Смекни!
smekni.com

Аляксей Русецкі (1912-2000) (стр. 3 из 5)

нароўні з маімі губамі.

Далей — свайго, перажытага — яшчэ больш. Горача і страсна расказвае аўтар пра маладосць — сваю і свайго пакалення, — якая супала з маладосцю ўсёй краіны, што будавала новы лад. У глухім мястэчку разгортваюцца не абыякія падзеі: "ударыў піянерскі барабан", пачала працаваць камсамольская ячэйка, на месцы былога маёнтка арганізавалася "Парыжская камуна". Словам, "па полі Рэвалюцыя ішла ў дваццаць хвальплугоў", "кожны ўпершыню адчуў сябе часцінаю агульнай долі". Праз векавечнае, здзірванелае прабіваюцца парасткі новага, вырастае сам чалавек, усё больш усведамляючы сваё сапраўднае месца на зямлі. У "Яго Вялікасці", як і ў іншых паэмах Русецкага, г'алоўнае месца займае асоба сацыяльнаактыўная і мэтанакіраваная — беларус, народжаны векапомнымі падзеямі пачатку XX ст. Сярод гэтых падзей і тая, якую потым назавуць Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыяй і якая мела, безумоўна, вялікае значэнне для лёсу Беларусі і беларускага народа. Мы не думаем, што паэт перабольшвае гэтае значэнне, — хіба толькі залішне выпукляе яго, не згадваючы пра іншыя падзеі агульнага працэсу нацыянальнага Адраджэння, нацыянальнай гісторыі.

Гэтая паэма — прыкметная вяха ў творчай эвалюцыі А. Русецкага як паэтаэпіка і філосафа, які жадае як найглыбей спасцігнуць суадносіны паміж чалавекам і яго часам. Ужо з самых першых радкоў аўтар арыентуецца на вельмі асабістае, амаль інтымнае, сэрцам адчутае ўспрыманне гісторыі. Гісторыя, мора, вечнасць, жыццё — гэтыя і іншыя вобразы і паняцці існуюць у паэме ў асабовым успрыняцці аўтара. Скажам, як не ўспомніць — у сувязі з морам — камдыва, які, паміраючы, каб суцішыць смагу, прасіў "пеннага... балтыйскага... хоць біклагу".

Безліч сувязей існуе паміж чалавекам і аб'ектыўным светам, у якім ён жыве. Паэт імкнецца разгледзець гэтыя сувязі ў глабальнарэтраспектыўным плане. Яму ўвогуле надзвычай уласціва звяртацца да "першавытокаў" жыцця, разглядаць яго не толькі на сацыяльным, але і нават на біялагічным узроўні. Так, мора ўяўляецца яму калыскай жыцця. Гэту навуковую ісціну ён разумее паэтычна: "бушуе ў крыві людзей дагэтуль марская сіла". Паэт пачынае ад пачатку. Аднак у імя гістарызму ён пазбягае хранікальнасці. Думка пульсуе свабоднымі асацыяцыямі. Шырокімі вобразнымі мазкамі ўзнаўляе ён гісторыю ачалавечвання чалавека, цяжкі працэс яго самапазнання, сцвярджэння на зямлі велічных маральных ідэалаў. Чаргуюцца планы. Памяць ажыўляе эпізоды дзяцінства, якое прыйшлося на 20я гады, калі сялянская Беларусь узнімалася да новага жыцця. У раскаваных смелых вобразах ён раскрывае паэзію таго даўняга — эпічнага, так сказаць, — светаўспрыняцця селяніна.

Мой лёгкі сон трымцсў, злятаў, як пух, калі зямля ўздыхала ў сне, пад вухам; тады гадзіны ночы мерным рухам мне вызначаў нябесны зорны круг над лесам, лугам. Паэт прыняў у сваю душу і "працадзіў" праз яе мноства чалавечых лёсаў. Паэтычны пафас "Яго Вялікасці" — пераадоленне супярэчнасці паміж адзінкавым і супольным, сінтэз асобнага і агульнага, часовага і вечнага. Узмежжа 60—70х гадоў — плённы перыяд А. Русецкага. У 1967 г. выйшаў зборнік вершаў "Служба святла", а ў 1971 — "Зямля гаворыць зорам". Аўтар, імкнучыся не адстаць ад часу, углядаецца ў новае, што характарызуе чалавечую дзейнасць на ўсіх яе ўзроўнях, падмячае нават дэталі. "Касі, каса, пакуль раса..." — спяваецца ў песні. Песня засталася, а касы... няма.

Час літасцівы...

пляцгазон

стрыжэ машынка ля прысад.


Гэта радкі з вядомага верша "Касі, каса", а побач у тым жа зборніку "Зямля гаворыць зорам" знаходзім "праблемны" верш "Тэхнасфера" — вельмі характэрны для А. Русецкага. У ім ідзе гаворка пра "тэхнасферу" — свет "другой прыроды", дзіва, створанае рукамі і розумам чалавека:

з зямной абалонкі вады,

з абалонкі найтоннай жыцця,

з глебы шэрай,

і цемры ніцых звяроў,

з лісцяной глухаты розумам

прарасла тэхнасфера.

Празаізацыя радка не зніжае важкасці і істотнасці паэтычнага маўлення. Гэта было напісана ў канцы 60х гадоў, але вобраз "тэхнасферы" ўражвае і захоўвае свой сэнс і ўздзеянне на чытача і зараз:

Яна сёння хвастатыя сцеле дымы, уключае штодзень поўнай моцы маторы, рэактыўныя коціць надхмар'ем грамы, множыць нашы дамы, пранікас ў дамы праз каменныя поры.

Беларускі паэт захапляецца магчымасцямі чалавека:

тэхнасферы сягае Зямлі арэол

аж да Марса й Венеры.

Мы на маці сваю

зірнулі адтуль,

на жывое, у блакітных разводах аблічча.

Пройдзе, аднак, час, і захаплення стане менш — паэт зверне ўвагу на выдаткі "тэхнасфернага" прагрэсу, і ў яго сэрцы паселіцца трывога, страх за лёс "айкумены".

На мяжы 60—70х гадоў абвастраюцца спрэчкі па пытанню ўзаемасувязі мастацтва і навукі. У іх бярэ ўдзел і А. Русецкі. (Дарэчы, яму заўсёды была ўласціва тэарэтычная цікавасць да сакрэтаў паэтычнага рамяства). Удзельнік адной з дыскусій — Б. Кузняцоў — у артыкуле "Паэтыка меганавукі", думаецца, меў падставы сказаць, што "свет мастацкай літаратуры — гэта свет вобразаў і эмоцый. Але цяпер адбываецца значнае збліжэнне вобразаў з лагічнымі і матэматычнымі паняццямі і збліжэнне эмоцый з інтэлектам. Свайго роду інтэлектуалізацыя эмоцый і эмацыяналізацыя інтэлекту". Русецкі якраз і імкнецца адкрыць лірыку "фізікі", аднак яго паэзія не перастае быць "светам вобразаў і эмоцый". Гэта — аснова, якая не перашкаджае таму, што верш вядзе думка. Філасофскаінтэлектуальная паэзія А. Русецкага мае свае — лірычныя (думкаперажыванне) — аргументы і доказы, якія грунтуюцца на глыбінных пластах чалавечага вопыту.

Ён ізноў звяртаецца да жанру паэмы. "Маналог Зямлі" — працяг "Яго вялікасці". Яны пабудаваны на адной светапогляднай аснове, роднасныя паводле праблематыкі і стылю. Раскрыццё сацыяльнагістарычных заканамернасцей быцця спалучаецца ў іх з улікам прыроднабіялагічнага пачатку. Паэта прыцягвае свет і сусвет з іх таямніцамі. Ён шукае паэзію не толькі ў лабараторыі, але і ў фактах навуковага разумення сусвету, заканамернасцей яго існавання, звязанага з маральнай прыродай чалавека. Аўтар даследуе не толькі свет сапраўднага, але і свет магчымага. Ён уводзіць элементы драматызацыі. У "Маналогу Зямлі" сцвярджаецца адказнасць чалавека за сацыяльны і навуковы прагрэс, за памнажэнне ўсяго прыгожага на планеце.

"Маналог Зямлі" пачынаецца шырокім уступам — сцэнай аўтадафэ, пры дапамозе якога чорнасутаннае сярэднявечча намагалася спыніць навуковы прагрэс. Шугае полымя кастра, гарыць ерэтык. Аднак — даводзіць аўтар — касцёр бяссільны перад дапытлівасцю чалавечай думкі, скіраванай на пазнанне невядомага.

Магчымасці навуковатэхнічнага прагрэсу неабмежаваныя. А чалавек — якім быць яму?

У "Маналогу Зямлі" аутар спрабуе эстэтычна і маральна асэнсаваць вядомую гіпотэзу аб тым, што мы не адны ў сусвеце.

Ля ціхай зоркі Таў Кіта

нібыта

плывс планета цёплаю арбітай.

Гіпотэза гэта, нядома, спрэчная. Але тое, што спрэчна ў навуцы, у паэзіі можа ствараць грунт для цікавых і агульназначных вобразаў. Калі дапусціць, што нсдзе існуе падобная нашай цывілізацыя, то трэба быць гатовымі да кантакту з яе прадстаўнікамі. Вучоныя нават выііайіплі для гэтага мову — лінкос. "Адзінымі законамі ў прасторы існусм мы і зормы сад нябёс; Зямля, ты загаворыш, ты загаворыш моваю лінкос". Пра што ж, аднак, маглі расказаць зямляне сабс падобным, калі б, уявім, такія раптам знайшліся ў неабмежаваных прасторах сусвету?

I вось тут якраз пачынаецца спрэчка нашых сучаснікаў — Паэта і Акадэміка. Акадэмік прапануе:

Дайце твор!

Прыродаапісанне, нашы веды, грамадскія фармацыі і ход гісторыі — усё жыццё планеты уціснецца ў матэматычны код.

Касмічнае і зямное, агульнае і адзінкавае, праўда веку і праўда чалавечага жыцця — вось абсягі іх спрэчкі.

Планетарнакасмічныя матывы, помніцца, любілі паэты 20х гадоў. Дзеля ўслаўлення масы, множнасці, "мегасвету" яны маглі занядбаць "мікрасвет" асобнага чалавека. Дзеля касмічных абстракцый яны гатовы былі ахвяраваць канкрэтным чалавекам. Акадэмік — у імя абагульненай навуковай ісціны — схільны, як і яны, ігнараваць адзінкавае і асаблівае.

Паэт напамінае яму:

З даўніх год вядомы назвы гучныя фармацый. Істотнасць маналогу надалі б жывыя словы чалавека працы — як ён жыве, ўладарыць на Зямлі.

Акадэмік пярэчыць:

А ісціну ж мы страцім,

бо на свет

глядзіць пасвойму і мяркуе кожны...

Палеміка ўзмацняецца. Паэт даводзіць, што "зямнога ў сэрцы кожнага замнога". Ён таксама імкнецца асэнсаваць быццё ў яго шырокіх сацыяльнагістарычных, прыродных каардынатах, але не толькі не страчвае цікавасці да асаблівага, а лічыць яго — "гармонію зары, і пах зямны, і бляск расы зялёнай, харал жыцця, гучанне галасоў, і радасць, сум" — надзвычай вартым увагі. "Маналог Зямлі" — не "падарожжа ў мінулае", аднак, думаючы пра сучаснае, чалавек у Русецкага не можа выкінуць з памяці "апалены край партызанскі лясны, у ляманце досвітак, чорнае войска"...

Дагэтуль галосіць праз яву і сны у пуню загнаная родная вёска.

Што значу я ў сусвеце, куды рухаецца жыццё і ў чым прызванне чалавека, калі ў яго такі кароткі ў параўнанні з гісторыяй — век? Падобныя пытанні здаўна прыцягвалі ўвагу паэта, узбуйнялі постаць яго лірычнага героя. Паэт не можа абмінуць вострых экалагічных праблем:

Тлумна, прагна сваё мы будуем жыццё, аж трасецца зялёная наша радзіма.

Словам, пра якія б высокія матэрыі ні гаварыў А. Русецкі, ён не быў бы паэтам сучаснасці, калі б не спускаўся з нябёсаў на зямлю, калі б не хваляваўся за лёс духоўных каштоўнасцей чалавека. Ён упарта даводзіць, што будучыня Зямлі, будучыня чала

вецтва, для якога яна толькі "калыска", — у руках чалавека. Яна залежыць ад яго разумнасці, духоўнасці, маралі.

Так спалучаюцца ісціны, вялікая і малая, апладняючы адна другую, што адбіваецца і на паэтыцы. А. Русецкаму патрэбна форма, якая дазволіла б на шырокім філасофскім грунце асэнсаваць і канкрэтную гісторыю, і чалавечае быццё, і сябе ў гэтай гісторыі, у гэтым быцці. Паэма становіцца, можна сказаць, улюбёным жанрам А. Русецкага.