Смекни!
smekni.com

Лексіка беларускай мовы (стр. 2 из 2)

Запазычаная лексіка – гэта вынік эканамічных, палітычных і культурных сувязей з іншымі народамі, а таксама цесных моўных кантактаў:

са славянскіх моў: - русізмы: аплот, аказаць, бальшавік, дзекабрыст, саратнік

і інш.;

- украінізмы: боршч, журыцца, чупрына і інш.

з неславянскіх моў: грэцызмы: акіян, этап, эпоха;

лацінізмы: акварыум, агітатар;

германізмы: штык, шпіль;

галіцызмы: суфлёр, пляж, сурвэтка і інш.

Экзатызмы – словы і выразы, якія запазычаны з малавядомых моў, звычайна неіндаеўрапейскіх, і ўжываюцца для надання мове асобага каларыту (цюркізмы, арык, кішлак, джыгіт).

Украпванні – гэта словы ці цэлыя выразы з якой-небудзь мовы, што захоўваюць сваю іншамоўную форму без усялякага змянення або транслітарыравана (warum? – з нямецкай – чаму?; white witch – з англійскай – белая ведзьма).

Варварызмы – іншамоўныя словы ці выразы, якія ў выніку афектацыі атрымоўваюць больш ці менш рэгулярнае ўжыванне ў мове – рэцэптары, але не засвойваюцца ў ёй да канца, часцей за ўсё ў сувязі з цяжкасцямі граматычнага засваення (сэ ля ві – з французскай – такое жыццё; о’кэй – з англійскай – усё добра, Dum spiro, spero – з лацінскай – пакуль дыхаю, спадзяюся).

Асноўныя прыметы запазычаных слоў наступныя:

1) наяўнасць у слове ф: фарба, шафа, фасоля, Фёдар, Соф′я;

2) пачатковыя э, о і непрыставачнае а: эра, Эма, ода, опера, атака, Аляксей;

3) спалучэнні ге,ке, хе ў корані: агент, кельма, схема, Яўген;

4) спалучэнні бю, вю, кю, мю, пю, фю ў корані: бюро, рэвю, кювет, капюшон, камюніке, фюзеляж;

5) спалучэнні двух галосных у корані: аул, ідэал, дуэт, гуаш;

6) цвёрдасць зычных д і т у спалучэннях дэ, ды, тэ, ты: дэтэктыў, дывідэнт, дыфтэрыя, дыван, дысцыпліна, медыцына, Атэла, Адэса, тыгр;

7) прыстаўкі а-, ант(ы)-, архі-, контр-, рэ-, дэ-, дыс-, амфі- і інш.: амаральны, антыцыклон, архіважны, контрмера, рэфармацыя, дэгазацыя, дыспрапорцыя, амфітэатр;

8) суфіксы -ізм, (-ызм), -іст (-ыст), -ір (-ыр) і інш.: арганізм, сацыяліст, капіраваць.

Лінгвістычнае запазычанне заўсёды было нармальнай функцыяй лінгвістычнага жыцця любой мовы. Гэта даволі працяглы моўны працэс, вынікам якога з’яўляецца паступовае засваенне слоў і структурных элементаў адной мовы іншай. Апраўданае выкарыстанне слоў іншамоўнага паходжання, правільнае іх асваенне не толькі не парушае нацыянальнай самабытнасці беларускай мовы, але і ўзбагачае яе лексічную сістэму.

ЛЕКСІКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ПАВОДЛЕ СФЕРЫ ЎЖЫВАННЯ

Лексіка сучаснай беларускай мовы ў залежнасці ад сферы ўжывання падзяляецца на агульнаўжывальную лексіку (пашыраную ва ўсіх без выключэння сферах грамадскага жыцця) і лексіку абмежаванага ўжывання (ужывальную пераважна ў межах пэўнай прафесіі, галіны навукі, асобнай групы людзей). Да лексікі абмежаванага ўжывання адносяцца спецыяльная лексіка (наменклатура, прафесіяналізмы і тэрміны), дыялектная лексіка, жаргонная лексіка і аргатычная (

Наменклатура – гэта сукупнасць уласных імёнаў і назваў, прысвоеных разнастайным рэаліям і аб’ектам навукі і тэхнікі (лазер “Дыполь”, Стрымер-499, супер-камп’ютэр “Скіф” ).

Прафесіяналізмы – гэта спецыяльныя словы і выразы, якія ўжываюцца ў маўленні прадстаўнікоў пэўных прафесій (будаўнікоў, шахцёраў, пчаляроў і інш., напрыклад: бучы, таптухі, кашалі, крыгі – назвы розных прылад для лоўлі рыбы; майна, віра – у будаўнікоў і г.д.). Значэнні гэтых слоў не ўключаюцца ў слоўнік.

Тэрміны (лац. terminus – мяжа) – словы або словазлучэнні, якія абазначаюць пэўнае паняцце ў галіне навукі, тэхнікі, культуры (інтэграл, сінус – у матэматыцы, марфема, прыслоўе – у мовазнаўстве і г.д.).

Дыялектызмы – гэта словы, якія бытуюць у пэўных гаворках на пэўнай тэрыторыі і не ўваходзяць у склад літаратурнай мовы (картопля – бульба, тавар – карова на Палессі і г.д.).

Жарганізмы (фр. jargon – умоўная гаворка) – гэта сукупнасць слоў, зразумелых вузкаму колу людзей, аб’яднаных пэўнымі інтарэсамі (“дзед” – салдат апошняга году службы, “хвост” па лабах, атрымаць “пару” у студэнтаў і г.д.).

Аргатызмы (франц. argot. – замкнуты, нядзейны) – спецыяльны моўны код, незразумелы для іншых людзей, адна з разнавіднасцей жаргоннай лексікі, умоўная, тайная мова, характарызуецца вузкаспецыяльнай накіраванасцю, штучнасцю і засакрэчанасцю (чуха – хачу, шывар – тавар, бан – вакзал).

У Расіі і ў Беларусі аргатычная лексіка пачала складвацца ў другой палавіне ХІХ ст.

АКТЫЎНАЯ І ПАСІЎНАЯ ЛЕКСІКА

Паводле ступені ўжывальнасці лексіка беларускай мовы падзяляецца на актыўную і пасіўную.

Большасць слоў беларускай мовы адносіцца да актыўнай лексікі. Гэта словы агульнавядомыя і шырокаўжывальныя. Пасіўную лексіку складаюць словы, якія носьбіты мовы ўжываюць рэдка. Гэтыя лексемы маюць адценне ўстарэласці або навізны.

Да яе адносяцца агульназразумелыя, шырокаўжывальныя словы, пашыраныя як у вуснай, так і пісьмовай форме мовы.Такіх слоў у бел. мове большасць:

маці, брат, чалавек, час, хлеб і інш.

Гэта словы, якія маюць адценне ўстарэласці або навізны. Звязана гэта з пэўнымі працэсамі ў грамадстве, развіццём навукі, тэхнікі, культуры і мастацтва (біёніка, акрыл, аэраплан).

Устарэлыя словы

(харчразвёрстка, стаханавец)

Неалагізмы

(прыватызацыя, нанатэхналогія)

Аўтарскія

індывідуальна- аўтарскія неалагізмы

(Плыўна-думны Нёман; На дварэ раптоўна заістужы-ла).

Архаізмы

Гістарызмы

устарэлыя словы, якім прыйшлі на змену сучасныя:

іспыты (экза-мены), перст (па-ец), каліта (сум-ка), (ужываюцца яшчэ ў мастацкіх тэкстах).

словы, якія выйшлі з актыўнага ўжытку , сталі “гісторыяй”:

ураднік, лучына, фальварак.

СТЫЛІСТЫЧНЫЯ РАЗРАДЫ ЛЕКСІКІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

Моўны стыль (грэч. ŝtylos – прылада для пісьма ў старажытных грэкаў) – разнавіднасць літаратурнай мовы, сукупнасць моўных сродкаў, ужыванне якіх залежыць ад мэт і зместу выказвання. Асаблівасці таго ці іншага стылю, яго адметныя рысы вызначаюцца складам лексікі, характарам сказаў і граматычнымі формамі слоў. З улікам гэтага лексіка размяркоўваецца па стылістычных разрадах.

Лексіка сучаснай беларускай мовы

Гутарковая – пры неафіцыйных моўных зносінах, дыялектныя, спецыяльныя і жаргон.словы (кацуба, файл, пара (адзнака))

Навуковая – навуковыя і тэхнічныя тэрміны, абстрактныя словы (інтэграл, мікрапрацэсар)

Кніжная – выкарыстоўваецца ў навуковым, афіцыйна-справавым, публіцыстычным стылях (вета, табу, паэт)

Нейтральная (міжстылёвая) – у любым функцыяналь-ным стылі (забарона, няма, разнавіднасць)

Публіцыстычная – грамадска-публістычная тэрміналогія, газетна-публістычн. (суверэнітэт, прыватызацыя)

Уласна гутарковая – (балбатун, сцяміць)

Прастамоўная – перадаюць адмоўныя характарыстыкі, маюць экспрэсіўную афарбоўку (падліза, жмінда)

Афіцыйна-справавая – грамадска-палітычныя, прафесійная тэрміналогія, афіцыйна-справавая лексіка, адсутнасць эмацыянальных слоў (парадак дня, ратыфікацыя)

Мастацка-паэтычная лексіка

Сукупнасць тэрмінаў пэўнай навукі або прафесіі называецца тэрміналогіяй (ад лац. terminus- мяжа, граніца+грэч. logia- слова, вучэнне) – 1) сістэма тэрмінаў пэўнай галіны ведаў, мастацтва, вытворчасці (напрыклад, лінгвістычная тэрміналогія, матэматычная тэрміналогія), а таксама ўся сукупнасць тэрмінаў той ці іншай мовы. – 2) раздзел лексікалогіі, які займаецца вывучэннем тэрмінаў.

Існуе літаратуразнаўчая тэрміналогія, лінгвістычная, тэхнічная, медыцынская, матэматычная, філасофская, хімічная, астранамічная і г.д. Усе гэтыя словы складаюць тэрміналагічную лексіку.

Звычайна тэрмін з’яўляецца адзінай назвай паняцця. Ён адрозніваецца ад іншых слоў тым, што павінен быць адназначным у межах пэўнай тэрміналогіі.


ЛІТАРАТУРА

1. Азарка В.У., Васілеўская А.С., Круталевіч М.М. Беларуская мова: спецыяльная лексіка. – Мн.: БДПУ, 2004. – 207 c.

2. Антанюк Л.А. Беларуская навуковая тэрміналогія: Фарміраванне, структура, упарадкаванне, канструяванне, функцыяніраванне. – Мн.: Навука і тэхніка, 1987. – 240 с.

3. Беларуская мова: У 2 ч.: Ч 1: Падруч. для навучэнцаў педвучылішчаў і каледжаў / Я.М. Адамовіч, Л.А. Акаловіч, С.К. Берднік і інш.: Пад агульн. рэд. Л.М. Грыгор’евай. – 3-е выд., перапрац. і дап. – Мн.: Выш. шк., 1998. – 330 с.

4. Булыка А.М. Моўная сітуацыя ў БССР. Беларуская лінгвістыка, выпуск № 36, – Мн., 1989. – С. 3-10.

5. Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных слоў. – Мн.: Народная асвета, 1993. – 398 с.

6. Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных слоў: У 2 т. Т. 1: А-Л – Мн.: БелЭН, 1999. – 736 с.

7. Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных слоў: У 2 т. Т. 2: М-Я – Мн.: БелЭН, 1999. – 736 с.

8. ГОСТ 16487083. Делопроизводство и архивное дело. Термины и определения. М. 1987.

9. Давыдова Э.Н. Делопроизводство: Учебно-практическое руководство / Э.Н. Давыдова, А.Е. Рыбаков. – 6-е изд., стереотип. – Мн., ТетраСистемс, 2002, – 288 с.

10. Доклады Белорусского государсвтенного университета информатики и радиоэлектроники: Электроника, материалы, технологии, информатика, экономика и управление. – Мн., 2005. - № 4, – 100 с.

11. Каўрус А.А. Дакумент па-беларуску. Справаводства. Бухгалтэрыя. Рыначная эканоміка. – Мн.: Беларусь, 1994. – 160 с.

12. Квасов Н.Т. Элементы квантовой механики и статистической физики: Учеб. пособие по курсу «Физика» для студ. всех спец. и форм обуч. БГУИР / Н.Т. Квасов. – Мн.: БГУИР, 2004. – 63 с.: ил.