Смекни!
smekni.com

Жанрава-тэматычная разнастайнасць і паэтычная адметнасць паэзіі Сімяона Полацкага (стр. 14 из 15)

Прачытаем услых інфармацыю падручніка на старонцы 45. (Чытанне ўслых).

Настаўнік. Дайце характарыстыку дыялектнай, спецыяльнай і жаргоннай лексіцы.

Настаўнік. Успомніце некалькі дыялектных слоў, якія ўжываюцца ў вашай мясцовасці або там, дзе вы праводзіце канікулы, куды ездзіце ў госці. Што абазначаюць гэтыя словы.

Лексіка паводле стылістычнай афарбоўкі

Настаўнік. Стылістычная афарбоўка слова – гэта дадатковая да яго лексічнага значэння ўласцівасць, якая вызначае прыналежнасць слова да пэўнага стылю мовы. Як вядома, вуснай форме маўлення адпавядае размоўны (гутарковы) стыль, а пісьмовай форме маўлення – кніжныя стылі (навуковы, афіцыйна-дзелавы, публіцыстычны і мастацкі). Адпаведна вылучаецца размоўная (гутарковая) і кніжная лексіка.

Аднак існуе вялікая колькасць слоў, якія ў аднолькавай ступені могуць выкарыстоўвацца ў любым стылі. Гэта стылістычна нейтральная (міжстылёвая) лексіка: чалавек, брат, неба, вішня, бусел, чытаць.

Намалюйце сабе ў сшытках табліцу, змешчаную ў падручніку на старонцы 47.

Лексіка сучаснай беларускай мовы


Размоўная міжстылёвая кніжная

паэтычная

Навуковая афіцыйна- публіцыстычная

Дзелавая

Настаўнік. Прачытаем услых пра размоўную, кніжную, а таксама разнавіднасці кніжнай лексікі на старонках 47-48 падручніка.

Выканаем наступнае заданне: Заменіце словы гутарковага стылю на нейтральныя сінонімы ў наступных сказах:

1.Янка Купала не проста літаратурная з’ява ці эпоха, творчасць паэта – з’явішча грамадска-палітычнае. 2. А ў зімку, калі на вуліцы лютуе вятруга, добра пайсці на вячоркі ці на ігрышча. 3. І калі яшчэ не пакаралі – пакараем той крывавы зброд, тых, што чалавецтва абакралі на мільёны год.

Настаўнік. Прачытайце верш Н.Гілевіча з практыкавання 94. Знайдзіце ў ім гутарковыя словы і падумайце, чым дасягаецца эфект парадзіравання. (Вусна).

Настаўнік. Запішыце наступныя сказы. Вызначце ў іх паэтычныя словы, падбярыце да іх нейтральныя словы-сінонімы. (Адзін вучань піша на дошцы).

1.Толькі недзе голас жураўліны зноў вяшчуе раннюю зару. 2. Ой вы, дарожанькі людскія, пуцінкі вузкія, крывыя! 3. Ты не пагаснеш, ясная зараначка, ты яшчэ асвеціш родны край. 4. Я птахам адчуваў сябе на вежы, валадаром і неба і зямлі.

Дамашняе заданне.

Настаўнік. Дома яшчэ раз перачытайце параграфы 11-12. Выканайце практыкаванне 91. Размяркуйце терміны і прафесіяналізмы на асобныя групы ў залежнасці ад таго, да якой галіны навукі, тэхнікі ці прафесіі яны адносяцца. Кожную групу дапоўніце 3-4 словамі.

Каменціраванне і выстаўленне адзнак.


ЗАКЛЮЧЭННЕ

Паколькі творчасць Сімяона Полацкага да нашага часу з’яўляецца маладаследаванай, асабліва, што датычыцца комплекснага аналізу беларускага і рускага перыядаў яго дзейнасці, то мы паставілі сваёй мэтай выправіць гэты гістарычны парадокс і ў меру нашай кампетэнцыі і магчымасцей прааналізаваць віршы паэта, прасачыўшы працэс станаўлення жанравых форм яго творчасці ад беларускага (Полацкага) да рускага (Маскоўскага) перыядаў жыцця і дзейнасці паэта.

Творчасць паэта, драматурга, публіцыста надзвычай цікавая, і мэта нашай работы заключалася ў тым, каб як мага глыбей прааналізаваць паэзію Сімяона Полацкага.

Даследаваўшы жанрава-тэматычную разнастайнасць і паэтычную адметнасць паэзіі С.Полацкага мы прыйшлі да наступных вывадаў:

Па-першае, творчасць С.Полацкага ў беларускі перыяд была пазначана пошукам новых жанравых форм. І менавіта ён быў заснавальнікам такіх жанраў, як эпітафіі. Самая значная з іх “Нагробак”, якая прысвечана забойству Георгія Пласковіцкага. Элегіі, прыкладам якіх з’яўляюцца “Смерць”, “Мепка”, дзе дамінуе гуманістычны матыў спагады да чалавечага гора, ці “Прилог к преподобнай матери Евфросинии” і “Стихи краесогласные… во сретение иконы богородицы”, дзе яскрава праявіліся патрыятычныя матывы – любоў да роднай зямлі і роднага горада.

Значным укладам у пашырэнні жанравых форм у беларускай літаратуры з’яўляюцца дэкламацыі, найбольш значныя “Вершы на шчаслівы зварот літасцівага цара з-пад Рыгі”, “Віншаванне з выпадку ўзяцця Дэрпта”, дзе паэт параўноўвае прыход цара ў Беларусь і Лівонію з усходам сонца. Прыкладам патрыятычнай паэзіі ў беларускай літаратуры 17 стагоддзя з’яўляюцца і “Метры” – таксама жанр, распрацаваны ўпершыню паэтам.

Па-другое, калі разглядаць творчасць С.Полацкага ў маскоўскі перыяд, то можна ўпэўнена сказаць, што праблематыка твораў значна паглыбляецца. З’яўляюцца творы на алегарычную, сатырычную і гістарычную тэматыку. Да алегарычнага твора можна аднесці “Стихи утешные к лицу единому”. А да ліку сатырычных твораў адносяцца несумненна віршы “Монашество”, “Купецтва”, “Пиянство”. А што касаецца гістарычнай тэмы, то такія віршы як “Прашэнне шведскага караля ” і “Шведскі кароль шукае сваіх афіцэраў” прысвечаны падзеям польска-шведскай вайны.

Арыгінальнымі і адзінымі ў беларускай літаратуры 17 стагоддзя сталі віршы Полацкага “Бяседы пастуховы”, напісаныя ў дыялагічнай форме. Па сутнасці яны, гэтыя творы, сталі першай пробай пяра пісьменніка-драматурга. Усе свае творы паэт аб’ядноўвае ў два зборнікі: “Рифмологион” і “Вертоград многоцветный”, куды ўключана і дзве ягоныя п’есы “Камедыя прытчы пра блуднага сына” і “Пра Наўхаданосара-цара”.

Па-трэцяе, аналіз вершаў паэта паказваў, што ўжо ў беларускі перыяд С.Полацкі засвоіў асноўныя прынцыпы сілабічнага верша, а ў маскоўскі – давёў яго да бездакорнай дасканаласці, вытрымліваючы 11-, 13-, 15-складовікі з цэзурай, якая дзеліць радок папалам, гэта значыць выконвае сваю функцыянальную ролю.

Што ж датычыцца рыфмы (“краесогласный”), то тут аўтар не абмяжоўвае сябе агульнапрынятымі ў сілабіцы правіламі: у яго мы сустракаем не толькі жаночую, але і мужчынскую, дактылічную, змешаную рыфму.

Па-чацвёртае, у рабоце мы адзначылі багацце эмацыянальна-экспрэсіўных сродкаў, якімі карыстаецца паэт, заснавальнік літаратурнага метаду барока: выкарыстанне антычных матываў і вобразаў, ускладненасць метафар, багацце эпітэтаў (як фальклорных, так і кніжных) і параўнанняў, а найперш, ускладненасць кампазіцыі.

Па-пятае, мова С.Полацкага стараславянская, стыль нетаропка-павольны, што дасягаецца ўжываннем такой стылістычнай фігуры, як полісіндэтон. Але калі аўтара хвалюе тэма, калі ён з’едліва выкрывае амаральнае аблічча манахаў, купцоў, п’яніц, тон яго вершаў мяняецца, яны робяцца чоткімі, яснымі, рэзкімі, што дасягаецца выкарыстаннем сінтаксічнай фігуры асіндэтона.

Што датычыцца онімаў, то яны ўжыты ў вершах, прысвечаных членам царскай сям’і. Онімы ў асноўным хрысціянскія (Аляксей, Аляксандр, Анна, Пётр, Павел, Фёдар і інш.). У мове мастацкіх твораў С.Полацкага ўжываецца вялікая колькасць тэонімаў: Юнона, Зевс, Опа, Бахус, Марс, Венус і інш.


СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

1. Анамастычны слоўнік твораў Я.Коласа / Пад рэд. акадэм. М.В. Бірылы. – Мінск, 1990.

2. Андрэева, Е.Г. Знакаміты асветнік іпедагог: Сімяон Полацкі // Народная асвета. – 1999. – № 10.

3. Арлоў, У. Таямніцы полацкай гісторыі. – Мінск, 1994.

4. Арлоў, У. Муж дабраверны, царкве і дзяржаве патрэбны // Роднае слова. – 1992. – № 10. – С. 72–76.

5. Арлоў, У. Муж дабраверны, царкве і дзяржаве патрэбны // Роднае слова. – 1992. – № 11. – С. 70–73.

6. Арлоў, У. Пра мяне: Simeonus, jeromonachusPolocensis // Крыніца. – 1995. – № 5. – С. 2–12.

7. Барокко в славянских культурах. – Москва: Наука, 1982.

8. Болбас, В.С. Навука добрых нораваў // Адукацыя і выхаванне. – 1998. – № 7. – С. 3–14.

9. Былинина, В.К., Звонарёва, Л.У. Симеон Полоцкий. Виршы / В.К. Былинина, Л.У. Звонарёва. – Минск: Маст. лит., 1990.

10. Васючэнка, П.В. Літаратурная мода або традыцыя? Паэзія Сімяона Полацкага і сучасны беларускі постмадэрнізм // Адукацыя і выхаванне. – 1998. – № 3. – С. 3–7.

11. Гісторыя беларускай літаратуры ХІ – ХІХ стагоддзяў. У 2 т. Т. 1. Даўняя літаратура: ХІ – першая палова ХVІІІ стагоддзя / Нац. акад. навук Беларусі, ін-т літ. імя Я.Купалы; навук. рэд. тома В.А. Чамярыцкі. – Мінск: Бел. навука, 2006. – 910 с.

12. Грынчык, М.М. Шляхі беларускага вершаскладання / М.М. Грынчык. – Мінск: Выд-ва БДУ, 1973. – 58 с.

13. Ерёмин, И.П. Поэтический стиль Симеона Полоцкого. – Труды отдела древнерусской литературы / И.П. Ерёмин. – Москва, 1948.

14. История белорусской дооктябрьской литературы / Под ред. В.В. Борисенко, Ю.С. Пширкова, В.А. Чемерицкого. – Минск: Наука и техника, 1977.

15. Званарова, Л.У. Вечныя радкі: Сімяон Полацкі // Маладосць. – 1979. – № 12.

16. Званарова, Л.У. Жыццё і смерць у “Виршах” Сімяона Полацкага // Крыніца. – 1995. – № 5. – С. 3–7.

17. Лепешаў, І.Я. Лінгвістычны аналіз літаратурнага твора / І.Я. Лепешаў. – Мінск, 1981.

18. Лихачёв, Д.С. Заметки о русском // Новый мир. – 1980. – № 3. – С. 10–38.

19. Мальдзіс, А.І. На скрыжаванні славянскіх традыцый / А.І. Мальдзіс. – Мінск: Навука і тэхніка, 1980. – 352 с.

20. Мальдзіс, А.І. Складаны шлях станаўлення / А.І. Мальдзіс. – Мінск, 1979.

21. Мальдзіс, А.І. Беларусь у люстэрку мемуарнай прозы ХVІІІ стагоддзя. Нарысы быту і звычаяў / А.І. Мальдзіс. – Мінск: Маст. літ., 1982.

22. Марціновіч, А. самуіл, Сын Полацка // Літ. і Маст. – 1995. – 1 верасня. – С. 5–12.