Пытанне: Аб чым сведчыць знаходка крыцы? Адказ: Яна сведчыць, што ў гэтых мясцінах плавілі жалеза. З’яўленне жалезных вырабаў прывяло да ўзнікнення паміж людзьмі няроўнасці. Пачасціліся сутычкі паміж плямёнамі, таму людзі пачалі сяліцца ў цяжкадаступных месцах, на стромкіх пагорках, на высыпах паміж азёраў і балот, на абрывістых берагах рэк. Паселішчы ўмацоўваліся валамі, парканамі, акружаліся глыбокімі ірвамі. У нашых мясцінах жылі тады плямёны балтаў: днепрадзвінская культура і штрыхавой керамікі. Паказваем аскепкі керамікі гэтых культур, разам з дзецьмі выяўляем іх адрозненні і агульныя рысы. На археалагічнай карце паказваем гарадзішчы: Паддубнікі, Язна, Шарагі, Субачава, Сабалеўшчына, Панізава, Гвардзейскія, Пруднікі, Вострава. Дзякуючы пошуку “Арганаўты мінулага”, былі знойдзены гарадзішчы ля в.Гарані, Вусаўцы, Федарцы. Зараз удзельнік раскопак гарадзішча (на занятак запрашаем самых старэйшых гурткоўцаў-школьнікаў, якія былі на раскопках) раскажа аб знаходках і занятках на гарадзішчы Пруднікі, раскопкі якога вядуцца ўжо на працягу 20 год. Можна таксама падрыхтаваць кароткія паведамленні аб раскопках гарадзішч Язна, Паддубнікі, выкарыстаўшы энцыклапедыю: “Археалогія і нумізматыка Беларусі”, або “Збор помнікаў Віцебскай вобласці”.
4.Таямніцы курганоў
Месцы пахаванняў нашых продкаў – курганныя магільнікі – адзін з найбольш цікавых і загадкавых археалагічных помнікаў. У нашым раёне яны захаваліся ля в.Снегі (адкрыты “Арганаўтамі”), Вята, Чурылава, Спігальшчына, Чэмяры. Найбольш даследаваны курганы ля в.Кублішчына, Лясная. Раскапвалі гэтыя пахаванні нашы гурткоўцы разам з вучонымі АН Беларусі. Перад пачаткам аповяда аб даследваннях курганоў пажадана зачытаць успаміны арабскага гандляра, відавочца пахаванняў у славян (змешчана ў кнізе А.Нечвалодава “Сказание о земле русской» 1913. Расказваем аб курганах у Кублішчыне, выкарыстоўваючы слайды, фотаздымкі, замалёўкі з раскопак. Тут раскапана 20 курганоў. Выяўлены тры тыпы пахавальных абрадаў: трупаспаленні, трупапалажэнні і пустыя курганы. Аднак ва ўсіх курганах выяўлены попельна-вугальная праслойка на мацярыку, або ў паглыбленні 10-20 см.
Пытанне: Чаму ў некаторых курганах адсутнічаюць пахаванні? Гурткоўцы выказваюць наступныя меркаванні:
а) нябожчыка цела не знайшлі,
б) загінуў на вайне,
в) пахаванне, было спалена ў іншым месцы, рэшткі ставіліся на паверхні кургана ў гаршчку, таму і не заставіліся,
г) насып выкананы ў рэтуальных мэтах у гонар якой-небудзь падзеі.
Курганаў з трупаспаленнем знойдзена менш, усе яны адносяцца да 10 ст. Большасць пахаванняў з рэшткамі шкілетаў утрымлівалі багаты інвентар. Жаночыя пахаванні былі з упрыгожваннямі: пацеркамі, бранзалетамі, пярсцёнкамі, шыйнымі грыўнямі, пранізкамі, спражкамі, бразготкамі, паказваем іх малюнкі і здымкі, або іх сапраўдны выгляд. Мужчынскія пахаванні больш сціплыя: крэсіва, нажы, наканечнікі дзідаў, фібулы (зашпількі). Велічыня курганных насыпаў ад 0,5м да 1,5м вышыні, дыяметр 5-8м. Толькі адзін курган меў памеры 30м у дыяметры і 3 м вышыня. Але самае загадкавае там было само пахаванне. Пахаванне мужчыны і жанчыны не мела ніякіх пахавальных знаходак. Але жаночы чэрап меў гарызантальны спіл верхняй часткі, адзіная знаходка такога кшталту на Беларусі. Па меркванню вучоных, гэта сляды малавядомага мясцовага пахавальнага культу. У пахаваннях выяўлены 6 керамічных пасудзін, зробленых на ганчарным крузе, адзін ляпны. Па знаходках можна меркаваць, што курганы насыпаны ў 10-12 ст. Славянамі-крывічамі, якія асімілявалі мясцовае балцкае насельніцтва.
У 1987 годзе пры распрацоўцы кар’ера ля в.Казлоўцы быў знойдзены ўнікальны могільнік са слядамі пахаванняў не ў насыпах, а ямах, глыбінёй да 1м. Пры раскопках выяўлены рэдкія для вясковых могілак знаходкі: сярэбраныя скроневыя кольцы, пасярэбраны пярсцёнак, імітатар рабскіх дырхемаў з медзі, вочкавыя і касцяныя пацеркі. А загадкавыя скроневыя бронзавыя пярсцёнкападобныя кольцы з сярэбранымі арнаменціраванымі пацеркамі трапілі да нас з Падняпроў’я, ды і адносяцца яны да гарадскіх упрыгожванняў. Знаходкі ля в.Казлоўцы таксама адносяцца да змешанага славяна-балцкага насельніцтва 10-12 ст. Расказ аб пахаваннях з Казлоўцаў суправаджаем замалёўкамі, здымкамі і рэчамі з запасных фондаў музея СШ № 3.
5. Пошук вядуць “Арганаўты мінулага”
Сёння вы пабачылі, наколькі багата наша старажытная гісторыя. Але наша зямля хавае яшчэ больш таямніц і знаходак! Як жа адшукаць гэтыя археалагічныя багацці? Як адкрыць новыя помнікі?
Па-першае, вывучэнне назваў вёсак, урочышчаў, пагоркаў, азёраў, балот і г.д. Вывучэнне назваў дазволіла не толькі вучоным, але і нашым гурткоўцам адкрыць новыя археалагічныя помнікі. Вось, напрыклад, ля в.Федарцы нам старажылы сказалі, што ёсць пагорак з назвай “Чорная гара”. Калі гэта гара пясчаная, або з гліны, то ніколі не павінны быць з назвай – чорная. Разведка паказала, што сапраўды чорнай названа яна таму, што там наверсе цёмная зямля – культурны пласт заўсёды чорнага колеру. Там мы сталі першаадкрывальнікамі гарадзішча днепра-дзвінскай культуры 1 тыс. да н.э. Найбольш распаўсюджаныя ў нашым раёне месцы, дзе былі гарадзішчы: Замак, Дварэц, Гарадзец, Гарадок. Захаваліся ў нас і месцы з назвай, якія сведчаць аб выплаўцы тут жалеза: Рудня, Рудакі, Крычава, Жалезны ручай, Домніца. Праведзены пошук падцвердзіў і існаванне там паселішчаў і гарадзішчаў жалезнага веку. Асабліва дапамагаюць назвы пры пошуках старажытных пахаванняў. Як толькі мы даведваемся аб такіх назвах як Валатоўкі, Капцы, Шведзкія, або французкія магілы, смела можна сцвярджаць, што магільнікі 10-13 ст. Менавіта так называюць у нас курганы ля в.Лясная, Кублішчына, Чурылава.
Па-другое, вывучэнне старых легендаў і паданняў: аб бітвах, касцёлах, чароўных каменях, загінуўшых князях. Вось, напрыклад, як мы адкрылі ў 1990 годзе старажытнае паганскае капішча ля в.Волкаўшчына. У вёсцы мы пачулі паданне, што на недалёкім ад вёскі пагорку стаяў калісьці французскі касцёл. Але аднойчы людзі зграшылі і ў вялікае свята пайшлі не маліцца, а працаваць, убіраць сена, бо надыходзіла навальніца. Ды толькі, як надыйшла бура, то грымоты разбурылі касцёл. З тых часоў на гэтай гары шмат раскіданых як папала камянёў, а калі прылажыць да зямлі вуха – чуваць, як звіняць званы, што праваліліся пад зямлю.
Па-трэцяе, трэба грунтоўна вывучаць старыя падрабязныя карты, бо нават за некалькі дзесяткаў год значна змяніўся рэльеф мясцовасці.
Па-чацвёртае, трэба запомніць, дзе, у якіх месцах трэба шукаць той, або іншы археалагічны помнік. Так пад час каменнага веку людзі больш сяліліся ля рэк і азёраў, таму і трэба весці разведку менавіта на мысу, блізка ад вады. Праўда трэба ведаць, што за тысячы год мясцовасць змянілася, таму трэба шукаць і тарфянікавыя стаянкі. Іх можна заўважыць па больш густой расліннасці на балоце, а лежачы на зямлі, убачыць невялікае ўзвышша. Так наш гурток знайшоў паселішча ля в.Лінкаўшчына. Гарадзішчы заўсёды трэба шукаць у непрыступных месцах, на крутых схілах рэк, азёр.
Пятае, асноўны шлях вызначэння помніка – разведка на самой мясцовасці. Пад час разведкі мы перш за ўсё шукаем рэшткі культурнага пласта, керамічны матэрыял, сляды пабудоў, валоў, попельна-вугальную праслойку.
У канцы праводзім замацаванне ведаў па новай тэме. Калі не хапае часу, можна правесці ў наступны раз перад пачаткам вывучэння новай тэмы. Тут мы выкарыстоўваем разнастайныя формы: рэбусы, анаграмы, лато, крыжасловы, аналіз сачынення з памылкамі па тэме.
Разработка
занятия в литературно-
драматическом кружке
(для учащихся старшего
школьного возраста)
подготовила руководитель кружка
УО «Дворносельская ГОСШ-сад»
Баньковская Анжелика Иосифовна
Тема: В жизни всегда есть место подвигу.
Цель: воспитание патриотических качеств личности учащихся, развитие умения активно отстаивать свою точку зрения, раскрытие понятий «мужество», «героизм», «герой».
Задачи:
– познакомить кружковцев с людьми, оставившими след в памяти народа;
– воспитать чувство гордости, благодарности защитникам Родины;
– формировать позитивный образ, который может служить идеалом для подражания.
ФОРМА ПРОВЕДЕНИЯ: беседа – диспут, подготовка к написанию сочинения.
ОФОРМЛЕНИЕ: стенд «Пионеры – герои».
МУЗЫКА: песни «Маленький трубач», «Прощание славянки», «Офицеры», видеоролик о пионерах-героях.
ПРИЛОЖЕНИЯ: приложение 1 – презентация, приложение 2 – рассказ «Хочу стать героем».
ТСО: компьютер, мультимедиапроектор.
АННОТАЦИЯ ЗАНЯТИЯ
В целях совершенствования работы по гражданско-патриотическому воспитанию учащихся, занятие кружка направлено на формирование качеств патриота и гражданина Беларуси и малой родины.
Занятие несет большой информационный материал. Он дается не в готовом виде, а вводится с опорой на знания учащихся, на их жизненный опыт.
Для активизации познавательной деятельности чередуются различные формы работы: беседа, сообщения, мультимедийная презентация, прослушивание и исполнение песен. Используются фотографии, музыкальное и мультимедийное сопровождение.
На занятии проходит целенаправленная ориентировка учащихся на восприятие и коллективное решение сложных вопросов войны и мира, героизма, мужества, которые помогают им увидеть новые стороны этих событий, формируют целостное видение мира и облегчают поиск своего места в нём.
Занятие рассчитано на 2 часа:
1-е – обсуждение материала в форме круглого стола, просмотр презентации, использование фрагментов видеофильма, прослушивание музыкальных композиций – подготовка к сочинению;