Смекни!
smekni.com

О. В. Ясинская «Педагоги нашей школы ветераны Великой Отечественной войны» (стр. 12 из 14)

Выступленне Б. Мараза

1-ы вядучы.

А цяпер выступяць нашы вучні з інсцэніраванай Вашай байкай “Мурка”.

Выступленне дзяцей

Мурка

Весняю раніцай у цёмным завулку

Стрэў коцік Вася чароўную Мурку.

Лапку на шыйку ёй ціха паклаў

І замурлыкаў: “Каханая, мяў.

Здзіўлены я прыгажосцю тваёй.

Можа б ты жонкаю стала маёй?”

Мурка ад шчасця свій хвост распушыла,

Коціку Васю ўсміхнулася міла

І, напаткаўшы ля веснічак маму,

Ціха сказала: “Выходжу я замуж.

Вася прыгожы. вясёлы, сучасны.

Доўгія вушы і хвост мае класны”,

Так расказала дачушка матулі

І да ката паляцела, як куля.

Год праляцеў з той вясёлай пары.

Сумнач Мурка сядзіць у двары.

Ціха сваіх кацянятак люляе,

А яе Вася з другою гуляе.

Гэтакім Муркам параіць я мушу:

Трэба глядзець не на хвост, а ў душу.

2-і вядучы.

А ці ведаеце вы, хто такі гусляр?

1-ы вядучы.

Канечне, гэта чалавек, які іграе на гуслях.

2-і вядучы.

Не, мае даражэнькія, гэта той, хто даглядае гусей. А хто такі маладзік?

1-ы вядучы.

Не хто, а што. І гэта малады месячык.

2-і вядучы.

А вось і не . Маладзік – гэта муж маладзіцы. А графік – сын графа. А куратнік – месца для курэння.

1-ы вядучы.

Мне ўсё зразумела! Ты, напэўна, гартаў тлумачальны слоўнік Браніслава Юльянавіча. Такія тлумачэнні можа даць толькі той, хто ўдумліва адносіцца да слова.

2-і вядучы.

Браніслаў Юльянавіч, як у звыклых словах знайсці такі “патаемны” сэнс?

Выступленне Б. Мараза

1-ы вядучы.

Працягам нашай вясёлай размовы стануць Вашы частушкі ў выкананні вучняў нашай школы.

Гучаць частушкі

- Можа б, сын, памог мне трохі?

- Не магу, у мяне ўрокі. –

Буркнуў злосна хлопчык Жора

І прыкрыў “Трох мушкецёраў”

У першым класе ліў я слёзы –

Пасадзілі побач з Розай.

А ў дзесятым сеў з ёй Якаў

Я ад зайздрасці заплакаў.

Наша Мая да ўрокаў

Стракатала, як сарока.

А пайшла да дошкі Мая –

Раптам стала, як нямая.

Што са мной не прывітаўся? –

Настаўнік у вучня запытаўся.

-Дык вы ж вучаце не ў нас, -

Пачуў ён раптам у адказ.

Саша ў школе гаманлівы,

Б’е аб зубы свій язык.

Памаўчаць і паўхвіліны

Нат на ўроку не прывык.

Глеб хваліўся перад Клавай,

Што ён добра ўмее плаваць.

Сапраўды, “паплаваў” трошкі

Ён на хіміі ля дошкі.

-Як закончу дзесяць класаў,

Ажанюся, - кажа Вася, -

Трошкі ў цешчы адпачну,

працаваць пасля пачну.

1-ы вядучы.

Браніслаў Юльянавіч, мы для Вас падрыхтавалі сюрпрыз.

Вы, напэўна, ведаеце, што ўнучка Вашай стрыечнай сястры займаецца ў нашай школе. Завуць яе Ірына Радзіхоўская.

2-і вядучы.

А ці вядома Вам, што яна піша вершы? Напэўна, не. І яшчэ адна Ваша сваячніца - Алена Басікірская - таксама паэтэса. Гэта наводзіць на думку, што Ваш род адзначаны таленавітасцю, творчым пачаткам.

2-і вядучы.

Давайце ўсе разам паслухаем Ірыну. Яна прачытае два свае вершы.

Ёсць вёсачка ціхая…

Ёсць вёсачка ціхая ў нашым раёне,

Дзе сонейка цёплае свеціць ярчэй,

Дзе ручая серабрыстага гоман,

Дзе песні спявае гучней салавей.

Тут школа старая ў гонкіх бярозках,

Зялёныя “горы”, амшары тут ёсць,

У гэтай вось школе, на гэтых пагорках

Бабулі маёй прайшла маладосць.

Жывуць тут цудоўныя, добрыя людзі

З адкрытаю свету чулай душой.

І вельмі я рада, што тут, ля Міёраў,

Жыву я ў вёсачцы ціхай сваёй.

Дворным Сялом гэта вёска завецца.

Яна хоць маленькая – тут пабывай.

І застанецца заўсёды ў сэрцы

Гэты куточак, чароўны мой край.

Мои рисунки

Я не знаю, что мне делать…

Я не знаю, как мне быть…

А-а-а! Придумала! Идея!

Надо срочно мел добыть.

Нарисую на асфальте

(Мел скорее только дайте)

Нашу серенькую кошку,

Как она глядит в окошко.

А за кошкой будет мышка –

Эта серая воришка.

Нарисую я и будку,

А на будке – незабудку.

Возле будки сидит пёс,

Вверх задрал он чёрный нос.

В небе – птиц. Ну, а пока

Нарисую облака.

А потом – и самолёт,

А на море – целый флот.

Буду всё я рисовать,

Вам осталось мел мне дать.

1-ы вядучы.

Браніслаў Юльянавіч, што Вы можаце сказаць Ірыне пра яе вершы, як сталы, вопытны і мудры пісьменнік?

Выступленне Б. Мараза

2-і вядучы.

Падыходзіць да канца наша сустрэча. Зразумела, што за такі кароткі час нельга ахапіць усе тэмы і матывы Вашай творчасці.

1-ы вядучы.

Але і яго было дастаткова, каб зразумець, што Ваша душа заўсёды была ў палоне нашага пяшчотнага, поўнага шчырасці, кроўнага беларускага слова.

2-і вядучы.

І напрыканцы мы яшчэ раз хочам акунуцца ў мелодыю Вашай паэзіі. Давайце паслухаем папуры з вершаў розных гадоў, рознага зместу і тэматыкі.

Папуры з вершаў Б. Мараза

1. Хіба х можна пра кут свой забыцца,

Дзе звініць пад гарою крыніца,

Дзе засеяны радасцю гоні,

Дзе мазоль першы лёг на далоні.

Дзе абняў малады клён таполю –

Гэты кут палюбіў я да болю.

Са сцюдзёнай празрыстай крыніцы

Там нап’юся гаючай вадзіцы,

І адчую моц зноўку і сілу…

Добры дзень, кут мой родны і мілы!

( “Родны кут” )

1. Белы пух ляціць з таполяў

І кружыцца, нібы снег:

Апускаецца на поле –

Узлятае зноўку ўверх.

Непаседы – шпачаняты

Павылазілі з “дамоў”,

Бы свавольныя рабяты,

Больш не слухаюць бацькоў.

Цёплы ветрык лашчыць твары,

Сушыць срэбную расу,

Наліліся сокам травы,

Клічуць вострую касу.

( “Чэрвень” )

3. З тваіх рук я не выпіў да дна

Келіх шчасця – віна векавога.

Ты адна ў маім сэрцы, адна –

І не трэба мне болей нікога.

Я ўсё той, па-ранейшаму той:

Хоць смяюся ды ўпотайкі плачу.

Да людзей я хінуся душой

І спяшаю к табе пры няўдачах.

Ад цябе я вяртаюся ў свет

Добры, ласкавы, з чыстым сумленнем

І душу зарадзіўшы як след,

Паэтычным, высокім натхненнем.

( “Каханне” )

4. Заблішчэлі, нібы вугалькі,

На сівых балотах журавіны.

Пралятае ў вырай ля ракі

Клін журботны ў небе жураўліны.

Адшумела, адгрымела, адцвіло.

Цішынёй спавіта ўсё ў прыродзе.

Праязджае восень праз сяло

На сатканай з туманоў падводзе.

( “Асенні матыў” )

5. Усмешка – гэта дар прыроды,

Што сее ўсюды зерне згоды,

Што дарыць радасць і натхненне

І вырывае зла карэнне.

Цвіла каб згода паміж люду,

Дары ты ўсмешкі свае ўсюду.

( Усмешка” )

6. Зазірнуў праз шыбу

Ранак прамяністы,

Абудзіў сялібу

Певень галасісты.

Дзынкнула ля сенцаў

Пчолка, нібы куля.

Адчыні акенца,

Мілая матуля!

Зноў няхай так будзе,

Як было тут колісь,

Мне пяшчотна грудзі

Хай прамень праколе.

З-пад квяцістай хусткі

Свецяць вочы ласкай.

Ем пірог я хрусткі

З вэнджанай каўбаскай.

Пеніцца ў кварце

Сырадой духмяны…

А ўжо скроні маці