Смекни!
smekni.com

Тэорыя нацый і нацыяналізму Э. Гэллнера (стр. 5 из 5)

Найбольш жорсткай з'яўляецца тая фаза нацыяналізму, якая суправаджае раннюю індустрыялізацыю і распаўсюджванне індустрыялізму. Ствараецца няўстойлівая сацыяльная сітуацыя, дзе вострую палітычную, эканамічную і адукацыйную няроўнасць утварае ланцуг хваравітых, часта перасякальных неадпаведнасцяў. Адначасова узнікаюць новыя, згоду з культурай палітычныя адзінкі. Пры ўмове, калі гэтыя шматлікія і зведзеныя разам няроўнасці больш ці менш супадаюць з відавочнымі, зразумелымі і прыкметнымі ўсім этнічным і культурным неадпаведнасцям, зноў ўзніклыя адзінкі непазбежна паўстаюць пад этнічныя сцягі.

Аўтар лічыць, што толькі ў эпоху індустрыяльнага грамадства - грамадства руху можа існаваць нацыяналізм, бо «нарастальная хваля мадэрнізацыі захлыствае свет, прымушае амаль кожнага ў той ці іншы момант адчуць на сабе несправядлівасць зносін з сабой і ўбачыць вінаватага ў прадстаўніку іншай «нацыі». Калі вакол яго збярэцца дастатковая колькасць такіх жа ахвяр, што і ён сам, нараджаецца нацыяналізм». Узнікае пытанне, ці будзе нацыяналізм заставацца вядучай сілай у свеце, калі індустрыялізацыя ў той ці іншай меры завершыцца. Аўтар разумее, што ў бліжэйшы час, наш век, свет яшчэ вельмі далёкі ад поўнага задавальнення ўсіх яго эканамічных патрэбаў, тым не менш спрабуе адказаць на яго, хоць любы адказ будзе ўсяго толькі гіпатэтычным. «Калі наша грамадства, культурна аднастайнае, мабільнае і амаль бясструктурнае ў сваім сярэднім слоі, перастане быць пераважным, сацыяльныя асновы нацыяналізму падвергнуцца глыбокім змяненням. Але гэта наўрад ці здарыцца на нашым вяку». (11)


Заключэнне

нацыяналізм дзяржава гэллнер

Погляд Геллнера дастаткова арыгінальны і цікавы. У вызначэнні «нацыі» ён абыходзіцца без паняцця «агульнасць», замест гэтага ён прапануе іншае разуменне, звязанае з эмацыйнымі паняццямі: датычнасьці і салідарнасці, адзінай спадчыны, свабоднага выбару і падзелянага супрацьпастаўлення. Аўтар сам у заключэнні да сваёй кнігі прызнае, што яго канцэпцыя новая, непадобная на іншыя, асабліва на тую, якая доўгі час панавала ў савецкай навуцы. Для Геллнера нацыяналізм - гістарычны феномен, аб'ект навуковага аналізу, на якім будуецца складаная канцэпцыя нацыянальных адносін сучаснай цывілізацыі. Нацыі - гэта прадукт чалавечых перакананняў, прыхільнасцяў і схільнасцяў.

На мой погляд, тэорыі, што асьвятляюць пытаньне нацыі, з’яўляюцца адной з самых цікавых і важных частак палітычнай навукі, таму што датычацца аноўнага аспекту будаваньня дзяржаўнасьці- яе фундаменту, таму што кожная дзяржава, што прэтэндуе на прабудову моцнай палітычнай сістэмы моцнай краіны, павінна ўлічваць вось гэтае стратэгічнае пытаньне нацыі і нацыянальнай ідэі. Безумоўна трэба вывучаць, развіваць навуковыя даследваньні ў гэтай галіне і ня толькі ў межах паліталагічных дысцыплін, ці дысцыплін, што вывучаюць палітычныя ідэялогіі, трэба развіваць тэму нацыі і ў межах гісторыі, філасофіі, іншых сацыя-гуманітарных навук, папулярызаваць нацыянальную ідэю, зрабіць яе сапраўднай народнай мэтай, культывіраваць нацыянальную самасвядомасць – гэта і есць актуальнасць тэмы на сенешні дзень. Сучаснае становішча міжнароднай сусветнай палітыкі паказвае, што, каб “ без усякага супраціву не адправіцца на звалку гісторыі” трэба змагацца за сваю культуру, нацыю, нацыянальную ідэю і ў гэтай сітуацыі нацыяналізм выступае свайго роду дапаможным сродкам у гэтым нялегкім працэсе. Працэсе захаваньня і памнажэння нацыянальнага вопыту і далейшага станаўлення нацыі.


Літаратура

1)Э.Гэллнер. Нацыі і нацыяналізм – Выдавецтва: М.: Прогресс, 1991 г.

“Апісаньні”

2)Э.Гэллнер. Нацыі і нацыяналізм – Выдавецтва: М.: Прогресс, 1991 г.

“Апісаньні. Нацыяналізм”

3)Э.Гэллнер. Нацыі і нацыяналізм – Выдавецтва: М.: Прогресс, 1991 г.

“Апісаньні. Нацыя”

4)Вебер М. Политика как призвание и профессия / Избранные произведения. - М., 1990.

5)Э.Гэллнер. Нацыі і нацыяналізм – Выдавецтва: М.: Прогресс, 1991 г.

“Апісаньні. Дзяржава”

6) Міронаў В.В. “Философия: Учебник для вузов”: М.: Норма

7)Э.Гэллнер. Нацыі і нацыяналізм – Выдавецтва: М.: Прогресс, 1991 г.

“Індустрыяльнае грамадства”

8)Э.Гэллнер. Нацыі і нацыяналізм – Выдавецтва: М.: Прогресс, 1991 г.

“тыпалогія нацяналізмаў”

9)Э.Гэллнер. Нацыі і нацыяналізм – Выдавецтва: М.: Прогресс, 1991 г.

“тыпалогія нацяналізмаў. Нацыяналізм дыяспары”

10)Э.Гэллнер. Нацыі і нацыяналізм – Выдавецтва: М.: Прогресс, 1991 г.

“пераход да веку нацыяналізму. Слабасьць нацыяналізму”.

11)Э.Гэллнер. Нацыі і нацыяналізм – Выдавецтва: М.: Прогресс, 1991 г.

“Будучыня нацыяналізму”

12) Праф. П. І. Кавалеўскі "Рускі нацыяналізм і нацыянальнае паўстанне ў Расіі ", СПб., 2006г.

13) І.А. Ільін (1883-1954), рускі філосаф і палітолаг. "Маніфест Рускага Руху"