Смекни!
smekni.com

Беларусоведение (стр. 2 из 6)

Паступова славяне пашыралі тэрыторыю свайго рассялення. У I тысячагоддзі н.э. славянская гаворка ўжо гучала ў паўночных раенах Усходняй Еўропы, на Балканах, на тэрыторыі сучаснай Чэхіі, Славакіі, Венгрыі, Румыніі, у Малой Азіі. Славянская каланізацыя, асіміляцыя неславянскага насельніцтва ішла ў гэты час даволі інтэнсіўна.

Але пад час вандровак славян па Еўропе сувязі паміж імі паслабляліся. Гэта прывяло ўрэшце (прыкладна у сярэдзіне 1 тыс. н.э.) да распаду агульнаславянскага моўнага адзінства, якое мае гісторыю у некалькі тясячагоддзяў. На аснове ўзаемадзеяння дыялектаў, што былі ў недрах праславянскай мовы, і гаворак мясцовага асіміляванага насельніцтва паступова пачалі складвацца славянскія моўныя групы і асобныя мовы.

Такім чынам, падобна на тое, як дрэва расце з кораня, ствол яго мацнее і галініцца, так і сучасныя славянскія мовы выраслі з праславянскай мовы, карані якой ідуць у глыб вякоў, да мовы праіндаеўрапейскай. Крона сучаснага славянскага “моўнага дрэва” мае галіны, у якіх групуюцца: 1) усходнеславянскія мовы, 2) заходнеславянскія мовы, 3) паўдневаславянскія мовы. Кожная з гэтых галін мае розную колькасць адгаліванняў.

Беларуская мова разам з рускай і ўкраінскай належыць да группы ўсходнеславянскіх моў Усходнеславянская група – самая малая па колькасці моў, але самая вялікая па колькасці славян, што гавораць на мовах гэтай групы (звыш 180 млн.чалавек).

Носьбіты ўсходніх славянскіх дыялектаў, на аснове якіх сфарміраваліся беларуская, руская і украінская мовы, пачалі актыўна засяляць Усходнюю Еўропу у сярэдзіне 1 тыс. н.э. Традыцыйна доўгі час лічылася, што на базе гэтых дыялектаў, якія мелі высокую ступень агульнасці, у XI ст. узнікла адзіная старажытнаруская літаратурная мова. Яна праіснавала да канца XIII ст., а затым распалася на тры мовы: рускую, беларускую, украінскую. Аднак сення тэзіс аб поўным дыялектным адзінстве ўсходнеславянскіх моў і адзінай старажытнарускай мове падлягае сумненню. Вучоныя лічаць, што можна гаварыць толькі пра адносна адзіную пісьмова-літаратурную мову ўсходніх славян старажытнага часу (г. зн. яны пісалі амаль аднолькава, на стараслявянскай мове – першай літаратурна-пісьмовай мове славян, распрацаванай у IX ст.), але гаварылі па рознаму. Моўныя продкі беларускай, рускай, украінскай моў, відавочна, належалі да розных, хоць і блізкіх, дыялектных груповак праславянскага свету. А гэта азначае, што яны не мелі адзінай моўнай “калыскі”, кожная з іх развівалася сваім шляхам з праславянскіх дыялектаў. Старажытныя пісьмовыя помнікі ўсходніх славян выразна адлюстроўваюць адметныя рысы, уласцівыя адпаведна будучым беларускай, рускай і ўкраінскай мовам. Разам з тым можна гаварыць і пра шэраг істотных, агульных для гэтых моў асаблівасцей, што адрозніваюць іх ад заходніх і паўдневаславянскіх моў: напрыклад, поўнагалосныя формы голова – галава (у заходніх і паўдневых славян –glova,glava); пачатковае о/а ў словах тыпу один-адзін, олень-алень (замест е у заходне- і паўдневаславянскіх мовах) і інш.

Аднак у большасці выпадкаў узаемаадносіны паміж беларускай, рускай і ўкраінскай мовамі маюць даволі складаны характар. Так, адны з моўных рыс з’яўляюцца агульнымі для беларускай і ўкраінскай моў (напрыклад, зацвярдзенне шыпячых (жыцце- життя), чаргаванне г, к, х з свісцячымі з, ц, с (нага –назе, нозі, рука, руцэ, руці), пераход л у ў; в (воўк –вовк, спауў– спав), падаўжэнне зычных і інш.), але іх няма ў рускай мове; другія супадаюць толькі ў беларускай і рускай мовах ( наяўнасць парных цвёрдых і мягкіх зычных, з’ява акання, ужыванне на месцы былога гука t(яць) галоснага е (хлеб, лес) і інш.; асобныя рысы агульныя для рускай і ўкраінскай моў ( наяўнасць цвёрдага і мяккага р (резкій – різкій). Некаторыя асаблівасці замацаваліся толькі ў адной з трох моў. У беларускай мове, напрыклад, дзеканне і цеканне (дзень, ціхі), у рускай – выбухны зычны [ г ] (горад, гора), спалучэнне ро, ло ( дрожать, глотать), ва ўкраінскай – галосны і на месцы былога t (сіно, хліб), мяккі зычны ц ( жнець, палець) і інш.

Аналагічныя з’явы назіраюцца і ў граматычнай і лексічнай сістэмах усходнеславянскіх моў, дзе побач з агульным, аднатонным для трох моў выяуляюцца спецыфічныя рысы, уласцівыя адной ці дзвюм мовам.

Заходнеславянскую моўную групу утвараюць польская, чэшская, славацкая, сербалужыцкая (верхня- і ніжнялужыцкая) і мёртвая палабская (асімілявана нямецкай мовай да пачатку XVIII ст.). Носьбіты гэтых моў, якіх больш за 50 млн. чалавек, жывуць цяпер пераважна на тэрыторыі Польшы, Чэхіі і Славакіі.

Заходнеславянскія мовы сфарміраваліся на базе заходняга дыялекту праславянскай мовы, паўночныя гаворкі якога – ляхіцкія – леглі ў аснову польскай, сербалужыцкай і палабскай моў, а наўднёвыя – у аснову чэшскай і славацкай.

Асноўныя харатэрныя рысы заходнеславянскіх моў склаліся пасля IV – V стст. н.э., калі пачалася актыўная каланізацыя славянамі заходніх зямель. У VI – VII стст. продкі заходніх славян займалі вялікую тэрыторыю паміж Одрай і Лабай. На захадзе яны суседнічалі з германцамі. Некаторыя з іх на працягу VIII - XIV стст. былі асіміляваны немцамі.

Заходняславянскія мовы маюць некаторыя агульныя рысы, на падставе якіх яны аб’яднаюцца ў адну групу. Напрыклад фіксаваны націск, г.зн. на адным і тым жа складе (у польскай мове на другім ад канца, у чэшскай, славацкай, сербадужыцкай – на першым складзе; старажытныя спалучэнні tl, dl (польск. mydlo ‘мыла’, чэш. кrydlo ‘крыло’); адсутнасць спалучэння [ л ] з губнымі на месцы старажытных спалучэнняў губных + [ j ] (польск. ziemia, чэшск. zeme ‘земля‘) і інш.

Некаторыя асаблівасці заходнеславянскіх моў з’яуляюцца агульнымі з беларускімі. У фанетыцы, напрыклад, гэта такія з’явы, як дзеканне, цеканне, зацвярдзелы гук [ p ]; мяккія з “шапялявым” адценнем свісцячыя. Вучоныя разглядаюць іх як вынік агульных тыпалагічных працэсаў, што адбываліся ў роднасных славянскіх мовах у старажытныя часы.

Да паўднёваславянскіх моў адносяцца балгарская, македонская, сербская, харвацкая, славенская, а таксама мёртвая стараславянская. Носьбіты паўднёваславянскіх моў, якіх больш за 30 млн. чалавек, жывуць у асноўным на Балканскім паўвостраве – у Балгарыі, Македоніі, Сербіі, Харватыі, Славеніі, Босніі і Герцэгавіне, а таксама ў сумежных з імі краінах (Грэцыі, Аустрыі, Венгрыі і інш.). Славянскія плямёны з’явіліся на Балканах у сярэдзіне I тысячагоддзя і ў параўнальна кароткі час засялялі даволі вялікую тэрыторыю. Адзінай для паўднёвых славян прамовы ў мінулым не існавала (інтэнсіўнасць рассялення не спрыяла развіццю адзінай мовы). Моўны саюз паўднёвых славян складваўся на аснове агульнасці гістарычнага лёсу балканскіх народау, г.зн. ён фарміраваўся у межах так званага балканскага моўнага саюза які у сваю чаргу ўзнік у выніку складанага ўзаемадзеяння розных моўных стыхій. З аднаго боку, гэта мовы старажытных насельнікау Балканау (ілірыйская, фракіская, дакійская), якія хоць і былі выцеснены славянскімі мовамі, але аказалі на іх моцны ўплыу; з другога боку, гэта актыўнае ўзаемадзеянне з неславянскімі мовамі (албанскай, грэчаскай, лацінскай), носьбіты якіх жывуць на Балканах. На працягу некалькіх стагоддзяў асманскага іга на мовы балканскіх народаў моцны ўплыў аказвала турэцкая мова. У выніку гэтага моўнага ўзаемадзеяння, міжмоўных кантактаў паўднёваславянскія мовы набылі агульныя рысы, т.зв. балканізмы. Найбольш характэрныя з іх наступныя: поўная або частковая страта скланення і выражэнне адпаведных адносін пры дапамозе прыназоўнікау; страта інфінітыва; развіццё постпазіцыйнага артыкля; развіццё апісальных форм будучага часу з дзеясловам хацець і інш. У лексіцы ў выніку працяглых кантактаў з іншамоўным насельніцтвам ёсць шэраг запазычанняў з грэчаскай, турэцкай, раманскіх моў.

З уласна славянскіх рыс, агульных для ўсіх паўдневаславянскіх моў, можна назваць няпоўнагалосныя формы тыпу славенскага grad, сербскага влас пераход праслявянскага я (насавога) у е (балгарскае пет ‘пяць’, месяц ‘месяц’); не змякчэнне зычных перад е, і і інш.

На працягу апошняга тысячагоддзя славянскія мовы развіваліся ў розных умовах. Тым не менш і сення здзіўляе незвычайная блізкасць гэтых моў у лексічным складзе і структуры слова, у агульнасці каранеў, граматычных форм, сінтаксічных канструкцый.

Ва ўсіх славянскіх мовах амаль аднолькава гучаць старажытныя словы, звязаныя з сямейнымі і вытворчымі адносінамі, з раслінным і жывельным светам, назвы пор года, частак чалавечага цела і г. д.

Усе гэта – водгалас старажытных сувязей продкаў славян. Разам з тым блізкасць славянскіх моў часткова тлумачыцца і агульнасцю гістарычнага лесу асобных груп славян.

На падставе вывучэння міжславянскіх моўных сувязей вучоныя імкнуцца рэканструяваць малюнак узаемных адносін славян у глыбокай старажытнасці. Лічыцца, што чым больш агульных старажытных рыс мае пэўная славянская мова з астатнімі, тым бліжэй да цэнтра старажытнай праславянскай моўнай прасторы знаходзіліся яе носьбіты, і наадварот, чым менш такіх агульных рыс і з меншай колькасцю славянскіх моў яна звязана, тым далей ад цэнтра былі яе носьбіты ў старажытнасці.

У сувязі з гэтым узнікае пытанне: якое месца займалі продкі беларусаў у праславянскай моўнай прасторы? Адназначнага адказу пакуль няма. Аднак многія даследчыкі лічаць, што мова продкаў беларусаў пэуны час займала цэнтральнае месца ў праславянскім свеце. Так, рускі вучоны А. Шахматаў меркаваў, што продкі беларусаў займалі прамежкавае становішча паміж продкамі рускіх, украінцаў і прадстаўнікамі заходніх славян. Сведчанне таму – шэраг агульных для беларускай і заходніх моў працэсаў, сярод якіх найважнейшымі з яўляюцца дзеканне, цеканне, страта мяккага (р). Беларускі даследчык П. Бузук таксама лічыў, што беларуская мова знаходзілася ў цэнтры праслявянскай моўнай прасторы, пра што сведчаць шматлікія рысы, якія звязваюць беларускую мову з мовамі ўсходніх і заходніх славян. Паводле А. Трубачова, продкі беларусаў разам з украінцамі былі бліжэй да носьбітаў дыялектаў, якія леглі ў аснову паўдневаславянскіх моў (сербскай, харвацкай, славенскай, лужыцкай).