Смекни!
smekni.com

О. В. Ясинская «Педагоги нашей школы ветераны Великой Отечественной войны» (стр. 10 из 14)

Лявонпаль

Вучань 1.

Звініць ля палаца язміннае голле.

Схіляецца бор да прадонняў Дзвіны

Лявонава поле,

Лявонава поле –

Імя самай першай вясны.

Згадамі гаркоты ўсе болей і болей.

З гадамі даўжэюць вяртання шляхі.

Лявонава поле,

Лявонава поле –

Крутыя твае берагі.

Мяне прывітала нялегкая доля.

Любоў і надзея – ў крыле салаўя.

Лявонава поле,

Лявонава поле –

Айчынная песня мая.

Веска Лявонпаль у перакладзе азначае “горад Лявона”. А адкуль жа пайшла гэта назва? Мы гэтае пытанне можам легка высветліць.

Аповяд кіраўніка гуртка. “Крыху з гісторыі мясціны”

Аказваецца, курганныя могілкі ў наваколлях Лявонпаля сведчаць, што тысячу гадоў таму тут жылі людзі, існавалі паселішчы. Да жалезнага веку адносяцца недалекія гарадзішчы днепрадзвінскай культуры ў весках Гвардзейскае і Блізкае Чурылава, гарадзішчы балтаў, а пазней парубежны астрог палачан ля Пруднікаў – Вята. Больш познія рытуальныя курганы ля Чамяроў, Блізкага Чурылава. Якія сугучныя назвы, калі улічыць, што і Лявонпаль некалі называўся Лількамі, Чурылавічамі. Захаваўся дакумент ад 1564 г. пра тое, што нейкі Нарбут атрымаў ад уладальніцы Масальскай права на “гоны бабровыя на рацэ Друя і ў Чурылавічах на рацэ Волце, або там, дзе яна ўкажа ”… Абшары тых Чурылавіцкіх зямель складалі калісь дзядзіцтва Масальскіх. У 1595 г. Масальская пакінула іх Лукашу Мірскаму. З 1604 г. гаспадараць тут Дзевачкі. З 1611 г. – Леў Сапега… Частку тых уладанняў у 1613 годзе мелі Дусяцкія-Рудаміны, а ў 1680 г. – Мірскія. Тутэйшыя ўгоддзі належылі ў 1687 г. ксяндзу віленскаму, прэлату і біскупу смаленскаму Мікалаю Згерскаму, у 1697 г.- Выгорскаму, потым Агінскаму. Дакументы сведчаць, што ў 1700 годзе тут была ўніяцкая царква, якая абрушылася праз 40 гадоў.

У 1742-1745 гг. валодаў гэтымі мясцінамі Клячкоўскі. Ад яго купіў брэсцкі ваявода Мікалай Лапацінскі. Ен і ўвекавечыў у новай назве вескі імя свайго бацькі, удзельніка пахода на Вену. У 1748 годзе ўладанні былі пашыраны за кошт другой часткі Чурылавіч і Грудзінава, што належылі Мікалаю Сапегу. А так званы “рубеж намераў дасягнуты ў 1748 годзе, калі адбылося апошняе пашырэнне ўладанняў”.

Гуртковец 2.

Амаль 200 гадоў Лявонпаль быў пад уладаннем Лапацінскіх, менавіта яны садзейнічалі росквіту мястэчка. Гэта сям’я была вельмі багатая. Яны пабудавалі палац, цагельны завод (знойдзена цэгла з літарамі SL – Станіслаў Лапацінскі), млыны, ткацкую мануфактуру, майстэрню па вырабу капелюшаў, суконную фабрыку, друкарню, мноства іншых гаспадарчых аб’ектаў. Вакол палаца быў закладзены прыгожы парк. Тут знаходзілася аранжэрэя, дзе расло 226 экзатычных раслін, праводзіліся розныя навуковыя даследванні па батаніцы. Лапацінскія вялі інтэнсіўную перапіску з вядомымі вучонымі, асветнікамі не толькі Рэчы Паспалітай, але і іншых краін.

Дзякуючы Лапацінскім мы маем адзіныя ў раене два помнікі архітэктуры рэспубліканскага значэння – палац у стылі барока і Траецкую царкву. Будаўніцтва сядзібы звязана з імем мікалая Лапацінскага, брэсцкага ваяводы.

Гуртковец 3.

Вы, напэўна, бачылі хоць раз цудоўны палац Лапацінскіх. Ен пабудаваны з цэглы мясцовай вытворчасці Лапацінскіх, таўшчыня сцен будынка дасягае метра. Менавіта таму будынак адолеў час і разбурэнні.

Сядзіба размешчана на маляўнічым беразе Заходняй Дзвіны. Яна ўключае палац, флігелі, шматлікія гаспадарчыя пабудовы, пейзажны парк. З заходняга і паўночнага боку яе агінае канал. Уязныя брамы пабудаваны пазней, у пачатку XIX ст. у стылі класіцызму. Іх было не менш шасці, хаця многія крыніцы называюць адну.

Падмурак палаца з вялікіх камянеў і цэглы ўтварае магутныя сутарэнні. Не выключана, што гэта рэшткі ранейшай сядзібы. Падвалы квадратныя. У іх месціліся кухня і жылле для прыслугі. Цэнтральная частка палаца духпавярховая з двухсхільным дахам і фігурнымі франтонамі. Бакавыя выцягнутыя крылы аднапавярховыя, сіметрычныя цэнтральнай частцы, таксама з двухсхільнымі дахамі і трохвугольнымі франтонамі. Будынак мае высокі цокаль, да галоўнага ўваходу вядзе шырокая лесвіца з тэрасай паміж двума маршамі. Акрамя таго, дом выдатна дэкаратыўна аздоблены. Трэба сказаць, што палац не аднойчы перабудоўваўся. У 1831 годзе (у многіх крыніцах памылкова ўказваецца 1863 год) казакі, помсцячы Лапацінскім за актыўны ўдзел у паўстанні супраць расійскіх уладаў, спалілі сядзібны дом. Але моцныя сцены вытрымалі. Будынак быў адноўлены. Падчас грамадзянскай вайны дом згарэў. Эўэбіюш, які тады займаўся навукай у Вільні і Варшаве, аднаўляе палац, перабудоўвае яго ўнутры і перадае вернікам пад касцел.

Кіраўнік гуртка.

Вядомы беларускі паэт С.Панізнік сказаў: “Лявонпаль – гэта музей пад адкрытым небам. Гэта наша не маленькая, а вялікая Радзіма. Мы вельмі багатыя, бо нам есць што паказаць”. І сапраўды, не паспеем мы далека адысці, як перад намі паўстае драўляная Свята-Троіцкая царква, таксама помнік рэспубліканскага значэння.

Траецкая царква і званіца з дрэва ўзведзены на грошы Мікалая Лапацінскага у 1774-75 гадах. Выдатны, хрэстаматыйны помнік местачковая драўлянай сакральнай народнай архітэктуры з рысамі барока. Пабудавана без ніводнага цвіка. За актыўны удзел тутэйшага насельніцтва у нацыянальна-вызваленчым паўстанні 1831 года пераведзена ў праваслаўную.

У выніку пастаянных спрэчак паміж лявонпальскімі католікамі і праваслаўнымі на глебе права маемасці на будынак былой ўніяцкай царквы, і яго знешняе падабенства на касцел, было вырашана ў канцы 1940-х гадоў знесці вежы фасаду. У цяжкі пасляваенны час было прасцей спілаваць старыя апоўзлыя вежы, чым рамантаваць іх. А каб будынак хоць чымсці нагадваў храм, зверху пасярэдзіне даху, мясцовымі майстрамі быў надбудаваны невялікі купал. У такім стрыманым выглядзе царква дайшла да нашага часу.

Нягледзячы на моцны антырэлігійны ўціск у савецкі час, дзякуючы намаганням айца Мікалая, які служыць тут з 1959 г., і падтрымцы мясцовых вернікаў, царква ніколі не зачынялася і заўседы была цэнтрам праваслаўнага духоўнага жыцця не толькі Лявонпаля, а і вельмі вялікага прылеглага наваколля.

Да нашых дзен старажытны драўляны будынак захаваўся ў добрым стане і захапляе сучаснікаў сваей прыгажосцю і таямнічацю.

Гуртковец 4.

На ўскрайку Лявонпаля захавалася калона, пабудаваная па загаду Яна Нікадэма Лапаціскага ў гонар Канстытуцыі 3 мая 1791г. – 9 метровы слуп з цэглы з барэльефамі па карнізу верха, упрыгожанага арлом.

Вось як апісаў падзею сам Ян Нікадэм Лапацінскі 22 жніўня 1791г.: “Задумаў я увекавечыць тут, на мяжы Рэчы Паспалітай, перад тварам нашага грознага ворага вялікую справу Канстытуцыі 3 мая, у якой есць мая, хоць і сціплая частка. З гэтай мэтай загадаў я вымураваць слуп вялікі паводле майго накіду на адкрытым месцы, амаль над самой Дзвіной, каб быў ен здалек бачны нашым несчаслівым братам за кардонам і мацаваў іхняе сэрца надзеяй”.

18 кастрычніка адбылося адкрыцце гэтага помніка. Яго асвяціў віленскі біскуп, прысутнічала шмат шляхты Браслаўскага павета, ў тым ліку і генерал Мірскі з братам, Вяліковіч, Агінскі, Рудамін, Свірскія і інш. У прамовах заклікалі да абароны роднага краю. Не прайшло і двух гадоў, як практычна ўсе з прысутных прынялі ўдзел у паўстанні пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі.

Славіцца наша родная зямля і знакамітымі іменамі… Адно з іх – Сяргей Панізнік. Усю цікавую інфармацыю пра нашага славутага земляка вы можыце даведацца з матэрыялаў “Сяргей Панізнік” на выставе.

Гуртковец 5

Нельга не успомніць пра музей “Хата бабкі Ядзвінні з роду Панізнікаў”… Музей складаецца з двух пакояў.

Лявонпаль—малая Радзіма беларускага паэта Сяргея Панізніка. З яго лёгкай рукі з'явіўся музей Радзімазнаўства.

Кіруе ім Таццяна Канстанцінаўна Кліманская, якая больш за 30 гадоў загадвае бібліятэкай. Экспазіцыя музея ўтрымлівае больш 3000 экспанатаў, якія ў асноўным падораны многімі мясцовымі жыхарамі. Свабоднай плошчы няма. Тут можна паглядзець нават на драўляны веласіпед, зроблены кімсьці з вясковых. Гармонік стогадовага ўзросту, кніга 1868 года, "Евангелле" 1914-га, "Беларускі каляндар" 1929-га. Можна паслухаць патэфон, падзівіцца на старасвецкую мэблю, даведацца пра лёсы асобных людзей, нават сем'яў і родаў. Кожная рэч, дакументы вартыя увагі.

Словы педагога: Ну вось вы і праслухалі цікавыя і каштоўныя звесткі пра маленькі куточак нашай Радзімы.

3. Замацаванне новага матэрыяла.

1) Што было пабудавана ў гонар Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 3 мая 1791г.?

2) Які будынак быў узведзены на грошы Мікалая Лапацінскага ў 1774-75г.?

3) Назваць прыгожы будынак, у якім некалі жылі Лапацінскія?

4) Як завуць нашага славутага земляка, аўтара шматлікіх твораў?

5) Назваць музей, заснаваны Сяргеем Панізнікам.

4. Вынік

Не стоіцца сэрца

пакуль берагі

Люляюць

прыдзвінскія хвалі.

Два словы чароўныя

“…Мой дарагі”

Мяне тут

Праз годы

Прызналі.

І я не магу

размінуцца з табой,

О памяць

Юначага краю.

Прыдзвінскіх бароў

Густакронны

Прыбой

Я слухаю… і заміраю…

Ізноў уздымаецца

сполах над ім

Рабінавай ночы

басовай.

Лявонпаль!

Навекі

Я буду тваім

Ахоўнікам

Вартай бяссоннай.

Сяргей Панізнік

Разработка

занятия в историко-литературном кружке

«Жывіца»

(для учащихся среднего и старшего

школьного возраста)

подготовила руководитель кружка

УО «Дворносельская ГОСШ -сад»

Закревская Н.П.

Тэма: “У палоне беларускага слова”

(Свята-сустрэча з мясцовым паэтам Браніславам Маразом)

Мэта: пазнаёміць гурткоўцаў з асобай і творчасцю Б.Ю.Мараза;