Для беларускай празаічнай культуры станавіліся ўсё больш характэрнымі стылявая разнастайнасць і глыбокая філасафічнасць. Беларускія мастакі пераймалі вопыт класічнай прозы, але рабілі гэта творча, не парываючы сувязей з фальклорам, на абмінаючы самых надзённых праблем грамадскага жыцця. І ўжо на раннім этапе творчасці ім ўдалося стварыць сапраўды арыгінальнае нацыянальнае мастацтва.
3.3Шлях нараджэння беларускага рамана
Беларускі раман вырас на традыцыях сусветнага, найперш рускага класічнага, рамана, фарміраваўся на шляху сацыялістычнага рэалізму, узбагачаўся вопытам раманнай творчасці шматнацыянальнай савецкай літаратуры. Заснавальнікі беларускага рамана – Я. Колас (“На ростанях”, 1921, “Новая Зямля”, 1923), Ц. Гартны (“Бацькава воля”, 1916), Ядвігін Ш. (“Золата”, 1920, незаконч.). Станаўленне беларускага рамана адбывалася на аснове абвостранага ўспрыняцця і асэнсавання новай рэвалюцыйнай рэчаіснасці, на аснове нацыянальных традыцый, сацыяльна-бытавой прозы, якая найперш адлюстроўвала жыццё вёскі, быццё селяніна, была трывала звязана з рэальнай рэчаіснасцю. Менавіта на гэтай глебе вырастала сапраўднае наватарства, бо яно вызначалася не так асаблівасцямі формы, як рэвалюцыйнай гуманістычнай канцэпцыяй жыцця, героя, прынцыпамі ідэйнасці, класавасці, народнасці, партыйнасці мастацтва.
Этапам у развіцці беларускага рамана стала творчасць К. Чорнага. З першых твораў ён ўсё больш рашуча пранікаў у дыялектыку ўзаемаадносін чалавека і грамадства, чалавека і абставін. К. Чорны адкрыў вялікія магчымасці прынцыпу гістарызму ў мастацкім вытлумачэнні складанасці чалавечых паводзін, сацыяльных адносін. Часам адчуваецца нават пэўная схематызацыя, калі пісьменнік асабліва падкрэслівае выключна важнае для “пераробкі” чалавека значэнне новых сацыяльных адносін, выкрывае чалавека-ўласніка, чалавека-хціўца. Сацыялагічная спрошчанасць, ілюстрацыйнасць наглядалася ў многіх творах беларускай літаратуры 30 – 50-х г.
Раман стаў больш філасофскі, інтэлектуальны, аналітычны. Яму ўласцівы пільная ўвага да станоўчага героя, глыбокага жыццёвага характару, інтэнсіўнае абнаўленне ўнутранай структуры, імкненне да жанрава-стылявой разнастайнасці. У лепшых даваенных творах і раманах(“Вялікі дзень”, “Пошукі будучыні”, “Млечны шлях” К. Чорнага; “Глыбокая плынь”, “Крыніцы” І. Шамякіна; “Мінскі напрамак” І. Мележа і інш.) у значнай ступені выявіліся тыя рысы, якія характэрызуюць сучасны раман.
Такім чынам, на пачатку XX ст. адбываецца станаўленне беларускага рамана і няскончаны раман Ядвігіна Ш. “Золата” стаў добрай запеўкай у гэтым працэссе, ён натхняў пісьменнікаў звяртацца да асэнсавання чалавечага быцця і яго маральна-эстэтычных праблемаў.
Заключэнне
Для беларускай празаічнай культуры станавіліся ўсё больш характэрнымі стылявая разнастайнасць і глыбокая філасафічнасць. Беларускія мастакі пераймалі вопыт класічнай прозы, але рабілі гэта творча, не парываючы сувязей з фальклорам, на абмінаючы самых надзённых праблем грамадскага жыцця. І ўжо на раннім этапе творчасці ім ўдалося стварыць сапраўды арыгінальнае нацыянальнае мастацтва.
Раман стаў больш філасофскі, інтэлектуальны, аналітычны. Яму ўласцівы пільная ўвага да станоўчага героя, глыбокага жыццёвага характару, інтэнсіўнае абнаўленне ўнутранай структуры, імкненне да жанрава-стылявой разнастайнасці.
У неадназначны час быў напісаны твор. Шмат чаго незразумелага было ў палітычным жыцці грамадства.
Нельга не пагадзіцца з тым, хто гаворыць пра складаны жыццёвы шлях Ядвігіна Ш. Чалавек амаль усё жыццё пражыў для народа, для роднай Бацькаўшчыны. Падзеі тых часоў нявольна праецыруюцца на наш. А ці здатны чалавек прайшоўшы праз турму, не зламацца і застацца чалавекам? А ён здолеў. Менавіта творчы шлях дапамог зберагчы Ядвігіну Ш. чалавечую годнасць, данесці да нас тягаты тых часоў і быць заўважаным сярод іншых. Гэта вельмі цудоўна, калі у чалавечай душы жыве творчасць. На маю думку, то менавіта жыццёвы шлях быў падспор’ем у творчым жыцці Ядвігіна Ш.
Вялікая пашана апынуцца на адной прыступцы з Я. Коласам, Я. Купалам, З. Бядулей, а ён здолеў.
На мой погляд - Ядвігін Ш. узяў сюжэт твора з рэальнага жыцця. Магчыма, вандруючы, ён пачуў гэтую гісторыю, ад сялян і яна так кранула яго сэрца, што ён не змог змаўчаць. Дык і каго ж такое пакіне раўнадушным?
Першы раз прачытаўшы твор, я – чалавек эмацыянальны, не магла прыйсці ў сябе, мяне не адпускалі моцныя ўражанні вельмі доўга. Хіба магло такое здарыцца ў рэальным жыцці? Кожны з нас жыве з думкай аб тым, што са мной такога ніколі не здарыцца. А вось трапляецца! Я мяркую, што Васіль знаходзіўся ў стане эфекту, калі ўсё здарылася. Ніводзін з герояў не нёс адказнасці за свае дрэнныя ўчынкі: ні Васіль,ні Зося, але жыццё само пакарала.
Да таго часу, калі раман “Золата” убачыў свет, Ядвігін Ш. ужо валодаў важнейшымі формамі літаратурнай мовы. Таму твор атрымаўся такім вобразным, эмацыянальным, напружаным. Раман чытаецца вельмі лёгка і хутка, а напісаны на сялянскай гутарковай мове. Калі аўтар апісвае сваіх герояў, то мы, чытачы, вельмі добра адчуваем усе дробныя дэталі, характар і настрой дзеючых асоб.
Спіс літаратуры
1. Барысенка, В. В. Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры: у 2 т./ Акадэмія навук БССР. Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы.-Мінск: Навука і тэхніка, 1969 г.-т. 2.
2. “Беларуская энцыклапедыя”: у 18 т. Мінск: БелЭн, 2001 г.-т. 13.
3. Верціхоўская, М.І. Беларуская літаратура: пераказ і аналіз.-Мінск: Кніжны дом, 2004 г.
4. Ермаловіч, М. На ўзроўні лепшых здабыткаў/ Полымя, №7,1977г.
5. Мархель, І.І., Чамярыцкі, В. А. Гісторыя беларускай літаратуры XI – XIX ст.:у 2 т.- Мінск :Беларуская навука, 2007 г.
6. Хромчанка, К. Беларуская мастацкая проза (канец XIX – пач. XX ст.).- Мінск, 1979 г.
7. Чыгрын, І. П. Станаўленне беларускай прозы і фальклор.-Мінск: Вышэйшая школа, 1971 г.
8. Ядвігін, Ш. Выбраныя творы. –Мінск :Мастацкая літаратура, 1976 г.
9. Ядвігін, Ш. Выбраныя творы. –Мінск :Мастацкая літаратура, 2006 г.