Смекни!
smekni.com

Асноўныя канцэпцыi ўтварэння ВКЛ i фармiравання яго тэрыторыi. Знешняя палiтыка ВКЛ (стр. 1 из 3)

МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ


УО «БЕЛОРУССКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ ЭКОНОМИЧЕСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ»


Кафедра экономической истории


РЕФЕРАТ


по дисциплине: История Беларуси
на тему: «Асноўныя канцэпцыi ўтварэння ВКЛ i фармiравання яго тэрыторыi. Знешняя палiтыка ВКЛ (другая палова ХIII – первая палова XVI стагоддзя.)»


Студентка
ФЭУТ,1 курс, ДГХ-2 Волосевич М. Н.



Руководитель: Сташкевич Н.С


МИНСК 2009

ПЛАН

Ст.

1. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання

ВКЛ. Пытанне аб назве “Літва”. Асноўныя канцэпцыi ўтварэння ВКЛ…………………………………………………………...........................3

2. Працэс фарміравання дзяржаўнасці. Цэнтралізатарская палітыка

Віценя, Гедэміна, Альгерда....................................................................5

3. Унутраная i знешняя палiтыка Вiтаўта. Праўленне Казiмiра IV……..7

4. Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВКЛ, іх эвалюцыя і функцыя.....11

5. Літаратура.................................................................................................14

1. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання ВКЛ. Пытанне аб назве “Літва”.

Вялікае княства Літоўскае складвалася на працягу другой паловы XIIIXIV стст. выключна на землях сучаснай Беларусі і Літвы. Стварэнне новай дзяржавы адбывалася пры самым актыўным удзеле беларусаў і літоўцаў. Таму ў этнічных адносінах тады гэта дзяржава была беларуска-літоўскай. Існаванне гэтай дзяржавы садзейнічала далейшай кансалідацыі літоўцаў і беларусаў у асобныя народнасці і спрыяла развіццю беларускай тагачаснай культуры ў гэтай дзяржаве. Культура беларускіх зямель не толькі захавала сваю самабытнасць, але і аказала моцны ўплыў на літоўцаў.

Утварэнне Вялікага княства Літоўскага пачалося вакол Навагародскай зямлі і гістарычнай Літвы. Хоць новагародскi перыяд нядоўгi па сваёй працягласцi (ён прыпадае на другую палову XIII ст. i на пачатак ХIV ст.), аднак яго значэнне ў гiсторыi Беларусi выключна важнае, i найперш тым, што з iм звязана ўтварэнне i ўмацаванне новай дзяржавы – Вялiкага княства Лiтоўскага. Пачатковым асяродкам гiстарычнага працэсу фарміравання Вялікага княства Літоўскага стаў Новагародак, якi да сярэдзiны ХIII ст. вырас ў буйны эканамiчны i культурны цэнтр, што i стала вызначаць яго дамiнуючае месца ў нашай гiсторыi таго часу. Аднак гэта выдатная роля Новагародка гiстарычнай навукай зацемнена да непазнавальнасцi. Нават ужо ў 50-70 гг. нашага стагоддзя, калi дзякуючы археалагiчным пошукам быў выяўлены выключна высокi ўзровень эканомiкi i культуры старажытнага Новагародка i яго вобласцi, так званай Чорнай Русi, даследчыкi па-ранейшаму адмаўлялi яму ў самастойным значэннi i паказвалi яго толькi як аб’ект заваявання Лiтвы, якая ў сваю чаргу атаясамлiвалася з сучаснай Лiтвой, што зусiм скажала гiсторыю ўтварэння Вялiкага княства Лiтоўскага.

На заходніх землях пачала дзейнічаць тэндэцыя да аб’яднання з-за іх размяшчэння на значных гандлёвых шляхах. Гэтыя землі не былі пад мангола-татарскім ігам, як Усходняя і Паўднёвая Русь, а гарады раслі і развіваліся. Але пагроза з боку крыжакоў і мангола-татараў заўсёды прысутнічала.

Узнікненне Вялікага княства Літоўскага звязана з аб’яднальніцкай дзейнасцю Міндоўга запрошанага баярамі ў 1246 г. для княжання ў Навагародак – першую сталіцу Вялікага княства Літоўскага. У 1253 г. ён быў каранаваны ў Новагародку каралеўскай каронай, прысланай ад імя папы Інакенція IV. У працэссе княжання Міндоўгу давялося пераадольваць супраціўленне галіцка-валынскіх князёў і Лівонскага ордэна. У 1263 г. у выніку змовы ён быў забіты. Яго пасад заняў Транята, але ён быў забіты слугамі Міндоўга. У 1264 г. князем стаў сын Міндоўга Войшалк, які значна пашырыў тэрыторыю дзяржавы. Барацьбу за ўмацаванне Вялікага княства Літоўскага вялі і яго наступнікі Шварн (1267 –1270) і Трайдзень (1270 – 1282).

Асаблівасцю ўтварэння беларуска-літоўскай дзяржавы з’яўляецца перавага палітычных прычын над эканамічнымі. Пачынаючы з канца XII ст. беларуска-літоўскія землі падвяргаліся агрэсіі з захаду. Небяспека зыходзіла з захаду ад нямецкіх рыцарскіх ордэнау, а з усходу ад Залатой арды. Істотнымі перадумовамі утварэння беларуска-літоўскай дзяржавы было існаванне старажытных беларускіх гарадоў. Гарады мелі ваеннае значэнне як пункты абароны, месцы накаплення і разгортвання сіл для баявых дзеянняў. Адсюль вынікае ключавая роля гарадоў Беларускага панямоння і Наваградка у пачатковы перыяд стварэння беларуска-літоўскай дзяржавы. Аб’яднанне літоўцаў і беларусаў у адной дзяржаве было паскорана неабходнасцю барацьбы са знешняй небяспекай. Небяспека з боку крыжакоў і мангола-татарскай навалы, безумоўна, паскарала працэс аб’яднання беларускіх і літоўскіх зямель у адзіную беларуска-літоўскую дзяржаву.

У пісьмовых крыніцах у пачатку XI ст. (1009 г.) упершыню гаворыцца пра Літву. Адкуль паходзіць гэта назва, што яна азначае, канчаткова не высветлена. Няма адзінай думкі сярод даследчыкаў аб тэрыторыі, якую займала тады “Літва” (“Летува”). Мяркуюць, што у XIXII стст. “Літвой” называлі раннесярэдневечную зямлю. Але дзе яна знаходзілася – думкі даследчыкаў разыходзяцца. Адны лічаць, што гэтая зямля размяшчалася ва ўсходняй частцы сучаснай Літоўскай Рэспублікі, другія – што яна была на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (паміж Менскам, Наваградкам і Слонімам), трэція сцвярджаюць, што летапісная Літва займала значную плошчу на тэрыторыі сучаснай Літвы і часткова заходняй Беларусі. У старажытных крыніцах гаворыцца пра Літву, якая разам з Латгаліяй, Земгаліяй і зямлёй куршаў[1], плаціла даніну суседнім усходнеславянскім княствам.

На вялiкi жаль, пытанне аб утварэннi Вялiкага княства Лiтоўскага не было перагледжана ў савецкай гiстарыяграфii. Больш за тое, пад уздзеяннем сцверджання аб бездзяржаўнасцi Беларусi ў мiнулым асаблiва шмат у нашай гiстарычнай лiтаратуры гаворыцца пра "ўладарнiцтва лiтоўскiх феадалаў" над Беларуссю. Сапраўды, гiсторыя ўтварэння Вялiкага княства Лiтоўскага патрабуе ўважлiвага асвятлення, якое б знаходзiлася ў поўнай адпаведнасцi з гiстарычнымi сведчаннямi.

Такiм чынам, галоўнымi прычынамi аб’яднання беларусаў i лiтоўцаў з’явiлiся:

1) Неабходнасць барацьбы са знешняй небяспекай. Пагроза iшла ад нямецкiх рыцарау (крыжакоў) i з усходу – ад мангола-татар.

2) Феадальная раздробленнасць (на беларускiх землях налiчвалася 20 княстваў). У перыяд феадальнай раздробленнасцi i распаду Кiеўскай Русi беларускiя княствы аказалiся бездапаможнымi перад знешняй небяспекай. Таму яны шукалi падтрымкi i саюзаў са сваiмi суседзямi.

3) Iнтарэсы далейшага развiцця гаспадаркi, классавыя iнтарэсы феадалау як лiтоускiх, так i беларускiх зямель, якiя iмкнулiся ўмацаваць сваё панаванне над эксплуатуемым насельнiцтвам.

Можна выдзелiць шэсць асноуных канцэпцый утварэння ВКЛ.

1) Канцэпцыя «лiтоўскага заваявання» (або «лiтоўская», узнiкла ў XVI ст.), у адпаведнасцi з якой заходнiя землi старажытнай Русi былi захоплены лiтоўскiмi князямi падчас аслаблення Русi мiжусобiцамi i мангола-татарскiмi заваяваннямi.

2) Канцэпцыя «Русi Лiтоўскай». Канстатуючы пануючае становiшча ў ВКЛ усходнеславянскага элемента (насельнiства, тэрыторыi, мовы), расiйскi гiсторык XIX ст. С. Салаўёў выкарыстоўваў назвы «Русь Лiтоўская» i «Русь Маскоўская», падкрэслiваючы iх геапалiтычнае сапернiцтва.

3) Канцэпцыя «Лiтоўска-рускай дзяржавы» iгнаравала ўтварэнне ў складзе ВКЛ беларускага этнасу i ролю яго продкау ў ва ўтварэннi дзяржавы. Гэтай канцэпцыi прытрымлiваўся расiйскi гiсторык М. Любаўскi.

4) Канцэпцыя «Беларуска-лiтоўскай дзяржавы» абгрунтоўвалася ў 20-я гг. ХХ ст. У. Iгнатоўскiм. Беларускi ўплыў, на думку прыхiльнiкаў канцэпцыi, пераважаў на тэрыторыi, насельнiцтву, узроўню эканамiчнага i культурнага развiцця беларускiх зямель, праяу ўляу ўся ў афiцыйным статусе старажытнай беларускай мовы. Лiтоўскi ўплыў пераважаў жа ў палiтычным жыццi (лiтоўская княжацкая дынастыя I пераважны ўплыў лiтоўскiх магнатаў у органах улады), у войску.

5) Канцэпцыя «беларускай дзяржавы» сцвяржае, што з самага спачатку ВКЛ фармiравалася як дзяржава продкау беларусаў, якiя ў той час называлiся лiтвiнам. Узнiкла гэтая канцэпцыя у 20-я гг. ХХ ст. Яе прыхiльнiкамi былi В. Ластоўскi, У. Доўнар-Запольскi.

6) Канцэпцыя полiэтнiчнай, найперш беларуска-лiтоўскай або лiтоўска-беларускай дзяржавы iмкнецца пераадолець крайнасцi iншых канцэпцый. Усе народы, якiя прымалi ўдзел у палiтычным, эканамiчным i культурным жыццi ВКЛ з’яуляюцца гiстарычнымi спадкаемцамi гэтай дзяржавы.

2. Працэс фарміравання дзяржаўнасці. Цэнтралізатарская палітыка Віценя, Гедэміна, Альгерда.

Сімвалічнае выражэнне гістарычных традыцый дзяржавы, горада, асобы звычайна ўвасабляў асаблівы знак – герб. Гербы мелі свае самастойныя назвы. У Вялікім княстве Літоўскім асобнае значэнне набыў герб “Пагоня”. Ён уяўляў сабой рыцара на кані з паднятым мячом у правай руцэ і шчытом у левай.

У адным летапісе гаворыцца, што у канцы XIII ст. князь Віцень, калі пачаў княжыць у Літве, прыдумаў сабе герб і ўсяму княству пячатку. У другім летапісе стварэнне “Пагоні” прыпісваецца князю Нарымунту і растлумачваецца, што герб адзначае сталага правіцеля, які можа абараніць сваю бацькаўшчыну. Гэта – “муж збройный на коне белом, в полю червоном”. Спалучэнне ў сімвале белага і чырвонага колераў стала характэрным для беларускага нацыянальнага сцяга.