Смекни!
smekni.com

Праваслаўная царква на Століншчыне ў 1920–1930-я гг. (стр. 2 из 4)

“Ваше Великородие, Высокоуважаемый Господин Староста. Простите великодушно, что обращаюсь к Вам не на польском языке, ввиду опасения, что не в состоянии буду правильно выразить свою мысль. Дело в том, что в Давид-Городке открывается место священника, а это было моею давнею мечтою, и приход этот был мне обещан еще в 1921 г., но Пинский – Новогрудский епископ Пантелеймон обманул меня. Вам конечно известно, что я был выселен из Дубоя, выселение это я считаю незаслуженным для себя, но как интелигентный человек счел нужным выехать на страдания в уезд мне неизвестный с жителями баптистского толка. Проверяя же свои душпастырские действия, я не находил у себя никакого преступления в нелояльности к Польше, к ее культуре. И мне как всякому человеку было неприятно подобное выселение.

В настоящий момент обращаюсь к Вам, Высокоуважаемый Господин Староста, с покорнейшею просьбой разрешить мне поселиться в Давид-Городке, забыть все, что произошло, я же со своей стороны так же буду рад, если польское общество еще раз убедится в моей лояльности и убедится в моих честных пастырских действиях на поддержку культуры Польской Республики. Буду искренне благодарен Вам, если Вы попросите от Господина Воеводы разрешение мне вернуться в Столинский уезд и с Вашей стороны не будет препятствий на перемещение меня в Давид-Городок. Не откажите в милости почтить меня Вашим ответом.

Прошу искреннее извинение, что утруждал ваше внимание и прошу разрешения остаться Вашим покорным слугой.”[8]

Польскія ўлады таксама добра адносіліся да лаяльнага духавенства. Многія лаяльныя святары ўваходзілі ў органы мясцовага самакіравання. А да нелаяльнага духавенства адносіны былі дрэнныя. Часта праваслаўныя святары адчувалі перашкоды з боку ўладаў у сваёй душпастырскай дзейнасці. З-за гэтага яны не згаджаліся служыць богаслужэнні ў дзяржаўныя святы ІІ Рэчы Паспалітай. Так, у 1930 г. у Радчыцку настаяцель а. Якуб Шэрэмет адмовіўся служыць службу, спасылаючыся на рамонт царквы. У той жа дзень богаслужэнні ў інтэнцыі Польскай Рэспублікі не былі адслужаны ў Аздамічах, Бярозаве і інш. Тады ж святочныя службы адбыліся ў Плотніцы, Стахаве, Вайткевічах. У Перабродах богаслужэнне адбывалася з удзелам вялікай колькасці мясцовага насельніцтва, а пасля службы ўсе разам спявалі гімн “Bożecoś Polskę”.[9]

Адносіны праваслаўнага духавенства і праваслаўнага насельніцтва да прадстаўнікоў іншых веравызнанняў таксама былі розныя. Асабліва негатыўна праваслаўнае духавенства ставілася да уніятаў і прадстаўнікоў розных пратэстанцкіх накірункаў, бо, менавіта, у гэтыя рэлігійныя арганізацыі назіраўся пераход часткі праваслаўнага насельніцтва, незадаволенага дзейнасцю праваслаўных святароў. Па прычыне таго, што каталіцкі касцёл не меў шырокага распаўсюджвання на тэрыторыі павета, праваслаўнае духавенства не бачыла ў ім такой пагрозы, як ва уніяцтве ці пратэстантызме. Даволі часта ішло наладжванне кантактаў з каталіцкім духавенствам. Так, у 1935 г. протаіерэй Леон Радзялоўскі рапартаваў Палескаму епіскапу:

“Дня 7 июля этого года приезджает в Столин Пинский католический епископ Букраба. Комитет по организации встречи этого гостя, выбрал меня как представителя православной церкви вместе с равином Перловым для принятия участия в первой встрече и коротком приветствии. Думаю, что буду приглашен в воскресенье на завтрак. Как помню, было распоряжение избегать таких встреч. Но может сейчас относительно епископа Букрабы все по-другому. Прошу Ваше Святейшество выслать ответ до 7 июля.”[10]

Як бачна, праваслаўныя святары знаходзілі розныя спосабы, каб павялічыць аўтарытэт сваёй царквы і свой уласны аўтарытэт сярод мясцовага насельніцтва. Нягледзячы на тое, што ў ІІ Рэчы Паспалітай дзяржаўнай рэлігіяй з’яўлялася каталіцтва, тут, на Століншчыне, польскім уладам прыходзілася лічыцца з праваслаўнай царквой як традыцыйнай канфесіяй Крэсаў.

Глава ІІ. Апісанне праваслаўных прыходаў на тэрыторыі Столінскага павета

Структура праваслаўнай царквы на тэрыторыі Столінскага павета падзялялася на 2 акругі (благачынні): Столінскую і Давыд-Гарадоцкую. Гэтыя 2 акругі ўваходзілі ў склад Палескай епархіі з цэнтрам ў Пінску.

Першая акруга з цэнтрам ў Століне налічвала 16 прыходаў: Столін, Белавуша, Дубай-Зарэчны, Гарадная, Радчыцк, Струга, Альманы, Церабяжоў, Бухлічы, Старое-Сяло, Удрыцк, Азёры, Велунь, Вайткевічы, Высоцк, Бярозава (апошнія 7 прыходаў знаходзяцца цяпер на тэрыторыі Дубровіцкага раёна Ровенскай вобласці, Украіна).

Другая акруга з цэнтрам у Давыд-Гарадку налічвала 9 парафій: Давыд-Гарадок, Дубянец, Лядзец, Альшаны, Аздамічы, Велямічы, Плотніца, Рубель, Стахава. Кожная парафія акрамя галоўнай парафіяльнай царквы мела некалькі філіяльных цэркваў і каплічак, якія не мелі свайго святара. Гэтыя прыходы абслугоўваў святар галоўнага прыхода.

Столінская акруга.

Азёры.

Да прыхода адносіліся вёскі Азёры і Шахі. Прыхадская Свята-Пакроўская царква была пабудавана ў 1786 г. за сродкі прыхажан. У 1898 г. адбыўся рамонт царквы. Царкве належала 49 дзесяцін зямлі. Зямля апрацоўсвалася прыхажанамі пад 1/3 ураджаю. Даход за 1931 г. склаў 200 злотых. На тэрыторыі прыхода працавала 2 пачатковы школы ў Азёрах і Шахах. На 1931 г. месца настаяцеля было вакантным. Псаломшчыкам працаваў Сяргей Зямлянскі, які нарадзіўся ў 1906 годзе ў Магілёскай губерні. У 1906 г. скончыў Мурамскае духоўнае вучылішча і з 1929 г. працаваў у Азёрах. Колькасць прыхажан у 1931 г. слала 2020 чалавек (327 двароў).

Альманы.

Свята-Васкрасенская царква ў Альманах была пабудавана ў 1893 г на сродкі прыхажан. Да прыхода належалі вёскі Альманы, Пераброды, Кашара Альманская. Акрамя галоўнай прыходскай царквы мелася філіяльная царква і капліца ў в. Пераброды. На тэрыторыі прыхода працавалі 2 пачатковыя школы ў Альманах і Перабродах. Царкве належала 57 дзесяцін зямлі. Даход прыхода за 1931 г. склаў 525 злотых. З 1930 г. настаяцелем быў Сімановіч Міхаіл (1906 г. н.). Ён скончыў Духоўную семінарыю і Багаслоўскі ўніверсітэт. Псаломшчыкам пры царкве працаваў Міхаіл Куміеўскі. Прыход налічваў 2086 вернікаў (271 двор).

Белавуша.

Галоўная прыхадская царква была пабудавана з дрэва ў 1906 г. на сродкі прыхажан у гонар Святой Тройцы. У 1926 – 1928 гг. быў праведзены рамонт царквы. З 1920 г. настаяцелем прыхода з’яўляўся Мацкевіч Анатоль (1901 г. н.). У 1920 г. ён закончыў Мінскую духоўную семінарыю. Псаломшчыкам з 1929 г. быў Сумоўскі Іван, ураджэнец Белавушы. Ён ў 1929 г. закончыў два класы Мінскай духоўнай семінарыі. Царкве належала 43 дзесяціны зямлі. Даход царквы за 1931 г. склаў 1150 злотых. На тэрыторыі прыхода працавалі 3 школы (Белавуша, Ацвержычы, Манькавічы). Гэтыя вёскі і складалі Белавушскі прыход. Агульная колькасць праваслаўных вернікаў на 1931 г. складала 4520 чалавек (657 двароў).

Бухлічы.

Да прыхода адносіліся вёскі Бухлічы і Варані. У 1928 г. была пабудавана галоўная прыхадская царква Раства Багародзіцы ў в. Бухлічы на сродкі прыхажан. У в. Варані існавала філіяльная царква. Прыходу належала 39 дзесяцін зямлі. Даход царквы за 1931 г. склаў 450 злотых. На тэрыторыі прыхода працавала 2 школы ў Бухлічах і Варанях. У 1931 г. у іх навучалася 120 хлопцаў і 60 дзяўчат. З 1931 г. настаяцелем бухліцкай царквы быў Васіль Віткоўскі. Псаломшчыкам з 1928 г. працаваў Самуіл Белазёрскі. У 1931 г. колькасць прыхажан складала 1757 чалавек (217 двароў).

Бярозава.

Галоўная прыхадская царква была пабудавана ў 1795 г. на сродкі прыхажан з дрэва ў гонар Нараджэння Багародзіцы. У 1927 г. быў праведзены рамонт царквы. На 1931 г. настаяцелем прыхода быў Розановіч Пётр Іванавіч (1902 г. н.). Ён ў 1917 г. ён закончыў Мінскае духоўнае вучылішча, а ў 1925 г. закончыў Віленскую метрапаліяльную духоўную семінарыю. З 1927 г. працаваў у Бярозаве. Псаломшчыкам у царкве быў Валашчук Анатоль Іванавіч (1910 г. н.). У 1926 г. закончыў Крэмянецкую духоўную семінарыю. З 1929 г. быў псаломшчыкам у в. Вайткевічы. З 1931 г. працаваў псаломшчыкам у Бярозаве. Да прыхода Бярозава належылі 2 філіяльныя царквы: Свята-Міхайлаўская ц-ва ў в. Храпунь і Нараджэння Багародзіцы ў в. Гліннае. Бярозаўскі прыход меў 107 дзесяцін зямлі. На 1931 г. агульны даход прыхода з ахвяраванняў і з зямлі складаў 1200 злотых. Да прыхода належылі вёскі Бярозава, Глінск, Храпунь, Колкі. Колькасць вернікаў на 1931 г. складала 4415 чалавек (740 двароў).

Вайткевічы.

Да прыхода адносіліся вёскі Вайткевічы, Калонія, Блежава. Свята-Мікалаеўская царква ў Вайткевічах была пабудавана ў 1877 г. на сродкі прыхажан. У 1927 г. царква была адрамантавана. Філіяльная царква ў вёсцы Блежава была пабудавана ў 1798 г., але згарэра ў 1897 г. У 1898 г. царква была зноў адбудавана. Прыходу належала 183 дзесяціны зямлі. Даход царквы за 1931 г. склаў 1400 злотых. На тэрыторыі прыхода працавалі 2 школы ў Вайткевічах і Блежаве. У іх навучалася 180 дзяцей. З 1931 г. настаяцелем Свята-Міхайлаўскай царквы ў Вайткевічах быў Карпец Іван. Ён нарадзіўся на Валыні 1891 г. Скончыў мастацкае вучылішча Імператарскай акадэміі ў 1911 г. У 1923 г. скончыў Валынскую духоўную семінарыю. Псаломшчыкам у Вайткевічах працаваў ураджэнец вёскі Аздамічы Мігай Анатоль. Ён скончыў Тураўскае гарадское вучылішча і тры гады жыў Віленскім манастыры. На тэрыторыі прыхода пражывала 2915 праваслаўных (410 двароў).

Велунь.

Да прыхода адносіліся вёскі Велунь, Люціна, Белая. У в. Велунь у 1907 г. была пабудавана Свята-Пакроўская царква на сродкі прыхажан. Царкве належыла 100 дзесяцін зямлі. Зямля аддавалася пад апрацоўку прыхажанам на 1/3 ураджаю. У 1931 г. даход царквы склаў 1600 злотых. На тэрыторыі прыхода меліся тры школы ў вёсках Велунь, Люціна і Белая. У іх навучаліся 222 хлопчыкі і 160 дзяўчынак. Настаяцелем храма з 1925 г. быў Стэцюк Фёдар (1893 г. н.), які скончыў Валынска-Крамянецкую духоўную семінарыю. Псаломшчыкам-дыяканам пры царкве служыў Валкановіч Сямён. Ён нарадзіўся ў 1893 годзе, скончыў Пачаева-Лаўраўскае духоўнае вучылішча, а таксама некаторы час быў паслушнікам Уладзіміра-Валынскага манастыра. У Велуні ён служыў з 1914 г. На тэрыторыі прыхода Велунь пражывала 3825 праваслаўных (537 двароў).