Своеасаблівы казачны склад ствараецца шырокім ужы-ваннем пастаянных эпітэтаў, параўнанняў, уключэннем у жывую тканіну апавядання песень, прыказак, прымавак, а таксама рознымі кампазіцыйнымі сродкамі: рэтардацыяй, паўторамі, формуламі і інш.
У пабудове казак аб жывёлах звычайна ёсць усе састаўныя часткі класічнай казкі: прыказка-зачын, завязка дзеяння, яго развіццё, фінал і канцоўка, хаця такая класічная схема не заўсёды вытрымліваецца, што залежыць і ад майстэрства казачніка і ад характару твора, дынамічнасці развіцця яго сюжэта.
Непасрэдна ў развіцці сюжэта беларускія казкі аб жывёлах маюць менш традыцыйнай абраднасці, чым, напрык-лад, чарадзейныя казкі. Аднак і ў гэтых творах ужываецца рэтардацыя, трохкратны паўтор дзеяння (напрыклад, лісіца тройчы крадзе пеўня, воўк тройчы спрабуе з'есці казлянят і г.д.), агульныя месцы і інш. Казкі аб жывёлах у большасці сваёй апавядаюць аб пэўных падзеях, здарэннях, разгортваючы іх перад слухачом у строгай паслядоўнасці. Пры гэтым важнае месца ў казках аб жывёлах займае дыялог, які дае здольнаму казачніку вельмі шырокія магчымасці для імправізацыі, пе-раўвасаблення. Дыялог складае аснову казак «Пчала і шэршань», «Ліса і цецярук» і інш.
Па асаблівасцях кампазіцыі сярод казак аб жывёлах вылучаецца груна к умулятыўных або, як іх яшчэ называюць, ланцужковых. Ад іншых твораў казач-нага эііасу яны адрозніваюцца тым, што лёгка падзяляюцца на асобныя сюжэтныя звенні. Кожнае са звенняў сюжэт-нага ланцуга ўключае ў сябе ўсе дэталі папярэдняга звяна і яшчэ нешта новае. 3 кожнай новай, наступнай ступенню павялічваецца лік дзеючых асоб, адбываецца так званае «на-рашчэнне» дзеяння. Па такім прынцыпе пабудаваны казкі «Курка-рабушка», «Верабей і былінка» і інш.
I ў кумулятыўных казках выказаны адносіны народа-да розных грамадскіх з'яў. Жартоўная развязка казкі «Курка-рабушка», у якой гаворыцца аб тым, што дзяк падраў свае кнігі, а поп падпаліў царкву, пэўным чынам харарста-рызуе адносіны працоўных да служак культу.
Беларускія казкі аб жывёлах — частка казачнага эпасу славянскіх народаў — узбагачаюць паэзію славян новымі сюжэтамі, вобразахчі, мастацкімі сродкамі. Хаця болыпасць сюжэтаў беларускіх казак аб жывёлах мае паралелі з каз-камі іншых народаў і адзначана ў міжнародных паказаль-ніках, многія творы або дапаўняюць і пашыраюць вядомыя сюжэты, або зусім не маюць варыянтаў у вусна паэтычнай творчасці славян.
Казка «Дзяцел, воўк і лісіца» раскрывае перад слухачом улш вядомыя. рысы лісы і ваўка: хітрасць і кавар-насць першай і дурасць другога, але выяўляюцца гэтыя якасці ў дзеяннях і акалічнасцях, не адлюстраваных у казачным эпасе іншых славянскіх народаў. Даведаўшыся, шго воўк хоча справіць сабе кажух, лісіца раіць яму краўца, які «добра шые», «добра й мерае». Такім краўцом аказаўся папоўскі жарабец, які змалаціў капытамі ваўка і ледзь жывога зацягнуў яго на папоўскі двор. Сюжэт гэтай казкі на-бліжаецца да тыпу 47 параўнальнага паказальніка сложэтаў у сходнеславянскіх казак.
Своеасаблівы сюжэт казкі «Адчаго ваўкі званка баяцца». За добрую службу станавы дае лісіцы на некаторы час свой уласны званок, і з тае пары ўсюды людзі баяліся лісіцу і імкнуліся дагадзіць ёй, як самому станавому. Аднойчы воўк гіазычыў у лісіцы званок I пабег да пастухоў па барана. Але пастухі не далі ваўку веры, што ён прыйшоў ад станавога, набілі яго, а званок адабралі. 3 таго часу як пачуе воўк званок, так і ўцякае, бо думае, што гэта станав.ы шукае яго, каб пакараць. Сюжэт гэтай казкі зусім не адлю-страваны ў вядомых паказальніках казачных сюжэтаў і ўласцівы толькі беларускаму фальклору.
Сярод беларускіх казак аб жывёлах, сюжэты якіх адлюстраваны няпоўна ці зусім адсутнічаюць у паказальні ках казачных сюжэтаў, можна назваць некалькі твораў аб птушках і насякомых. Напрыклад, Е. Раманаў у другім томе «Матэрыялаў гга этнаграфіі Гродзенскай губерні» змясціў некалькі казак пра вяселле вераб'я і іншых птушак. Гэтыя казкі вельмі блізкія да песень, ад якіх, відаць, і бяруць свой пачатак, захоўваючы сюжэт, рытміку, рыфму. Заўважым, дарэчы, што песні пра вяселле вераб'я шырока вядрмы ў беларускай, рускай, украінскай народнай паэзіі, у творчасці іншых славянскіх народаў. Аднак нягледзячы на відавоч-ную блізкасць гэтых сюжэтаў да песенных, у нас няма падстаў не згаджацца з Е. Раманавым, які аднёс іх да казак, тым больш што ў яго ж працах варыянты гэтых твораў, калі яны бытавалі як песні, змешчаны ў раздзеле гумарыстычных песень.
Па матывіроўцы ўчынкаў і трактоўцы вобразаў арыгінальным творам з'яўляецца запісаная М. Федароўскім казка «Шэршань у сватох», хаця. яна некалькі нагадвае вядомы сюжэт аб сватанні жорава і чаплі.
Ужо толькі гэтыя прыклады даюць падставу сцвярджаць, што беларускія казкі аб жывёлах у пэўнай ступені пашыраюць тэматычныя рамкі казачнага эпасу славян, уз-багачаюць яго новымі сюжэтамі, уносяць нешта сваё, спецыфічнае ў сістэму вобразаў. Асноўныя героі беларускіх казак аб жывёлах тыя ж, што і ў казачным эпасе іншых славянскіх народаў. У той жа час нярэдка ў трактоўцы вобразаў з прычыны пэўных гістарычных умоў з'яўляюц-ца некаторыя новыя рысы, якія надаюць гэтым вобразам своеасаблівы каларыт і нават новае ідэйнае гучанне. 3 гэтага пункту погляду заслугоўвае ўвагі казка «Ліса-каталічка». У аснове яе ляжыць сюжэт, вызначаны «Няхай той серадзіць, хто на неба глядзіць» і сфармуляваны настул-ным чынам: «Лісіца адмаўляецца ўзяць мяса з пасткі, спасылаючыся на посны дзень (серада, пятніца); воўк трап-ляе ў пастку, лісіца забірае мяса». Па сутнасці, перад намі адна са шматлікіх казак, персанаж якой для ажыццяўлення сваёй задумы прыкрываецца набожнасцю, неабходнасцю строга прытрымлівацца ўказанняў і забаронаў царквы. Ужо сама па сабе падобная калізія садзейнічае выкрыццю ханжаства, двудушша і маны. Але ў беларускай казцы лісіца, каб растлумачыць мядзведзю, чаму яна сама не з'ела мяса, падкрэслівае, што яна — каталічка.
Гэты штрых у казачным вобразе не выпадковы і заключае ў сабе пэўны сэнс. У беларускім фальклоры народ з аднолькавай сілай і трапнасцю крытыкуе служак і праваслаўнай, і каталіцкай, і іудзейскай цэркваў, сектантаў, знаха-роў, шаптух. У адносін
Розныя канцэпцыі ў сувязі з гэтай праблемай выказаны ў фальклорных працах апошніх год. Так, У.П. Анікін на падставе этымалагічнага аналізу выказаў думку аб рэальнай аснове вобраза змея як фантастычнага ўвасаблення агнявых з’яў у прыродзеі ў быце. “Калі змей – агонь, - піша Анікін, - тады няцяжка зразумець, чаму казачны змей надзяляецца мноствам галоў: гэта шматлікія вогненныя языкі. На месцы зрубленных галоў вырастае мноства іншых.”
Казкі аб жывёлах, якія займаюць значнае месца ў казачным эпасе беларускага народа, з’яўляюцца па свайму паходжанню найбольш старажытнымі, аб чым сведчаць адбіткі старажытных вераванняў, наіўная першабытная фантазія некаторых твораў, сцёршая межы паміж светам жывёл і светам людзей. Узнікшы ў дакласавым грамадстве, казкі аб жывёлах развіваліся далей у класавым грамадстве, папаўняліся новымі творамі. На жаль, нават самыя першыя запісы беларускіх казак не даюць дастатковага матэрыялу для характарыстыкі гэтых твораў на ранніх этапах іх развіцця.
Казкі аб жывёлах узніклі пад уплывам працоўнай практыкі. Яны адлюстроўвалі не толькі адносіны чалавека да навакольнага свету, але і тыя мэты, да дасягнення якіх імкнуліся людзі. Падкрэсліваючы гэты бок народнай паэзіі, А.М. Горкі пісаў, што ў казках і міфах “мы чуем водгукі працы над прыручэннем жывёл, над адкрыццём лекавых траў, вынаходніцтвам прылад працы”.
Як сцвярджаюць даследчыкі казак аб жывёлах, на развіццё гэтага віду казачнага эпасу вялікі ўплыў аказалі анімістычныя і асабліва татэмістычныя ўяўленні першабытных людзей. Такія сцвярджэнні правільныя, аднак было б памылковым лічыць анімізм і татэмізм асновай узнікнення казак аб жывёлах і той глебай, на якой фарміравалася фантастыка гэтых твораў. Уяўленні першабытных людзей аб тым, што жывёлы могуць размаўляць паміж сабой, думаць і рабіць многае з таго, што ўласціва толькі чалавеку, маглі ўзнікнуць і узніклі раней татэмізму і не залежалі ад абагульнення жывёл. Перш чым абагаўляць пэўных жывёл і лічыць іх сваімі роданачальнікамі – “татэмамі”, чалавек павінен быў узняць іх на гэту вышыню, надаўшы ім розныя звышнатуральныя якасці, водгукі якіх можна знайсці ў казках.
Непасрэдна ж водгукі татэмістычных уяўленняў, якія досыць шырока былі распаўсюджаны сярод славянскіх плямёнаў і ўплывалі на развіццё народнай творчасці, у наяўных запісах казак усходніх славян аб жывёлах сустракаюцца вельмі рэдка. Найбольш вядомая казка пра мядзведзя на ліпавай назе, што рэзка адрозніваецца ад іншых казак, дзе галоўнай дзеючай асобай з’яўляецца мядзведзь. Казка апавядае аб тым, як мядзведзь, якому адсеклі лапу, ідзе адпомсціць селяніну і яго жонцы, што парушылі забарону паляваць на “свяшчэнную жывёлу” – татэма.
Першапачатковы сэнс казак аб жывёлах, у якіх адлюстрована залежнасць чалавека ад сіл прыроды, паступова змяняўся. Пад уплывам працоўнай практыкі, калі, як гаварыў А.М. Горкій, “рукі вучаць галаву, затым паразумнеўшы галава вучыць рукі, а разумныя рукі зноў і ўжо мацней сазейнічаюць развіццю мозгу”, чалавек ўсё больш і больш вызваляўся ад улады прыроды, падпарадкоўваючы яе сабе. Змянялася свядомасць чалавека, у яго ўяўленннях аб навакольным свеце ўсё больш пачынаў пераважаць рацыянальна пачатак. Новыя адносіны чалавека да прыроды і з’яў сацыяльнага жыця знайшлі своё адлюстраванне і ў народнай вуснапаэтычнай творчасці.
У эпоху феадалізму многія казкі аб жывёлах сталі па сутнасці казкамі сацыяльнага зместу. У гэтых творах захаваліся трапныя назіранні над з’явамі прыподы, характарам, паводзінамі і звычаямі розных жывёл, але галойным аб’ектам іх стаў чалавек і яго становішча ў класавым грамадстве. Аднак карэнныя змены ў змесце не выклікалі значных змен у мастацкай форме гэтага тыпу казак. Як слушна заўважыў У.П. Анікін, “выдумка ў казках страціла свій былы характар і ператварылася ў паэтычную ўмоўнасць…, іншасказаннне, алегорыю. Пераход старажытнай фантастыкі ў алегорыю быў тым натуральный, што і раней жывёлы надзяляліся антрапаморфнымі рысамі: звер лічыўся істотай, якая валодае мовай і чалавечым розумам”. Казкі аб жывёлах зрабіліся ў пераважнай большасці алегарычнымі творамі, у якіх народ адлюстроўваў розныя бакі свайго жыцця, выкрываў заганы грамадства, заснаванага на прыгнечанні чалавека чалавекам.