Болбас В.С. – кандыдат педагагічных навук, загадчык кафедры педагогікі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага інстітута, у сваім артыкуле “Навука добрых нораваў” расказвае пра творчасць філосафа, паэта, педагога і кігадрукара Сімяона Полацкага, які атрымаў выдатную для свайго часу адукацыю. Будучы чалавекам таленавітым, Самуіл пастрыгся ў манахі дзеля таго, каб прысвяціць жыццё навуковай і асветніцкай дзейнасці. Займаўся разнабаковай грамадскай, рэлігійнай, навуковай, літаратурнай і выдавецкай дзейнасцю. С. Полацкі лічыў, што ад усіх няшчасцяў на зямлі можна пазбавіцца шдяхам адукацыі і выхавання людзей.
В.С. Болбас засяродніваў увагу на яго педагагічнай спадчыне – маральна-выхаваўчых ідэях. Нягдедзячы на тое, што С. Полацкі асноўны пярыяд жыцця пражыў у Маскве, але яго творчы патэнцыял, філасофска-педагагічныя і сацыяльныя погляды грунтаваліся на айчынным падмурку. І тое, што С.Полацкі большую частку свайго жыцця прысвяціў настаўніцкай дзейнасці. В.С. Болбас сцвярджае ў сваім артыкуле, што С. Полацкі ўказваў, што шчасце чалавека схавана ў яго ўласных дабрачыннасцях, а таксама ўказваў на велізарныя магчымасці выхавання ў фарміраванні прыстойнай асобы. С.Полацкі падкрэсліваў, што галоўнай выхаваўчай мэтай павінна быць фарміраванне дабрадзейнасці, якая цалкам вызначае духоўны свет індывіда. Уся маральна-выхаваўчая спадчына асветніка – гэта сапраўдны апафеоз “добранравия, яко без оного аки тело без души есть”.
Рабінсон А. у сваім артыкуле “Паміж адукаванасцю і невуцтвам” сцвярджае, што Сімяонава жыццё было поўнае калізіяў, кантрастаў і кампрамісаў, што адпавядала яго характару і тэмпераметру, працавітасці і кар’ерызму, а таксама заканамерна абуслоўлівалася яго прыродным становішчам паміж Захадам і Усходам, паміж адукаванасцю і невуцтвам, паміж беднасцю і багаццем. Заваяваўшы вялікі аўтарытэт у Маскве, С.Полацкі вырашае адчыніць прыватную друкарню. Вельмі хутка разгарнулася кнігавыдавецкая дзейнасць, што мела наватарскі (г.зн. барочны) характар. Багацце і гнуткасць унутранных магчымасцяў барока значна паскорылі не толькі зараджэнне класіцызму, але і ўвесь поступ рускай літаратуры 17- пачатку 19 стагоддзя. Ля пачатку гэтага надзвычай хуткага, у параўнанні з заходнееўрапейскімі ўмовамі, руху прыгожага пісьменства стаяў Сімяон Полацкі са сваей школай.
Саверчанка І.В. на старонках сваёй кнігі “Старажытная паэзія Беларусі 16 – першай паловы 17 стагоддзя” паказвае, як у другой палове 17 ст. у беларускай кніжнай паэзіі прынцып строгай колькаснай суаднесенасці складоў у рыфмаваных радках стаў пануючым. Найбольш поўнае выражэнне ён знайшоў ў творчасці Сімяона Полацкага, які ўдасканаліў сілабічную сістэму вершаскладання. Сімяон Полацкі перанёс сілабічнае вершаскладанне і ў рускую паэзію, дзе яно існавала да Рэформы Традзьякоўскага і Ламаносава.
Паэзія Сімяона Полацкага поўная супярэчнасцяў. Зборнікі яго вершаў І.Яромін, які даследваў “Вертоград многоцветный” і “Рифмологион”, ахарактарызаваў як своеасаблівыя і ні з чым непараўнальныя “літаратурныя музеі, поўныя рарытэтаў і кур’ёзаў”. Сапраўды, у гэтых зборніках ёсць і вершаваныя анекдоты, і аповесці аб цудах , ёсць вершы, якія можна чытаць і нават разглядваць, ёсць вершы, якія нельга прачытацць без спецыяльнага ключа. Творчасць Сімяона Полацкага, на думку І.П. Яроміна, абапіралася “на сугуба акрэсленую сістэму паэтычнага стылю”.
Мальдзіс А.І. на старонках сваёй кнігі “На скрыжаванні славянскіх традыцый” гаворыць, што галоўныя рысы, якія адрозніваюць барока не толькі як літаратурны напрамак, але і як філасофію, і эстэтыку – гэта містыцызм, песімізм, схаластыка, геацэнтрызм з пункту гледжання філасофскіх асаблівасцяў.
Любы мастацкі твор барока – гэта строгая сістэма з вытрыманай іерархіяй узроўняў, падпарадкаваная адзінаму эстэтычнаму заданню сістэма, дзе кожная дэталь абавязкова арыентавана на ўспрымаючага. Так гаворыць Сафронава Л.А. у сваей кнізе “Поэтика славянского театра XVII- XVIII вв.” – М.: Наука, 1981.
“Супраць цемры невуцтва”
Сімяон Полацкі – адзіны з беларускіх пісьменнікаў 17 і папярэдняга стагоддзяў, у каго больш-менш удала склаўся творчы і асабісты лёс. Над іншымі нібы вісела закляцце. Францыск Скарына быў вымушаны пакінуць айчыну. Сымон Будны абвяшчаўся ерэтыкам, цярпеў крыўды і здзекі ад езуітаў, і ад праваслаўных, і ад пратэстантаў і памёр у чужым кутку.
Сімяон Полацкі быў першым з той кагорты, чыя літаратурная спадчына ўцалела, адлюстроўваючы з дастатковай паўнатой як эпоху і яе культуру, так і асобу выдатнага паэта, драматурга, публіцыста.
Сімяон Полацкі – гэта псеўданім, які склаўся з манаскага імя і празвання, нададзенага паэту масквічамі па месцы яго нараджэння і апошняга жыхарства на радзіме. У сапраўднасці ж ён Самуіл Емельянавіч Пятроўскі-Сітніяновіч, паходзіў з карэннай сям’і заможных полацкіх мяшчан.
Полацк дзіцячых і юнацкіх гадоў Пятроўскага выглядаў больш сумна, чым пры Скарыне. Войскі Івана Грознага, а потым Стэфана Баторыя, баявыя дзеянні ў вайну 1632-1634 гадоў моцна разбурылі горад. Асабліва горкай сталася страта унікальнай бібліятэкі старажытнага Сафійскага сабора ў жніўні 1579 года [32, 140].
На час вучэння Самуіла ў Полацку з’явілася брацкая школа, фундатарам яе стаў браслаўскі суддзя Севацьян Мірскі, што адпісаў у 1663 годзе Богаяўленскай царкве “паўпляца ў горадзе з правам пабудовы на ім манастыра, шпіталя і вучылішча”.
У саракавым годзе Самуіла адвезлі на вучобу ў Кіева-Магілянскую калегію – лепшую навучальную ўстанову праваслаўных у Рэчы Паспалітай. Там намагаліся даваць не горшую адукацыю, чым у супрацьлеглых каталіцкіх калегіях. З тае пары захаваліся першыя паэтычныя вопыты Пятроўскага, цыклы вершаў рэлігійнага зместу “Акафіст” і “Канон”.
Скончыўшы ў пяцідзесятым годзе калегію, Пятроўскі паступіў на філасофскі факультэт Віленскага універсітэта. Установа належала езуітам і навучанне вялося па тых жа праграмах, якімі карысталіся ўсе каталіцкія універсітэты Еўропы.
У 1654 годзе пасля вядомых рашэнняў Пераяслаўскае Рады Расія распачала вайну супраць Рэчы Паспалітай і галоўны тэатр ваенных дзеянняў прыпаў на Беларусь. Таму студэнт Пятроўскі разумна пакінуў небяспечную Вільню і накіраваўся дамоў. Крыху пазней Самуіл Пятроўскі-Сітніяновіч пастрыгся ў манахі Полацкага Богаяўленчага манастыра. Раса манаха ці святара была як бы уніформай прафесійных пісьменнікаў таго стагоддзя. Клабук вызваляў літаратара ад матэрыяльных клопатаў, якія заўжды блага адбіваюцца на творчай працы.
Свецкае жыццё з яго абавязкамі перад дзяржавай і сям’ёй, на думку Полацкага, магло толькі зашкодзіць навуковай і паэтычнай дзейнасці:
Ибо не будет мощно с книгами сидети,
Удалит от них жена, удалят и дети.
И Феофраст в книзе си того возбраняет,
Припятствие мудрости женитву вещает.
Ей неудобно книги довольно читати,
И хотение жены в доме исполняти.
Вось так, у 27 гадоў прымусіўшы сябе да зароку бясшлюбнасці, знік са свету Самуіл Пятроўскі, а з’явіўся чарнец Сімяон [32, 146].
У 1656 годзе пачалася вайна з Швецыяй за Балтыйскае ўзбярэжжа. Цар Аляксей Міхайлавіч выязджаў да войска і шлях ягоны ляжаў праз Віцебск і Полацк. І вось айцы Богаяўленскага манастыра надумалі ўславіць прыбыццё рускага цара ў горад панегірычнымі вершамі. Ігумен Ігнацій Іяўлевіч, Фінафей Утчыцкі і Сімяон Полацкі – усе трое паэты – склалі адмысловыя па форме і ўдачлівыя у палітычных адносінах “Метры”:
Витаем тя, православный царю, прадвечное солнце
Здавно бо век прагнули тебе души наши и сердце,
Витаем тя, царю. От востока к нам пришедшего.
Белорусский же от нужды народ весь свобождашего.
У прывітанні не абміналася і баярская світа самадзержца:
Вы есть воинове царе росом избранное,
И богом небесным в силе тяпе его посланное.
Противо народов свирепых наших гонителей,
Горделивых, гневливых а злых церкви гонителей.
Вы на тую войну, бояре, бымнете готовы.
За веру з милостью пошли яко дети львовы.
У жніўні таго ж года распаўсюдзіліся чуткі аб магчымым абранні цара Аляксея вялікім князем літоўскім і каралём польскім.
Сімяон піша “Віншаванне з выпадку абрання на польскае каралеўства”:
Ликуй и веселися царю Алексею,
Што ездец литовский властию твоею
Изыжиться и за князя великого тебе
З веселием прымует для обороны себе.
Светит, о солнце, в полском горызонте.
Дай бог, засветит и на чёрном Понте
Где солнце своим светом сияет на воды,
Там загремит твоя слава над всеми народы.
Пра тактычнае назначэнне гэтых “Метраў”, “Віншаванняў”, “Вітанняў” сведчыць “Вітанне епіскапа Каліста Полацкага і Віцебскага”, складзенае Сімяонам у 1657 годзе [32, 148].
Полацкі выдатна валодаў латынню і складаў вершы па-латыні; пісаў на роднай беларускай мове і кірыліцай і лацінскай, а таксама па-польску. У ранні перыяд (1648-1663 гады) у кола яго паэтычнай апрацоўкі трапляе тое, што ён ведаў: звесткі з гісторыі і геаграфіі, старажытныя міфы, хрысціянскія легенды, асабістыя рэлігійныя перажыванні, будова свету, астралагічныя звесткі – словам, усё, на што адгукалася душа і што было вядома з кніг. Патрыятычныя пачуцці Сімяона з асаблівай яркасцю адбіліся на творах, напісаных з выпадку вяртання рускімі Полацку ягонай гарадской святыні – образа Багародзіцы, а потым паўторнай страты яго.
Вершы Полацкага беларускага перыяду творчасці вылучаюцца асабістай інтанацыяй, моцным пачуццём; яны сведчаць пра высокі ўзровень тагачаснай беларускай паэзіі, неардынарны талент паэта [32, 150].
У час вайны жыццё Сімяона праходзіла тужліва. Скрозь гумарыстычныя апісанні побыту ў аўтабіяграфічнных вершах чуецца гаркота безвыхаднага расчаравання: