Смекни!
smekni.com

Сельская гаспадарка Беларусі (стр. 11 из 14)

А. НІЧЫПАР.

НАЯЎНАСЦЬ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЙ ТЭХНІКІ Ў СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧЫХ АРГАНІЗАЦЫЯХ ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦІ

У сельскагаспадарчых і іншых арганізацыях, улічваемых у бягучым парадку, па стану на 1 студзеня 2008 года было 8811 трактараў. У параўнанні з пачаткам 2007 года іх колькасць скарацілася на 417 ці на 4,5%. Пры гэтым 69,5% складаюць трактары з магутнасцю рухавіка да 100 конскіх сіл, 23,7% — трактары з магутнасцю рухавіка ад 100 да 160 конскіх сіл, 5,6% — ад 160 да 300 і 1,2% — трактары з магутнасцю рухавіка больш 300 конскіх сіл. Акрамя таго, у сельскагаспадарчых і іншых арганізацыях налічваецца 644 трактары, на якіх зманціраваны землярыйныя, меліярацыйныя і іншыя машыны.

Грузавых аўтамабільных транспартных сродкаў у параўнанні з 1 студзеня 2007 года скарацілася на 7,4% і склала 5320 штук. Колькасць зернеўборачных камбайнаў узрасла з 1787 па стану на 1 студзеня 2007 года да 1844 — на 1 студзеня 2008 года, бульбаўборачных камбайнаў — з 77 да 89, буракаўборачных камбайнаў з 336 да 343 штук. Самая высокая ўдзельная вага з зернеўборачных камбайнаў складаюць камбайны айчынных марак “КЗР-10”, “КЗС-10К”, “КЗС-1218”, “КЗС-7” і яго мадыфікацыі (31,3%), “Ліда-1300” (27,1%). Колькасць ільноўборачных камбайнаў — скарацілася на 10,2% і склала 229 штук, кормаўборачных камбайнаў — на 11,2% і склала 340 штук.

Наяўнасць трактарных плугоў у параўнанні з 1 студзеня 2007 года зменшылася на 3,4%, культываратараў — на 11,7%, сеялак — на 8,3%, касілак — на 4,9%, жняярак — на 16,1%, бульбааджалак і бульбакапалак — на 6,7%.

Зернеачышчальна-сушыльных комплексаў ёсць 594 (99,7% да наяўнасці на 1 студзеня 2007 года), усяго зернесушылак — 837 (96%), з якіх 184 зернесушылкі працуюць на мясцовых відах паліва.

На працягу 2007 года ў сельскагаспадарчыя і іншыя арганізацыі паступілі 367 трактараў (без трактараў, на якіх зманціраваны землярыйныя, меліярацыйныя і іншыя машыны), з іх 290 новых, што складае 3,3% да наяўнасці на канец 2007 года. Выбыла трактараў 784, з якіх 665 спісаны, што складае 7,2% да наяўнасці на пачатак 2007 года.

Зернеўборачных камбайнаў паступіла 229 штук, з іх новых — 200 (10,8% да наяўнасці на канец 2007), а выбылі 172 камбайны, з якіх спісаны 150 (8,4% да наяўнасці на пачатак 2007 года).

Гродзенскае абласное ўпраўленне статыстыкі.

СВК РАЁНА КАРЫСТАЮЦЦА КАЛЯРОВЫМ ПАЛІВАМ

У сёлетнім студзені сельгаскааператывы раёна пачалі атрымліваць рознакаляровае паліва: пры дабаўленні спецыяльнага вадкага фарбавальніка бензін набывае сіні колер, а салярка — зялёны. Менавіта ў СВК навінкай будуць карыстацца па адной простай прычыне: такім спосабам будуць змагацца з раскраданнем паліва. Як расказаў галоўны інжынер па ахове працы раённага ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Сцяпан Станіслававіч Вольскі, вадкі фарбавальнік для нафтапрадуктаў мае назву “Dyeguard Blue 79R” і паступае да нас з-за мяжы — яго вытворцай з’яўляецца фірма “John Hogg Technical Solutions Ltd” з англійскага горада Манчэстэр. Па словах спецыяліста, падчас карыстання каляровым палівам неабходна захоўваць тэхніку бяспекі: пры яго пападанні ў арганізм чалавека могуць быць пашкоджаны лёгкія, часты кантакт з ім можа прывесці да высушвання ці трэшчынаў на скуры, а пары дадзенага прадукта могуць выклікаць санлівасць і галавакружэнне (мае пах, які ўласцівы араматызіраванаму вуглевадароду). Фарбавальнік уяўляе пэўную небяспеку для навакольнага асяроддзя: у вадзе ён не раствараецца, таму можа выклікаць доўгатэрміновыя неспрыяльныя эфекты ў водным асяроддзі. Безумоўна, трэба пазбягаць і з’яўлення паблізу гэтага імпартнага тавара адкрытага полымя або іскраў. Таму, па словах Сцяпана Вольскага, падчас атрымання гаспадаркамі каляровага паліва былі праведзены інструктажы механізатараў, вадзіцеляў, а ў дадзены момант распрацоўваецца інструкцыя па правілах яго прымянення.

Сельгаскааператывы атрымліваюць каляровае паліва ў Наваельні — на вытворчым участку філіяла “Слонімнафтапрадукт” РУП “Гроднааблнафтапрадукт”. У тэлефоннай размове дырэктар філіяла Іван Браніслававіч Шумскі паведаміў, што на такое паліва пераходзяць ва ўсёй Беларусі, а ў іншых краінах свету ім карыстаюцца даўно. На работу рухавіка аўтамашыны або трактара фарбавальнік, вядома, не ўплывае, затое з’яўляецца даволі небяспечнай атрутай. “У нас захоўваюцца ўсе меры засцярогі: прымяняем розныя сродкі абароны — спецыяльныя касцюмы, маскі, пальчаткі, — расказаў І. Б. Шумскі. — Утрымліваем гэты імпартны тавар у 20-літровых бачках у халодным памяшканні з добрай вентыляцыяй. Галоўнае — захаваць здароўе людзей. Неабходна таксама пільна сачыць, каб да каляровага паліва не мелі доступу дзеці”.

Па інфармацыі Івана Шумскага, ужо распрацаваны спецыяльныя лакмусавыя паперкі, з дапамогай якіх ДАІ пачне ажыццяўляць праверку прыватнага транспарту. Адбывацца яна будзе наступным чынам: да выхлапной трубы аўтамабіля з працуючым рухавіком падносіцца паперка, і тады на ёй з’явіцца афарбоўка, напрыклад, зялёнага колеру (калі аўтааматар набыў паліва ў знаёмага трактарыста). Дадзеныя праверкі ўжо прайшлі ў Мінску.

А. НІЧЫПАР.

МТФ “ЗАСЕЦЦЕ” ТРЫМАЕ МАРКУ

МТФ “Засецце”, характэрныя асаблівасці якой — круглагадавое ўтрыманне жывёлы і выкарыстанне сучаснага абсталявання — з’яўляецца адной з лепшых фермаў не толькі сельгаскааператыва, а і раёна. Аб гэтым красамоўна сведчаць паказчыкі мінулага года. Валавая вытворчасць малака тут склала 1184,2 т, што на 275,7 т больш, чым у 2006 годзе; надоі на карову — 4797 кг (+206 кг да мінулагодняга паказчыка). 1106,8 т малака прададзена дзяржаве (на 253,6 т больш, чым у 2006-м), вышэйшым гатункам — 64%. Тлустасць малака склала 3,52% (+0,03% да мінулагодняга паказчыка).

Аператар машыннага даення Галіна Вацлаваўна Даргевіч працуе на ферме з лістапада 2006 года — раней яна даглядала цялят на ферме ў Пенчыцах. Нягледзячы на невялікі працоўны стаж, у 2007-м жанчына надаіла ад каровы 5450 кг малака, стаўшы такім чынам адной з “пяцітысячніц” фермы (разам з Т. П. Ворахавай і Т. Ф. Міклаш). Яшчэ менш — усяго паўгода — працуе на ферме былая работніца райсабесу Ганна Іванаўна Андрукевіч (за гэты перыяд яна надаіла 2440 кг). У размове жанчыны аказаліся нешматслоўныя (мы завіталі на ферму падчас дзённай дойкі): “У нас арганізавана трохразовая дойка: ранішняя пачынаецца ў 6 гадзін, дзённая — у 12, вячэрняя — у 18 гадзін. Адначасова тры аператары дояць 24 каровы (а ўсяго ў нас 324 галавы), дойка доўжыцца чатыры гадзіны. Пасля трох працоўных дзён кожнай з нас даецца выхадны. Часу на сям’ю і гаспадарку, як бачыце, застаецца небагата”. Разам з імі працуюць яшчэ дзве жанчыны — Галіна Браніславаўна Марцукевіч і Ядвіга Эдмундаўна Бароўская. Загадчык фермы Тэрэза Браніславаўна Чырко ахарактарызавала ўсіх іх як старанных, адказных працаўніц: “Яны добра выконваюць свае абавязкі, умеюць прыйсці адна адной на дапамогу”. А намеснік старшыні СВК па ідэалагічнай рабоце Віктар Іосіфавіч Марцукевіч дадаў: “На гэтай ферме наогул няма выпадковых людзей, як няма і “цякучкі” кадраў”.

А. НІЧЫПАР.

ЯЎГЕН ВАРГАН: “РУСЬ-АГРА” НА ПЕНСІЮ НЕ ЗБІРАЕЦЦА

20 лютага 60-гадовы юбілей адзначыць адна з лепшых гаспадарак Дзятлаўшчыны — СВК “Русь-Агра”. З моманту свайго заснавання ў 1948 годзе яна прайшла нялёгкі, але слаўны шлях. Працаўнікі гаспадаркі неаднаразова ўдастойваліся высокіх узнагародаў Савецкага Саюза, сярод якіх ордэны Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Працоўнай Славы, “Знак Пашаны” і іншыя. І ў нашы дні СВК “Русь-Агра” традыцыйна дабіваецца добрых вытворчых паказчыкаў і заслужана з’яўляецца візітнай карткай не толькі раёна, а і вобласці. З 2006 года гаспадаркай кіруе Я. С. Варган. Карэспандэнт пагутарыў з ім напярэдадні святочнай падзеі.

– Яўген Сямёнавіч, што сёння ўяўляе сабой СВК “Русь-Агра”?

– Калектыў складаецца з 637 чалавек, з якіх жанчын — 239, моладзі ва ўзросце да 30 гадоў — 97. Агульная плошча кааператыва — 9190 гектараў, у тым ліку 8330 га сельгасугоддзяў (з іх 4679 га ворыва). Спецыялізацыя гаспадаркі — мясамалочная з развітай вытворчасцю збожжа, ільну, цукровых буракоў і бульбы. У нас функцыянуюць 3 вытворчыя ўчасткі, 8 малочнатаварных фермаў і 3 фермы па адкорму БРЖ, свінаферма, падсобны цэх. На нашых фермах — 1600 кароў і 3983 галавы БРЖ на адкорме, дарошчванні і ўзнаўленні, 1203 галавы свіней.

ЖЫВЁЛАГАДОЎЛІ — САМАЯ ПІЛЬНАЯ ЎВАГА

На базе СВК “Хвінявічы” адбыўся традыцыйны раённы семінар-вучоба па пытаннях сёлетняга зімова-стойлавага перыяду, вытворчасці сельгаспрадукцыі і ўзнаўленню статка. У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання па жывёлагадоўлі Віктар Сяргеевіч Дубовік, начальнік ДУ “Дзятлаўская раённая ветэрынарная станцыя” Іван Валянцінавіч Чырко, дырэктар селекцыйна-племяннога цэнтра Людміла Вітальеўна Юркевіч, інспектар па якасці і закупу сельгаспрадукцыі Васіль Васільевіч Гранкоўскі, загадчыкі фермаў, прадстаўнікі заатэхнічнай і селекцыйнай службаў усіх сельгаскааператываў раёна.

Спачатку ўдзельнікі семінара наведалі малочнатаварную ферму “Накрышкі”, дзе галоўны заатэхнік СВК “Хвінявічы” Марыя Сяргееўна Слушко азнаёміла прысутных з арганізацыяй справы падчас зімовага ўтрымання жывёлы на дадзенай ферме і ў цэлым па гаспадарцы. Пасля практычнай часткі надышла пара не менш карыснай тэорыі. Тэарэтычная частка семінара адбылася ў Хвінявіцкім сельскім доме культуры.