Смекни!
smekni.com

Асноўныя канцэпцыi ўтварэння ВКЛ i фармiравання яго тэрыторыi. Знешняя палiтыка ВКЛ (стр. 2 из 3)

Таксама “Пагоня” трапляецца ў сімволіцы вялікіх князёў Гедэміна і Альгерда. Спачатку яна была асаблівай эмблемай князя. Але, з цягам часу, стала гербам дынастыі і затым дзяржавы. У 1348 г.Пагоня” прынята за дзяржаўны герб Вялікага княства Літоўскага. Калі Ягайла стаў польскім каралём, ён аб’яднаў у адным гербе “Пагоню” і польскага “арла”. У грамаце вялікага князя ад 1387 г. адзначана, што, паводле старажытнага звычаю, у праследаванні ворагаў, якое ў народзе завецца “пагоняй”, павінны ўдзельнічаць не толькі рыцары, але ўсе мужчыны, якія здольныя насіць зброю.

Дзяржаўнай мовай Вялікага княства Літоўскага можна смела назваць беларускую. На ёй былі напісаны Статут Вялікага княства літоўскага 1529 г., Статут Вялікага княства літоўскага 1566 г., Судзебнік Казіміра 1468 г.

Віцень (? – каля 1316) – вялікі князь Вялікага княства Літўскага (1293 – 1316). Як і яго папярэднікі Войшалк і Трайдэн, ён умацоўваў адзінства дзяржавы, апіраючыся на Навагародскае, Гарадзенскае, Полацкае і іншыя княствы. У 1294 г. задушыў паўстанне жамойцкіх феадалаў, якія схіляліся да саюзу з нямецкімі рыцарамі. У 1298 г. заключыў дагавор аб саюзе Вялікага княства Літоўскага з Рыгаю. У 1298 і 1305 гг. адбіў паходы крыжакоў на Жамойцію. У 1307 г. у склад Вялікага княства Літоўскага, паводле дагавору, ўвайшла Полацкая зямля на правах аўтаноміі. Віценю ўдалося дабіцца палітычнага адзінства гэтай дзяржавы і ўзмацнення ўлады вялікага князя. Нашчадкі іншых княжацкіх дынастый больш не прэтэндавалі на яго трон. Пасля яго смерці вялікакняжацкі трон заняў яго брат Гедэмін.

Гедэмін (1270 – 1341) – вялікі князь Вялікага княства Літоўскага (1316 – 1341). Паходзіў, верагодна, ад роду полацкіх князёў. Заснавальнік дынастыі Гедэмінавічаў. Вёў палітыку на ўнутранае і знешняе ўмацаванне дзяржавы і пашырэнне яго тэрыторыі. У сваей дзейнасці арыентаваўся на падтрымку беларускіх феадалаў. У склад Вялікага княства Літоўскага ў час яго княжання ўвайшлі Віцебская, Берасцейская, Мінская і Тураўская землі. Ён змагаўся супраць маскоўскага князя Івана Каліты за ўплыў на Пскоў і Ноўгарад. Заключаў гандлёвыя пагадненні і пашырыў дыпламатычныя сувязі з іншымі дзяржавамі.

Каля 1323 г. сталіцай Вялікага княства Літоўскага зрабіў Вільню. Пры ім узнікла традыцыя, што пераемнікам вялікага князя на троне з’яўляецца той з яго сыноў, які правіў у сталіцы. Гэта мела асаблівае значэнне для зацвярджэння вялікікняжацкай улады. Умацаванне ўлады назіралася і ў тытуле князя. Гедэмін пачаў называць сябе “каралём Літвы і Русі”, “каралём літоўцаў і многіх рускіх”. Назва “рускія” тут распаўсюджана на беларусаў. Пазней дзяржава стала называцца “Вялікае княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае”, ці выкарыстоўвалася скарочаная назва “Вялікае княства Літоўскае”.

Пытанні рэлігійныя Гедэмін лічыў як пытанні палітычныя. Ён праяўляў верацярпімасць і цярпімасць нацыянальную. У Вільні былі заснаваны два каталіцкія манастары. Разам з тым Гедэмін не рабіў перашкод распаўсюджванню праваслаўя, будаўніцтву праваслаўных цэркваў. Але сам, верагодна, не прытрымліваўся хрысціянства.

Гедымiн перанёс сталiцу дзяржавы ў Вiльню. Пры Гедымiне ВКЛ дамаглося мiжнароднага прызнання i пачало адыгрываць прыкметную ролю ва Усходняй Еўропе.

Яшчэ пры сваім жыцці Гедэмін перадаў сынам удзельныя княжанні.

Да канца сваёго жыцця Гедэміну давялося весці барацьбу з Лівонскім ордэнам. Ён нанес нямецкім рыцарам шэраг паражэнняў, найбольшае ў 1331 г. У 1341 г. загінуў у баі з крыжакамі пры асадзе нямецкай крэпасці Баербург. На троне апынуўся яго сярэдні сын Яўнуці (1341 – 1345). Паміж літоўскімі князямі адразу ўзнікла рознагалоссе, што выкарысталі нямецкія крыжакі. Яны імкнуліся захапіць Жамойцію і ўсё левабярэжжа Нёмана паміж Каўнасам і Гародняй. Літва страціла выхад да мора па рэках. Стала відавочнай неабходнасць аб’яднання сіл Вялікага княства Літоўскага.

Альгерд (1296(?) – 1377) - вялікі князь Вялікага княства Літоўскага (1345 – 1377). У 1345 г. сын Гедэміна Альгерд у саюзе з братам Кейстутам скінуў віленскага князя Яўнуція і стаў вялікім князем. Яўнуцію было аддадзена Заслаўе, адкуль ён уцёк у Маскву.

Альгерд і Кейстут правілі сумесна, але падзялілі край на дзве часткі. Альгерд прыняў тытул вялікага князя. Ва ўладанні Кейстута знаходзілася Жамойція і Трокі. Яго дзейнасць была накіравана на барацьбу з нямецкімі крыжакамі, у чым ён меў значныя поспехі.

Альгерд праводзіў актыўную палітыку на Усходзе, намагаючыся аб’яднаць пад сваёй уладай усе землі былой Кіеўскай Русі.

Разам з тым ён паспяхова змагаўся супраць нямецкай агрэсіі. У 1348 г. адбылася жорсткая бітва на р. Стрэва. У войску Вялікага княства Літоўскага, акрамя літоўцаў, змагаліся беларускія палкі з Берасця, Віцебска, Полацка, Смаленска. Рыцары пацярпелі паражэнне.

Каля 1355 г. Альгерд далучыў да Вялікага княства Літоўскага Бранскае княства, а пасля перамогі над татарамі на р. Сінія Воды – большую частку ўкраінскіх земляў. Ён падтрымліваў барацьбу цвярскіх князёў супраць аб’яднаўчай палітыкі Дзмітрыя Данскога. У 1368, 1370, 1372 гг. зрабіў тры паходы на Маскву, але захапіць яе не змог. Імкнуўся падпарадкаваць Пскоў і Ноўгарад, і ў 1377 г. пскавічы прынялі на княжанне яго сына Андрэя. Вёў барацьбу з Польшчай за Валынь і Падляшша ў 1349 – 1351 гг. і ў 1366 г. За час яго праўлення тэрыторыя Вялікага княства Літоўскага павялічылася ўдвая.

3. Унутраная i знешняя палiтыка Вiтаўта. Праўленне Казiмiра IV.

Вітаўт (у хрышчэньні Аляксандар; 1350 — 27 кастрычніка 1430) — князь Вялікага княства Літоўскага ў 1392—1430 гадах. Сын князя Кейстута. Напачатку быў князем гарадзенскім, потым князем троцкім.

Калі польскія фэадалы, выкарыстоўваючы Крэўскую унію 1385 і каранацыю вялікага князя Ягайлы на польскі трон, наважыліся падпарадкаваць сабе летувіскія, беларускія і ўкраінскія землі, Вітаўт узначаліў супраць іх барацьбу патрыятычных сіл Беларуска-Літоўскай дзяржавы. З дапамогай рыцараў Лівонскага ордэна ён скінуў намесніка Ягайлы на літоўскі трон — свайго стрыечнага брата Скіргайлу і стаў правіць дзяржавай незалежна ад польскага караля. У выніку ўзброенай барацьбы, а потым кампраміснага пагаднення 1392 году з Ягайлам літоўскія фэадалы адстаялі сваю самастойнасць, а Вітаўт пажыццёва прызначаны гаспадаром (вялікім князем) Беларуска-Літоўскай дзяржавы.

Вітаўт праводзіў палітыку цэнтралізацыі дзяржавы і ўмацавання велікакняжацкай улады. Да дзяржаўнага кіравання (удзел у соймах і радзе) ён далучаў ваенна-служылае саслоўе, за службу раздаваў шляхце землі.

За Вітаўтам Вялікае княства Літоўскае актыўна падтрымлівала сэпаратысцкія тэндэнцыі Цьвярскога i Разанскага княстваў, што выступалі супраць аб’яднаўчай і цэнтралізаванай палітыкі Масквы.

Вітаўт умешваўся ў справы нямецкага ордэна і неаднаразовымі перамогамі ледзь не ліквідаваў яго. Для дасягнення палітычных мэтаў і замацавання хаўруса з Тэўтонскім ордэнам двойчы (у 1384 і 1389) аддаваў яму Жмудзь.

Вёў пастаянную барацьбу супраць татараў, ачысціў ад іх усю тэрыторыю паміж Дняпром і Азоўскім морам і адтуль некалькі тысяч татараў перасяліў у Літву. У 1399 пацярпеў паразу ад тамэрланаўскага палкаводца Эдыгея на р. Ворскле, у выніку праваліліся яго пляны панавання над усімі землямі Русі і Залатой Арды. Нягледзячы на гэта, Вітаўт захаваў кантроль Беларуска-Літоўскай дзяржавы над Паўночным Прычарнамор’ем. Але паразу на Ворскле выкарыстала Польшча, прымусіўшы Вітаўта падпісаць новую унію.

Падпісаўшы пад націскам польскага кліру ў 1401 г. Віленска-Радамскую, а ў 1413 г. Гарадзельскую уніі, Вітаўт фактычна даў каталікам перавагі ў дзяржаўным жыцьці краіны, што стала адной з прычын працяглай нацыянальна-рэлігійнай барацьбы ў Беларуска-Літоўскай дзяржаве і значна аслабляла яе. Каб дагадзіць праваслаўнай большасці насельніцтва Літоўскай Русі, ён заснаваў у Вялікім княстве Літоўскім пасаду мітрапаліта, незалежнага ад Маскоўскай дзяржавы.

Вітаўт значна пашырыў тэрытарыяльныя межы дзяржавы. У 1395 г. ён уключыў у склад сваей дзяржавы г. Смаленск, у выніку вайны з Вялікім Маскоўскім княствам у 1408 г. вызначыў мяжу па рэках Угра і Ака.

У час Грунвальдзкай бітвы 1410 г. Вітаўт узначальваў літоўска-беларускія войскі (Полацкая, Віцебская, Гарадзенская, Пінская, Ваўкавыская, Лідзкая, Новагародзкая, Смаленская, Слонімская, Старадубская, Кіеўская, Амсьціслаўская і інш. харугвы), якія былі асноўнай сілай у разгроме крыжакоў. Пасля гэтай перамогі паводле Мельнскай дамовы 1422 г. Вялікаму княству Літоўскаму вернута Жмудзь.

За Вітаўтам Беларуска-Літоўская дзяржава дасягнула найбольшай магутнасьці і памераў: ад Пскоўскай мяжы да Чорнага мора і ад Акі і Курска да Галіцыі. З мэтай узмацніць міжнародны прэстыж дзяржавы і сваё становішча ён двойчы (у 1429 і 1430 гг.) рабіў захады і ўчыняў з’езды наймагутнейшых валадароў Эўропы, каб прыняць каралеўскі тытул і карону. Але гэтаму перашкаджалі маґнаты Польшчы, якія не адмовіліся ад намеру аб’яднаць Польшчу з Літвою.

Падчас княжання Вітаўта беларускім гарадам Берасьцю (1390) і іншым было прадастаўлена самакіраванне паводле магдэбурскага права.

Пасьля сьмерці Вітаўта вялікім князем быў прызначаны Свідрыгайла. У хуткім часе яго скінуў і заняў велікакняжацкі трон брат Вітаўта Жыгімонт Кейстутавіч