Нішто не зможа замяніць мудрасць старажытных арабскіх казак, самабытнасць антычных міфаў, рамантыку сярэднявечча, прыгажосць і дасканаласць твораў Шэкспіра. Але чытаючы ўсё гэта на нашай роднай мове мы не задумваемся, што гэтым тоіцца цяжкая праца перакладчыка, гады і гады даследаванняў. Пераклад гістарычных рэалій – неад’емная частка шырокага і параўнальна мала вывучанага пытання аб гістарычным каларыце і яго перанясенні пры перакладзе.
Самым цяжкім з перакладаў на іншую мову з’яўляецца пераклад мастацкай літаратуры. Перакладчыка мастацкай літаратуры чакаюць дзве галоўныя цяжкасці – перадаць нацыянальна-культурны дух твора і стылістычныя асаблівасці арыгінала. У гэтай сувязі мы сутыкаемся з тэрмінам безэквівалентнай лексікі. Але яго можна прыняць з агаворкаю, бо шмат хто сцвярджае, што нават для самага неперакладаемага слова можна і трэба знайсці эквівалент, хаця і няпоўны. Тэрмін рэалія адносіццп толькі да слоў і словазлучэнняў, а гістарычны і нацыянальны каларыт можна перадавацьі іншымі сродкамі – фанетычнымі і сінтаксічнымі.
Крыніцы гістарычнай і архаізаванай лексікі вельмі шырокія. Гэта народная паэтычная творчасць; помнікі гісторыі і грамадзянскай думкі; выказванні выбітых дзеячоў навукі, мастацтва і літаратуры і, нарэшце, літаратурныя творы, у якіх адлюстроўваецца дух народа ў пэўную гістарычную эпоху.
Пры аналізе твора перш-наперш мы вылучаем гістарычныя тэмы, пасля пастулаты, што выказваюцца аўтарам або яго героямі і, нарэшце, канцэпты для той ці іншай тэмы і сродкі іх выяўлення. У перакладзе шукаем эквіваленты, аналізуем іх з пункту гледжання зместу і структуры і вызначаем ступень іх адпаведнасці. На аснове ўсіх сабраных канцэптаў ствараецца беларускамоўная карціна пэўнай гістарычнай эпохі.
У дадзенай дыпломнай рабоце былі прааналізаваны гістарычныя раманы Вальтэра Скота “Айвенга” і “Квенцін Дорвард”. Працаваць з імі было вельмі цікава, так яны з’яўляэцца невычэрпнай крыніцай старажытных слоў і рэалій. Кожны твор Скота прысвячаецца пэўнай гістарычнай эпохе і мае свой непаўторны характар. Раманы Скота багатыя на апісанні. Апісваюцца норавы, палацы, знешнасць герояў, адзенне. Дзякуючы гэтаму, мы як быццам пераносімся ў тыя далёкія рамантычныя часіны.
Мова пісьменніка вылучаецца непараўнальным багаццем: ён ужывае як вытанчаную – і, трэба зазначыць, часамі мудрагелістую – мову высакародных прадстаўнікоў грамадзянства, так і простую мову сялянства і прыгонных, багатую на прыказкі і прымаўкі. Акрамя таго ў кожным творы прысутнічае дух народа, яго нацыянальныя асаблівасці, якія выражаюцца ў імёнах, мове і паводзінах герояў, рэаліях краіны. А трэба перадаць тую непаўторнасць кожнага з іх, што закладзена ў радках і паміж імі. Складаная спава нават для кваліфікаванага перакладчыка.
Таксама ў сваёй дыпломнай рабоце я выкарыстоўвала беларускамоўны варыянт рамана “Айвенга” у перакладзе Л. Забалоцкай. Я прааналізавала арыгінал і пераклад і прыйшла да наступных вывадаў: кніга была перакладзена добра, перакладчыца ўжывала дакладныя адпаведнікі, але часамі, па маему меркаванню, яна апускала даволі вялікія кавалкі сказаў. І нават цэлыя сказы, а гэтага рабіць нельга, так як іншы раз сэнс і дадатковая інфармацыя, якая раскрывае змест паўней, губляюцца.
Пераклад – складаны, комплексны працэс, які патрабуе шырокіх фонавых ведаў, таленту, працавітасці і ўжывання шматлікіх дапаможнікаў. Ні дня без радка – дэвіз, каторы кожны перакладчык павінен трымаць у галаве.
Спіс літаратуры
1. Виноградов В.С. Введение в переводоведение / В.С. Виноградов. – Москва: ИОСО РАО, 2001. – 137 – 149 с.
2. Виноградов В.С. Перевод. Общие и лексические вопросы / В.С. Виноградов. – Москва: 2002. – 43 с.
3. Булыко А. Н. Большой универсальный белоруско – русский, русско – белорусский словарь / А.Н. Булыко, Н.В. Полещук. – Минск: Попурри, 2008
4. Рагойша В. Паэтычны слоўнік / В. Рагойша. – Мінск: Белнавука, 2004. – 86 – 87 с.
5.Пашкоў Г.П. Вальтэр Скот / Г.П. Пашкоў// Беларус. Энцыкл.: у 18 т. – Мінск, 2002. – Т. 12. – С. 357 – 358
6. Влахов С.И. Непереводимое в переводе / С.И. Влахов, С.П. Флорин. – Москва: Р. Валент, 2006. – с. 79
7. Таболіч А. Таямніцы мастацкага перакладу / А. Таболіч. – Мінск: Беларускі кнігабзор, 2004. – с. 7, 112
8. Атраховіч К.К. Русско – белорусскій словарь / К.К. Атраховіч. – Мінск, 1991
9. ScottW. Ivanhoe / W. Scott. – Penguin books, 2002
10. Scott W. Quentin Durward / W. Scott. – Москва, Foreign language publishing, 1962.
11. Забалоцкая Л. Айвенга / Л. Забалоцкая. Мінск, 1999
Творчая частка (пераклад)
Мой кузэн Роберт Парыжскі.
Ўважліаыя назіральнікі за жыццём расліннага света ведаюць, што калі ўзяць прышчэпку ад старога дрэва, то яна будзе выглядаць як малады адростак, але на самой справе яна ўжо дасягнула той жа ступені сталасці і нават струхлення, як і тое дрэва, з якога яна была ўзята. Менавіта па гэтай прычыне, гавораць, вялікая колькасць дрэваў пэўнай пароды, якія атрымалі жыццёвыя силы ад аднаго ствала, засыхаюць адначасова, не спасобныя перажыць дрэва-маці.
Такім жа чынам, магутныя гэтага свету спрабуюць вялізарным напружанем сіл перанасіць вялікія гарады, краіны, а таксама культуру, лічачы, што гэта забяспечыць новае пасяленне багаццем, высакароднасцю, а таксама цудоўнымі ўпрыгожваннямі старога горада, які яны жадаюць узнавіць. І ў той жа час яны спадзяюцца распачаць новую эпоху з часу аднаўлення сталіцы, якая будзе па іх думках не толькі такой жа даўгавечнай і вялікаснай, як і яе папярэдніца, але нават зацямніць яе сваёй юнацкай славай. Але ў прыроды ёсць свае законы, і яны, як здаецца, аднолькава прыгодныя, як да грамадзянскага жыцця, так і да расліннай сістэмы. Існуе, як відаць, агульнае правіла, якое гаворыць, што тое, чаму прызначана доўгае жыцце, павінна развівацца павольна і паступова. А ўсялякая спроба, нават самая грандыёзная, увасобіць у жыцце адным махам план, на ажыцяўленне якога патрабуюцца стагоддзі, асуджана з самага пачатка на дачаснае разбурэнне. Так, у адной прыгожай казцы усхода дэрвіш растлумачвае султану, якім чынам ён здолеў вырасціць такія цудоўныя дрэвы, паміж якіх яны прагульваліся, што для гэтага ён спачатку клапаціўся аб маленькіх парастках. Гордасць уладара была абражана, калі ён падумаў, што гэтыя плантацыя, узрошчаная так няхітра, набіраліся сіл ад кожнага прамяня сонца, а яго асабістыя знясіленыя кедры, вырваныя з роднай зямлі гвалтам, апусцілі сваі велічныя галовы ў даліне Орэца.
Наколькі я ведаю, усе людзі, якія маюць густ, а некаторыя з іх пабывалі ў Канстанцінопалі некаторы час таму, згаджаюцца паміж сабою, што калі б яны мелі магчымасць агледзець увесь свет і выбраць сталіцу сусветнай імперыі, то ўсе яны выбралі б Канстанцінопаль, як месца дзе разам суіснуюць прыгажосць, багацце, бяспечнасць і велічнасць. І ўсе ж такі не гледзячы на перавагі размяшчэння і клімата, а таксама на архітэктурнае хараство цэркваў і палацаў, мармур і скарбніцы, поўныя золата, венцаносны заснавацель напэўна сам зразумеў, што хоць ён і мог распараджацца ўсім гэтым багаццем па свайму жаданню, але толькі чалавечы розум, талент, развіты старажытным народам да вышэйшай спупені, можа стварыць гэтыя шэдэўры мастацтва і літаратуры, якія на працягу вякоў здзіўляюць і ўражваюць людзей.
Імператар мог мець дастаткова ўлады, каб вывезці статуі і рэлігіёзныя сімвалы з заваяваных ім гарадоў і ўпрыгожыць імі сваю новую сталіцу, але людзі, стварыўшыя гэтыя выдатныя творы, а таксама тыя, магчыма не менш паважаныя, хто іх апісваў у паэзіі, музыцы і жывапісе, перасталі існаваць. Гэта нацыя, хоць яшчэ і самая цывілізаваная ў свеце, ужо мінула тую ступень развіцця, калі прага заслужанай славы і прызнання з’яўлялася адзінай альбо асноўнай прычынай працы гісторыка ці паэта, мастака ці скульптара. Прынятая ў краіне рабалепная і дэспатычная канстытуцыя даўным-даўно знішчыла той грамадзянскі дух, які ажыўляў свабодную гісторыю Рыма, пакідаючы толькі нязначныя ўспаміны, і зусім не пакідала жадання пярэчыць ёй.
Калі гаварыць аб Канстанцінопалі, як аб жывой істоце, то каб ён і здолеў адрадзіць сваю новую метраполію, пераняўшы жыццёва важныя і жыватворныя прынцыпы старога Рыма, то ўсё роўна ён ужо не здолеў бы распаліць гэтую іскру свабоды, як і Рым не здолеў бы патушыць яе.
У адным значным пытанні становішча сталіцы Канстанцінопаля абсалютна памянялася, і памянялася да лепшага. Свет прыняў Хрысціянства, і адрынуўшы языцкія законы, збавіўся ад пазорнага гнёту прымхаў.
Не існуе ні малейшага сумнення, што лепшая вера прынесла свае натуральныя і жаданыя плады для грамадзянства, размягчыўшы сэрдцы і ўтаймаваўшы страсці народа. Але хоць многія і прынялі новую веру пакорліва, былі і тыя, хто высакамерна трактаваў святое пісанне на свой асабісты манер, а некаторыя, нават, не ўпускалі магчымасці зрабіць рэлігіёзны сан інструментам для дасягнення часовай улады.
Такім чынам у той крытычны момант атрымалася, што вынікі гэтых змяненняў у рэлігіёзным жыцці краіны, хоць і хутка прынеслі плады, а таксама пасеялі мноства добрага насення, якому яшчэ было наканавана вырасці, не змаглі ў чацвертым стагоддзі дасягнуць таго уплыву, які апісваўся ў тых вучэннях, што людзі чыталі.
Нават запазычаная раскоша, на аснове якой Канстанцінопаль быў пабудаваны, несла на сабе адціск зашчаснага завядання. Перавезшы ў сваю сталіцу антычныя статуі, карціны, абяліскі і творы мастацтва, высакародны заснавальнік даказаў, што ў яго час ужо не было геніяў, здольных стварыць падобнае. Імператр, па загаду каторага свет і асабліва Рым былі абрабаваны, каб упрыгожыць Канстанцінопаль, можа быць параўнаным да распуснага юнака, які выкрадвае ўпрыгожванні матулі, каб потым падарыць іх сваёй легкадумнай палюбоўніцы, і на якой гэтыя ўпрыгожванні будуць выглядаць недарэчы.