Смекни!
smekni.com

Жанрава-тэматычная разнастайнасць і паэтычная адметнасць паэзіі Сімяона Полацкага (стр. 9 из 15)

Барока мае строга акрэсленую сістму, таму што любы мастацкі твор барока – гэта строгая сістэма з вытрыманай іерархіяй узроўняў, падпарадкаваная адзінаму эстэтычнаму заданню, сістэма, дзе кожная дэталь абавязкова арыентавана на ўспрымаючага.

Узнікненне некаторых рыс усходнееўрапейскага барока на Беларусі звязана з эпохай позняга Адраджэння, з творчасцю такіх значных яе фігур, як Ян Вісліцкі, Мікола Гусоўскі, Андрэй Рымша і інш.

Алегарычнасць, варыятыўнасць, рытарычнасць і яшчэ многія барочныя рысы, узятыя асобна, ёсць і ў іншых літаратурна-мастацкіх сістэмах эпохі Адраджэння, класіцызме, рамантызме і г.д., але ў барока ніводная з іх не існуе асобна, гэта значыць, што толькі сукупнасць гэтых рыс і вызначае барока як метад.

Першыя барочныя рысы можна прасачыць ужо ў творчасці двух сучаснікаў, двух паэтаў-лаціністаў – Яна з Вісліцы і Міколы з Гусава ў іх паэмах “Пруская вайна” і “Песня пра зубра”. Для гэтых твораў характэрныя рысы барока такія як ідэалізацыя мінулага, павышаная метафарызацыя, элементы ўпэўненасці ў няўстойлівасці ўсяго зямнога. А таксама многія спецыфічныя рысы барока: багатая эмблематычнасць, ускладненая метафарычнасць, алегарычны дыдактызм, шырокае выкарыстанне параўнанняў-гіпербал, месцамі вычурнасць умоўнапаэтычнай мовы – усё гэта адлюстравана ў творчасці Андрэя Рымшы, беларуска-польскага паэта канца 16 стагоддзя.

Асноўным канонам барока адпавядае большасць твораў беларускай філасофскай лірыкі, прычым сцвярджала яна хуткаплыннасць часу, зменлівасць прыроды і чалавечай натуры , раскрывала супярэчнасці паміж дабром ізлом, смерцю іжыццём. Але не толькі на змест, , але іна форму накладала барока выразны адбітак. Вось як гаворыць пра гэта А.Мальдзіс: “Рысы барока праявіліся ў падкрэсленай павучальнасці, рытарычнасці і мудрагелістай метафарычнасці. Каб аказаць уздзеянне на чытача, паэты выкарыстоўвалі рэзкія сэнсавыя і фармальныя супастаўленні. Змяніўся стыль паэзіі. Філасофская лірыка напоўнена нечаканымі тропамі і вычварнымі фігурамі, абстрактнымі алегорыямі і сімваламі, каламбурнай ігрой слоў. Сустракаюцца пераўвасабленні міфічных і біблейскіх вобразаў”. Менавіта ўсім гэтым асаблівасцям барочнага стылю адпавядае творчасць польска-беларускага паэта 17 стагоддзя Згібнева Марштына, паэтычны цыкл якога “Сімвалы” (“Эмблемы”) заснаваны на алегарычным тлумачэнні Бібліі.

Згібнеў Марштын, сучаснік Сімяона Полацкага, быў адным з тых паэтаў, у каго працякала літаратурнае жыццё ў рэчышчы метаду барока, таму і творы яго напісаны ў гэтым літаратурным стылі. Твор “Сімвалы” заснаваны на алегарычным тлумачэнні Бібліі. Цытаты выкарыстоўваюцца аўтарам у подпісах, “дэвізах” да вершаў, набываюць новы алегарычны змест. Вершы гэтага цыкла – тая “адзіная складаная метафара”, якая ўласціва метаду барока:

Символ 27.

Возлюбленный учит ходить

Возлюбленную свою.

Начертано: Утверди шаги

Мои на путях твоих,

Да не колеблются стопы мои.

Учи хожденью Ты меня. С Тобою

Твоею я идти учусь тропою

Кровавою, где крест и поруганье

Ты вынес – мне же, слабой, в назиданье.

Стопы направо мне, утверди колена,

Дабы дорогой, что определенна

Златым повозкам, шумным вереницам

Слуг и упряжек, пышным колесницам,

В путь отправляться я не соблазнилась,

Но той стезею, кое не торилась

Ни кавалькадой пышной, ни возами,

А сьединяет землю с небесами.

Трикраты счастлив тот, кому Ты, Боже,

Пути такие указал в подножье,

Кто с этих стежек мимо не ступает

И, крепкий в вере, во предел вступает,

Где твой престол и где бессчетны рати

Тя восхваляют, Боже Благодати.

Метафорыка верша залкам зразумела. Да таго ж, тут на поўную сілу выяўляецца тая сімволіка (каханы – бог, каханая – царква), тропіка (крывавая сцежка, залатая павозка, пышная калясніца), пераўвасабленне біблейскіх вобразаў, імкненне да бога, пошукі ісціны ў “вышніх сферах” – усе гэтыя рысы характарызуюць метад барока.

Сімяон Полацкі, творчасць якога, значная і ў колькасных адносінах, і ў сваёй багатай жанрава-тэматычнай разнастайнасці, з’яўляецца найбольш значным прадстаўніком “высокага” барока на Беларусі, гэта значыць, духоўнай паэзіі, паэзіі “вертыкальнага” руху – ад зямлі да бога.

І.Яромін, які ахарактарызаваў рукапісныя зборнікі паэта (“Вертоград многоцветный” і “Рифмологион”) як своеасаблівыя “літаратурныя музеі”, поўныя рарытэтаў і кур’ёзаў. У гэтых зборніках ёсць і вершаваныя анекдоты, і аповесці аб цудах, ёсць вершы, якія можна чытаць і разглядаць, ёсць вершы, якія нельга прачытаць без спецыяльнага ключа. Полацкі не даражыў праўдападобнасцю; рэч была для яго толькі знакам, “гіерогліфікам” ісціны, і таму даследчык робіць вывад, што С.Полацкі першы па тым часе быў беларускім паэтам, “творчасць якога абапіралася на акрэсленую сістэму паэтычнага стылю”.

Адной з галоўных асаблівасцей метаду барока ў літаратуры бла гіпербалізацыя, эмацыянальнасць пачуццяў, тое ўздзеянне на псіхіку чытача з мэтай выклікаць у яго пэўны афект. Вось, напрыклад, верш “Слово, яже Христос распятый на кресте молвил до бога отца”, які рабіў незабыўнае ўражанне на чытача:

Иж тебе болезнь всяко обыймает,

Заледво душа во плоти застает.

Вся члонки на крест срокго растягнены,

Яко на гуслях струны натягнены.

Глава зранена, плоть страшно шарпана,

Руки и ноги гвоздами поколано.

Очи и уста заплынули, лице зчернело.

Згола всее страсти на тя ся спихнули…

Барочная літаратура, імкнучыся выклікаць у чытача патрэбны дыдактычны эфект, карысталася супастаўленнем супрацьлеглых паняццяў зямнога і вечнага, прыгожага і агіднага, высокага і нізкага. Такія прыёмы любіў ужываць і С.Полацкі, прычым, пастаяннае нагрувашчванне кантрастаў пераходзіць у яго амаль у “любаванне” імі, робіцца самамэтай, нейкім “пляценнем” тропаў. Вось як, напрыклад, служыць прадмова да “Вертограда многоцветного”: “Обрядет зуе благородный и богатый врачеества недугом своим: гордости смирение, сребролюбие благорасточение, скупости подаяние, всехвальству смиренномудрие обрящет худородный и нищий своим недугом целебная: роптанию терпение, татбе трудолюбие, зависти тленных презрение…” Часта выкарыстоўвае Полацкі і алегарычныя супастаўленні, запазычаныя з барочнага арсенала: “счарнеласць лица” – “светлость ока”; Хрыстос “жаждуею зморенны” – Хрыстос “без дна вод живых”; “Тма имглиста” – “солнечное променье”, такая кантраснасць назіраецца не толькі ў духоўных, але і ў свецкіх вершах Сімяона. Напрыклад, у прывітальным вершы рускаму цару Аляксею Міхайлавічу:

Не всегда на воздусе бывает тма имглистая,

Аки вставичие трвает ноч чорно облачистая.

Але и солнечное променьми коло блестает.

Затым и самого сияющага светлость бывает.

Полацкі часта іўмела выкарыстоўвае «касмічную» і астралагічную сімволіку. Любімыя вобразы – Сонца (яно выступае ў вершах і ў прамым сэнсе – нябеснае свяціла, так і ў пераносным – сімвал дабрачыннасці, “истинной веры”), месяц, зоры, планеты, дзень і ноч і г.д.:

Солнце на землю не само действует,

Но и луна с ним много изводствует.

Ты, царю , солнце, а луна – Мария царица…

Стылю барока адпавядае і паэтычная мова С.Полацкага. Многія эпітэты, метафары, параўнанні вельмі тыповыя для эпохі Контррэфармацыі: “оплаканный мир”, “тьма неверия”, “ров отчаяния”, “сынове тма”, “меч еретика”. Для яго стылю характэрна насычанасць біблейскімі цытатамі і антычнымі рэміністэнцыямі.

С.Полацкі вельмі дбаў пра форму сваіх вершаў, выкарыстоўваў гульню слоў, жангліраваў тропамі: для яго творчасці характэрны так званыя “барочныя фугі” – разгорнутыя перыяды, часта пра змест твораў гаварыць не прыходзіцца: ён цалкам падпарадкаваны іх вонкавай форме.

Творчасці Полацкага ўласціва агульная тэндэнцыя імкнення да ідэалізму і містыкі з яе культам нябеснага, вечнага. Хуткаплыннасць часу, марнасць зямнога жыцця Полацкі пацвярджае назіраннямі і над прыродай (“Песенька аб смерці”).

Стыль Полацкага вызначаецца некаторай аднастайнасцю. Гэта нельга назваць недахопам пісьма паэта. Ад паэта барока патрабавала адно: умець вар’іраваць прапанаваную тэму. Як трапна вызначала Л.А. Сафронава, “мастацтва барока пазбаўлена выпадковасці ў самой сваёй арганізацыі”. Паэту цяжка быць арыгінальным, бо ён вымушаны будаваць тропы ўжо па прынятым узорам, калі ён не мае права мяняць вершаваныя формы, калі ён звязаны надзвычай жорсткімі канонамі: абавязковым парадкам слоў, немагчымасцю спалучаць у радку некалькі слоў з аднолькавым канчаткам, калі жанр твора павінен быць выбраным у адпаведнасці з яго тэмай, калі паэт мусіў падбіраць такія словы, гукавы склад якіх адпавядаў бы пачуццям, якія хоча выказаць аўтар. Напрыклад, калі Полацкаму трэба выказаць высакароднасць, ён падбірае словы з гукам [а]. Таму ў “Прывітальных вершах цару Аляксею Міхайлавічу” чытаем:

Не всегда на воздусе бывает тма имглистая,

Аки вставичие трвает ноч чорно облачистая.

Але паэту ўдалося пераадолець аднастайнасць і манатоннасць гучання верша, прыдаць большую дынамічнасць і лёгкасць; асабліва гэта сказалася на вершах, напісаных сапфічнай страфо. У Полацкага адчуваецца агульнабарочная тэндэнцыя да ўдакладнення формы верша. Так, у “Слове, яже Христос распятый на кресте молвил до бога отца” заўважаем, што назвы частак верша, іх “дэвізы” таксама складаюць невялікі верш:

а Отче! Отпусти им, не ведят бо, что творят

………………………………………

б Днесь со мною будеши в раи

…………………………………………

а Жено! Се сын твой, се мати твоя

…………………………………………

б Боже мой, боже, во скуюм я остави!

Паэтычны стыль Сімяона Полацкага характарызуецца ўсімі асаблівасцямі, якія мае літаратурны метад барока: выкарыстанне антычнай міфалогіі, ужыванне ўзмацняльных метафар, якія складаюцца з назоўніка ў назоўным склоне і назоўніка ў родным склоне (“искоренитель ереси”, “церкви фундамент”, “розшырытел веры”), тэндэнцыя да ўдакладнення будовы твора, адцягненасць зместу, аперыраванне “касмаграфічнымі” паняццямі і суправаджэнне тэкста малюнкамі і інш. Усё гэта і дае нам падставы сцвярджаць, што Сімяон Полацкі быў буйнейшым прадстаўніком “шцілю” барока на Беларусі.