Смекни!
smekni.com

Аляксей Русецкі (1912-2000) (стр. 4 из 5)

Дзве паэмы — "Поле жыцця" і "Покліч" — увайшлі ў зборнік "Позірк" (1977). Гэты зборнік, як і наступны — "Крокі сэрца" (1980), — у цэлым нельга аднесці да найбольш значных дасягненняў аўтара — пісаліся вершы як бы па інерцыі, уласцівай усёй тагачаснай паэзіі, якая перажывала тады нешта накшталт стагнацыі. Праўда, асобныя творы спынялі ўвагу ўжо і тады. Цікавы, напрыклад, у філасофскім плане верш "Язычнік" (1979), у якім аўтар згадвае далёкага продка ("прашчура") з яго жаданнем "займець праўдзівейшага бога":

Каля Дняпра знайшоўшы пснь ад зломленай асіны шэрай, і першы дзень і пяты дзень ён працаваў разцом, сякерай.

У ценю дрэў ён шчыраваў, дзсд барадаты, у стружцы белай, і бога ўзнікла галава з абліччам цвёрдым, скамянелым.

Нажом гарачым ён правёў па мёртвых вуснах асцярожна, і бог паварушыў брывом, паціху заўсміхаўся злосна.

I майстра ўкленчыў перад ім, пасля прынёс карэц з вадою і хлеб на ручніку льняным, а бог сустрэў ухмылкай тою ж.

I апантаны чалавек, ужо ачмураны, тым часам нажом далонь сабе рассек, крывёю богу вусны мазаць...

Верш дастаткова неадназначны па свайму зместу (неадназначнасць — адна з адзнак паэзіі), і тлумачыць яго можна ў розных плоскасцях. Але як бы там ні было, у ім закранаецца праблема дваістасці чалавека: з аднаго боку, ён, як вядома, істота духоўная, з другога — сын неабдымнага свету прыроды. Прырода — адна з скразных тэм у Русецкага. У 60я гады, у вершы "Адкрыццё", пра які ўжо ішла размова вышэй, усхваляваны аўтар пісаў аб сваім "сваяцтве" з шматстайным светам прыроды, пра што нагадаў яму чырвоны колер чалавечай крыві і агнявыя барвы асенняй лістоты. Аднак, будучы сынам прыроды, чалавек адпаведна з'яўляецца і носьбітам усіх яе ўнутраных уласцівасцей і, калі гэтак можна сказаць, недахопаў. Гаворка ідзе перш за ўсё пра так званыя субстанцыянальныя сілы "сусветнага зла", якія стоены як у навакольным асяроддзі, так і ва ўнутранай, біялагічнай прыродзе чалавека. Што такое прырода? Прырода, сцвярджаюць філосафы, гэта жыццё прыроды. Яна сама па сабе не можа быць ні злой, ні добрай, але судакрананне з ёю, пачуццё яднання могуць выклікаць у чалавеку вельмі пэўныя эмоцыі — злыя альбо добрыя. Злыя — гэта "цёмныя" інстынкты, жорсткасць, звярынае суперніцтва, імкненне да ўлады, і паэту цяжка адмовіць у паслядоўнасці — ён мае рацыю: чалавек і сёння ў многім застаецца "язычнікам", які дзеля самасцвярджэння ўласнага "я" часта ставіць на першае месца ўладнасць, жорсткасць, агрэсіўнасць, падпарадкавальнасць з боку ііппых. Магчыма, пра гэта і хацеў сказаць аўтар "Язычніка".

Разам з вершамі ў зборніку, крыху асабняком, стаялі дзве паэмы — "Поле жыцця" і "Покліч". Аўтар выкарыстаў магчымасці гэтага шырокафарматнага жанру, каб і на гэты раз заглыбіцца ў маральнае быццё сучасніка, свет яго духоўнай дзейнасці — вось што асабліва цікавіць паэта.

Антон Маевіч — галоўны герой паэмы "Поле жыцця" — на спецыяльнасці ўрачветэрынар. Звычайны, радавы, як кажуць, чалавек. У нечым ён нават супрацьстаіць героям папярэдніх паэм. Аднак біяграфія яго таксама гістарычна вельмі насычана.

Антон Маевіч — жывая гісторыя беларускай калгаснай вёскі, яе сумленне. Ён добра памятае і пару калектывізацыі, цяжкія ваенныя і пасляваенныя гады. Пры заканчэнні ветэрынарнага інстытута яму прапанавалі застацца на кафедры. Аднак маладога спецыяліста пацягнула ў родны раён. Паэт і на гэты раз ужывае прыём рэтраспекцыі ("Збірайся з думкамі, едзем назад на тваім кані"), каб паказаць выразную лінію працоўнай біяграфіі свайго героя і этапы калгаснага будаўніцтва — паказаць, як яно ўсё было. "Поле жыцця" ўвабрала ў сябе мноства жыццёвых фактаў, змацаваных агульнай філасофскапубліцыстычнай думкай аб прызначэнні і сэнсе чалавечага жыцця.

У паэме адчуваюцца і купалаўскія матывы, аднак асэнсоўваюцца яны на сучаснай аснове.

Сыходзіш, вёска, сыходзіш

з усёю ў нябыт даўніной:

з калодзежам,

пеўнем на плоце,

з дымамі старых каміноў.

Русецкі не ідэалізуе старую вёску і яе жыццёвы ўклад.

Сыходзіш, вёска,

сыходзіш

паволі ў нябыт з даўніной

і новай ужо, за стагоддзі,

цяпер паўстаеш красой.

Здзіўляеш і вежай,

і мурам,

вітрынай шырокага шкла,

бурштынна твая кубатура

ад сонца

электрасвятла.

Своеасаблівасць жыцця, аднак, у тым, што яно, як кажуць, без праблем не бывае — нават у лепшыя яго перыяды. Вось з гэтага пункту погляду не ўсё "поле жыцця" ў паэме выглядае апрацаваным. Асоба сучаснага чалавека паказана ў ёй досыць аднабакова. Але і тут — у гэтым творы — герой таксама задае сабе пытанне: "Што змог і што спраўдзіў?" Бо ён адчувае сваю адказнасць — адказнасць гаспадара зямлі, чалавека дзяржаўнага мыслення. Пераважна на гэтым высокім пачуцці якраз і будуецца канцэпцыя чалавека ў творчасці А. Русецкага.

Даўно ён збіраў матэрыялы пра Вялікую Айчынную вайну, меў на ўвазе напісаць твор. У той час, у 70я гады, ваенная тэма была ў фаворы — рабіліся захады, "каб ніхто не быў забыты", як гучаў адзін з ідэалагічных лозунгаў. Другая паэма зборніка — "Покліч" — вяртае нас у часы Айчыннай вайны, калі быў заняты фашыстамі Мінск і сумленныя патрыёты аказвалі супраціў ворагу. Пра такіх патрыётаў — падпольшчыкаў Лілю і Аляксея якраз і ідзе гаворка ў паэме. Яны здабывалі разведзвесткі і перадавалі іх партызанам, але былі схоплены фашыстамі. Аўтар раскрыў яшчэ адну старонку вайны, яшчэ раз напомніў пра подзвіг гераічных патрыётаў. За гэта яму можна сказаць дзякуй, але, на жаль, значнага твора ў яго ўсё ж такі не атрымалася.

У ідэйнамастацкіх адносінах "Покліч" не змяшчае ў сабе нічога новага, паўтараючы па сутнасці ўжо вядомае. Паэме не стае шырокага ліраэпічнага дыхання і належнага зместу.

Перабудовачны працэс 80х гадоў закрануў творчае развіццё ўсіх пісьменнікаў, у тым ліку і А. Русецкага. Многія кінуліся ў публіцыстыку і дакументалістыку, пачалі пісаць успаміны, публікаваліся дзённікі, запіскі, нататкі. А. Русецкі працягваў працу ў традыцыйным для сябе рэчышчы. Пісаў вершы, паэмы. У 1987 г. убачыла свет яго "кніга паэзіі" пад назвай "Хвала жыццю", даволі шматстайная паводле свайго зместу. На ўвесь голас загаварыла ў ёй памяць сэрца — "Я — мужыцкі сын...", "Песні", "Урок біяграфіі" (усе — 1985), "З юнацкага дзённіка" (1986), рознымі прыкметамі выявіла сябе сучаснасць — "Плённая пасрэднасць" (1982), "Бярэмся ранкам за гантэлі..." (1983), "Пасланнс спакойным паэтам" (1982), "З'яднаем думкі й рукі"...(1984). Узаемаадносіны чалавека і прыроды, змаганне за мір на зямлі, так званыя "вечныя тэмы" — усё гэта паранейшаму нязменна хвалюе аўтара, актывізуе яго паэтычную думку і пошук. I зноў яго цікавіць "натурфіласофія", лёс навуковых адкрыццяў, прырода і чалавек. Тэмы высокія, рамантычныя, аднак А. Русецкі не адрываецца ад зямлі, нават калі імкнецца — у традыцыйным рэчышчы сваёй творчасці — спасцігнуць паэтычны змест навуковых ведаў і законаў. У вершы "Праметэй", які мае падзагаловак "паводле К. Ціміразева", таксама выкарыстаны ў пэўным сэнсе навуковы сюжэт. Аўтар адштурхоўваецца ад старажытпай лсгенды аб Праметэі, які ўкраў у багоў нябесны агонь. Да гэтага часу людзі і ўся прырода карыстаюцца яго агнём.

Жменя промняў густых, пяцярнёю змахнутая з неба, на зялёнай зямлі адкладзецца рупна ў запас кольцам дрэва, арэхам і збожжам янтарным для хлеба — адбываецца дзіўнае дзіва пры нае, вакол нас.

"Праметэй (1984)

Паэт пераасэнсоўвае міф, адкрываючы ў ім спрадвечны і вечна актуальны сэнс. Пры гэтым ён паранейшаму не ігнаруе музычныя і пластычныя магчымасці верша, але яшчэ больш паслядоўна выяўляе схільнасць да "лагізаванасці" пісьма, рацыяналістычнасці, і гэтая акалічнасць паранейшаму ўплывае на індывідуальны стыль.

Найболып значны твор кнігі "Хвала жыццю" — паэма "Айкумена" (1981), у якой робіцца спроба глабальнага асэнсавання падзей у сённяшнім свеце. Крытыкі адзначалі, што асэнсаванне тэмы "прырода і чалавек", "прырода і культура", "прырода і тэхніка", імкненне адшукаць паэзію ў навуковых лабараторыях, законах, фактах — даўнія рысы мастакоўскай індывідуальнасці

аўтара. У паэме "Айкумена" ён пайшоў далей. Ен ужо не захапляецца дасягненнямі "тэхнасферы", як гэта было ў аднайменным вершы (зборнік "Зямля гаворыць зорам" — 1971), — яе выдаткі насцярожваюць:

Нядаўна гімнам здаваўся мне шматтрубны дым індустрыі нашай, цяпер глядзім, каб снег не чарнеў, не чэзлі кветкі ў жалобе сажы.

Які ж лёс чакае чалавека ў абдымках створанай ім тэхнасферы? Паэт пакуль што не дае выразнага адказу на гэтае пытанне, але ў душу закрадваецца трывога. Чалавек і яго шматстайная актыўнасць становяцца галоўным прадметам яго роздуму. Само паняцце "айкумена" азначае, як тлумачыць аўтар, "сукупнасць заселеных людзьмі тэрыторый зямнога шара". Гэта — улоннс, калыска чалавечага існавання. Часы памяняліся, і сама "айкумена" апынулася пад пагрозай экалагічнай катастрофы. Аўтар звяртаецца да чалавечага розуму і сумлення, імкнецца паказаць трагізм свету, пагрозу супрацьстаяння дзвюх сацыяльных сістэм — капіталізму і сацыялізму.

Разам з тым ён усім зычыць міру і дабрыні. Заключныя радкі твора напісаны на шырокім і натуральным паэтычным дыхлнні:

Мір табе бясконцы, Айкумена, мір тваім сялібам, працы — мір!

Паэма "Айкумена" завершана яшчэ да перабудовы у 1981 г. З пазіцый сённяшняга дня ўжо нельга не бачыць, ппо іеттным недахопам яе з'яўляецца некаторая псіхалагічная абстрактнасць. Інакш кажучы, лірычная мадэль чалавека — жыхарл "лйкумены" і носьбіта сучаснага светаадчування выглядас ў ёіі длстаткова расплывістай і няпэўнай. У паэме па сутнасці лдсутпічае праблематыка, якая сваім ідэйнамастацкім зместлм плдказвала б людзям, як вучыцца жыць разам, як быць грамадзянамі свету. Адсюль праявы інфляцыі і жанру, і слова, лдчужэнне набытага майстэрства ад душы паэта, дэкларатыўнасць. Новая паэтычная кніга "На зломе лёсу" выйшла ў 1995 г. З ёю ў яго творчасць прыходзіць новае нымярэпне жыцця, маральна больш глыбокае і паслядоўнае. Уілядлючыся ў старонкі нашай гісторыі, паэт асуджае духоўнае рл (бурэшіе чалавечнага ў чалавеку, што мела месца ў мінулым (і пс толькі ў мінулым) падаўленне ў ім пачуцця нацыянальнай годнасці і адказнасці. Узнікае і пачуццё ўласнай віны: