этапу заключаецца у тым,каб аналiз правераных пераказау быу па-сапрауднаму глыбокiм.Настаунiк павiнен выказаць свае адносiны да таго,як працавау клас у цэлым: адзначыць лепшыя работы.Да ацэнкi гэтых работ

важна падысцicтрога iндывiдуальна,i да кожнай з iх пастарацца знайсцi добрае слова.Размову аб недахопах настаунiк павiнен асаблiва прадумаць,кааб у классе атрымалася сур езная таварыская работа па iх пераадоленню.

Пераклад. Пераклад з рускай мовы на беларускую садзейнiчае развiццю мауленчай мабiльнасцi,адчування слова,удасканальвае навык дакладнасцi выбару слова у адпаведнасцi з кантэкстам.

Выдзяляюць розныя вiды перакладау:

- пераклад – супастауленне:

- пераклад iзаляваных слоу:

- пераклад асобных спалучэнняу слоу:

- пераклад сказау:

- пераклад тэкстау:

- пераклад – пераказ рускага тэксту па-беларуску.

Практыкаваннi на пераклад-супастауленне выкарыстоуваюцца у малодшых классах.Названы тып практыкаванняу – самы просты у параунаннi з iншымi практыкаваннямi у гэтым кiрунку.Пры выкананнi такiх практыкаванняу вучнi павiнны прачытаць прапаваныя беларускiя словы,параунаць iх вымауленне (правапiс) з аналагiчнымi рускiмi словамii вызначыць адметныя асаблiвасцi,характэрныя для беларускай мовы.

Напрыклад,вучнi чытаюць спалучэннi слоу (ен водзiць – он водит,яна носiць – она носит,яна хоча – она хочет) i вызначаюць адрозненне канчаткау дзеясловау 3-й асобы у беларускай i рускай мовах.

Пераклад iзаляваных слоу,спалучэнняу,сказау праводзiцца,як правiла,пры замацаваннi вывучанага матэрыялу без працяглай папярэдняй падрыхтоукi.Вучнi чытаюць прапанаваны матэрыял падручнiка па-беларуску.Настаунiк разам з вучнямi выпрацоуваюць недахопы перакладу.Адзнака за такi пераказ у журнале не выстауляецца.Пiсьмовы пераклад правяраецца настаунiкам i ацэньваецца з iншымi практыкаваннямi падручнiка.

Складаней арганiзуецца праца над перакладам тэкстау. Методыка правядзення перакладу тэкстау своеасаблiвая.Пераклад тэксту як навучальны вiд пiсьмовай работы павiнен праводзiцца з абавязковай папярэдняй падрыхтоукай.Ен праводзiцца па такому плану:

1. вучнi выконваюць пераклад тэксту дома (рыхтуюць чарнавы варыянт);

2. на уроку настаунiк праглядае чарнавыя накiды перакладаемага тэксту;

3. вучням даецца 5-10 хвiлiн для кансультацыi;

4. классу прапануецца узор перакладу (тэкст чытае адзiн з вучняу);

5. настаунiк у час чытання тэксту вучням пазначае для сябе словы,перакладзеныя няудала;

6. якасць перакладу абмяркоуваецца калектыуна:выказваюцца вучнi,выказвае сваю думку настаунiк,разам раюцца пра найбольш дакладны выбар слова у адпаведнасцi з тэкстам;