А якая пазiцыi беларускага боку? Пытанне — генеральнаму дырэктару ААТ «Белтрансгаз» Пятру ПЁТУХУ.
— Усе праблемы гэтага блока мы адпаведным чынам адпрацавалi, адбылiся неабходныя ўзгадненнi. Адзiны аспект, якi пакуль застаецца нявырашаным, — кошт транзiтнай стаўкi. Я думаю, што ў самы блiжэйшы час i ён будзе адрэгуляваны. Патрэбныя разлiкi зроблены, на гэты конт ёсць пэўнае разуменне абодвух бакоў, але дыялог пакуль не завершаны. Цяпер што датычыцца запазычанасцi за пастаўкi. Напрыканцы мiнулага года быў падпiсаны дагавор аб рэструктурызацыi асноўнага доўгу. Графiкi выплат, якiя iм прадугледжваюцца, вытрымлiваюцца.
У адпаведнасцi са спецыяльным распараджэннем ААТ «Газ- прам» адбыўся перавод на абслугоўванне сумеснага беларуска-расiйскага ААТ «Белгазпрамбанк» адкрытага акцыянернага таварыства «Белтрансгаз» i яго структурных падраздзяленняў, сфармiравана комплексная праграма iх абслугоўвання. Такiм чынам, супрацоўнiцтва ў газавай сферы паспрыяла больш шчыльным кантактам i ў банкаўскай галiне. У межах разлiкаў памiж «Белтрансгазам» i «Газ-прамам» за «блакiтнае палiва», якое было пастаўлена ў Беларусь, агульная сума плацяжоў, што прайшлi праз банк, летась склала 160 мiльёнаў долараў. Што ў далейшых перспектывах?
— Наша фiнансавая ўстанова зарыентаваная на першачарговае абслугоўванне прадпрыемстваў палiўна- энергетычнага комплексу, а таксама арганiзацый недзяржаўнага сектара эканомiкi, — заўважае старшыня праўлення ААТ «Белгазпрамбанк» Вiктар БАБАРЫКА. — Сёлета будзе рэалiзоўвацца новы аб’ект у межах партнёрства з Мiжнароднай фiнансавай карпарацыяй. Доўгатэрмiновай праграмай у якасцi прыярытэтных накiрункаў дзейнасцi прадугледжваецца паглыбленне спецыялiзацыi ў сферы абслугоўвання энергетычнага комплексу. Перш за ўсё гэта датычыцца арганiзацыi разлiкаў за прыродны газ i электрычную энергiю, абслугоўванне рынку даўгавых абавязацельстваў. У стадыi абмеркавання — шэраг цiкавых праектаў у галiне энергетыкi.
— Наколькi рэальная перспектыва ўдзелу банка ў крэдытаваннi АПК?
— У межах праграм мiкракрэдытавання да нас звяртаюцца фермеры. Не магу назваць такое супрацоўнiцтва досыць шырокiм. Аднак не выключаю магчымасцi нашага прыходу ў сельскую гаспадарку. Мы iдзём за клiентам. А развiццё таго ж расiйскага рынку паказвае, што на пэўных этапах аграпрамысловая галiна становiцца прынцыпова цiкавай для iнвестыцый. Важна быць унiверсальнымi...
Мiкалай ЛIТВIНАЎ
Японія вылучае 1,5 мільёна даляраў на забесьпячэньне бясьпекі чалавека на беларускіх абшарах, пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС
31 студзеня 2008 года - Урад Японіі ўхваліў вылучэньне з Мэтавага фонду ААН па забесьпячэньні бясьпекі чалавека 1 506 230,83 даляра ЗША на фінансаваньне праекту «Забесьпячэньне бясьпечнага пражываньня насельніцтва на абшарох Беларусі, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС». Праект будзе рэалізаваны Прадстаўніцтвам Праграмы разьвіцьця ААН (ПРААН) супольна з Фондам ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) і Дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЭФ) у Беларусі.
Асноўнай мэтай праектнай ініцыятывы, разьлічанай на трохгадовы пэрыяд, зьяўляецца забесьпячэньне бясьпечнага пражываньня жыхароў пяці раёнаў Беларусі, пацярпелых ад Чарнобыльскай катастрофы: Слаўгарадзкага, Столінскага, Чачэрскага, Брагінскага ды Лунінецкага. У прыватнасьці, мясцоваму насельніцтву будзе аказанае садзейнічаньне ў забесьпячэньні гарантаванага атрыманьня даходаў, мінімізацыі радыеактыўнага апраменьваньня і падтрыманьні здаровага ладу жыцьця. У рамках праекту плянуецца вырашыць наступныя задачы:
• палепшыць умовы дзеля гарантаванага атрыманьня даходаў уладальнікамі прыватных падсобных гаспадарак шляхам наданьня экспэртнай і тэхнічнай дапамогі па ўкараненьні і выкарыстаньні бясьпечных і малавыдаткавых мэтадаў вядзеньня сельскае гаспадаркі, а таксама падвышэньні прадукцыйнасьці і паляпшэньні доступу да рынкаў збыту;
• падвысіць ровень інфармаванасьці насельніцтва аб здаровым ладзе жыцьця, навучыць цяжарных жанчын, матак і іх сем'і правілам бясьпечнага пражываньня на пацярпелых абшарох шляхам правядзеньня нефармальных сустрэчаў і інфармацыйных мерапрыемстваў на базе мясцовых фэльчарска–акушэрскіх пунктаў і амбуляторыяў;
• садзейнічаць прафіляктыцы, раньняй дыягностыцы і своечасоваму лячэньню рака малочнай залозы шляхам правядзеньня скрынінгавых мерапрыемстваў ды выяўленьня жанчын, што знаходзяцца пад найбольшай пагрозай захворваньня на рак малочнай залозы, правядзеньня мабільнымі брыгадамі мэдыкаў–прафэсыяналаў мамаграфічных абсьледаваньняў жыхароў аддаленых населеных пунктаў раёнаў, ахопленых праектам, а таксама навучаньня мясцовых мэдычных работнікаў прафіляктычнай рабоце з жанчынамі;
• падвысіць ровень ведаў і ўмельстваў у галіне радыяцыйнай бясьпекі сярод дзяцей і моладзі шляхам стварэньня школьных цэнтраў радыеэкалягічнага інфармаваньня і навучаньня;
• пры дапамозе інфармацыйных мерапрыемстваў, арыентаваных на мясцовае насельніцтва, зьнізіць спажываньне прадуктаў харчаваньня, якія не прайшлі праверку на наяўнасьць радыенуклідаў, збольшага дароў лесу, што найбольш зазналі радыеактыўнае забруджаньне.
— Праект распрацаваны ў супрацы з нацыянальнымі і міжнароднымі партнэрамі, што маюць досьвед падрыхтоўкі, рэалізацыі і фінансаваньня папярэдніх праектаў тэхнічнай дапамогі па рэабілітацыі тэрыторыяў, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, — сказаў в.а. Прадстаўніка ПРААН у Беларусі Леван Буадзэ. — Мяркуецца, што новым праектам будзе ахоплена прынамсі 50 тысячаў жыхароў пяці пацярпелых раёнаў. У выніку рэалізацыі праекту будуць палепшаныя ўмовы пражываньня мясцовага насельніцтва, што ў сваю чаргу стане ўнёскам у комплекснае забесьпячэньне бясьпекі чалавека ў Беларусі.
Панятак «бясьпека чалавека» быў сфармуляваны ў 2003 годзе ў дакладзе «Бясьпека чалавека сёньня», падрыхтаваным Камісіяй па бясьпецы чалавека. Гэты панятак азначае забесьпячэньне абароны фундамэнтальных правоў і свободаў, што складаюць аснову жыцьця чалавека. Дадзеная канцэпцыя мае на ўвазе забесьпячэньне абароны людзей як ад надзвычайных, гэтак і ад шырока распаўсюджаных пагрозаў і сытуацыяў. Яна мае на ўвазе апору на чалавечы патэнцыял і памкненьні, а таксама стварэньне палітычных, сацыяльных, прыродаахоўных, эканамічных і культурных сыстэмаў, якія ў комплексе складаюць аснову для выжываньня ў крытычных сытуацыях і забесьпячэньня дабрабыту і годнага жыцьця людзей.
Да ведама: Мэтавы фонд ААН па забесьпячэньні бясьпекі чалавека быў створаны ў 1999 годзе супольна Ўрадам Японіі і Сакратарыятам ААН у мэтах забесьпячэньня бясьпекі людзей, што апынуліся пад пагрозай зьнішчэньня і пазбаўленьня годнага чалавечага існаваньня. Фонд ажыцьцяўляе фінансаваньне праектаў арганізацыяў сыстэмы ААН. З 1999 году Фондам было вылучана 258 мільёнаў даляраў ЗША на фінансаваньне праектаў у больш чым 65 краінах сьвету. Большая частка сродкаў была накіраваная на вырашэньне праблемаў разьвіцьця, у тым ліку ў гэткіх ключавых сфэрах як ахова здароўя, адукацыя, сельская гаспадарка і разьвіцьцё малой інфраструктуры.
УДЗЕЛЬНІК ТРОХ ВАЕННЫХ КАМПАНІЙ
У кастрычніку 1939 года 20-гадовы Косця Ясючэня, нядаўні выпускнік Мінскай зубалячэбнай школы, быў прызваны ў Чырвоную Армію Ленінскім райваенкаматам беларускай сталіцы. У мінулым засталіся тры гады вучобы ва ўстанове, якую закончыў з адзнакай, яшчэ далей — сем класаў пачатковай школы. Тады ён не ведаў, што папрацаваць у спакойных абставінах давядзецца значна пазней: навабранец адразу трапіў у дзеючую армію, якая вызваляла Заходнюю Беларусь. Тут малады зубны ўрач знаходзіўся да снежня, а потым, пасля прыняцця прысягі, яго перакінулі на савецка-фінскую — “незнакамітую”, па словах паэта Аляксандра Твардоўскага, вайну. На Карэльскім перашыйку на пасадзе зубнога ўрача палкавога пункта меддапамогі Канстанцін заставаўся да красавіка наступнага, 1940 года. За гэты час яму давялося зведаць на сабе лютыя маразы, бачыць гібель і пакуты нашых салдат.
МЫ АБАВЯЗАНЫ ЖЫЦЦЁМ І БУДУЧЫНЯЙ
Ляцяць гады, адыходзіць у гісторыю мінулае. Часам задумваешся: у які спакойны мірны час мы жывем і каму мы абавязаныя, што цяпер на нашай беларускай зямлі яснае неба над галавой. Хочацца расказаць пра чалавека, якому, як і многім іншым, мы абавязаны сучаснасцю і будучыняй.
Размова пойдзе пра ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, ветэрана органаў унутраных справаў старшыну міліцыі Рыгора Іванавіча Раўгейшу, які зараз жыве ў вёсцы Руда Яварская.
Нягледзячы на прайшоўшы час, Рыгор Іванавіч і цяпер памятае некаторыя падрабязнасці даваеннага жыцця, незабыўныя эпізоды ваенных гадоў.
Нарадзіўся 13 мая 1926 года ў вёсцы Кунцэвічы, недалёка ад горада Баранавічы ў сялянскай сям’і. Дзяцінства прайшло ў вёсцы. На сабе выпрабаваў нялёгкае сялянскае жыццё. Тры гады прыйшлося жыць пад нямецкай акупацыяй. У ліпені 1944 года пры адступленні немцы спалілі бацькоўскую хату. Пасля вызвалення родных мясцін у ліпені таго ж года Рыгор Іванавіч быў прызваны ў рады Савецкай Арміі. На працягу 40 дзён прайшоў падрыхтоўку ў Мінскім 5-м запасным палку сувязі і разам з саслужыўцамі быў адпраўлены на фронт у Польшчу. Яго размеркавалі ў 39-ю стралковую дывізію 68-га асобага батальёна сувязі на пасаду тэлефаніста кабельнай сувязі.
Рыхтавалася вялікае наступленне, ішла падрыхтоўка да фарсіравання Віслы і галоўнай задачай сувязістаў было ўстанавіць і падтрымліваць сувязь з батальёнам, які ўжо знаходзіўся на другім беразе.