Смекни!
smekni.com

Жанрава-тэматычная разнастайнасць і паэтычная адметнасць паэзіі Сімяона Полацкага (стр. 4 из 15)

Веселися, о царю пресветлый з востока,

Россом светячий светом от Бозкаго она…

Адным словам, цар звярнуў увагу на маладога дыдаскала. А калі звярнуў, то трэба было чакаць, што не забудзецца пра яго. Так і атрымалася. Але да таго як Сімяон адчуў царскую ўвагу, ён зведаў, што такое дзеянні нядобразычліўцаў. У снежні 1659 года Іяўлевіч стаў архімандрытам полацкага Барысаглебаўскага манастыра. Тым самым у брацкай школе багаяўленскага манастыра ў Сімяона не заставалася галоўнага і ўплывовага заступніка. З незалежным у меркаваннях выкладчыкам вырашылі расправіцца тыя, каму не падабалася яго маскоўская арыентацыя. А менавіта так, а не інакш, успрымалі і многія калегі і начальства віншаванні, якія Сімяон рэгулярна пасылаў цару ў Маскву.

У справу ўмяшаўся полацкі епіскап Каліст. Не дапамагло і тое, што яшчэ ў 1657 годзе Сімяонам быў складзены і зачытаны яму панігірык – “Вітанне епіскапа Каліста Полацкага і Віцебскага”.

Сімяон апынуўся ў турме, што знаходзілася на полацкім Верхнім Замку. Давялося правесці ў кандалах два тыдні.

Незайдросная доля ў таго, хто сядзіць у астрозе. А калі звініш кандаламі, не ведаючы за сабой аніякай правіны, трываць пакуты шматкрат цяжэй. Тады агортвае роспач, і ў душэ нараджаюцца вершы-малітвы:

Призри оком милости на мене скорбяща.

От неправедна мужа клевету терпяща.

Их же ум мой не мыслил, он на мя клевещет,

А душа в невинности от страха трепещет

Крови моея хацет, пагубы желает.

Зусім бы цяжка давялося Сімяону, калі б не магчымасць атрымліваць маральную падтрымку ад Іяўлевіча. Той нязменна гаварыў, што, магчыма, хутка паедзе ў Маскву і абавязкова возьме яго з сабою. Так і сталася. У лютым 1660 года, калі ў Маскве меўся прайсці чарговы царкоўны сабор, Аляксей Міхайлавіч запрасіў на яго і Іяўлевіча.

Дэлегацыя, у складзе якой быў і Сімяон, знаходзілася ў Маскве некалькі месяцаў і ў Полацк выехала толькі 20 верасня 1660 года. Спяшаліся, каб паспець на заняткі. У Полацку Сімяон адчуваў тугу па вялікім, шумным горадзе, які паспеў палюбіць. Ды і пастаянна давалі знаць пагрозлівыя позіркі колішніх (ды і новых) нядобразычліўцаў. Становішча яшчэ больш ускладнілася, калі ў 1661 годзе актывізаваліся ваенныя дзеянні Расіі з Рэччу Паспалітай. На Сімяона з’явіўся адзін данос, другі… Каб далей ад граху, нічога не заставалася, як развітацца з родным горадам.

1.2. Пошукі новых жанравых форм у беларускі перыяд творчасці Сімяона Полацкага

Уздым беларускай паэзіі у XVII ст. звязан з Сімяонам Полацкім, які зрабіў вялікі ўклад у развіцце беларускай і рускай культуры таго часу.

Паэт, драматург, публіцыст і грамадскі дзеяч, Полацкі жыва цікавіўся сучаснымі яму падзеямі і бурна рэагаваў на іх, аб чым сведчыць яго творчасць як беларускага, так і маскоўскага перыяду жыцця. Гэта быў чалавек, які для свайго часу меў глыбокія і ўсебаковыя веды, так як Сімяон Полацкі жыў на пераломе дзвюх эпох – Сярэднявякоўя і Новага Часу. Усімі сіламі свайго розуму і таленту Полацкі цягнуўся да новага; пераважная большасць яго твораў цесна звязана з жыццём, рэчаіснасцю. Побач з тым, у Полацкага былі і такія творы, якія паказвалі абмежаванасць яго светапогляду, што абумоўлена як складанасцю эпохі , так і яго выхаваннем і санам.

Галоўнае месца ў старажытнабеларускай кніжнай паэзіі канца 16 – першай паловы 17 ст. займалі розныя панегірычныя жанры. Разнавіднасцю панегірычных жанраў, якія атрымалі шырокае распаўсюджанне ў беларускай паэзіі эпохі Адраджэння і ранняга барока, з’яўляліся дэкламацыі. Станаўленне жанру дэкламацый адбывалася ў канцы 16 – пачатку 17 ст., а росквіт яго звязаны з творчасцю Сімяона Полацкага.

У беларускі перыяд сваёй дзейнасці Сімяон Полацкі неаднаразова звяртаўся да жанру дэкламацыяў.

Так як дэкламацыі складаюць каштоўную частку панегірычнай паэзіі С.Полацкага, тэма пераважнай большасці іх – радзіма. Паэт клапоціцца пра яе лёс, просіць зямныя і нябесныя сілы заступіцца і абараніць яе. Асабліва шмат увагі паэт аддае гарадам Полацку і Віцебску, з якімі было цесна звязана яго жыццё. Любоў да Радзімы вельмі выразна адчуваецца нават у некаторых дэкламацыях на рэлігійную тэматыку.

Самым вядомым творам С.Полацкага да пераезду яго ў Маскву лічыцца “Метры”, які ён чытаў ў 1656 годзе перад царом Аляксеем Міхайлавічам. У Полацкага ёсць два вершы з такой назвай, яны знаходзяцца ў розных рукапісах.

Прыкладна палавіна адных “Метраў” амаль літаральна паўтарае дэкламацыю “Просфониму”, выдадзеную ў Львове ў 1591 годзе. Для таго часу факт запазычання чужых твораў лічыўся нармальнай з’явай. “Просфонима” была напісана і чыталася ў гонар прыезду ў горад мітрапаліта Міхаіла Рагозы. Зразумела, што для “Метраў” Полацкаму было легка выкарыстаць з яе некаторыя мясціны. У асобных выпадках ён замяняе імя мітрапаліта іменем цара, некаторыя радкі апускае або дабаўляе свае.

Другая палова “Метраў” напісана С.Полацкім самастойна. У ёй тэма беларуская. Аўтар дзякуе за прыезд у Беларусь і выказвае радасць жыхароў з гэтага выпадку. Вітаючы цара, паэт спадзяецца, што з прыходам рускіх войск палепшыцца жыццё яго сучаснікаў. Ён заклікае цара быць літасцівым да беларускіх земляў і асабліва да горада Віцебска:

Ликуй, Россия, а бо цар благочестивый

Прийде церкви красота, царь христолюбивый

Церков тя ныне, цару восточный, лобзает

Пришествием бос я тя от враг свобождает

Лобзает и отчимый Полоцк нареченный

Град твой благочестием ясно просвещенный.

Гэту дэкламацыю Полацкага выконвалі па часткам дванаццаць вучняў брацкай школы (отракаў), “Метры” напісаны на літаратурнай мове, аднак мова самастойнай часткі іх больш свабодная ад славянізмаў. Назва твора сапраўды “мятровая” “Метры на пришествие во град отчистый Полоцк пресветлого благочестивого и христолюбивого государя царя и великого князя Алексия Михайловича, всея Великия и Малыя и Белые России самодержцы и иных царств, и князеств, и государств обладателя от отроков, знайдуючыхся во училище при церкве святых богоявлених монастыря брацкого полоцкого при привитанию пресветлого его царского величества, а нагатованные пред господинов отцов и братию то еиж святой обители в лето от создания мира7164, а от вопрощения Божьего Слова 1656 месецев июля, 5 дня”.

Другі верш пад назвай “Метры” паэт чытаў у Полацку, на гэта ёсць спасылкі і ў загалоўку, і ў тэксце. Гэты верш не належыць аднаму Полацкаму. “Метры” былі “наготованые пред господинов отцов и братию то еиж святой обители”, гэта значыць Багаяўленскага манастыра.

Гэтыя “Метры” як і папярэднія, з’яўляюцца прыкладам патрыятычнай паэзіі. Беларуская зямля і яе лёс знаходзяцца ў цэнтры ўвагі аўтара. Верш напісаны шчыра і ўсхвалявана. Паэт праслаўляе родны Полацк, заклікае рускага цара ўзяць зусім не для таго, каб вызваляць беларускія землі. Вуснамі вучняў, што чыталі верш на пляцу ў Полацку, паэт публічна ўславіў радзіму, выказаў упэўненасць у яе лепшае будучае, расказаў пра яе сучаснае становішча. Сустрэча з царом паслужыла яму толькі прычынай для напісання гэтага патрыятычнага гімна. Галоўная думка дэкламацыі – пажаданне шчасця і росквіту беларускай зямлі і гораду Полацку:

Витаем тя, православный царю, праведное солнце,

Здравно бо век прагнули тебе души наши и сердце.

Витаем тя, царю, от востока к нам пришедшего,

Белорусский же от нужды народ весь асвобождавшаго.

З іменем цара звязаны дэкламацыі Полацкага “Вершы на шчаслівы зварот літасцівага цара з-пад Рыгі”, “Віншаванне з выпадку ўзяцця Дэрпта” і “Віншаванне з выпадку абрання на польскае каралеўства”. Паэт параўноўвае ў іх прыход цара ў Лівонію і Беларусь з усходам сонца. Усхваляючы рускага самадзержца, Полацкі, сам таго не ўсведамляючы, апяваў яго ваенныя паходы:

Веселися, царю, што Бог с тобою,

Будеш владети морем и всею Двиною.

Океан восточный власти ти годует

А юж и западны тобе ся готует.

Солнцу Восток, Запад ровне подлегают,

Даст Бог тебе, вси царем узнают.

Своеасааблівасць вершаў заключаецца ў тым, што паэт даў у іх першыя ўзоры пейзажных замалёвак. На жаль, урыўкаў такіх мала. Паэт устаўляе іх, каб параўнаць з’явы прыроды з тымі падзеямі, пра якія гаворыць. Найбольш яскравым прыкладам пейзажных замалёвак з’яўляецца ўрывак з дэкламацыі на вяртанне цара з-пад Рыгі:

В полнощных краях, где солнца полрока

Крыет промени от людского ока.

Кгды то обчат, же мает восходити,

День той празнует за фест знаменитый,

С поклоном солнцу в очы забегают,

Долго жить с оным взаемне сприяют.

Дэкламацыі С.Полацкага “Стихи краесогласные”, “Диалог краткий”, “Диалог краткий о государе царевиче” и “Приветство новорожденной царевне Марии” звязаны з яго часовым знаходжаннем у 1660 годзе ў Маскве. У гэты час становішча беларускіх земляў было няпэўным. Паэт бачыў, што над Полацкам навісла пагроза зноў трапіць у рукі палякаў. У сувязі з гэтым у дэкламацыях аўтар заклікае цара быць абаронцам беларускіх земляў. Тэма Радзімы і ў гэтых творах з’яўляецца цэнтральнай, толькі раскрыта яна інакш. Калі ў папярэдніх творах Полацкага гучаў бадзёры, узнёслы тон, то ў гэтых дэкламацыях яскрава адчуваецца трывога аўтара, яго неспакой за будучае радзімы. Прычым цар усхваляецца за якасці, супрацьлеглыя тым, якія паэт бачыў у яго ў 1656 годзе. Калі раней Полацкі апяваў ваенныя паходы цара, то тут ён сцвярджае, што “земль му пространства не треба”.

Некаторыя з гэтых дэкламацый напісаны вельмі своеасаблівымі вершамі. Напрыклад, адной з асаблівасцей дэкламацыі “Диалог краткий” з’яўляецца тое, што ,акрамя рыфмоўкі апошніх складоў, у ёй ёсць унутраная складовая рыфма. Верш мае тры цэзуры, якія разбіваюць радок на чатыры часткі. Трэцяя і чацвёртая часткі радкоў у вершы рыфмуюцца паміж сабою, а ў некаторых выпадках рыфмуецца таксама першая частка з другой: