Смекни!
smekni.com

Беларускія народныя святы (стр. 2 из 3)

У Гомельскім раёне на Саракі выконвалі абрад «Гукання вясны». Выпякалі 40 фігурак птушак, у адну з іх клалі капейку. Лічылася, што той, каму трапіць «птушка» з сакрэтам, можа разлічваць на поспех у гаспадарчай дзейнасці і шчасце ў асабістым жыцці.

Важнай складовай кампанентаў святкавання Саракоў быў клопат аб будучым ураджаі: «На Саракі куццю варылі з ячменю. Куццю варылі, каб многа пладоў было, каб зярна нарастала многа». Разам з тым у асобных мясцінах існаваў і такі звычай: «На Саракі хадзілі ў цэркву і сьвенцілі зярно, дужа здарова ад балезні для каровы. Еслі куры прападаюць – давалі. Мы так робілі, як старыя нам казалі».

Веснавое абуджэнне заўсёды бывае настолькі дынамічным, што запаланяе і фізічны і духоўны стан чалавека. Асабліва абвострана на відавочныя змены ў прыродзе рэагавалі дзеці і моладзь. Значнае месца ў забавах дзяцей і моладзі займала гушканне на арэлях. Для самых маленькіх іх майстравалі пасярэдзіне двара або мацавалі гушкалкі прама ў варотах. Моладзі патрэбны былі больш вострыя ўражанні, і, адпаведна, яе паводзіны вылучаліся значна большай эмацыянальнасцю. Таму хлопцы ладзілі арэлі з дапамогай старэйшых братоў і бацькоў у гумнах і пунях.

Гушканні на арэлях мелі некалькі планаў асэнсавання. З аднаго боку, папарнае гушканне з дзяўчатамі дазваляла прадэманстраваць свае фізічныя здольнасці, рухавасць, імпэт і адначасова выказаць на мове сімвалаў сваю зацікаўленасць дзяўчынай.

З другога боку, здавалася б, простая забава, гульня несла на сабе адбітак далёкай традыцыі, змест якой быў напоўнены абрадавым сімвалізмам. Па-першае, гушканні суправаджаліся залівістым смехам, гучнымі рытмізаванымі заклічкамі і нават невялікімі песеннымі творамі, якія выконвалі ролю замовы. Па-другое, гушканне заўсёды звязвалася з дабрабытам і новым ураджаем. Паўсюдна на Беларусі існавала падсвядомая перакананасць у тым, што ад вышыні калыхання (узлёту над зямлёй) залежыць рост ільну. Можа, якраз таму нашыя продкі даволі часта гушкаліся на вяроўках.

Па-трэцяе, калыханні моладзі ўтрымлівалі ў сабе і выразную эратычную функцыю. Дзяўчаты перадшлюбнага ўзросту і мовай асацыятыўных сімвалаў «уцягвалі» хлопцаў у вір кахання, заляцання і спадзявання (фактычна напрошваецца прамая паралель з абрадам дзяльбы караваю на вяселлі і тымі эратычнымі пажаданнямі, якія яго суправаджалі). У такт рытмічнаму калыханню (у якім бачылася сімволіка сексуальных зносін і апладнення) дзяўчаты ў рэчытатыўным стылі выкрыквалі наступныя магічныя словы:

Калышы, калышы

Мяне, старую!

А будзеш калыхаць

Пасля мяне, старой,

Маладую.

Сакральны сэнс гэтых слоў празрысты і зразумелы: дзяўчына перадшлюбнага ўзросту – «старая» для дзіцячых люлянняў-калыханняў. А вось пасля замужжа, калі ў іх народзіцца дзяўчынка, то якраз яе і трэба будзе калыхаць.

Разам з тым і на гэтае старажытнае сакральна-магічнае дзеянне – гушканне на арэлях – з цягам часу аказала ўплыў хрысціянская культура. Так, у некаторых рэгіёнах былі зафіксаваны наступныя звесткі: «На Сарака беспераменна трэба скакаць на дошчы, штоб нагрэцца за тых бедненькіх мучанікаў, што, не маючы як нагрэцца, памерзлі насмерць».

Пра хрысціянскае паходжанне свята Саракі распавядае легенда, згодна з якой падзеі разгортваліся наступным чынам. У 313 г. імператар Канстанцін Вялікі выдаў загад аб свабодзе веравызнання. Аднак Ліцаній у сваёй частцы імперыі (г. Севастыя ў Арменні) працягваў ганенні на хрысціян. У яго арміі была дружына, якая складалася з сарака воінаў-хрысціян, яны славіліся сваёй храбрасцю і непахіснасцю. Дружыне загадалі адракнуцца ад хрысціянскай веры, а іх начальнік Агрыкалай пачаў схіляць да таго, каб воіны прынеслі ахвяру сваім старажытным багам. Аднак ніхто з іх не паддаўся на ўгаворы. Стаяла халодная зіма. У пакаранне за адказ воінаў распранулі і вывелі на сярэдзіну замёрзлага возера, на беразе якога была лазня. Начальнік Агрыкалай загадаў пратапіць лазню, спакушаючы тым вернікаў. Адзін з воінаў не вытрымаў холаду і пабег да яе, але нечакана рухнуў у беспрытомнасці на парозе лазні. А далей адбыўся цуд: лёд пад нагамі воінаў растаў і вада аказалася цёплай. Разгневаныя стражнікі пачалі яшчэ больш здзекавацца з непахісных ваяроў і паперабівалі ім калені.Тыя пападалі і пачалі прымярзаць. Пад раніцу воін па імені Аглай убачыў над галовамі трыццаці дзевяці мучанікаў светлыя вянцы, увераваў сам, так воінаў зноў стала сорак. І жывых, і мёртвых пакутнікаў прывезлі ў горад і спалілі на вогнішчы, а попел развеялі па возеры. У Канстанцінопалі ў іх гонар быў узведзены храм.

На працягу доўгага часу суіснавання атрымалася даволі арганічнае знітаванне дахрысціянскіх вестуноў-птушак і душаў сарака хрысціянскіх пакутнікаў.

Вялікдзень

У старажытных славян першапачаткова так называлася веснавое свята ў гонар сонца, абуджэння прыроды і надыходу "вялікіх дзён" палявых работ. Адсюль і назва. Падобнае свята пачатку жніва было і ў старажытных семіцкіх плямёнаў, называлася яно "Пасха" (грэц. πάσχα, ад іўр. פסח песах - "праходзіць міма"). Старажытныя жыды святкавалі Пасху ў гонар іх зыходу з Егіпту. У дахрысціянскія часы на Беларусі ў Вялікдзень адбываліся магічныя абрады з мэтай забеспячэння плоднасці жывёлы, урадлівасьці зямлі, засцеражэння ад нягод.

3 прыняццем хрысціянства гэтае свята атрымала духоўны сэнс і ачышчальную моц, з’яўляецца выключна радасным і ўрачыстым у шэрагу ўсіх хрысціянскіх святаў. Падрыхтаваўшыся духоўна Вялікім сямітыднёвым постам, на перадвялікодным Белым тыдні пачынаюць рыхтавацца да правядзеньня сьвяточных дзён. У Чысты Чацвер чысцяць і прыбіраюць хату і двор. У Вялікую Суботу, напапярэдадні Вялікдня, гатуецца, варыцца, смажыцца мноства розных страваў. Пякуцца пірагі, фарбуюцца ў розныя колеры і распісваюцца ўзорамі курыныя яйкі (пісанкі). Увечары гэтага ж дня прыбіраюцца ў сьвяточную вопратку, бяруць з сабой падрыхтаваную для асвячэння "пасху", ідуць у царкву на ўсяночную службу.

Пасля Літургіі святкаванне працягваецца дома. Разгаўляюцца асьвячоным яйкам, потым іншай асьвячонай ежай. Любімая гульня ў моладзі — біткі. Стукаюцца святочнымі яйкамі, і пераможцам аказваецца той, у каго яно застаецца цэлае ("мацак").

У першы велікодны вечар на Беларусі былі пашыраныя валачобныя абыходы, падчас якіх групы валачобнікаў хадзілі па хатах і выконвалі валачобныя песьні з пажаданнем селяніну плёну на ніве, прыплоду ў статку, добрага здароўя, шчаслівае долі, велічалі гаспадароў і руплівую працу.

У вялікодны абрадавы комплекс уваходзілі рытуальныя трапезы, карагоды і памінаньне памерлых родзічаў - веснавыя дзяды Радаўніца.

Вялікдзень з’яўляецца самым значным і ўрачыстым народным святам, якое адзначалася старажытнымі славянамі ў гонар сонца, абудження прыроды і надыходу “вялікіх дзен” палявых работ. Гэтае свята не мае пэўнай, пастаянная прымеркаванасці ў народным календары: у залежнасці ад месячнага календара яно прыпадае на час ад 4 красавіка да 8 мая.

Урачыстасць Вялікадня тлумачыцца і яго рэлігійным зместам. У адпаведнасці з хрысціянскімі ўяўленнямі, гэтае свята праслаўляе цудадзейнае ўваскрасенне Ісуса Хрыста, які быў пакараны распяццем на крыжы. Згодна з евангельскім тэкстам, на трэці дзень пасля смерці Ісуса да саркафага, дзе знаходзілася яго цела, прыйшлі жанчыны, каб у апошні раз абмыць і нацерці духмянымі рэчывамі нябожчыка. Але да іх вялікага здзіўлення, труна, у якой знаходзілася цела Ісуса, аказалася пустой. Анелы ж, якія знаходзіліся побач, паведамілі жанчынам, што Ісуса шукаць тут не трэба, бо ен уваскрес, а яго вучні неўзабаве ўбачаць яго.

Гэтай падзеі – цудоўнаму вяртанню да жыцця ісуса Хрыста – і прысвечаны разнастайныя хрысціянскія звычаі і абрады на Вялікдзень. Не выпадкова, што і вітацца ў гэты дзень прынята словамі: “Хрыстос уваскрэс!”

Падрыхтоўка да Вялікадня адбывалася на працягу Перадвелікоднага тыдня і заканчвалася ў Вялікую суботу прыгатаваннем святочнай ежы, якую неслі ў царкву, дзе гэтая ежа ў час службы асвячалася. Пасля асвячэння пасхі ў царкве кожны гаспадар імкнуўся як мага хутчэй бегчы з ею дадому. Гэты звычай быў заснаваны на народным павер’і: хто першы прыбяжыць з пасхаю дамоў, у таго будзе лепшы ўраджай, і той гаспадар першы скончыць палявыя работы. Абрус, на якім стаялі велікодныя стравы, захоўваўся ў недатыкальнасці на працягу ўсяго года: ен, згодна з народнымі вераваннямі, ахоўвае ад граду, і таму пры з’яўленні градавых хмар гэты абрус рассцілалі на двары.

У цэнтры велікоднай абраднасці знаходзіцца яе своеасаблівы сімвал – пафарбаванае яйка. Згодна з біблейскім сюжэтам, пачатак звычаю фарбаваць і дарыць на Вялікдзень чырвоныя яйкі быў пакладзены святой Марыяй Магдалінай, якая звярнулася да імператара Ціверыя з прывітаннем “Хрыстос уваскрэс!” і, паднесшы яму ў падарунак чырвонае яйка, пачала сваю пропаведзь. Паводле хрысціянскіх уяўленняў, велікоднае яйка сімвалізуе перамогу жыцця над смерцю, а яго чырвоны колер нагадвае аб крыві Хрыста, якая была праліта дзеля выратавання людзей. Асвечанае ў царкве яйка елі першым пасля вяртання з усяночнай службы, пачынаючы святочнае застолле.

У першы дзень Вялікадня лічылася неабходным мыцца вадою, у якую пакладзены залатыя і срэбныя рэчы, а таксама чырвонае велікоднае яйка, каб увесь год быць багатым, чыстым і прыгожым, як яйка. Маці гладзілі чырвоным яйкам, якое вымалі з вады, на твары сваіх дзяцей, каб яны былі заўседы румянымі і чырванашчокімі. Фарбаваныя велікодныя яйкі і зараз дараць родным і знаемым. Абмен такімі яйкамі-падарункамі паміж хлопцамі і дзяшчатамі азначае іх прызнанне ва ўзаемным каханні. Важнае значэнне мела велікоднае яйка, атрыманае ў каго-небудзь першым: верылі, што яно не псуецца на працягу ўсяго года і мае цудадзейную сілу. Лічылі, напрыклад, што пажар ад маланкі можна патушыць, кінуўшы ў агонь такое яйка. Велікодныя яйкі клалі ў зерне, прызначанае для сяўбы. Моладзь у гэты дзень абавязкова гушкалася на арэлях, што таксама ўсведамлялася як важнае магічнае дзеянне: пад’ем, узлет на арэлях угару павінен быў, на думку людзей, стымуляваць рост расліннасці, пасеваў, дапамагчы ім хутчэй падняцца.