Смекни!
smekni.com

Гiстарызмы i архаiзмы i цяжкасцi iх перакладу на беларускую мову (стр. 7 из 9)

Ужо ў 324 годзе, калі Канстанцінопаль толькі ператварыўся са сціплай Візантыі ў раскошную імператарскую сталіцу, ня гледзячы на яго вывезенае з другіх краін хараство, з самога свайго нараджэння, як мы ўжо адзначылі, насіў адбітак хуткага змарнення – выкліканага ўнутранымі прычынамі – якім быў адзначаны і увесь цывілізаваны свет, у тую пару абмежаваны тэрыторыяй Рымскай імперыі. І патрабавалася толькі некалькі стагоддзяў на здзейсненне гэтых прадвесцяў заняпада.

У 1080 годзе Аляксей Комнін узайшоў на імператарскі прастол, і такім чынам быў абвешчаным уладаром Канстанцінопаля, усіх валасцей і падуласных тэрыторый. Але спакойным жыццё магло быць толькі ў самім Канстанцінопалі – за яго межамі землі пастаянна цярпелі набегі скіфаў і венграў. Можна зрабіць меркаванне, што адыходзіць далёка ад Канстанцінопаля было небяспечна. Нам вядома, што імператрыца Пульхерыя пабудавала царкву святой Дзевы Марыі як мага далей ад гарадскіх варотаў, каб варожыя крыкі варвараў не перабівалі здейснення рэлігіёзных абрадаў, па той жа прычыне кіруючы імператар пабудаваў сабе палац у тым жа раёне.

Аляксей Комін адносіўся да таго тыпу самадзержцаў, хто хучэй карыстаўся вынікамі багацця і магутнасці сваіх прашчураў, чым тымі нязначнымі астаткамі, якія перайшлі да маладога пакалення. Хоць ён і лічыўся імператарам, але на самой справе ён нагадваў напалову здохлага каня, які ўжо не мае сіл карыстацца сваімі нагамі, і над якім кружацца вароны і ястрабы. Такім жа чынам, ён ужо не мог кіраваць раздробленымі правінцыямі імперыі.

Розныя ворагі атакавалі імперыю з розных бакоў, некаторыя з іх дабіваліся поспехаў, іншыя былі не настолькі шчаслівымі. Для шматлікіх народаў, з каторымі ён быў у варожых адносінах, будзь то франкі з захаду, туркаі наступаючыя з усходу, вялізарныя колькасцяі полаўцаў і скіфаў выпускаючых цьму стрэлаў з поўначы, сарацыны, ці плямёнаў на каторыя яны былі падзеляны, выхадцы з поўдня – для ўсіх грэчаская імперыя была спакусай. Кожны з гэтых народаў меў свае ўласныя метады вядзення вайны, а таксама свае баявыя манёўры. Але няшчсныя людзі грэчаскай імперыі, ці рымляне, як іх тады яшчэ называлі, былі самымі слабымі, няўмелымі і баязлівымі, каго толькі можна было ўявіць на полі бітвы. Імператар лічыў сябе шчаслівым, калі яму ўдавалася вясці абараняльную вайну па прынцыпу процівавагі, выкарыстоўвая скіфаў, каб абараніцца ад туркаў, ці выкарыстоувая і тых і другіх, каб адкінуць назад лютых франкаў, каторых Пётр Пустэльнік у часы Аляксея канчаткова развар’яціў ідэяй крыжацкіх паходаў.

Наш аповед распачынаецца ў сталіцы Усходняй імперыі на месцы, якое называецца Залатымі варотамі Канстанцінопаля, і трэба зазначыць, што гэты пышны эпітэт быў выбраным не бяз прычыны, як таго можна было б чакаць ад мудрагелістай мовы грэкаў, якія ўзносілі і сябе, і сваю архітэктуру і свае манументы.

Феадосій, якога празвалі Вялікім, значна перабудаваў і аднавіў моцныя і на выгляд непахісныя сцены, акружваючыя Канстанцінопаль. Трыўмфальная арка, упрыгожаная архітэктурай лепшых, хоць ужо і заняпалых часоў, служыла адначасова варотамі, праз каторыя путнікі траплялі ў горад. На версе аркі размяшчалася статуя Перамогі, багіні, якая на полі бітваў не раз схіляла шалі на карысць Феадосію. І паколькі ў майстра не хапала густу, ён вырашыў замясціць гэты недахоп раскошай – усе надпісы на арцы былі ўпрыгожаны залатымі арнаментамі, што і паслужыла нагодай да назвы, якую народ даў гэтай канструкцыі. Статуі, вырабленыя ў даўнія і больш шчаслівыя часы мастацтва, выглядвалі са сцен і не вельмі добра спалучаліся са стылем тых самых сценаў. Пазнейшыя па часе ўпрыгожванні Залатых варотаў выглядалі недарэчы ў тую пару, аб якой ідзе гаворка, разам з ліслівымі надпісамі гаварыўшымі, што дзякуючы мячу Феадосія “перамога вярнулася ў горад” і наступіў “вечны мір”: на арцы было ўстаноўлена некалькі прылад для кідання вялікіх дроцікаў, і тое што першапачаткова было запланавана як архітэктурнае аздабленне, магло прымяняцца ў той час для мэтаў абароны.

Быў вячэрні час, і халаднаваты, асвяжаючы марскі ветрык запрашаў усіх прахожых, канечне калі яны не спяшаліся па сваіх важных справам, запаволіць шаг і кінуць погляд на рамантычны выгляд гарадскіх варотаў, а таксама на разнастайныя цікавыя творы мастацтва і маляўнічыя краявіды, даступныя як для жыхароў горада, так і для падарожнікаў. Уражанне, якое па задуме павінен быў рабіць Канстанцінопаль на такіх падарожнікаў, як крыжакі з захаду, апісваецца старажытным французскім летапісцам , які прысутнічаў пры асадзе, што адбылася ў 1203 годзе. “Калі мы наблізіліся, - піша ён, - то на адлегласці ў тры лігі ад нейкага абацтва перад намі адкрылася панарама Канстанцінопаля. Там было мноства караблёў і галер, стаяўшых на якары. І было многа люду, хто да гэтай пары ніколі не бываў у гэтай мясцовасці, і яны не маглі адарваць вачэй ад горада. І яны былі здзіўлены, што быў такі горад на гэтым цудоўным свеце, і яны нястомна глядзелі і не маглі наглядзецца на высокія сцены і вежы, якія акружвалі той горад, і на багатыя палацы і на велічныя храмы, якіх тут было ў такой вялікай колькасці, што было б цяжка паверыць, калі б ніхто не бачыў сваімі вачамі гэты горад – горад-цар сярод другіх гарадоў. І сярод гэтай шматлікасці людзей не было ніводнага храбрага сэрца, якое не здрыганулася б перад магутнасцю Канстанцінопаля.

-- “А затым многія з таго натоўпу людзей вырашылі паглядзець, на ўнутранае ўбранне горада, на багатыя палацы і велічныя храмы, якіх тут было ў такой вялікай колькасці, і на раскошу палацаў, з якой ні адзін горад на свеце не мог параўнацца. І зусім не мае сэнсу гаварыць аб святынях – іх там столькі, колькі ва ўсіх астатніх краінах свету ўзятых разам.

І ўсё ж быў адзін чалавек, які паказваў больш цікавасці, чым можна чакаць ад ураджэнца горада, і хто кідаў хуткія і здзіўленыя погляды на мясцовыя рэдкасці, дэманстраваўшыя, што яго ўяўленне было ўражана краявідамі, новымі і адрознымі ад тых, што ён ведаў. Выгляд гэтага чалавека гаварыў аб тым, што ён быў падарожнікам і належыў да ваеннага саслоўя, і які б выпадак ні прывёў яго да Залатых варотаў, і якое становішча не занімаў бы ён пры імператарскім двары, яго твар сведчыў, што сам ён нарадзіўся далёка ад грэчаскай метраполіі.

Гэтаму маладому чалавеку было на выгляд каля дваццаці двух гадоў, у яго была зграбная, атлетычная фігура, якасць, якую жыхары Канстанцінопаля разумелі вельмі добра, – самі актыўныя ўдзельнікі спартыўных гульняў, якія і пазнаёмілі іх з асаблівасцямі чалавечага цела, і дзе, сярод грамадзян Канстанцінопаля, сустракаліся выдатнейшыя прадстаўнікі чалавецтва. Але яны, як правіла, не былі такімі высокімі, як гэты чужаземец, што стаяў ля Залатых варотаў. Яго пранізлівыя блакітныя вочы і светлыя валасы, што выбіваліся з пад лёгкага, аздобленага срэбрам шлема, які быў упрыгожаны грэбнем у форме дракона, разявіўшага сваю жудасную пашчу, а таксама вельмі светлая скура сведчылі аб тым, што ён нарадзіўся на поўначы. Яго прыгажосць – хоць ён і меў цудоўны твар і фігуру – не надавала яму рыс жаноцкасці. Ад гэтага яго выратоўвала фізічная сіла і той дух самаупэўненасці і самавалодання, з якім ён аглядваў акружаючыя яго цуды – без таго выяўлення глупства, якое характэрызуе людзей нявопытных і абмежаваных. Наадварот, ён выглядаў як чалавек глыбокага розума, які хутка ўвабіраў новую інфармацыю, чалавек які не ленаваўся аналізаваць абставіны, якія ён зразумеў не да канца, ці магчыма зразумеў няправільна. Гэта праяўленне вострага розуму і інтэлекта прыцягвала да гэтага варвара ўвагу прахожых, якія здзіўляліся, што дзікун з нейкага незнаёмага ці далёкага кутка свету мог мець такі высакародны твар, які сведчыў аб думках узвышаных, і паважалі яго за самавалоданне, з якім ён успрымаў рэчы, звычаі, раскошу – нават аб выкарыстоўванні якіх ён ніколі не ведаў.

Адзёжа юнака прадстаўляла сабой сумесь пышнасці і і нейкай дамскай вытанчанасці, што дазваляла вопытным назіральнікам вызначыць краіну яго паходжання, а таксама яго прафесію. Мы ўжо апісалі яго вычварны шлём з грэбнем, які адразу выдаваў у ім вандроўніка, да гэтага чытачу неабходна яшчэ дадаць невялікую кірасу, ці срэбраны нагруднік, такі маленькі, што яго было яўна недастаткова, каб прыкрыць шырокія грудзі юнака, і ён выкарыстоўваўся, як відаць, больш для упрыгожвання, чым для абароны. Не заставалася ні якай надзеі, што гэты багаты нагруднік зможа выканаць сваю функцыю і ўберагчы грудзі, якія ён часткова засланяў, ад метка кінутага дроціка ці стралы з цвердым наканечнікам.

З яго плеч звісала нешта, нагадваючае скуру мядзведзя, але пры больш блізкім разглядзе станавілася ясна, што гэта была толькі выдатная імітацыя мары паляўнічага – плашч выраблены вельмі ўмела з моцных шаўковых нітак так, каб на невялікай адлегласці выглядаць як скура звера. На левым баку незнаёмца ў ножнах, упрыгожаных слановай косткай і золатам, вісела лёгкая крывая шабля, падобная да турэцкай. Багата аздоблены эфес гэтай шаблі здаваўся надзвычайна маленькім для шырокай рукі гэтага Геракла, апранутага на такі мудрагелісты манер. Пурпурная, шчыльная да цела адзёжа даходзіла салдату толькі да калена, унізе ногі былі голымі, а ад падышваў да лытак яны былі пераплецены рамяшкамі сандаляў. Рамяшкі былі замацаваны залатой манетай з вобразам кіруючага імператара, якую юнак вакарыстоўваў замест спражкі.

Але была ў маладога варвара і зброя, якая больш падыходзіла яму па вялічыні, і якая была б занадта вялікай для воіна з больш тонкай косцю – баявы тапор, выраблены з закаленага жалеза, на ручцы, выкананай з цвёрдай пароды вяза, абпрацаванага латунню, а шматлікія пласцінкі і кольцы, ўціснутыя ў ручку, моцна змацоўвалі драўляную і сталёвую часткі. Тапор складаўся з двух вострых лёзаў, глядзеўшых у розныя бакі, з вострай пікай пасярэдзіне. Стальная частка тапара – ляза і піка – блішчэла як люстэрка; і хоць вялічэзны памер зброі мог бы паказацца непад'емным для меньш моцнага чалавека, юнак нёс яе з такой лёгкасцю, як быццам яна важыла не больш за пушынку.