Беларускія народныя святы.
Веснавы цыкл
Вызначаць час людзі пачалі даўно, вельмі даўно. Яшчэ не ведалі яны пра сусвет і пра рух планет, але ўжо заўважылі адметные дні, па якіх пачалі вызначаць час для адпаведных справаў. З цягам часу ўдакладнялася ўяўленне пра свет, змяняліся календары, з новымі рэлігіямі прыходзілі новые святы.А святочнымі дні сталі не дарма. Па-першае, асаблівае спалучэнне цёмнай і светлай часткі сутак надавала гэтым дням магічнае адценне.
Але не менш значнай была і другая, сельскагаспадарчая істотнасць святаў. У даўніе часы не было друкаваных каляндароу і сродкаў масавай інфармацыі, таму з пакалення ў пакаленне патрэбна было перадаць накоплены опыт - калі сеяць, калі жаць, калі паляванне распачынаць. А што запомніцца лепш, чымсі вяселае, шумнае свята ў асаблівы дзень? Вось яна, мудрасць стагоддзяў.
Гуканне вясны
У беларускай язычніцкой традыцыі існуе прыгожае і светлае свята, прысвечанае вясне - "Гуканне вясны". Перавесці назву можна, як зазыў вясны на землю. У дахрысціянскі час гэта свята прыходзілася на пачатак года, а у сучасным календары ён заняў 14 сакавіка. Але добра вызначанай даты у гэтага свята няма, бо гуканне вясны – гэта тыя дні , калі ўжо бачна – вясна прарываецца, снег тае , завірухі застаюцца толькі у памяці і хоць на уліцы брудна і сыра, але ўсе ведаюць, што прыйшла вясна. Рытуалы звязаныя з гуканнем вясны працягваліся у нашых продкаў пакульземляробцы не выходзілі на поле рыхтаваць глебу пад вясенія пасевы.
Несумненна, вясну з яе цяплом і сонецкам вельмі чакалі, таму з гэтай парой года чалавек связваў розныя магічныя дзеянні і рытуалы. Чалавек жадаў прыблізіць прыход цяпла і вясны, якая ўяўлялась яму маладой дзяўчынай. У абрадах яе звалі на зямлю, прыносілі ёй жэртвапрыношанні , дзеля яе гулялі ў розныя гульні, вадзілі карагоды, спявалі. Менавіта гэтыя складаныя і не зусім нам зразумелыя дзеянні язычніцкіх славянскіх народаў атрымалі назву –“гуканне вясны”.Але не сакрэт, што хрысціянства існуе на нашых землях ужо шмат стагоддзяў. Адна з сусветных рэлігій вельмі паўплывала на мясцовыя язычніцкія традыцыі, змешывая іх.Па гэтаму няредко "гуканне" весны супадае з Сароками, якія з’являются ужо хрыстіанскими или часткова хрыстіянізіраваными святамі. Святкуюцца яны у час паста, што супярэчыць язычніцкай традыцыі, бо, напэўна, нашы продки, рабілі вялікія застоллі. Але на нашай тэрыторыі ёсть выключэнні - ў паўдневых раёнах Гомельскай и Брэсцкай абласцях дзе-нидзе завуць вясну и да пачатка паста. Менавіта тут і захаваліся гэтыя традыцыі ў найбольш "чыстам" відзе, чым на ўсей тэрыторыі нашай краіны.
Рытуяльна вясеннія святы паўсюль пачыналіся зжыганнем чучыла зімы.На высокіх пагорках, за сёламі хлопцы разводзілі вогнішчы, на якіх “палілі зіму” : зжыгалі льняное “мелле”, якога было дастаткова ў кожным двары пасля апрацоўкі льну , старую адзёжу , абутак і старыя непатрэбныя рэчы. Да дзяўчат яны прылучалісь только познім вечарам, калі пачыналі разам вадзіць карагоды. Карагоды, па думцы некаторых фалькларыстаў, ўяулялі сабой няспынны кругазварот жыцця і вечную маладосць. Есць таксама думкі, што форма карагода нагадвае форму свяціла. Хлопцы рабілі арэлі, на якіх моладзь каталася па двух, стараліся разгайдаться як мага вышэй, каб паказаць свой моц, уменне і спрытнасць. Існавала прыкмета, што чым вышэй разгайдаеш арэлі, тым вышэй вырасце лён і іншыя расліны ў гэтым годзе.
Дзеці так сама радаваліся надыходу вясны. Яны збіраліся свёй групай. Бегалі па сялу, не мінуючы ні адной хаты. Спявалі вяснянкі х пажаданнямі здароўя і добрага ўраджаю. Гаспадары давалі дзецям ххлеб, яйкі, каўбасу, тыквачкі, сушаныя чарніцы і яблыкі. Потым дзеці збіраліся ў адной хаце, частаваліся, спявалі, балаваліся, апавядвлі смешныя гісторыі.
У некаторых селах на непаханам полі расчынялі вогнішча і аыбіралі “вясноўку” – прыгожую дзяўчыну. На голаву ёй насаджалі вянок, саджалі на барану і са спевамі азілі вакол кастра. Таксама моладзь пераскаківала праз вогнішча,дзеля таго ,каб збавіцца ўсяго дрэннага, ад хваробаў і ад прысутнасці зімы ў душы.
Разам з прыганнем праз вогнішча, якое ўяўляла сабой вобраз цяпла і сонейка, маладыя людзі спявалі “вянянкі”:
Благаславі, маці,
Вясну гукаць, у-у!
Вясну гукаць,
цёплага лета
Дажджа..., у-у!
Дажадаць.
-Ой, вясна, вясна
Вясняна…, у-у!
У некаторых раёнах Прыдняпроўя з даўніх часоў быў вядомы абрад зжыгання кола. Моладзь шла на бераг ракі або возера. Хлпцы рабілі невялікі плот, на якім прымацоўвалі старое кола ад якога небудзь воза. Потым кола паджыгалі і пускалі плот па вадзе. Агнявое кола сімвалізавала сабой Сонца, якому пакланялісь нашы продкі-язычнікі. Пакуль кола было відаць , ўсе спявалі, і ў сваіх спевах звярталіся да сонейка:
Сонейка на прыпечак скацілася,
І зямліца ўсміхнулася
- Вазьмі, сонейка, у Бога дазволу
І спусцісь да долу.
Мы табе спяваемі,
Мы цябе ўсхваляем,
Прыходзь, мы цябе чакаем!
Акрамя карагодаў, спеваў і вогнішчаў у першыя дні вясны маладыя людзі прызнавалісь у каханні, таму вясна ассацыіруецца з прыгажосцю каханнем чысцінёй. Разам з ўсеагульным пачуцём любові і кахання, у гэтыя дні чалавік клапаціўся аб сваёй зямельцы, аб наступным ураджаі. З прыходам вясны ўсе запасы нвшых подкаў скуднелі ."Прыгожа вясна ды галадна" – гавораць ў народзе. Нашы продкі звязывалі з гэтым перыядам усе сваі надзеі на будучы ўраджай, які абвязкова павінен быць на наступны год больш папярэдняга. Паэтаму вясеннія спевы часта ўтрымлівалі прызывы да Бога, раней- да сонца, каб жыццё стала лепшым. З ранняй вясной звязывалі многія прыкметы і павер’і: "Калі сакавік сухі, у красавіку травы яшчэ не чакай", "Калі на лёд грыміць, тады вясна будзе халоднай" и т.д.
Сараки
Аб пачатку новага вітка прыроднага абуджэння першымі абвяшчалі птушкі. Яны вярталіся з Вы-Раю – ад продкаў – і неслі на сваіх крылах вясну. Таму і першае свята новага цыкла абнаўлення павінна быць прысвечана міфічным прадвеснікам – птушкам. А калі яшчэ раз узгадаць, што памежным маркёрам паміж гэтым і «тым» светам з’яўляецца лік сорак (пра сімволіку гэтага ліку мы пагаворым асобна ў наступным артыкуле), то і свята павінна быць прысвечана выключнай падзеі – вяртанню з выраю «сарака саракоў». Такое свята пад назвай Саракі здаўна бытуе ў народным календары беларусаў.
Зразумела, што лік 40, які адлюстраваны ў вяртанні з далёкіх краін «40 выраяў», стаў вызначальным ва ўсіх рытуальных дзеяннях гэтага святочнага дня, перш за ўсё ў выпяканні спецыяльнай рытуальнай стравы – сарака «жаваранкаў» – невялічкіх булачак у выглядзе птушак: «На Саракі з вырая прылятаюць жаваранкі, от затым у гэты дзень жанкі пякуць малыя патапцы й называюць іх жаваранкі. Жаваранкі абліваюць асалоджанай вадой і даюць іх дзіцям».
У адпаведнасці са старажытнымі ўяўленнямі прадвеснікі вясны – птушкі – з’яўляліся увасабленнем душаў нашых продкаў, таму акт выпякання «жаваранкаў» хутчэй за ўсё арганічна ўключаўся ў абрад сустрэчы, прывітання прадстаўнікоў «таго» свету.
Лічыцца, што жаваранак – божая птушка, якую Бог стварыў з кавалка зямлі, падкінутага высока ўгару. У народнай культуры славян «божая» птушка ўспрымалася сакральна чыстай істотай, якая сваімі гучнагалосымі песнямі праслаўляе Хрыста. Разам з іншымі птушкамі жаваранак пачынаў ладзіць пахаванне Хрыста. Па другім паданні жаваранкі і ластаўкі даставалі іголкі з цярновага вянца Збавіцеля, за што іх благаславіла Багародзіца. Вядома шмат паданняў адносна таго, дзе жаваранак зімуе: хаваецца ў мышынай нары, спіць у баразне або на мяжы. Аднак ёсць павер’е, якое набліжае нас да сутнасці беларускіх рытуалаў найбольш блізка. Паданне сведчыць, што ўзімку жаваранак жыве ў Раі, высока на Нябёсах. Анёлы трымаюць яго ў руках, пестуюць і лашчаць да таго часу, пакуль першы веснавы гром не расчыніць нябёсы, куды толькі жаваранку і дазвалялася зазірнуць.
У розных куточках Беларусі жаваранкі аказваліся на пэўны час своеасаблівым барометрам-лічыльнікам. Меркавалі, што пасля Саракоў павінна быць яшчэ сорак замаразкаў. І як толькі здараўся чарговы замаразак, сям’я з’ядала адну галушку. Як толькі будзе з’едзена апошняя, людзі казалі: усё – прыйшло лета, і марозу больш не будзе.У 2005 годзе у п. Рось Ваўкавыскага раёна нам давялося сустрэцца са знахаркай, якая лечыць людзей з дапамогай якраз такіх галушак. На Саракі яна рыхтуе з хлеба або з воску дзевяць шарыкаў, якія выкарыстоўвае ў сваёй лекарскай практыцы на працягу года. Трымаючы ў левай руцэ ўсе шарыкі, яна чытае «мадлітву» (так гавораць людзі каталіцкага веравызнання) і абносіць імі вакол галавы хворага чалавека. Затым кладзе адзін шарык у кішэню, а з левай рукі бярэ наступны. Доўжыцца гэта да таго часу, пакуль знахарка не перабярэ ўсе дзевяць галушак.
З прыходам хрысціянскай традыцыі славянскі культ продкаў шчыльна зблізіўся з ушанаваннем сарака севастыйскіх мучанікаў. Прыярытэт этнакультурных каштоўнасцяў між волі саступае месца народна-хрысціянскім легендам: «Кажуць: сорак птушак прыляціць – сорак мучанікаў». Да Саракоў на Паазер’і выпякалі птушак, з якімі дзеці выбягалі босымі на праталіны і крычалі: «Сорак мучанікаў прылятаець, сорак мучанікаў прылятаець!»
Саракі, фактычна як і ўсе астатнія святы гадавога колазвароту, былі зарыентаваны не толькі на рэалізацыю самай галоўнай ідэі абрадавай практыкі дакладна вызначанага дня – сустракаць і ўшаноўваць птушак, якія вяртаюцца з выраю. Будучы ўключанымі ў сегмент веснавых святкаванняў, свята аказвалася цесна пераплеценым іншымі сялянскімі клопатамі.