Смекни!
smekni.com

Беларускія народныя святы (стр. 3 из 3)

З велікоднага тыдня пачынаюцца летнія гулянні, вадженне карагодаў і закліканне вясны. На другі і треці дзень Вялікадня па весках хадзілі валачобнікі – велікодныя спевакі – славельшчыкі. Для выканання абраду валачобніцтва ствараўся валачобны гурт, галоўным у якім быў пачынальнік (запявала). Акрамя таго, у гурт уваходзілі музыкі, якія ігралі на скрыпцы і дудзе, а таксама механоша, які насіў “валачобнае” – святочныя дарункі гурту. Валачобнікі абыходзілі ўсе хаты ў весцы і перад кожнай хатай спявалі, услаўляючы гаспадара, членаў яго сям’і, жадалі пленнай працы, добрага ўраджаю, прыплоду жывелы. У адказ гаспадары дзяквалі валачобнікам і давалі ім падарунак – валачобнае (фарбаваныя яйкі, каўбасы, сыр, б

Гаспадар ты наш з гаспадыняю,

Не тамі нас доўга, падары нас борздка

Не вялікім скарбам, чырвоным яйцом.

Са двара пойдзем, прыпяваючы,

Пана гаспадара велічаючы.

У апошні дзень свята (а ў некаторых раенах у першы ці другі) беларусы хадзілі на могілкі памянуць (“пахрыстосавацца”) сваіх продкаў.

Радаўніца

Пахавальна-памiнальныя абрады стваралі цэласную сiстэму i мелі строгую ўпарадкаванасць і паслядоўнасць. Пасля смерцi чалавека абавязкова адзначалі пэўныя рытуальныя днi: трацiны, дзевяцiны, саракавiны (сарачыны), угодкi. Пасля года найбольш значнымi вехамi людской памяцi станавіліся Радаўнiца i восеньскія Дзяды.

Ранiцай на Радаўніцу гаспадыня як звычайна завiхалася каля печы, рыхтавала спецыяльныя рытуальныя стравы, упраўлялася, а ўжо потым сям’я пачынала збiрацца на могiлкi. Усе апраналiся ў святочнае адзенне, бралi з сабой ільняны абрус, велiкодныя яйкi, блiны, каўбасу, сала, свянцоную соль, бутэльку гарэлкi, складвалi ўсё гэта ў хусцiнку i адпраўлялiся ў царкву на абедню. Прыгатаванне праходзіла ў абстаноўцы спакою і перапаўняючай цішыню ўрачыстасці, з пачуццямі гордасці і павагі адзін да аднаго і да свайго роду. Пасля богаслужэння ў храме, панiхiды па нябожчыках усе разыходзiлiся да «сваіх» магiл.

Часцей за ўсё магілы прыбіралі напярэдадні – у так званую Жывую Радаўніцу, або за некалькі дзён да вызначанага аўторка. Іх абкладвалі новым дзёрнам, пасыпалі свежым жоўтым пяском, папраўлялі крыж, на які звычайна павязвалi белы ручнік, калі там быў пахаваны мужчына, невялiчкi белы фартушок – калі жанчына, прымацоўвалі белы вянок – калі дзяўчына. Яшчэ і яшчэ раз нагадваем адзiн з найбольш важных пастулатаў народнай педагогiкі: капаць зямлю да Радаўнiцы было нельга, бо на гэта продкi яшчэ не далі згоды. Спачатку прыводзілі да ладу магiлы памерлых родных i толькi потым браліся ладзiць справу ў сваёй гаспадарцы.

Калi магiлы сваякоў былi ў розных месцах, то iх прыбiралi па некалькi чалавек, а потым усе збiралiся каля адной чыёй-небудзь магiлы i распачыналi памiнальную трызну.

Але перш чым жывыя пачнуць абрадавую трапезу, трэба было на кожную магілу пакласці рытуальнае ахвяраванне. Каля кожнага крыжа ці помніка ставілі сем рытуальных атрыбутаў: сподак, чарку, у якую налівалі гарэлку і якую закрывалі-перакрывалі лустай хлеба, адно чырвонае велікоднае яйка (толькі не свянцонае), шматок сала ці дамашняй каўбасы, адно дамашняе пячэнне, адну цукерку, штучныя або зробленыя з паперы кветкі. Менавіта няпарную колькасць, таму што ў памінальнай абраднасці, якая характарызуецца «разрывам», «раз’яднаннем», вызначальным сімвалам з’яўляецца няцотнасць.