Адпаведна свайму светаўспрыманню перакладчык адлюстроўвае мастацкую рэчаіснаць выбранага ім твора. У мастацкім перакладзе можна выдзеліць некалькі падтыпаў пераклада, якія залежаць ад прыналежнасці арыгінала да адпаведнага жанру мастацкай літаратуры. У якасці прыклада можна прывесці пераклад паэзіі, пераклад п’ес, пераклад сатырычных твораў, пераклад мастацкай прозы і г. д.
Для стварэння максімальна якаснага перакладу перакладчык павінен мець здольнасць супастаўляць тэкст перакладу з арыгіналам, знаходзіць і папраўляць магчымыя памылкі, уносіць патрэбныя змены па ходу дзеяння.
Як і любы іншы спецыяліст, кваліфікаваны перакладчык павінен валодаць прафесіянальнай кампетэнцыяй. Ад гэтяга залежыць, у асноўным, выбар перакладу. Перакладчыцкая кампетэнцыя ўяўляе сабой адметнае “перакладчыцкае” валоданне абедзвюма мовамі, здольнасць да “перакладчыцкай” інтэрпрытацыі зыходнага тэксту (г. зн. бачанне яго вачыма носьбіта іншай мовы і іншай культуры), валоданне тэхнікай перакладу ( г. зн. сукупнасць працэдур, якія забяспечваюць адэкватнае ўзнаўленне арыгінала, маючы на ўвазе мадыфікацыі, неабходныя для паспяховага пераадолення “культурнага” бар’ера), валоданне нормамі мовы перакладу, валоданне перакладчыцкімі нормамі, якія акрэсліваюць выбар стратэгіі перакладу, веданне норм дадзенага стылю і жанру тэксту, пэўны мінімум “фонавых ведаў”, неабходных для адэкватнай інтэрпрытацыі зыходнага тэксту, а менавіта тое, што завецца “валоданнем прадмета”, неабходнага для паспяховага перакладу ў рамках спецыялізацыі перакладчыка.
Мастацкі пераклад змяшчае ў сабе як свабоду для выбару спосабу перакладу і раскрыццё свайго літаратурна-перакладчыцкага таленту, так і шмат цяжкасцей, якія выяўляюцца пры перакладзе арыгінальных тэкстаў. Асабліва гэта адносіцца да тых твораў, якія былі напісаны не адзін век таму. Адна са складанасцей пры перакладзе такіх тэкстаў звязана з тым, што ў розныя эпохі людзі мелі розныя светаўспрыманні, кожны з іх па-свойму апісваў і трактаваў навакольны свет і ўсе падзеі, якія адбываліся ў тыя часы. Былі б гэта ваенныя баталіі ці палітычныя супярэчнасці розных слаёў насельніцтва. Нельга не адзначыць, што ўсе гэтыя складанасці трэба вырашаць на фоне культурных і моўных адрозненняў дзвюх краін, дзвюх сістэм каштоўнасцей.
У творчай частцы сваёй дыпломнай работы я зрабіла пераклад адрэзка з гістарычнага рамана "Мой кузэн граф Роберт парыжскі". Аноўнай мэтай, якой я кіравалася пры перакладзе, была дакладнасць, адэкватнасць і максімальная блізкасць да тэксту арыгінала.
Пры перакладзе гэтага адрэзка тэкста я сутыкнулася са шматлікімі праблемамі. Ні для каго не сакрэт, што творы Вальтара Скота вызначаюцца асабістым стылем. Трэба адзначыць, што праблема якаснага перакладу твораў Скота ўзнікла адмаль адразу пасля з'яўлення яго твораў, так як яны набылі вялізарную папулярнасць. Як ўжо зазначалася ў дадзенай дыпломнай рабоце, яго творамі захапляліся людзі вялікага розуму 19 стагоддзя, і іх цікавіла пытанне аб перанясенні гістарычнага каларыту. Гэта трэба было рабіць асцярожна, каб у чытыча заставалася ўяўленне аб гістарычнай эпохе і мове той эпохі, і ў той жа час каб твор не выглядаў занадта архаізаваным і незразумелым для чытача.
Асноўная задача пры перакладзе дадзеных тэкстаў – дабіцца максімальна блізкага перакладу, прытрымліваючыся пры гэтым норм перакладу і захоўваючы стылістыку аўтара арыгінальнага тэксту. Трэба адзначыць, што зыходны тэксты вылучаецца багаццем мовы (аўтар выкарастоўвае шмат прыметнікаў, жарганізмаў, фразеалагізмаў, прыказак і прымавак). Ён ужывае мноства старажытных і архаізаваных словаў, а таксама словаў, якія ўжываліся ў той час у іншым значэнні, што надае дадатковыя цяжкасці. Акрамя таго сказы Скота вельмі доўгія і іншы раз мне было даволі складана зразумець сэнс і прыходзілася аналізаваць слова за словам, шукаць у слоўніках дадатковыя і рэдкія значэнні. У той жа час ён выкарыстоўвае шмат старажытных геаграфічных назв і імён гістарычных асоб, якія трэба перакладаць правільна, у адпаведнасці з прынятымі нормамі. У гэтым мне дапамагалі разнастайныя слоўнікі.
Я не здолела знайсці значэння ValleyofOrez. Так як у кнізе ўпаміналася, што гаворка ідзе аб казачных персанажах, я зрабіла вывад, што гэта таксама казачная рэалія, і яна не адпавядае якой бы та ні была геаграфічнай назве. Я проста перадала яе транслітарацыяй, як даліна Орэц.
Але былі ў творы і другія геаграфічныя назвы, якія абазначалі не казачныя рэаліі, а сапраўдныя, якія ўжо перасталі існаваць, альбо абазначалі краіны, ці часткі свету, якія ў наш час называюцца па-іншаму.
Scythians – скіфы, прадстаўнікі племені, жыўшага ў Паўночным Прычарнамор’і. Дагадацца аб значэнні слова было не складана, але, дзякуючы гэтаму перакладу, я вывучыла многа новага аб гэтым народзе.
Cumans – полаўцы, у еўрапейскіх і візантыйскіх крыніцах куманы, цюркамоўны вандроўны народ.
Saracens – сарацыны, тэрмін, які ў Сярэднія вякі, еўрапейцы ўжывалі, гаворачы аб усіх, хто іспаведаваў іслам.
Franks – франкі, група заходненямецкіх плямёнаў, якія аб’ядналіся ў плямённы саюз. У візантыйскай традыцыі франкамі называлі ўсе заходнееўрапейскія народы.
AlexiusComnius – Яляксей Комнін, візантыйскі імператар
Peterthe Нermit – Пётар Пустэльнік, аскет, якому прыпісваюць арганізацыю першага крыжацкага пахода.
TheodosiustheGreat – Феадосій Вялікі, рымскі імператар, апошні правіцель адзінай Рымскай імперыі перад яе канчатковым падзелам.
Пры перакладзе патрэбна было ўлічваць разыходжанне асаблівасцяў і норм мастацкага стылю ў беларускай і англійскай мовах. Напрыклад, пры адсутнасці поўнай адпаведнасці паняццяў у беларускай мове прыходзілася выкарыстоўваць апісальны пераклад ці падбіраць найбольш блізкія па сэнсу сінонімы.
Акрамя таго, пры перакладзе дадзеных тэкстаў мне прыйшлося звярнуцца да шматлікасных граматычных і лексічных трансфармацый, неабходнасць якіх была абумоўлена адрозненнямі ў граматычным і лексічным ладзе розных моў. Так граматычныя трансфармацыі абумоўлены адсутнасцю той ці іншай катэгорыі ці канструкцыі ці іх частковае несупадзенне ў абедзвух мовах. У час перакладу прыходзілася выкарыстоўваць перастаноўку членаў сказа, па прычыне несупадзення і разыходжання будоўлі сказу ў мове арыгінала і перакладу. У большасці выпадкаў такія перастаноўкі былі вынікам таго, што ў беларускай мове камунікатыўны цэнтр выказвання знаходзіцца у канцы сказа, а ў англійскай – у пачатку. Звычайна такія трансфармацыі таксама маюць дачыненне да трансфармацый іншага характару: замена моўных частак, змяненне формы слова і г.д.
Лексічныя трансфармацыі, якія я выкарыстоўвала пры перакладзе, былі выкліканы рознай спалучальнасцю, правіламі і традыцыямі выкарыстання, асаблівасцю функцый і спектрам значэнняў слоў у абедзвух мовах. Часцей за ўсё выкарыстоўваліся наступныя трансфармацыі: лексічнае дабаўленне, канкрэтызацыя, сэнсавае развіццё. Некалькі разоў дзеля больш дакладнай перадачы сэнсу сказа прыходзілася выкарыстоўваць прыём цэласнага пераўтварэння некаторых яго частак.
Выкарыстанне трансфармацый пры перакладзе дапамагло мне як мага больш дакладней перадаць сэнс тэксту арыгіналу, прытрымліваючыся пры гэтым правіл і норм мовы перакладу.
Лексічныя і граматычныя трансфармацыі, выкарыстанныя пры перакладзе дадзеных твораў, праца з тэкстамі, якія маюць дачыненне да мастацкага стылю і веды ў галіне тэорыі перакладу і мастацкай літаратуры былі накіраваны на больш дакладную і адэкватную перадачу сэнсу і асаблівасцей мовы арыгінальных тэкстаў з захаваннем норм мовы перакладу.